Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Вітаць вясну вылецелі матылькі: крапіўнік і лі-
моннік. Клапатлівыя мурашкі ажыўлена снуюць у мурашніку. Яны дружна ўзяліся за рамонт свайго жылля. Мурашнік — небаскроб для насякомых. У ім да 50 паверхаў, палова іх змяшчаецца пад зямлёй. Шматлікія тунелі і галерэі перасякаюць мурашнік з верху да нізу. Мурашкі — сапраўдныя санітары лесу. Яны знішчаюць вусеняў, жукоў-даўганосікаў, камароў, мух і іншых шкодных насякомых — усяго за лета больш за 3 млн. I гэта праца толькі аднаго мурашніка. А колькі іх у лесе!
Пакінулі свае зімовыя «кватэры» гадзюкі, вужы і яшчаркі. Зараз іх можна заўважыць на паўднёвых схілах яроў і ўзгоркаў, дзе яны прымаюць сонечныя «ванны».
У красавіку цяжка знайсці сажалку, возера або балота, дзе б не было жаб. На першы погляд усе яны падобныя адна на адну. Заднія лапкі ў іх значна даўжэйшыя за пярэднія. Рухаюцца скачкамі. Пры больш уважлівым назіранні можна заўважыць, што яны адрозніваюцца велічынёй і афарбоўкай. Адны вельмі вялікія (азёрная жаба): даўжыня одла дасягае 15 см, другія (квакша) зусім маленькія: даўжынёй да 4 см. Жабы бываюць зялёнымі, бурымі, жаўтаватымі, шараватымі, аліўкавымі. Самую маленькую, ізумрудна-зялёную квакшу вясной і ўлетку можна ўбачыць непадалёку ад вадаёмаў. Учапіўшыся лапкамі за тонкія галінкі, яны моцна трымаюцца, дзякуючы прысоскам на кончыках пальцаў.
У вадаёмах у гэты час можна ўбачыць своеасаблівых амфібій: часночніц звычайных. Спінка ў іх светла-шэрая з жаўтаватым ці бураватым уборам, на якім вызначаюцца чорныя плямы з ярка-чырвонымі кропкамі, светлае брушка з цёмнымі крапінкамі. Сваю назву атрымала не выпадкова. У яе на целе многа залоз. Іх выдзяленні маюць пах часнаку. Пасля таго як часночніца адкладзе ікру, яна пакідае вадаём і
вядзе сухапутны спосаб жыцця. Днём хаваецца ў глыбокіх падземных (да 0,5 м) норках, а ўсю ноч палюе ў лесе, у парку, на агародзе за вусенямі, дажджавымі чарвямі, павукамі, жукамі.
Часночніца яшчэ цікавая і тым, што пры небяспецы за 2—3 хвіліны закопваецца ў глебу.
У тым жа вадаёме сустракаецца і чырванабрухая жарлянка. Яна падобна на жабу. Скура ў яе, як і ў жабы, бугорчатая. Спінка бураватая з цёмнымі ці зялёнымі плямамі, а ўвесь ніжні бок цела, брушка і лапкі чырвоныя або ярка-аранжавыя. Усё жыццё жабы звязана з вадой, часта яна перабіраецца ў другія вадаёмы, праходзячы па сушы іншы раз больш за 500 м. У гэты час яна з задавальненнем паядае дажджавых чарвей, асабліва пасля дажджу, калі іх вельмі многа выпаўзае на паверхню зямлі, а таксама камароў, жукоў, вусеняў і ўсялякіх шкодных насякомых.
Пры небяспецы жарлянка не ўцякае, а прымае акрабатычнуюпозу: моцна закідваеўверхгалаву, прагінаецца і выварочвае канечнасці так, што відаць чырвона-аранжавыя бакі тулава і ніжняя паверхня ног такога ж яркага колеру. У такой позе драпежнік лёгка пераварочвае яе на спіну, і тады поўнасцю адкрываецца яркая афарбоўка ніжняй часткі цела, якая папярэджвае, што лепш жарлянку не чапаць. У гэты момант выдзяляецца атрутны сакрэт скурных залоз у выглядзе белай пены з вострым пахам. Калі жарлянак змясціць у адзін слоік з жабамі, то праз 1	1,5 г жабы загінуць. Драпежнік, які хоць раз
паспрабуе крануць жарлянку, запамінае яе яркачырвоную афарбоўку, якая папярэджвае аб небяспецы.
Пасля жарлянак рэкамендуецца старанна вымыць РУкі» да гэтага ні ў якім разе не дакранацца рукамі да вачэй.
