Таямніцы беларускага лесу
Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
А вось зайцоў шарпак радуе. Яны не правальваюцца ў снезе і па шарпаку ўцякаюць ад лісіцы і ваўка. Нават спрытная рысь не можа паласавацца зайчацінкай: не дагнаць ёй зараз даўгавухага.
Калі на снезе шарпак, на дрэвах з’яўляюцца землярыйкі. Жыхар падзямелля і раптам на дрэве. Ці праўда гэта?
Вучоныя, якія назіраюць гэту дзівосную з’яву, сведчаць, што землярыйка, дабегшы да чарговага ствала, які сустрэнецца на яе шляху, узбягае на яго вельмі хутка. Спрытна снуе туды-сюды, управа-ўлева, уніз-уверх, забіраючыся на вышыню да 1,5—2 м, калі на ствале няма лішайнікаў, і зноў спускаецца ўніз. Часамі яна, відаць, нешта знаходзіць, бо на імгненне спыняецца, сунуўшы свой востры хабаток у лішайнікі. Прабегшы метраў восемдзесят, землярыйка абследуе да 20 ствалоў соснаў. Вядома, што некаторыя насякомыя знаходзяць сабе на зіму сховішча ў трэшчынах кары і лішайніках. Іх і адшукваюць землярыйкі.
Пад вясну ніжнія пласты снегу настолькі ўшчыльняюцца, што перамяшчацца пад імі звяркам ро36
біцца цяжка, вось голад і заганяе землярыек на дрэва.
Раніцай па цвёрдым шарпаку можна прайсці па беразе пакручастай, безназоўнай лясной рачулкі. Яна бяжыць па светлым бары, ныраючы ў густыя альшанікі, і, ціха струменячы пад лёдам, выбягае на адкрытую шырокую забалочаную пойму, парослую густымі зараснікамі чароту, трысця.
А што гэта за буданчыкі без акон і дзвярэй з трысця і рагозу? Хто ў іх жыве?
Гэта хаткі андатраў, навасельцаў Беларусі.
Андатра, ці мускусны пацук,— невялікі пушысты звярок з голым, сплюснутым з бакоў хвастом. Андатра — буйнейшая (масай больш за 1 кг) палёўка, «ураджэнец» Паўночнай Амерыкі, адкуль была завезена да нас у 1927 —1928 гг. Звярок паспяхова акліматызаваўся і засяліў вялікую тэрыторыю нашай краіны.
Андатра — грызун, які праводзіць палову жыцця пад вадой. Яна выдатна плавае і нырае, здольна ўтрымлівацца пад вадой да 12 хвілін. Доўгі хвост служыць ёй рулём. Лапкі не маюць плавальнай перапонкі, як у бабра, але пальцы задніх лап маюць цвёрдую шчаціністую аблямоўку. Яны дапамагаюць заграбаць ваду.
Звярок засяляе ціхія з багатай воднай і балотнай расліннасцю рэкі, азёры, балоты.
Нягледзячы на тое што андатра ў асноўным вядзе начны спосаб жыцця, яе можна ўбачыць і днём на кармленні. Кормам для яе служаць маладыя сцяблінкі і парасткі асакі, чароту, трысця, рагозу, рдзесту і багатыя крухмалам карані і карэнішчы жоўтых і белых гарлачыкаў і іншых водных і балотных раслін.
Спосаб жыцця андатры ў многім падобны да спосабу жыцця бабра. У забалочаных месцах яна такса-
ма будуе хаткі вышынёй да 1,5 м, у дыяметры да 2 м. У стромкіх берагах рые норы. Даўжыня нары залежыць ад вышыні берага, у нізкіх месцах яна дасягае 20 м, а ў высокіх — да 5 м. Уваход у нару і ў хатку заўсёды пад вадой, каб туды не залезлі драпежнікі: лісіца, тхор, гарнастай і інш. Летам, калі ўзровень вады ў вадаёмах зніжаецца, уваходы ў нару размяшчаюцца ў некалькі паверхаў.
На вадаёмах з нізкімі забалочанымі берагамі андатра будуе хаткі. На затанулы корч, тарфяную купіну, якая віднеецца з вады, або на заломьі трысця звяркі пачынаюць нацягваць балотныя расліны, галлё, раслінныя аб’едкі. Унутры гэтых куч яны будуюць гнёзды (адно або некалькі), выхады з якіх вядуць у ваду. Там жа знаходзіцца і кармавая камера. У яе звяркі нацягваюць з вады корм і паядаюць яго. Зімой у такіх хатках, занесеных снегам, цёпла.
