Таямніцы беларускага лесу
Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
Пры нізкім ураджаі яловых і сасновых шышак вавёркам прыходзіцца адшукваць корм цэлы дзень. На старонках снежнай кнігі ў гэты час можна бачыць мноства іх слядоў. Добра, што ў нашай рэспубліцы ў лясах расце ііімат разнастайных дрэў. Калі восенню няма шышак на соснах, то ёсць на ялінах або на дубах, ліпах, ляшчынах.
У рэдкім сасновым маладняку, правальваючыся
глыбока ў снег, прайшоў нейкі буйны звер, пакідаючы вялікія сляды, падобныя да каровіных. Гэта сцежка лася. Капыты ў яго вялікія, доўгія і вузкія. Пры перамяшчэнні па балоце яны шырока расстаўляюцца, плошча апоры павялічваецца. Лось не баіцца непраходных балот, нягледзячы на тое што найбольш буйныя самцы маюць Macy каля 500 кг. Праўда, асабліва багністыя месцы лось прапаўзае на жываце, выкідваючы далёка ўперад пярэднія ногі.
Вызначыць кірунак руху звера можна ў залежнасці ад таго, у які бок зроблены выкід снегу са следу. Пры руху жывёлы капыт спачатку толькі ўлазіць у снег пад вуглом да яго паверхні, на зваротным шляху пасля штуршка аб грунт выносіць яго, выкідваючы снег наверх. На друзлым глыбокім снезе сляды дзікіх жывёл вызначыць можна толькі па іх памерах і шырыні кроку.
Сляды лася буйныя і размашыстыя. Даўжыня кроку 70—90 см, на хадзе рыссю — каля 150 см, а скачкі пры галопе перавышаюць 3 м. Даўжыня кроку высакароднага аленя пры павольнай хадзе — 60—100 см. След казулі больш падобны да ласінага, але значна меншы за яго. Па даўжыні ён мае ўсяго 8—12 см, а ў лася 25—30 см.
Сляды дзіка ад слядоў іншых капытных можна адрозніць па суадносінах велічыні адбітка капытоў і даўжыні кроку. Напрыклад, у дзіка крок карацейшы, чым у цяляці лася, а адбітак капытоў удвая буйнейшы. Памер адбітка следу дарослага дзіка-секача можа дасягаць 15—18 см. Даўжыня кроку дарослага звера пры павольнай хадзе каля 40—50 см, прычым адбіткі асобных слядоў пры хадзе пераважна размешчаны «елачкай», таму што звер шырока расстаўляе ногі. Калі дзік бяжыць рыссю, адлегласць паміж асоб-
Сляды аленя.
Сляды лясной куніцы.
нымі адбіткамі слядоў павялічваецца да 90 см і яны выцягваюцца амаль у прамую лінію. Заднія ногі пры руху ён ставіць у сляды пярэдніх. Скачкі дзіка пры хуткім бегу дасягаюць 2 м.
Сляды на шчыльным падталым снезе дапамагаюць дакладна назваць не толькі від жывёлы, але і вызначыць яе пол. Сляды самца лася буйнейшыя за сляды самкі і больш круглявыя. У аленяў і казуль адбіткі капытоў самцоў таксама болыпыя, чым у самак, і накіраваны сваім вастрыём убок. Капытьі ласёў у кожным адбітку больш рассунуты адзін ад аднаго, чым у аленяў. Кожны капыток аленя мае выгнутую, амаль паўкруглую форму, а капыты лася ў аснове больш шырокія, чым у аленя.
Вучыцца вызначаць сляды лепш пад кіраўніцтвам заолага або спрактыкаванага паляўнічага. Самому ж незнаёмыя сляды, якія напаткаюцца, трэба замаляваць або сфатаграфаваць, вымераць, каб потым параўнаць іх з малюнкам у спецыяльных кнігах — вызначальніках.
А куды ж праклаў сцежку «наш» лось? Пойдзем па яго слядах. Вось ён спыніўся сярод маладых сасонак, пажаваў яловыя лапкі, зламаў верхавінку маладога дрэўца, паласаваўся яго карой, закусіўшы мімаходам галінкамі рабіны.
Лось, пасля зубра, самая буйная з нашых капытных жывёла. У яго вялікая гарбаносая галава з тоўстай верхняй губой і буйнымі вушамі. Рогі мае толькі самец. Па знешняму выгляду лось вельмі нязграбная жывёла. Масіўнае кароткае тулава трымаецца на доўгіх нагах. На спіне высокі загрывак утварае як бы горб. Нягледзячы на такі, на першы погляд, непрапарцыянальны склад і нязграбнасць гэтыя жывёлы лёгка, бясшумна і вельмі хутка перамяшчаюцца па лесе. Ад зімовай сцюжы іх засцерагае густая цёмна-бурая поўсць.
