Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Вучоныя ўстанавілі, што дробныя вераб’іныя птушкі восенню ляцяць з хуткасцю 30—62 км у суткі. Зімуюць яны пераважна за 2000 км ад месц свайго гнездавання, у краінах Заходняй Еўропы. Пры сярэдняй хуткасці (30—50 км/г) яны праз 50 гадзін былі б ужо на месцы. Аднак асноўная маса птушак гэты шлях пераадольвае прыкладна за 50—60 дзён. Відаць, птушкі могуць захоўваць адзначаную хуткасць толькі некалькі гадзін. Пераважная большасць дробных насякомаедных птушак мігрыруе толькі ноччу, днём жа іх палёт перапыняецца больш ці менш працяглымі прыпынкамі на адпачынак і кармленне. Даныя кальцавання
сведчаць аб тым, што шлях птушак ад месц гнездавання да зімовак няроўны. У час пералётаў яны прытрымліваюцца сваіх улюбёных угоддзяў, вадаплаўныя — далін рэк, ланцугоў азёр, марскіх узбярэжжаў, лясныя — узлескаў, пералескаў, хмызнякоў.
Пры дапамозе кальцавання вучоныя ўстанавілі, што ў птушак існуе прыхільнасць да месц гнездавання. Вясной яны вяртаюцца ў гэтыя месцы з розных месц зімоўкі. Гэту здольнасць называюць «гнездавым кансерватызмам», «інстынктам дому», «пачуццём напрамку».
Трэба адзначыць, што вучоныя спрабавалі растлумачыць здольнасці птушак да арыентацыі. Праводзячы доследы з маладымі паштовымі галубамі, англійскі вучоны Мэцьюз устанавіў, што іх
здольнасць арыентавацца залежыць ад стану надвор’я. У ясны сонечны дзень адхіленні ад правільнага шляху не перавышаюць 41—47°, а пры пахмурным небе ўзрастаюць да 78—93°. Гэта навяло вучонага на думку, што птушкі здольны арыентавацца па сонцы. Бо толькі ведаючы вышыню сонца, можна вылічыць шырыню і даўжыню. Праўда, чалавеку для такога роду вылічэння неабходны карты, прылады, табліцы. Мэцьюз жа лічыць, што галубы шырыню і даўжыню могуць вызначыць інстынктыўна, карыстаючыся толькі сваім «зрокавым апаратам» і пачуццём дакладнасці «часу», уласцівым птушкам. «Унутраны гадзіннік» дазваляе птушкам пры дапамозе гармонаў вызначаць час сутак і дні года, г. зн. служыць самым важным інструментам птушынай «навігацыі». Птушкі запамінаюць каардынаты сваёй галубятні. Апынуўшыся ў незнаёмых месцах, яны аўтаматычна вызначаюць розніцу ў каардынатах і гэтак жа аўтаматычна выбіраюць патрэбны ім кірунак.
Спачатку многія вучоныя да такога меркавання аднесліся скептычна. Ім здавалася малаверагоднай здольнасць птушак да такіх складаных разлікаў. Цяпер гіпотэза сонечнай арыентацыі прызнана болыпасцю вучоных-арнітолагаў.
Калі шляхі пералётаў птушак вывучаны даволі добра, то кірунак міграцый кажаноў можна ўявіць толькі ў самых агульных рысах. Цікава адзначыць, што сезонныя пералёты рукакрылых і насякомаедных птушак маюць многа агульнага. Гэта не выпадкова, бо ў выніку агульнасці харчавання тыя і другія займаюць адну экалагічную нішу. Таму знікненне лятаючых насякомых у халодны перыяд з’яўляецца першапрычынай узнікнення і спадчыннага ўмацавання пералётаў у кажаноў. Сезонныя міграцыі Ў птушак і рукакрылых — біялагічнае прыстасаван-
не арганізма да розных умоў жыцця, якія рэзка могуць змяняцца.
Чароды птушак усё ляцяць і ляцяць, развітваючыся з роднымі мясцінамі.
Але што гэта? Ці гэта нам здалося? Чаму на балоце па-веснавому затакавалі цецерукі? Няўжо яны не ведаюць, што цяпер не вясна, а восень?
Вядома, не. Справа ў тым, што цецерукі такуюць і восенню. Праўда, асенняе такавішча нельга параўнаць з веснавым. Яно значна карацейшае і не такое актыўнае. Цецерукі мармычуць на такавішчы, быццам дзякуюць адыходзячаму лету, якое стварыла спрыяльныя ўмовы, каб яны змаглі вывесці і выкарміць птушанят.
