Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
3 надыходам халадоў пачынаецца масавы ход рыбы на глыбіні, у зімовачныя ямы. Перад зімоўкай рыбы ўзмоцнена кормяцца, назапашваючы тлушч, які падтрымае іх на працягу доўгай зімы. Галавень, язь, карп, ёрш і іншыя віды рыб збі-
раюцца чародкамі і накіроўваюцца ў больіп глыбокія месцы вадаёмаў. Пражэрлівы драпежнік — шчупак, рыхтуючыся да зімы, у чароды не збіраецца, а трымаецца ў адзіночку, палюючы на дробных рыбак сярод зараснікаў водных раслін. Але і яго халады прымушаюць адыходзіць углыбіню. Мянтуз з пахаладаннем вады выходзіць са сваіх летніх сховішчаў і пачынае блукаць у пошуках корму у болып мелкіх месцах. У сігавых рыб — рапушкі і рыпуса — у кастрычніку пачынаецца нераст, які зацягваецца да пачатку снежня. Рыхтуючыся да зімоўкі, рыба «апранае футра», г. зн. пакрываецца тоўстым слоем густой слізі, што служыць добрай перасцярогай ад пераахалоджвання. Чым бліжэй да зімы і чым халадней становіцца вада, тым менш рухомымі робяцца рыбы і тым менш корму яны спажываюць.
Пахаладанне выклікае лінянне ў пушных звяроў. Кароткае летняе футра змяняецца зімовым: густым, пушыстым, цёплым. Гарнастай і ласка амаль поўнасцю пераапрануліся ў зімовы ўбор. Жоўта-карычневыя летам, зараз яны робяцца цалкам белымі. Толькі кончык носа, хваста і вачэй у гарнастая засталіся чорнымі. У зайца-русака пабялелі бакі і брушка, а спінка ўсю зіму будзе шэранькай. Заяц-бяляк, апраўдваючы сваю назву, з шэрага ператварыўся ў белага. Яго цяжка будзе знайсці на снезе, і толькі чорныя кончыкі вушэй могуць выдаць яго прысутнасць. У маленькіх дзікоў (паласацікаў) зніклі светлыя палосы на спіне. Парасяты сталі брудна-шэрымі, падобнымі на сваіх бацькоў. Зніклі яркія светлыя плямкі і на скурках падросшых аленянят, казулянят.
3 кожным днём халаднее. Сыплюцца на зямлю снежныя крупы. Зіма не за гарамі.
ВЕЧАР ГОДА
Надышоў лістапад. Шэрыя хмары зацягнулі неба. Імжыць дробны, надакучлівы дождж. Нездарма гэты час называюць «гнілой восенню». Па прасёлачных дарогах, раскіслых ад доўгіх дажджоў, ні праехаць, ні прайсці. Надвор’е няўстойлівае. Холад змяняецца цяплом, снег — дажджом. Ранішнія замаразкі скавалі тонкай ледзяной скарынкай лужы і канавы.
Світае позна. Рана пачынае цямнець. He выпадкова ў народзе пра гэты месяц кажуць: «У лістападзе досвітак са змрокам сярод дня сустракаюцца».
Моцны вецер распранае дрэвы, зрываючы з іх апошняе лісце. Кружыцца лісце, апускаецца на мокрую, халодную зямлю, шчыльным і цёплым дываном пакрываючы яе. Там, дзе гэты дыван сатканы з лісця дубу і клёну, яна не прамярзае нават у моцныя маразы. Пад ім знаходзяць прытулак тысячы насякомых. А пакуль няхай вецер буяніць паміж галін. Цяпер ён не толькі не страшны дрэвам, але нават патрэбны. Пры яго дапамозе крылатае насенне панясе парасткі жыцця.
Большасць раслін добра падрыхтавалася да зімы. Аднагадовыя травы, параскідаўшы сваё насенне, гінуць. Двухгадовыя і шматгадовыя прыстасоўваюцца да зімоўкі самымі разнастайнымі спосабамі. Травы пад снежным покрывам захоўваюць жыццядзейнасць сваіх пупышак, з якіх вясной з’явяцца новыя парасткі. Як водгулле далёкага мінулага, калі зямля была пакрыта трапічнай расліннасцю, захаваліся нашы вечназялёныя кусты — бруснічнік, багун, журавіны і некаторыя травы: падалешнікі і грушанкі. Вядома, іх лісце не можа быць вечназялёным, але яно трымаецца па 3—4 гады і паступова абнаўляецца. 3 зялёным лісцем зімуюць
светнік, званочкі, агаткі, ястрабкі, некаторыя асаковыя і злакі. Нарэшце, ёсць такія травяністыя расліны (ландыш, падбел, кураслеп, чартапалох, маркоўнік, цыкута, большасць нашых траў, у тым ліку і шматлікае палявое пустазелле), у якіх надземныя часткі на зіму адміраюць, а жыццё захоўваецца ў цыбулінах, карэнішчах або клубнях, схаваных у зямлі. Гэтыя расліны менш губляюць зімой вільгаці і цяпла, бо захоўваюць пад зямлёй толькі нязначную частку расліннай масы. Вясной або ў пачатку лета, выкарыстоўваючы запас пажыўных рэчываў, яны ідуць у рост і пачынаюць новы сезон свайго жыцця.
