Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Паназірайце за паводзінамі вожыка перад зімовай спячкай у прыродзе. Стварыце пэўныя ўмовы, дайце лісце розных дрэў, кавалачкі паперы, ваты і г. д. у школьным кутку. Адзначце, што ён выкарыстоўвае для свайго сховішча. Калі пачынае ўпадаць у спячку, то скрынку, у якой ён жыве, перанясіце ў халаднаватае, але не халоднае памяшканне. Прасачыце, ці не прачынаецца вожык зімою, у час спячкі. Пасля вясенняга
абуджэння вызначце, на колькі схуднеў ён за час зімовай спячкі, папярэдне ўзважыўшы яго восенню.
Мышападобныя грызуны. Назіранні за мышападобнымі грызунамі лепш пачынаць з вывучэння відавога складу дробных звяркоў і размеркавання іх па пэўных месцах жыхарства (біятопах). 3 гэтай мэтай расстаўце на ноч некалькі дзесяткаў пастак на злакавых культурах, шматгадовых травах, у лесапалосах, на ўзлесках, на берагах вадаёмаў. Раніцай збярыце пасткі і вызначце, да якіх відаў належаць адлоўленыя звяркі. Пералічыце ў дзённіку ўсе віды грызуноў і насякомаедных, якіх вы сустрэлі, апішыце адзнакі, па якіх яны адрозніваюцца адзін ад аднаго.
Для ўліку адноснай колькасці мышападобных грызуноў пры навуковых даследаваннях шырока выкарыстоўваюць метад пастка-начэй (пастка-сутак). Ен заключаецца ў тым, што на ўчастку, які даследуецца, выстаўляюць праз кожныя 5 м 25—50 ці нават 100 пастак. Раніцай іх здымаюць і, падлічыўшы агульную колькасць злоўленых грызуноў, вылічваюць працэнт пападання. Калі, напрыклад, у 25 пастках было 4 звяркі, то пападанне склала 16 %. Гэты метад не паказвае абсалютнай колькасці звяркоў на адзінку плошчы. 3 яго дапамогай можна сачыць за зменай колькасці грызуноў. 3 дапамогай гэтага метаду прасачыце змены колькасці на вашых стацыянарах вясною, летам і восенню. Намалюйце графікі, якія адлюстроўваюць хістанні колькасці кожнага віду грызуноў на пэўным стацыянары. Зрабіце спробу знайсці прычыны, што выклікалі змены колькасці грызуноў у той ці іншы бок.
3 надыходам асенніх халадоў і працяглых ападкаў многія грызуны перасяляюцца ў жылыя і складскія памяшканні, торпы саломы, стагі сена, дзе яны і праводзяць зіму. Аб гэтых перасяленнях можна меркаваць па павелічэнню працэнта пападання звяркоў у пасткі, якія выстаўляюцца праз кожныя адзіндва тыдні ў адзначаных месцах.
У выпадку пападання 12—15 звяркоў на 100 пастак у адным з даследуемых аб’ектаў неабходна паведаміць аб гэтым аграному калгаса ці саўгаса.	_
Кажаны. Назіранні за кажанамі пачынайце з пошукаў іх дзённых сховішчаў. Часцей за ўсё яны засяляюць дуплы дрэў, поласці за драўлянай абшыўкай будынкаў, пад аканіцамі, шалёўкамі. Пакідаюць сховішчы кажаны прыцемкам, падымаючы перад вылетам своеасаблівы гучны піск або цвірканне. Запішыце ў дзённік, дзе вы заўважылі кажаноў, колькі іх, якія віды (карыстайцеся вызначальнікам). Пры магчымасці падлічыце ўвечары колькасць звяркоў, якія вылятаюць на кармленне, зазначце час вылету і час вяртання іх у сховішча.
_ Назіраючы за кажанамі ў час палявання, вы можаце заўважыць, што некаторыя віды, злавіўшы насякомае, не ядуць яго на ляту, а падлятаюць да пэўнага месца (галіна старога дрэва, кут пад столлю адкрьгтай веранды), дзе і з ядаюць сваю ахвяру. Пад гэтым месцам заўсёды можна знайсці і сабраць рэшткі насякомых, з’едзеных звярком, таму што яны не ядуць грубыя хіцінавыя часткі: крылы, надкрылы, капсулы галовак, лапкі, вусікі і інш. 3 дапамогай энтамолага можна па рэштках насякомых вызначыць рацыён харчавання рукакрылых і перавагу ў корме карысных або шкодных насякомых.