Лось — лясны жыхар. Улюбёныя месцы яго знаходжання — старыя гары, зарослыя лесасекі, узбярэжжы лясных рэк і ручаёў, балоцістыя багны, берагі азёр. Зімой, калі глыбокія снягі перашкаджаюць перамяшчэнню, на невялікім участку лесу можна сустрэць статак да 10 ласёў. У гэтых месцах снег бывае настолькі вытаптаны, што зразумець, колькі тут было звяроў, проста немагчыма. Трэба зрабіць круг і абысці месца жыравання, праверыць сляды. Яны дадуць адказ, колькі і якія звяры тут карміліся.
А хто пратаптаў вострымі капыткамі гэту сцежку ў снезе? Куды яна вядзе? На яе шляху сустракаюцца незразумелыя ямы... Сцежка выводзіць на паляну. Тут снег перамешаны з зямлёй, тырчаць карані выглядваюць з-пад снегу зялёныя сцяблінкі нейкіх раслін. Гэта рыліся дзікі, пакідаючы ямы. У пошуках прыдатных да корму раслін, каранёў і карэнішчаў, насякомых, якія засталіся зімаваць, і іх лічынак, яны перааралі паляну. А далей за перааранай палянай сцяжынка пайшла ў глухі нізкі ельнік і вывела да краю балота. Тут пад лапамі елак можна ўбачыць некалькі буйных «гнёздаў» з тонкіх хваёвых лапак. Гэта лежні дзікоў. На такой пасцелі цяплей.
Працягваючы свой шлях, мы выходзім на бераг лясной рэчкі. Што гэта за сляды? Глыбокая баразна ідзе ўздоўж берага, а затым знікае ў палонцы. Ну, вядома, гэта сляды выдры. Хто, акрамя яе, будзе купацца зімой?! Сляды выдры цягнуцца па беразе ракі, пакуль не сустрэнецца палонка, дзе яна заўсёды можа паласавацца рыбай. Так ад адной палонкі да другой яна і ходзіць па сваіх жа слядах, прабіваючы ў глыбокім снезе траншэю. На мяккім грунце пад самым берагам добра відаць сляды плавальных перапонак і невялікіх кіпцюроў.
Выдра — драпежнік, які вядзе паўводны спосаб жыцця. Выцягнутае і вельмі гнуткае цела, кароткія лапы з перапонкамі, якія даходзяць да канца пальцаў (іх у яе пяць), клапаны, што закрываюць вушныя і насавыя адтуліны, калі звер знаходзіцца ў вадзе,— усё сведчыць аб сувязі выдры з воднай стыхіяй. Выдра цудоўна плавае і дае нырца. Пад вадой можа знаходзіцца да 3 хвілін, праплываючы за гэты час да 100 м і больш. У вадзе выдра цудоўна палюе на рыб — любімы свой корм.
Большасць рыб з надыходам халадоў хаваюцца ў глыбокіх месцах на дне азёр і рэк, у так званых зімавальных ямах. А карасі і ліні нават закопваюцца ў глей. Там, на самым дне, і ў лютыя маразы бывае да 40 цяпла. На дне зімуюць таксама і жабы. I імі не грэбуе выдра. Вось чаму звер так старанна абследуе то адну, то другую палонку.
Калі выдра ідзе па рацэ, якая пятляе, то карыстаецца вузкімі перашыйкамі паміж паваротамі рэчкі, каб скараціць сабе шлях. Калі ідзеш па незнаёмай рэчцы і бачыш, што след пайшоў на бераг і ў лес, то смела ідзі па ім, і тады ты таксама скароціш сваю дарогу на цэлы паварот ракі, да 0,5 км, а то і больш.
Ратуюцца жыхары лесу зімой ад халадоў парознаму. Замерлі да вясны насякомыя: адны пад карой дрэў, другія — пад лясным подсцілам, трэція — у памяшканнях, падвалах, скляпах. Многія насякомыя не вытрымліваюць моцных маразоў, зімуюць толькі адкладзеныя імі яйцы.
Пад спарахнелымі пнямі можна знайсці адранцвелых вужоў, яшчарак, жаб.
А што гэта за дзіўныя шляхі-крыжыкі на снезе, якія губляюцца ў неглыбокіх ямках? Аказваецца, тут, схаваўшыся ад марозу, начавалі це-
$ a
Сляды лася.
Сляды казулі.
Сляды вавёркі.
