Таямніцы беларускага лесу
Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
У гарадах, вёсках уначы на дахах чуваць каціныя «канцэрты», якія часта заканчваюцца бойкай. А ў лясным гушчары буйныя лясныя кошкі-рысі таксама ахоплены вясенняй ліхаманкай. Вакол кожнай самкі збіраюцца па 2—3 самцы. Яны бязлітасна б’юцца, моцна крычаць. У пошуках сваіх сябровак гэтыя буйныя кошкі вясной нават заходзяць у населеныя пункты.
У сакавіку ў многіх звяроў з’яўляюцца нованароджаныя. Нарадзіліся першыя зайчыкі-сакавікі ў зайцарусака. Відушчыя, у цёплай футры, яны лезуць пад бруха маці і прагна прысмоктваюцца да саскоў. Малако ў зайчыхі тлустае. Яно змяшчае болып чым 20% тлуіпчу. Накарміўшы зайчанят, маці ўцякае, пакідаючы сваіх дзіцянят на волю лёсу. «Беспрытульныя» зайчаняткі разбягаюцца і, пакуль не прагаладаюцца, затойваюцца сярод купін. Праз суткі-двое яны адпраўляюцца на пошукі маці. Натрапіўшы на
след зайчаняці, любая маці-зайчыха корміць іх. Наеўшыся, зайчаня зноў затойваецца да наступнага «абеду», які будзе ўжо праз двое сутак. Да дзесяцідзённага ўзросту ў зайчанят адрастаюць зубы, яны пачынаюць весці самастойны спосаб жыцця. У сакавіку часта бываюць маразы. У такія халодныя ночы гінуць амаль усе нованароджаныя зайчаняты.
Чаму ж заяц-русак прыносіць патомства так рана? У бліжэйшага ж яго сваяка зайца-бяляка дзіцяняты з’яўляюцца толькі ў красавіку — маі, г. зн. пасля паўтара-двух месяцаў. Справа ў тым, што заяц-бяляк — жыхар лесу, а русак жыве на адкрытых прасторах. Русак — спрадвечны жыхар стэпаў, палёў, лугоў. Па меры высякання чалавекам лясоў і ўзорвання зямель русак услед за чалавекам перамяшчаецца далей на
поўнач. Але і ў новых месцах ён яшчэ не паспеў поўнасцю прыстасавацца да іншых, чым на поўдні, кліматычных умоў. Таму ён прыносіць патомства ў сакавіку, як і ў паўднёвых стэпах. Заяц-русак прыносіць у нас за лета два-тры, на поўдні да чатырох вывадкаў.
Але чаму ж тады зайчыха пакідае сваіх нованароджаных дзяцей на волю лёсу, не абагравае іх у халодныя, марозныя ночы, як гэта робіць, напрыклад, кошка з кацянятамі? У нованароджаных зайчанят адсутнічаюць спецыяльныя залозкі на падушачках лапак, таму сляды зайчанят не маюць паху. Дарослыя звяры пры перамяшчэнні пакідаюць на зямлі пахучыя сляды. Лісіца, бадзяжны сабака ці іншы драпежнік пройдуць міма зайчаняці, якое стаілася амаль побач, і не заўважаць яго. А калі б маці зайчыха часта наведвала і карміла дзіцянят? Сваімі пахучымі слядамі яна пратаптала б да зайчанят пахучую сцежку і немінуча прывяла б да вывадка любога драпежніка, які знішчыў бы бездапаможных малышоў. Вось і выходзіць, што зайчыха зусім ужо не такая дрэнная маці, хоць корміць сваіх або чужых зайчанят раз у двое сутак.
У гняздзе вавёркі таксама дзіцяняты. Вавёрачкі, у адрозненне ад зайчанят, нараджаюцца сляпымі і голымі. Вельмі ж ужо яны маленькія. Іх маса 4 г.
У глухіх балоцістых месцах на подсцілцы з дробных хваёвых галін, леташняй травы і моху ляжыць вывадак дзікоў. Маленькія, кволенькія, светла-карычневыя нованароджаныя звяркі з белымі палоскамі на спіне ляжаць нерухома, прыціснуўшыся адзін да аднаго.
У другой палове сакавіка выходзяць з цёплых нор змарнелыя галодныя барсукі. Восенню яны залягаюць у спячку з вялікім запасам падскурнага тлушчу, таму ўсю зіму спяць у нары. Марозу і холаду
яны не баяцца. У гэты час барсук вельмі галодны. 3 вечара ён адпраўляецца на паляванне на мышэй, жаб, яшчарак, гадзюк, выкопвае з глебы і есць насякомых, а таксама самую разнастайную вясновую расліннасць. Вернецца ён у сваю нару толькі пад раніцу. А барсучысе зараз доўга паляваць нельга. Яна пакінула ў нары 3—4 маленькіх сляпых голых барсучкоў, якія з’явіліся на свет толькі тыдзень назад. Таму яна, злёгку падмацаваўшыся чым вясна паслала, ужо спяшаецца да сваіх дзіцянят.