Уранку і ўвечары на адкрытых лясных палянах або ў рэдкіх маладняках чуецца адрывістае і глухое
рыканне — «стогны» самцоў ласёў. Алені, закінуўшы разгалістыя рогі на спіну, то рыкаюць, то «стогнуць», то выдаюць трубныя гукі. Калі «стогн» лася ў ціхае надвор’е чуваць прыкладна за 0,5 км, то густы, гучны рык аленя — за 1,5—2 км. Гэта пачаўся шлюбны перыяд у ласёў і аленяў. Да гэтага часу ў іх заканчваецца развіццё і рост рагоў. Самцы, якія ўсё лета трымаліся адасоблена, цяпер, упрыгожаныя «новымі» рагамі, адшукваюць самак. Часта паміж самцамі адбываюцца жорсткія стычкі. Сапернікі б юцца моўчкі. Чуваць толькі іх цяжкае дыханне ды глухі стук удараў рагоў. Жывёлы робяцца мокрымі, ад іх ідзе пара, морды ў белай пене. Бойка цягнецца да таго часу, пакуль больш слабы не адступіць і не схаваецца ў начной цемры ночы. Пераможца некаторы час, цяжка дыхаючы, стаіць моўчкі, а затым урачыстым рыканнем апавяшчае жыхароў лесу аб сваёй перамозе.
Барсук навёў парадак у сваёй нары, насушыў і нацягаў у яе сухой травы, лісця, на якім будзе спаць доўгую зіму. Пад восень ён робіцца ўкормленым, маса яго павялічваецца на 4—6 кг. Уперадзе доўгая, халодная зіма, і ён робіць свае апошнія начныя прагулкі па лесе.
Надвор е з кожным днём робіцца больш халаднейшым. Усё жывое рыхтуецца да сустрэчы маразоў.

ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ
Позняя восень. Шэрая суцэльная заслона зацягнула ўсё неба. Нізка над зямлёй навіслі цяжкія цёмныя хмары. Па некалькі дзён запар імжыць нетаропкі дробны дождж. Лес стаіць не зварухнуўшыся. Навокал сыра, холадна, няўтульна. Дрэвы, хмызнякі, лясны подсціл — усё працята вільгаццю. Паветра насычана пахам прэлага лісця і грыбоў. Жоўтае, аранжавае, пурпуровае лісце перыстым тоўстым дываном засцілае зямлю. Афарбоўка яго самая разнастайная: лісце клёну, бярозы і грабу — светла-жоўтае, дубу — бурае, вішні і рабіны — пунсовае, чаромхі — пурпурова-фіялетавае, асіны — аранжавае. Пазней за ўсіх захоўваюць зялёную афарбоўку бэз, вольха і вярба, але і ў іх у канцы кастрычніка з’яўляецца буравата-зялёнае адценне.
Здольнасць дрэў скідаць восенню лісце мае вялікае прыстасавальнае значэнне. Гэта дапамагае дрэвам пераносіць халады і «зімовую засуху». На працягу тысячагоддзяў дрэўныя пароды выпрацоўвалі гэту здольнасць.
Асеннія дажджы шчодра насычаюць глебу вадой, але яна з-за нізкай тэмпературы дрэнна засвойваецца каранямі раслін, таму расліны атрымліваюць мала мінеральных рэчываў. Калі з ахалоджанай глебы дрэва не будзе браць вільгаць, яно загіне. Тысячагоддзямі з году ў год паўтараецца «зімовая засуха», і лісцевыя дрэвы прыстасаваліся да яе, скідваючы лісце. У чаранках лісця ўтвараецца так званы раз’яднальны слой клетак, і ў гэтым месцы пад уплывам лёгкага ветрыку або нават пад уласным цяжарам адбываецца аддзяленне ліста ад галіны. Пройдзе час, струхлелае лісце ператво-
рыцца ў пласт перагною. Усё, што было страчана дрэвам, зноў да яго вернецца.
Халады дзейнічаюць і на насякомых. Матылькі: паўлінава вока, крапіўнік, мнагакветніца — залятаюць у цёмныя халодныя памяшканні — хлявы, гарышчы, скляпы. Там, склаўшы крылы, усаджваюцца на драўлянай столі або халодных скляпеннях і засынаюць. Сон іх неглыбокі. Калі іх крануць, яны прачнуцца, зляцяць з месца. Але ў хуткім часе зноў схаваюцца куды-небудзь. Калі тэрмометр апусціцца за нулявое дзяленне, здранцвелых насякомых можна спакойна браць у рукі. Яны не прачнуцца да таго часу, пакуль іх не адагрэеш.