Разам з лягушкамі ў лясах, парках, садах, на агародах жывуць 3 віды жаб: шэрая, зялёная і чаротная рапуха. Апошняя настолькі рэдкая, што занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Знаёмства з амфібіямі рэспублікі будзе няпоўным, калі не назваць хвастатых амфібій — трытонаў. Іх у нас два — звычайны і грабеньчаты. Апошні мае большыя памеры. Даўжыня яго цела дасягае 20 см. Яны па-вясенняму прыбраныя. Бугорчатая спіна адлівае зеленню, бакі блііпчаць, горла і брушка маюць аранжавы колер. Верхні плаўнік падобны да грабеньчыка, таму трытона і назвалі грабеньчатым. Убор самак непрыкметны, няма ў іх і грэбеня.
Вечарамі жабы наладжваюць вясеннія канцэрты. Кожны від амфібій спявае на свой лад. Стогн стаіць над азёрамі і сажалкамі ў гэты час. У неглыбокіх, найбольш прагрэтых месцах, сярод травы ў вадзе можна ўбачыць слізкія, студзяністыя камякі жабінан ікры. Кожная самка адкладвае ад 5 да 10 тыс. ікрьінак. У жаб вельмі многа ворагаў, якія любяць паласавацца апалонікамі: жукі-плывунцы, рыбы і нават звяры. Вось і прыходзіцца жабам адкладваць так многа ікрынак, каб захаваць патомства.
Вучоныя вызначылі, што кожная жаба за вясну, лета і восень з'ядае ў сярэднім да 2 т насякомых, сярод якіх мноства шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі, нават такіх, як каларадскі жук і яго лічынкі. Яны прыйшлі да вываду, што амфібіі знішчаюць у 5 разоў болып беспазваночных, чым птушкі, прычым знішчаюць якраз тыя формы, якіх птушкі не чапаюць. Вось чаму мы павінны ахоўваць жаб.
У другой палове красавіка на лугах і сонечных палянах распусціўся першацвет — прымула. Кветкі яе нагадваюць звязак залатых ключыкаў. У нас гэту кветку за аксамітныя лісточкі, пакрытыя белым пушком, называюць баранчыкамі.
Ранняй вясной каля самай зямлі можна ўбачыць ільсняныя, цёмна-зялёныя, прыціснутыя да зямлі лісты, падобныя на след каня. Яны круглявыя, а там, дзе чаранок адыходзіць ад пласціны, разныя. Гэту расліну ў народзе назвалі падалешнікам. Звярніце ўвагу на тое, што паміж двума маладымі лісточкамі распускаюцца карычнева-чырвоныя кветкі, быццам у хованкі з намі гуляюць, так спрытна яны хаваюцца ў леташнім лісці. Разатрыце і панюхайце лісточак расліны. Адчуеце пах перцу. Нездарма яго яшчэ называюць — «лясны перац». Лісты падалешніку восенню не адміраюць, а зімуюць.
На сонечных схілах яра, недалёка ад сваёй нары, прымаюць «сонечныя ванны» барсучкі. Ім ужо 2 месяцы, яны спрабуюць самастойна вылазіць з нары, але клапатлівая маці строга сочыць за імі.
Даволі буйны звер, масай да 20 кг, даўжынёй каля 1 м. Ен належыць да сямейства куніцавых, сваяк куніцы і собаля, гарнастая і ласкі, выдры і норкі. Праўда, знешне ён на іх не падобны. Барсук выбірае глухія, парослыя хмызнякамі лясныя яры, далёкія ад жылля чалавека, дзе рые глыбокія поры. Многія ўваходы-выхады часта схаваны ад вачэй чалавека, і выдае іх толькі зямля, выкінутая з нары. Унутраная будова барсучынай нары бывае вельмі складанай, і чым старэйшы жыхар, тым болып складаная будова, яго падземнага, разгалінаванага «метро», якое размяшчаецца ў некалькіх паверхах і на значнай глыбіні, іншы раз да 3—4 м. Барсукі вельмі любяць сваё сховішча, і калі іх не трывожыць, то жывуць у ім дзесяцігоддзі. Пры наяўнасці корму барсукі ладзяць норы недалёка адзін ад аднаго. Іншы раз 2—3 сям'і жывуць у адной старой «шматпавярховай» нары. Барсук акуратны і ахайны звер. Вясной і восенню ён чысціць і рамантуе нару, змяняе подсціл. Каля жылля няма Hi72
якіх аб’едкаў. «Туалет» робіць у выглядзе ямкі, якую пасля запаўнення штодзень засыпае зямлёй, таму тут няма смуроду, як, напрыклад, каля нары лісіцы.