6
церукі. Пакуль снег неглыбокі, цецерукі, рабчыкі і глушцы начуйць на дрэвах, а са з’яўленнем глыбокіх і рыхлых гурбаў уладкоўваюцца на начлег пад снегам. Яны ныраюць у гурбу з разлёту, a іншы раз ідуць, выбіраючы зручныя месцы, і закопваюцца ў снежную «пасцель». Праўда, пасцель гэта вельмі небяспечная. Часта пасля невялікай адлігі наступае мароз. На снежнай паверхні ўтвараецца цвёрды шарпак. Многа бед ён прыносіць птушкам і звярам, многа лясных трагедый адбываецца ў гэты час пад снегам.
У рабчыка, у параўнанні з цецеруком, дробныя крыжыкі слядоў. Трэба закопвацца ў снег на начлег — прабяжыць, закапаецца, прарые норку ды яшчэ прадзярэ столь сваёй начной кватэры галоўкай, каб агледзецца, ці бяспечна. Раніцай вылезе, пройдзецца крыху, толькі потым узляціць, драпнуўшы снег кончыкамі махавых пёраў, быццам пяцярнёй пэцне. I зноў жа не трэба бачыць самога рабчыка: аб усім раскажуць яго сляды на снезе.
Кароткі зімовы дзень. Вельмі рана цямнее. Сіні паўзмрок апускаецца на лес. Але пад дрэвамі ад снегу ўсё яшчэ даволі светла. Дрэвы пры месячным святле здаюцца казачнымі, быццам чараўнік абсыпаў серабрыстымі пушынкамі кашлатыя яліны і сосны. Раптам падзьмуў вецярок. Вітаючы яго, заіпумелі дрэвы сваімі заснежанымі верхавінамі, і тысячы зіхотных у месячным святле сняжынак павольна і плаўна апусціліся на зямлю. Затым зноў усё сціхла, Раптам жаласны крык, падобны на дзіцячы, парушыў цішыню начнога лесу. На адкрытай паляне ў дзіўнай позе, лежачы на спіне, заяц адбіваўся ўсімі чатырма лапамі ад нападу вялікай белай птушкі. Дзесьці зусім побач трэснула галінка. Прайшоў буйны рагаты лось, і гэта выратавала зайца ад вострых кіпцюроў белай палярнай
савы, якая бясшумна знікла ў цемры ночы. Яшчэ не верачы ў сваё выратаванне, перапалоханы заяц ускочыў, зрабіўшы неверагодны скачок, і імгненна знік.
Аднекуль з глыбіні гушчару раздалося грубае працяглае звярынае выццё, якое насцярожыла ўсіх жыхароў лесу. Гэта, склікаючы сваіх піэрых сабратоў, завыла ваўчыца. Сабраўшыся ў гайню, ваўкі ўсю зіму будуць паляваць разам. Так лягчэй здабываць сабе корм. Многа дзікіх коз, дзікоў, аленяў і свойскіх жывёл гіне за зіму ад гэтых бясстрашных і нястомных драпежнікаў. Ваўкі не баяцца нападаць нават на зуброў і ласёў.
У студзені пачынаюцца воўчыя «вяселлі». У гэты час *можна сустрэць вялікія зграі, дзе за ваўчыцай ходзяць адразу па некалькі ваўкоў. Паміж сапернікамі адбываюцца жорсткія стычкі. Пераможцам становіцца мацёры, самы дужы і
Паляванне савы.
буйны звер. Ён і застаецца з ваўчыцай. Увесь месяц уначы можна чуць працяглыя воўчыя скавытанні, своеасаблівыя звярыныя «канцэрты».
Для жыхароў лесу зіма самая суровая пара rofla. У марозныя снежныя студзеньскія дні звяркі, нават у цёплых зімовых футрах, стараюцца як мага радзей пакідаць свае сховішчы. Гарнастай і ласка толькі зрэдку пакажуцца на снезе, болып бегаюць пад снегам у час далёкіх падарожжаў у пошуках корму — мышэй і палёвак. Непрабудна спяць у сваіх норах барсукі і янотападобныя сабакі, вожыкі і суслікі.
Мароз усё мацнее. 3 кожным днём павялічваецца таўшчыня лёду на рэках і азёрах. Але жыццё ў глыбіні падводнага царства не замірае. Калі ўжо даўно сабраліся ў зімавальных ямах, апусціліся на дно, ахуталіся, як футрам, сліззю і, ледзь варушачы плаўнікамі, стаяць радамі карасі, ліні, ляшчы, то мянтуз у гэты цяжкі перыяд, наадватор, адчувае сябе добра. Ен выходзіць з-пад карчоў, дзе правёў лета, і накіроўваецца на нераст. Дзесьці ў падлёдным прыцемку выгналі вострыя зялёныя парасткі трыснёг, рагоз і іншыя водныя расліны.