У час адлову калоній кажаноў паспрабуйце акальцаваць гэтых звяркоў птушынымі кольцамі (кольцы можна атрымаць у любым педагагічным інстытуце на кафедры заалогіі або запытаць у Цэнтры кальцавання Акадэміі навук СССР у г. Маскве). Кольца надзяваецца на костачку перадплечча крыла, не прарываючы лятальнай перапонкі. Кольца з’яўляецца своеасаблівым пашпартам звярка, таму што на ім адзначаны нумар і серыя кольца, а таксама слова — Масква.
Паўторныя адловы акальцаваных вамі звяркоў могуць паведаміць, дзе зімуюць кажаны, ці вяртаюцца яны ў свае летнія сховішчы, колькі гадоў жывуць і шмат іншых цікавых звестак аб жыцці гэтых рэдкіх і выключна карысных звяркоў.
Буйныя млекакормячыя. Выяўленне відавога (фауністычнага) складу звяроў. Правядзенне ўліку колькасці буйных млекакормячых і іх сезоннае распаўсюджванне ў прыродзе.
Для правядзення назіранняў у лесе адзначце некалькі нязменных маршрутаў цераз асноўныя месцы жыхарства звяроў працягласцю ад 5 да 10 км. 3 усталяваннем трывалага снегавога покрыва пад кіраўніцтвам настаўніка не менш чым раз У месяц праходзьце па гэтых маршрутах. У дзённіку на загадзя намаляваным маршруце запісвайце ўсе сляды жывёл умоўнай літарай (лось — л., дзік — дз., казуля — к., воўк — в„ лісіца лц., заяц — зц., вавёрка — вр. і г. д.). Адначасова стрэлкай на маршруце ў дзённіку пакажыце напрамак ходу гэтага звера і колькасць жывёл. Напрыклад: 5 л., 4 дз., 1 лц., 2 зц. Калі маршрут пракладзены ўздоўж лясной прасекі, абавязкова адзначайце нумары кварталаў і коратка характарызуйце лясныя пасадкі. Адзначайце дату і час уліку, стан надвор’я і глыбіню снегавога покрыва.
He журыцеся, калі спачатку спіс жыхароў лесу будзе невялікім. Прааналізаваўшы даныя ўліку за зімовы перыяд, вы выявіце месцы канцэнтрацыі пэўных відаў звяроў і птушак, што важна для арганізацыі іх падкормкі ў гэты цяжкі, галодны перыяд года.
Падлічыўіпы колькасць слядоў кожнага віду звяроў і птушак па тыпах угоддзяў і згрупаваўшы іх, можна вылічыць паказчык уліку. Метад гэты грунтуецца на дапушчэнні прапарцыянальнасці колькасці слядоў на маршруце даўжынёй 10 км і запасаў улічаных жывёл. Ен дае адносныя паказчыкі колькасных суадносін відаў на вызначаным участку лесу ў разрэзе тыпаў угоддзяў (біятыпаў).
Даныя ўліку, атрыманыя за некалькі гадоў, характарызуюць тэндэнцыю змен колькасці кожнага віду дзікіх жыхароў лесу.
ФЕНАЛАГІЧНЫЯ НАЗІРАННІ Ў РАСЛШНЫМ СВЕЦЕ1
Вывучэнне заканамернасцей сезоннай рытмікі развіцця раслін Беларусі звязана з кліматычнымі ўмовамі года і экалагічнымі асаблівасцямі мясцовасці, на якой расце тая ці іншая расліна. Гэтыя заканамернасці з’яўляюцца асновай для планамернай арганізацыі сезонных работ у розных галінах народнай гаспадаркі.
Выкарыстоўваючы шматгадовыя феналагічныя назіранні ў свеце раслін, можна вызначыць і загадзя прадказаць тэрміны сяўбы і догляду сельскагаспадарчых раслін. Напрыклад, зацвітанне чаромхі звычайна супадае з часам пасадкі бульбы, зацвітанне вярбы паказвае, што глеба ўжо гатова да сяўбы ранняй агародніны, зацвітанне азімага жыта — фенасігнал да пачатку сенакосу, нарыхтоўкі сенажу і сіласу. Для нарыхтоўчых арганізацый практычнае значэнне маюць масавыя феналагічныя назіранні за тэрмінамі выспявання дзікарослых ягад (чарніцы, суніцы, брусніцы, журавіны і інш.), для аховы здароўя — вызначэнне аптымальных тэрмінаў збору лекавых раслін (святаяннік, падбел, дзьмухавец лекавы і ініп.). Вынікі вывучэння феналогіі раслін, асабліва іх цвіцення і семяўтварэння, выкарыстоўваюцца ў практыцы гібрыдызацыі і селекцыі дрэўных, кустовых і травяністых раслін. Аналіз даных сезоннага развіцця раслін у супастаўленні з метэаралагічнымі і гідраметэаралагічнымі назіраннямі дазваляюць глыбей пазнаць асаблівасці клімату і надвор’я рэгіёнаў рэспублікі і краіны.