Для жыхароў лясоў і палёў надыходзіць галодная пара. А як яны рыхтуюцца перанесці гэты цяжкі і галодны для іх час?
«Кладоўка» сычыка.
Калі быць уважлівым, то можна адшукаць незвычайныя «кладоўкі» на невялікім участку лесу або поля, куды звяры і птушкі хаваюць свае запасы на зіму.
У дуплах, пад карой дрэў, а то і проста пад мохам можна знайсці кучкі спелых жалудоў або лясных арэхаў. Гэта «кладоўкі» соек або арэхавак. Арэхаўка можа за адзін раз перанесці ў ёмістай глотцы да 80 кедравых арэшкаў. Яшчэ з восені пад сучкамі, лішайнікамі і мохам сініцы хаваюць лічынак і вусеняў, а попаўзні — разнастайнае насенне дрэў і хмызнякоў. Хаваюць так, каб яны былі прыкметнымі толькі знізу. Так ім лягчэй адпіукваць свае запасы, калі снег пакрые зверху ўсе сукі і галіны.
Восенню ў лесе іншы раз трапляюцца дзіўныя кусты глогу або цярноўніку. На калючках гэтых кустоў тырчаць мёртвыя насякомыя. Тут можна ўбачыць жука, яшчарку,
мыш і нават дробную птушку. Гэта «кладоўка» саракуша. Ен належыць да вераб’іных, г. зн. насякомаедных, але праяўляе драпежныя схільнасці. Злоўленую здабычу грызун забівае і наколвае на адну з калючак сваёй «кладоўкі», каб яе лягчэй было разадраць і з’есці: яго лапы не могуць, як лапы драпежнікаў, хапаць і трымаць ахвяру. Калі грызун сыты, здабыча наколваецца ў запас, хоць потым часта застаецца няз’едзенай — птушка любіць свежую здабычу. Вось чаму летнюю «кладоўку» можна знайсці і позняй восенню, калі саракушы даўно ўжо адляцелі на поўдзень. Зімой гэтай «кладоўкай» карьістаюцца іншыя жыхары лесу.
У дуплах і птушыных дуплянках іншы раз знаходзяць па некалькі дзесяткаў мёртвых мышэй і дробных птушак. Гэта «кладоўкі» самых маленькіх соў: касматаногага і вераб’інага сычоў. Аднойчы ў такое дупло вераб’іны сыч нацягаў 86 мышэй і землярыек. Часта попаўзні напаўняюць ліпавымі арэшкамі птушыныя дуплянкі да самага верху.
Птушкі не запамінаюць свае «кладоўкі». Яны карыстаюцца кормам, які паблізу.
Калі раскапаць рыдлёўкай доўгі і звілісты ход крата, то можна знайсці запасы дажджавых чарвей. Яны жывыя, але не могуць рухацца (звярок зрабіў іх нерухомымі, укусіўшы за пярэдні канец цела), і зімой у крата заўсёды ёсць свежы корм. Іншы раз у «кладоўках» кратоў знаходзяць да тысячы дажджавых чарвей.
Умеюць захоўваць ахвяру жывой, але нерухомай тхары, норкі, гарнастаі. У іх норах можна знайсці многа жаб з перакушаным спінным мозгам.
А вось выдры і норкі, якія вядуць паўводны спосаб жыцця,— прыхільнікі свежай рыбы. Яны назапашваюць яе па 5—10 кг. Пасля першых начных
пахаладанняў пачынаюць напаўняць свае «кладоўкі» бабры. Яны падгрызаюць і валяць вербы, асіны, бярозы, таполі. Затым дзеляць тоўстыя галіны на даволі значныя кавалкі і па вадзе дастаўляюць да зімовачных нор або хатак. Тут галіны апускаюць у ваду каля берага, але на дастаткова глыбокім месцы і ўмацоўваюць, закопваючы тоўстыя канцы ў дно. Нарыхтоўваюць бабры і вялікія, багатыя крухмалам карэнішчы белых гарлачыкаў, касачоў. Кожную ноч на працягу ўсёй восені бабровая сям’я занята нарыхтоўкай корму, таму да зімы ў «кладоўцы» бывае назапашана 25—30 кубаметраў галін, карэнішчаў. Верхнія галіны такой кучы ўмярзаюць у лёд, ніжнія ляжаць на дне. Галодны бабёр нырае да запасаў, адгрызае кавалак галіны і вяртаецца з ім у сваё жыллё.