3 надыходам цёплых веснавых дзён усё часцей пакідаюць свае хаткі і норы бабры, выходзячы на змярканні на кармленне. У канцы сакавіка ў баброў і іх малодшьіх «сваякоў» — андатраў пачынаюцца вяселлі. Разбіўшыся на пары, гэтыя звяркі становяцца вельмі актыўныміісмелымі. Яны нават днём выходзяцьз нор.
Дзікая свіння з парасятамі.
Цікава ў гэты час назіраць, як пасля кармлення звяркі сядзяць на сонейку і наводзяць туалет.
Заканчваецца рост і развіццё рагоў у самцоў казулі. А ў аленя, які штогод у лютым скідвае рогі, у сакавіку з’яўляюцца зачаткі новых, пакуль што ў выглядзе невялікіх шышак на галаве, пакрытых кароткім, мяккім футрам. Кожны звер цяпер сустракае вясну па-свойму. Ва ўсіх адзін клопат — хутчэй змяніць зімовае футра на веснавое, болып лёгкае і цёмнае. Трэба, каб убор быў лёгкім, добра перасцерагаў ад сырасці і маскіраваў жывёлу ў прыродзе, дзе ў кожнага ёсць ворагі.
Таму бабры, выдры і норкі аддаюць перавагу шчыльнаму футру цёмна-карычневых і чорных тонаў. Вавёркі і лісіцы не прызнаюць нічога, акрамя рыжаватага з чырвоным убору. Тхарам і куніцам вельмі пасуе светла-карычневы і чарнаваты або жаўтаваты тон, суслікам — шэра-жоўты з цёмным гарошкам. Янот-паласкун самы модны. Шэры колер яго футра і ЧРрныя палосы-кольцы на пышным хвасце робяць звярка надзвычайна прыгожым. Янот пакіне сваё логава ў пачатку красавіка. Сустрэўшыся з маладой самкай, яны пачнуць удваіх вандраваць па лесе. A праз некаторы час у іх з’явяцца маленькія сляпыя яноцікі. Праз два тыдні яны стануць відушчымі, a праз месяц вылезуць са свайго сховішча і будуць грэцца на сонцы.
У сакавіку ва ўсіх школах Беларусі праводзіцца вясенняе свята — Дзень птушак. У школьнікаў існуе добрая традыцыя: кожную вясну сустракаць крылатых сяброў, ладзіць ім утульныя кватэры.
У нашых садах, парках, у дварах з задавальненнем пасяліліся б не толькі шпакі, сініцы, вераб’і, але і іншыя птушкі — сітаўкі, валасянкі, ластаўкі, стрыжы. Яны не заўсёды могуць адшукаць прыдатнае месца для пабудовы гнязда. Паклапаціцеся і аб гэтых птушках.
Зрабіце папярэдне дуплы, паўдуплы, шпакоўні, размясціце іх на дрэвах, прымацуйце да сцен будынкаў. Можна па-рознаму ладзіць штучныя гнёзды для птушак, разнастайныя па форме, памерах і матэрыялу, з якога яны зроблены. Шпакоўню або сінічнік робяць з дошак любой пароды дрэва, таўшчынёй не менш за 1,5 см, лепш 2,0—2,5 см. Перад распілоўваннем дошкі трэба выгаблеваць з вонкавага боку. Унутры шпакоўня абавязкова павінна заставацца негабляванай, шурпатай, інакш птушкам цяжка будзе вылазіць са шпакоўняў. Ляток размяшаюць на самым версе пярэдняй сценкі. Збіваюць шпакоўні цвікамі так, каб не было шчылін.
3 кавалка ствала тоўстага дрэва, у якім згніў стрыжань, можна зрабіць дуплы для птушак. Асяродак ствала выскрабаюць, атрымліваецца драўляная
Бабёр.
труба. Адступаючы на 5—6 см ад аднаго канца, высвідроўваюць ляток. Да двух круглых цурбанкоў вышынёй 5—6 см, з дыяметрам, роўным унутранаму дыяметру дупла, прыбіваюць да аднаго — вечка з дошак або лепш проста з карой, а да дру‘ гога — кавалак тонкай дошкі з адпілаванымі вугламі (васьміграннік) для дна. Дно прыбіваецца наглуха двума цвікамі, вечка павінна здымацца.
Як жа прымацаваць гняздо да дрэва? Запомніце, што птушыны домік нельга прыбіваць да дрэва цвікамі. Дрэва можа загінуць. Шпакоўня або сінічнік прымацоўваецца да дрэва дротам або вяроўкай. Калі гняздо прымацуеце правільна, то яно будзе вісець крыху нахілена і вада ад дажджу не трапіць у птушыны домік.
Цяпер вы ведаеце, як зрабіць шпакоўню і сінічнік. Абавязкова прасачыце, якое гняздоўе якімі птушкамі
заселіцца. А калі не, то высветліце прычыны: чаму птушкі не пажадалі засяліцца ў пабудаваным для іх доміку.