Андатра вядзе актыўны спосаб жыцця на працягу ўсёй зімы. Наверх яна выходзіць вельмі рэдка, запасаў корму не робіць, таму зімой паядае ўсё, што можна здабыць пад лёдам: карэнне і карэнішчы раслін, малюскаў, ракаў, жаб і нават дробную рыбу.
У вадаёмах, якія вымярзаюць да дна, гіне многа звяркоў.
Андатра вельмі пладавітая. Размнажаецца вясной. За лета можа вывесці 2—3 вывадкі, часцей па 7—8 дзіцянят у кожным. Непатрабавальнасць яе да корму, здольнасць кожны год даваць патомства і без цяжкасці пераносіць суровыя зімы, а таксама выдатныя якасці яе скуркі (мяккая, густая, не прамакае ў вадзе) з’явіліся прычынай завозу і акліматызацыі гэтага звярка ў нашай рэспубліцы.
„ У Беларусі андатра з’явілася ў пасляваенныя гады ў Брэсцкай вобласці, спачатку ў прытоках Заходняга
Буга, куды яна трапіла з Польскай Народнай Рэспублікі. У 1953—1954 гг. больш за 30 звяркоў было выпушчана на возера Чырвонае ў Гомельскай вобласці. 3 1953 па 1956 г. у рэспубліку завезлі і выпусцілі ў азёры Гомельскай і Віцебскай абласцей болып за 2000 андатраў. Звяркі прыжыліся.
У лютым, калі азёры, рэкі, сажалкі і балоты пакрыты лёдам, андатра выступае ў ролі выратавальніка рыб у вадаёмах. Многія жывёлы, якія жывуць у вадзе, у тым ліку і рыбы, дыхаюць раствораным у ёй кіслародам. У другой палове зімы колькасць кіслароду ў вадзе, асабліва ў закрытых, непраточных вадаёмах, змяняецца. Кісларод расходуецца на гніенне адмерлых водарасцей, на дыханне жывёл, а паступаць яму няма адкуль: усё пакрыта тоўстай коркай лёду. Пачынаецца кіслароднае галаданне, і рыба задыхаецца. Асабліва адчувальны да недахопу кіслароду судак. Яму трэба не менш, чым 5 мг кіслароду на 1 л вады. Шчупак, лешч, акунь абыходзяцца 3,5 мг. Найбольш вынослівыя лінь і карась.
Калі рыбам не хапае кіслароду, яны выходзяць да палонак, ямак і ротам хапаюць паветра. Гэта пачатак бяды. Лепш, вядома, не чакаючы гэтага, прасячы ў лёдзе аддушыны, каб папярэдзіць замор рыбы. Каб вада ўзбагачалася кіслародам, на вадаёме трэба мець пастаянна незамярзаючыя палонкі. Прынясуць карысць і простыя ямкі. У іх можна пакласці пучок саломы або чароту. Таму там, дзе андатры паставілі хаткі, заморы рыб бываюць радзей, бо паветра паступае ў ваду праз адтуліны.
У лютым збіраюцца ў родным краі яркія і прыгожьія птушкі — краса зімовага лесу — нашы паўночныя госці: снегіры, крыжадзюбы, амялушкі, чачоткі, шчуры.
Вось у бліжэйшым хваёвым гушчары чуецца хара-
ктэрны скрыпучы свіст. Гэта пераклікаюцца снегіры. У самца — ярка-чырвоныя грудзі і брушка, блакітнапопельнаяспінка, на галаве чорненькая шапачка, крылы і хвост таксама чорныя. Самка апранута болып сціпла. Грудзі і брушка ў яе цемна-шэрыя. Снегіры трымаюцца невялікімі чародкамі. А цяпер яны сядзяць натапырана, нібы задумаўшыся. Адпачываюць.
Па чырвонай грудцы чырвонай шапачцы пазнаеш адразу крыжадзюба. У яю незвычайная дзюба: верхняя і ніжняя палавінкі яе перакрыжоўваюцца і робяць незабыўнае ўражанне. Велічынёй крыжадзюб са снегіра. У Беларусі зімуюць два віды: крыжадзюбяловік і крыжадзюб-сасновік. У крыжадзюба-яловіка апярэнне цёмна-чырвонае з бураватым адценнем. Крыжадзюб-сасновік большы за яловіка. У яго
чырвоная спіна, хвост і надкрылы цёмна-бурыя з зеленаватай аблямоўкай пёраў. У самкі, у адрозненне ад самца, апярэнне аліўкава-шэрае, у апярэнні няма чырвонага колеру.