Камера-«кладоўка» крата.
Рыхтуючыся да зімы, вавёрка з восені пачынае хаваць у дуплы арэхі і жалуды. Нарыхтоўвае яна і грыбы, імкнучыся пасадзіць іх у развілінах сукоў і галін так, каб шапка грыба ляжала зверху на абодвух сучках. Высахлы грыб прыліпае да сука, зморшчваецца і моцна трымаецца на ім усю зіму. Падлічана, што кожная вавёрка назапашвае на зіму некалькі соцень грыбоў.
Да кілаграма бярозавых і альховых каташкоў нарыхтоўвае ў сваіх дуплах палятуха.
Робяць запасы на зіму і мышападобныя грызуны. Яны трымаюць першынство сярод усіх звяроў па колькасці і разнастайнасці запасаў, якімі напаўняюць восенню свае «кладоўкі». Гэта не выпадкова, бо грызуны, якія кормяцца насеннем і пладамі, у першую чаргу залежаць ад хістанняў тэмпе-
ратуры навакольнага асяроддзя ў розныя поры года. Таму ў іх выпрацоўваецца інстынкт нарыхтовак — назапашвання корму, каб перажыць галодныя для іх поры года.
Запасы ў «кладоўках» грызуноў бываюць самыя разнастайныя. У норцы рыжай палёўкі можна знайсці каля сотні лясных арэхаў і многа ягад брусніц, а ў лясной палёўкі — да кілаграма сухіх цыбулін лілей і мноства згорнутых у рулон стужак лішайнікаў. Аднойчы ў кладоўцы вялікай нары, дзе жыло да 20 палёвак, было знойдзена болып як 10 кг рознага корму.
Асабліва старанна рыхтуюцца да зімы палявыя і лясныя мышы. Многія з іх робяць норы ў стагах або пад сціртамі збожжа. У падземных норах«кладоўках» у іх бывае схавана па некалькі кілаграмаў адборнага збожжа.
Нарыхтоўваючы корм, мышападобныя грызуны робяць новыя ўваходы і дадатковыя камерысклады. Пры пашырэнні старых «кладовак» яны ачышчаюць іх ад леташніх запасаў, набіваючы свежымі. Цікава, што для сваіх зімовых запасаў грызуны выбіраюць толькі здаровае і паўнацэннае насенне. У іх «кладоўках» ніколі не знаходзілі паіпкоджаных насякомымі або грыбной плесняй жалудоў і іншага насення. Многія грызуны звычайна не змешваюць насенне пры нарыхтоўцы. Калі ў «кладоўцы» змяшаць усё назапашанае, то звяркі абавязкова зноў усё пасартуюць. Гэта тлумачыцца тым, што яны збіраюць кожны від насення асобна па меры яго паспявання.
Грызуны выкарыстоўваюць не ўсе запасы, настолькі яны іншы раз вялікія. Аднойчы ў Белавежскай пушчы з дупла старога дубу выпала 47 кг адборных жалудоў. Гэта была агульная «кладоўка» жаўтагорлых мышэй. Лесаводы Украіны і Прыбал-
тыкі ўжо даўно выкарыстоўваюць запасы пладоў ліпы з «кладовак» жаўтагорлых мышэй. Яно лепш усходзіць, чым сабранае звычайным спосабам.
Цікава робіць запасы на зіму хамяк. Яго сховішча — падземная кватэра са шматлікімі камерамі і хадамі, якія ідуць у глыбіню да 3 м. Тут невялікая спальня. Яна заслана сухой травой. У баку ад калідора ёсць туалетнае памяшканне. Хамяк — ахайны звярок і для свіх патрэб прадугледзеў усё неабходнае. Са спальні асобны ход вядзе ў кладоўку. Аднойчы ў «складзе» хамяка знайшлі да 25 кг збожжа. Цікава, што ён назапашвае на^ зіму ўсё, што можа сабраць з поля. У яго «кладоўках» асобнымі кучкамі ляжаць кукуруза, бульба, семкі, зерне.