Па схілах лясных яроў, паблізу ўзлескаў і лясных палян пад апалым лісцем хаваюцца на зіму лімонніца, жалобніца, адмірал і інш. Яшчэ адна прадстаўніца гэтага пярэстага сямейства — канаплянка — таксама не гіне восенню. Але яна не застаецца зімаваць у нашых краях, а, як пералётныя птушкі, ляціць на поўдзень за многія сотні кіламетраў. У дарослым стане зімуе толькі частка нашых матылёў. Многія іх віды праводзяць зіму ў стадыі вусеня. Усім вядомыя шкоднікі яблыкаў — вусені яблыневай пладажэркі абкукліваюцца толькі вясной, пасля зімоўкі. Вусені ліставёрткі з’яўляюцца асноўным кормам для сініц на працягу ўсёй зімы. Вусені баярышніцы зімуюць у агульных павуцінных гнёздах на галінах глогу і пладовых дрэў.
Пад карой напаўгнілых дрэў лёгка адшукаць заснуўшых жукоў. Многія насякомыя адкладваюць на зіму яйцы, а самі гінуць. У той жа час многія зімовыя яйцы насякомых для свайго далейшага развіцця павінны прайсці выпрабаванне холадам. Інакш яны гінуць. Дарослыя насякомыя таксама павінны прайсці выпрабаванне холадам. Хвойныя
тлі, напрыклад, зімуюць седзячы на пупышках і кары, прыкрытыя толькі невялікім васковым выдзяленнем. Гэтыя малюсенькія насякомыя пераносяць самыя моцныя маразы.
У лесе з аднаго месца на другое пералятаюць чародкі сініц, чачотак, пішчух. Тут і вялікая сініца, і гаічка ў чорнай шапачцы, і чубатая сініца, якую празвалі грэнадзёркай. Іншы раз сустракаецца і даўгахвостая сініца. Сама яна маленькая, пухленькая, a хвост у яе доўгі, быццам ручка ад апалоніка. У некаторых месцах яе так і называюць: апалонік. У чарадзе сініц часта верхаводзіць дзяцел. Куды ляціць ён, туды і сініцы. Дзяцел дзяўбе кару, здабывае з-пад яе лічынак і жукоў-караедаў, а сініцы круцяцца тут жа і падбіраюць скінутых лічынак, жучкоў і іншую дробязь. У чарадзе сініц можна сустрэць і попаўзня. Як і дзяцел, ён шукае насякомых. По-
паўзень — адзіная птушка, якая лазіць па ствалах дрэў уніз галавой. Птушкі абмацваюць усе дрэвы, адшукваючы кольцы яец кольчатага шаўкапрада, яйцы тлі, маленькіх вусеняў, якія схаваліся ў расколінах кары, раздзёўбваюць павіслае на галінах пабурэлае, ссохлае, склеенае павуцінай лісце, у якім хаваюцца вусені матылёў баярышніцы і залатагузкі. Чым болей гасцяць у лесе сініцы, попаўзні і іншыя птушкі, тым менш застаецца на дрэвах насякомых.
Пуста і маўкліва цяпер у лесе, у парках і садах. Цяжка птушкам зімой адшукваць корм. Многія з іх пакідаюць лес і перабіраюцца бліжэй да жылля чалавека. Яны начуюць пад дахамі хат, у хлявах, а іншы раз нават у комінах.
He забудзьцеся ў гэты час пра нашых крылатых сяброў. Падрыхтуйце для іх кармушкі. У бліжэйшым лесе можна адкрыць пункт падкормкі, уладкаваць там некалькі кармавых столікаў са стрэшкай.
За кароткі зімовы дзень птушкі ў лесе не паспяваюць наесціся. Пры штодзённым недаяданні, асабліва ў марозныя, ветраныя дні, яны часта гінуць. Каб не дапусціць гібелі птушак, неабходна іх падкормліваць. Атрымаўшы раніцай «снеданне», птушкі, пакінуўшы кармушку, працягваюць пошукі ў лесе ўсемагчымага натуральнага корму.
Перш чым адкрыць лясную «сталовую», падумайце, узважце, ці здолееце вы забяспечыць рэгулярную падкормку птупіак? Ці хопіць у вас корму, каб «сталовая» «працавала» з восені да вясны бесперапынна, а корм у кармушкі клаўся рэгулярна? Да птушынай «сталовай» у лесе павінна быць пракладзена сцежка, сюды трэба прыходзіць не радзей, чым тры разы ў тыдзень і, вядома, не з пустымі рукамі. Прыносьце з сабой не менш, чым 0,5 кг