Зусім нядаўна ў марозныя дні мы назіралі за шлюбным такавішчам крыжа дзюба. Цішыню зімовага лесу парушала заклікальная песня самца. Яна суправаджалася лопаннем крылаў, прагульваннем па галінцы, узлётамі ў прастору. Нярэдка да гучнага голасу самца, які нагадвае то свіст, то шчэбет далучаецца голас самкі. Яе песенька больш простая і не такая гучная. Самец-крыжадзюб працягвае спяваць нават тады, калі яго сяброўка будуе сямейнае гняздо. Галава сям’і ў гэтай празаічнай справе не ўдзельнічае, хоць знаходзіцца паблізу, і пацяшае сваю жонку спевамі. Але нельга лічыць яго гультаём: ён будзе кармільцам самкі ў час наседжвання ею яец.
Кормяцца крыжадзюбы вылушчаным насеннем з жоўтых яловых шышак. Гэтыя чырванаватыя і зеленаватыя птушкі; як і снегіры, таксама рыхтуюцца да адлёту на поўнач, у свае родныя мясціны.
А гэта што за птушка, чырванавата-шэрая, з залаціста-жоўтымі адмецінамі на крылах і жоўтай палоскай на хвасце? Знешні выгляд яе надзвычай прывабны. Яна добра прыкметная дзякуючы востраканечнай пунсова-чырвонай шапачцы на галаве. Гэта вельмі жвавая птушка — амялушка. У яе на канцы асобных пёраў крылаў і хваста ярка-чырвоныя рагавыя пласцінкі, іх няма ў іншых птушак. Здаецца, усе колеры вясёлкі ўвабралі ў сваё апярэнне гэтыя дзівосныя птушкі.
Амялушкі — жыхары лясоў поўначы Еўропы і Азіі. 3 надыходам халадоў і бяскорміцы яны адпраўляюцца ў далёкія падарожжы. Штогод шматлікія чароды гэтых птушак, звычайна ў сярэдзіне каст-
рычніка, з’яўляюцца ў нас у рэспубліцы. Падобна болыпасці паўночных птушак, амялушкі ў нашых лясах, асабліва ў пачатку зімы, вядуць сябе неасцярожна, празмерна даверліва. Частка прыляцеўшых птушак вандруе ў нашых лясах усю зіму. Яны нават залятаюць вялікімі чародамі ад двухтрох дзесяткаў да сотні ў паркі, сады, скверы населеных пунктаў.
Амялушкі — вялікія «абжоры». Каб наесціся, ім патрэбна з’есці столькі ягад, колькі важыць сама птушка. Апусціўшыся на рабіну, глог, ядловец, птушкі вельмі хутка спустошваюць усе дрэвы і ляцяць далей. Там, дзе шмат корму, яны затрымліваюцца надоўга.
У асобныя гады ў Беларусі з’яўляліся вялікія чароды амялушак з 300— 500 і нават больш за 1000 птушак. Спецыялісты-арнітолагі ў сваіх летапісах прыроды адзначалі масавыя нашэсці амялушак у зімовы час: 1905 — 1906 -гг„ 1949—
1950 гг„ 1957—1958 гг., 1960—1961 гг., 1962— 1963 гг.
Масавыя міграцыі амялушак у краіны Заходняй Еўропы (Аўстрыя, Германія, Францыя, Балгарыя, Польшча і інш.) нараджалі сярод насельніцтва мноства самых разнастайных легенд і выдумак. Лічылі, што амялушкі — прадвеснікі будучых войнаў, эпідэмій і іншых няшчасцяў, таму стараліся знішчаць гэтых карысных птушак. Амялупікі ў сябе на радзіме ўлетку ў асноўным кормяцца насякомымі.
Вельмі цікава назіраць за клапатлівай дзейнасцю чарады чачотак. Гэтыя птушкі надзвычай жвавыя і добра прыкметныя дзякуючы сваім пунсова-чырвоным шапачкам. У самца горла, валляк і грудзі таксама чырвоныя. Сам ён шаравата-буры, а ўнізе белы. Вялікая чарада чачотак размясцілася ў густым алешніку. Пераскакваючы з галінкі на галінку, яны гучна пераклікаюцца: чы-чы-чы-чы! Раптам птушкі ўзлятаюць і знікаюць у зарасніках. Чачоткі таксама нашы зімовыя госці. Лета яны праводзяць у Скандынавіі, а зімой ляцяць на поўдзень, дабіраючыся нават да Францыі і Італіі.
Разам з чачоткамі да нас на зіму са Скандынавіі прылятаюць шчуры. Гэта яркаафарбаваныя птушкі, велічынёй 3 дразда ці шпака. Апярэнне малінавачырвонае, у пярэсцінках, хвост доўгі, з прыкметнай выразкай пасярэдзіне. Крылы таксама доўгія. Дзюба тоўстая, моцная, здольная спраўляцца з шышкамі хваёвых дрэў, вылушчвае з іх насенне. Шчур даволі рэдкі зімовьі від птушак у Беларусі.