Барсук актыўны толькі ў цёплую пару года, а восенню і зімой спіць. Пакідае нару толькі ў пачатку красавіка. Выходзіць з яе на змярканні і палюе ўсю ноч. Барсук блізарукі. Ен звяртае ўвагу толькі на тыя прадметы, якія рухаюцца. 3 органаў пачуццяў у яго лепш за ўсё развіты нюх. Ен усёедны. У «меню» барсука ўваходзяць мышы, пацукі, жабы, яшчаркі і нават вужы, розныя насякомыя, ягады, жалуды, дзікія яблыкі і грушы, лясныя арэхі, сакавітыя часткі раслін і іх карэнішчы. Падбірае падлу.
У сакавіку — пачатку красавіка ў барсучыхі з’яўляецца да 6 дзіцянят. Праз месяц яны пачынаюць
бачыць. Развіваюцца барсучкі вельмі хутка. Пад восень робяцца ўжо дарослымі. У гэты час яны пакідаюць нару бацькоў і кожны з іх пачынае жыць самастойна.
У наш час барсук на тэрыторыі Беларусі стаў настолькі рэдкім, што знаходзіцца на мяжы вымірання, таму ён узяты пад дзяржаўную ахову і занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Вось і заканчваецца красавік — месяц незвычайных кантрастаў у прыродзе. На нашых вачах, быццам у казцы, усё ў лесе мяняецца. Красавіцкі лес напоўнены самымі разнастайнымі падзеямі. Колькі новых таямніц адкрыта і пазнана вамі ў гэтым месяцы!
He за гарамі перадлецце — пераход вясны ў лета.
СВЯТА ВЯСНЫ
Вясна, як і ўсе поры года, мае свае законы. Чаромха зацвітае пасля вольхі на 28-ы дзень, пасля прылёту гракоў, сасна — на 70-ы. Інтэрвал гэты вытрымліваецца пры любым надвор’і. У феналогіі _такія суадносіны тэрмінаў называюць сінхроннасцю фаз. Ведаючы пачатак фазы адной феналагічнай падзеі, можна разлічваць тэрміны надыходу іншых прыродных з’яў.
Па-сапраўднаму невычэрпная маляўнічая палітра мая. Як загадкавы чараўнік, раскладвае ён колеры, рэзкія, свежыя, без паўтонаў. Нават у хмарны дзень не згасае майскае шматтраўе. Зялёны і блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і пунсовы — усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц, радасная пара заключнай фазы вясны, пара абнаўлення. Яшчэ нядаўна дрэвы і кусты стаялі аголеныя, а вось ужо і далікатныя зялёныя лісточкі радасна шапацяць. Пасля кароткага цёплага дажджу з першай навальніцай і громам зазелянелі бярозкі. Тонкія галінкі густа ўнізаны дробнымі лісточкамі. Возьмеш такі лісточак у руку, а ён клейкі і незвычайна духмяны. Паветра ў бярэзніках свежае, духмянае. Апрануўшыся ў зялёны ўбор, цвітуць беластволыя дрэвы. Майскі вецярок страсае суквеццікаташкі і клубіць пылком у прыгожа прыбраных зялёных кронах.
Усім дрэвам май падараваў квяцісты ўбор. Каму — яркі, а каму — сціплы. На кожнай галінцы маладзенькай елкі ярка-жоўтыя кветкі-ліхтарыкі. Яе сваячка сасна прыбралася далікатнымі аранжавымі шышачкамі. Зацвіла, запыліла сасна. Пры нязначным подыху ветру з яе ўзнімаюцца воблакі жоўтага пылу, прыпудрываючы навокал усю зямлю, дарогі., лужы.
Чаромха пакрываецца белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў гронкі. Здаецца, што гэта не кветкі, a лёгкі белы туман, які спусціўся на берагі ручаёў, рэк і азёр. Балюча бачыць бярэмя квітнеючых галінак у руках «аматараў кветак». Таму і знікае чаромха ў прыгарадах. А яна не проста прыгожае дрэва. Чаромха — лясны «доктар». Яна выдзяляе лятучыя фітанцыды, ад якіх гінуць мікробы. Паветра каля чаромхі чыстае. У медыцыне выкарыстоўваюцца ягады гэтай расліны.