Арганізацыя назіранняў
Арганізацыю фенаназіранняў за рытмікай развіцця раслін пачынайце з выбару пастаянных участкаў, на якіх належыць вызначыць аб’екты (мадэльныя расліны), за якімі будуць праводзіцца сістэматычныя назіранні. Гэта можа быць прышкольны
' Паводле Э. П. Ярашэвіча.
ўчастак, участак лесу, балота, што знаходзіцца непадалёку ад школы, пладовы сад, парк, сквер, прысады. Складзіце, па магчымасці, схематычны план участка і наваколля. Усе дрэвы і хмызнякі, за якімі праводзяцца назіранні, пранумаруйце фарбай па кары, не папсаваўшы яе, і занясіце ў феналагічны журнал пад тым жа парадкавым нумарам. Травяністыя і кустовыя расліны падбярыце ў месцах, дзе яны сустракаюцца ў значнай колькасці. Важна, каб дрэвы, хмызнякі і травы былі здаровымі і ва ўзросце плоданашэння.
Назіранні праводзьце з году ў год на вызначаных участках і над аднымі і тымі ж раслінамі.
Для вызначэння сувязі сезоннай рытмікі з умовамі надвор’я выкарыстоўвайце перш за ўсё даныя метэабудкі, што размяшчаецца на прышкольным участку, або найбліжэйшай метэаралагічнай станцыі (сярэдняя тэмпература паветра і глебы, атмасферныя ападкі ў час вегетацыйнага перыяду).
Методыка назіранняў
Дакладна вызначыць фенафазы (фенадаты) можна толькі пры сістэматычных абходах участкаў (маршрутаў). У перадвеснавы перыяд — раз у тыдзень, вясною з пераходам тэмпературы паветра цераз 5 °C — штодзень, летам і восенню — праз дзень, зімой — раз у месяц.
Феналагічная праграма назіранняў за сезонным развіццём раслін мае наступныя асноўныя фенафазы: рух сокаў (пачынаецца з пераходам тэмпературы паветра цераз 0 °C у клёну вастралістага і бярозы барадаўчатай), набуханне пупышак (павялічваецца памер пупышак), раскрыванне ліставых пупышак (фенафаза характарызуецца з'яўленнем зялёнага конуса лісцікаў і шыпулек), пачатак аблісцення (раскрываюцца першыя ліставыя пласцінкі), поўнае аблісценне (лісце, шыпулькі набываюць нармальную велічыню, афарбоўку і форму, уласцівую віду расліны), пачатак змены афарбоўкі лісця і поўнае пажаўценне (больш чым 50 % лісця), пачатак і канец лістападу, пачатак цвіцення (з’яўляюцца першыя кветкі), масавае цвіценне (зацвіло больш чым 50 % кветак), канец цвіцення, пачатак выспявання пладоў, насення (з’явіліся асобныя плады, зярняты, спелыя навобмацак), канец выспявання пладоў, зярнят (на глебе з’явіліся першыя плады, зярняты), канец ападу пладоў і зярнят, канец вегетацыі расліны (у дрэў і хмызнякоў вызначаецца па сканчэнні лістападу, а ў травяністых раслін па адміранні надземных органаў).
Да дадатковых назіранняў належыць улік ураджаю шышак (насення) дрэў і хмызнякоў па шкале: вельмі слабы, сярэдні, добры, вельмі добры. He менш цікавыя матэрыялы фенаназіран190
няў за першым з’яўленнем і перыядам масавага збору прыдатных да яды грыбоў, выспяваннем дзікарослых ягаднікаў, зборам лекавых раслін.
У феналагічны журнал заносьце таксама назіранні за з’явамі нежывой прыроды (з’яўленне першых прагалін, разбурэнне снегавога покрыва ў лесе і на адкрытым месцы, першы снег і г. д.), дадаткова адзначайце даты пераходу сярэднесутачнай тэмпературы паветра цераз 0 °C, 5 °C, 10 °C і дату, калі глеба адтала на паверхні і на глыбіні 10 см.