У сакавіку пачынаюць адлятаць зімовыя госці нашых лясоў: чубатыя амялушкі, чырванагрудыя снегіры, пуначкі і інш. Пажадана прасачыць за тэрмінамі іх адлётаў і адзначыць у сваіх дзённіках, калі апошні раз бачылі гэтых птушак.
Калі гракі спяшаюцца прыводзіць у парадак свае старыя гнёзды, значыць, вясна будзе зацяжная і не чакай блізкага цяпла. А калі адразу ж, прыляцеўшы, гракі ўзяліся за рамонт свайго жылля, вясна будзе ранняй і дружнай. Вы можаце праверыць, ці так гэта.
Вось і прыйшоў радасны, але поўны клопатаў час. У сакавіку навокал цікава, як быццам усё нанава нараджаецца. Спяшайцеся, многа вам трэба зрабіць: убачыць першы ручай, адшукаць першую праталіну, сустрэць птушак, якія вярнуліся ў родныя краі, папярэдне падрыхтаваўшы для іх штучныя гнёзды.
Уважліва сачыце за кожнай новай з’явай абуджанай прыроды. У сё цікавае, што вы ўбачыце, абавязкова запісвайце ў свой дзённік.
МЕЛОДЫІ вясны
Красавік на адным дні сем разоў надвор’е мяняе. У красавіку сходзяцца вясна і зіма, цяпло і холад. To цэлы дзень свеціць яркае сонца, то бесперапынна дзьме халодны вецер, ідзе дождж са снегам. Але з кожным днём цяплее, з’яўляюцца новыя фарбы, гучнейшымі і больш звонкімі робяцца спевы нтушак.
3 кожным днём сонца прыгравае мацней. Растаюць апошнія снежныя астраўкі. Узгоркі зусім прасохлі, і на сонечным баку засвяціліся першыя кветкі падбелу. Яны як бы адкрываюць фестываль кветак, які пачнецца ў красавіку. Услед за падбелам з’яўляецца карагод ружовых і сініх медуніц, чубатак, жоўтага і белага кураслепу, блакітных пралесак. На падсохлых палянах зазелянела трава. Выкінула свае чырвона-карычневыя завушнічкі вольха. Запыліў арэшнік. Вакол яго завушнічак расплываюцца воблачкі жаўтавата-зялёнага пылку. Радуюць вочы буйныя белыя вербы-брэднікі.
Нядоўга засталося чакаць і першых лісточкаў.
Адначасова з вербамі, вольхай і арэшнікам зацвітае і воўчае лыка. Невысокі, без адзінага зялёнага ліста, хмызняк, увесь у ліловых кветках. Бэз, ды і толькі. У іншых месцах яго так і называюць — лясны або дзікі бэз.
Яшчэ некалькі такіх яркіх цёплых дзён, і знікнуць апошнія плямы снегу. Усё мацней цурчаць ручаі. Яны бягуць, сустракаючыся адзін з адным, збягаюць у лагчыны і яры, напаўняючы іх расталымі водамі. Нарэшце лёд трэскаецца, ламаецца і з шумам імкне па цячэнню. Вады з кожнай гадзінай прыбывае ўсё больш і больш.Разводдзе.Прыбярэжныялугі.хмызнякі — усё пад вадой.
У першай дэкадзе красавіка ў нашай рэспубліцы
бывае самая вялікая паводка. У народзе кажуць: «Красавік багаты вадой». Красавіцкія рэчкі ператвараюцца ў мнагаводныя, буйныя, шумлівыя рэкі. Яны перапаўняюцца вадой настолькі, што выходзяць з берагоў і затапляюць нізіны.
Добра гэта ці дрэнна? Гледзячы, з якога боку. Веснавыя паводкі насычаюць вільгаццю паплавы і адначасова ўгнойваюць іх глеем. Гэта вельмі добра, бо сена — каштоўны корм для жывёлы. Але паводкі прыносяць і шкоду. Вырвецца рака з берагоў і пойдзе сваволіць. Вось чаму людзям хочацца раней даведацца, якой будзе паводка, каб падрыхтавацца да яе і прадухіліць бяду. А хто падкажа? Крот. Ен не памыліцца. Нездарма жыццё пад зямлёй праводзіць, нястомна рыючы свой бясконцы «метрапалітэн». Летам яго «метратраса» праходзіць пад зямлёй на большай глыбіні, таму мы яе не бачым. Перад паводкамі, пакуль зямля не прагрэлася, кратовыя хады адзначаюцца невысокімі разрыхленымі валікамі зямлі. Валікі пятляюць па схіле ўзгорка, уздоўж берага ракі або возера, то падымаючыся ўверх, то апускаючыся ўніз. Але ніжэй меткі будучай паводкі кратовая «траеа» ў гэты час ніколі не апускаецца.