Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Вось з хмызняку паказалася магутная галава з агрэсіўна ўзнятымі ікламі. 3 трэскам прыгінаючы галіны, скідаючы з іх снег, выйшаў на падкормачную паляну вялізны сякач. Высокая, густая, бурая поўсць тапырыцца на ягонай спіне, быццам грыва. Маленькія злосныя вочкі неспакойна зыркаюць ва ўсе бакі. Дзік нервова і з шумам уцягвае носам паветра. Ен шукае саперніка сярод свіней, што кормяцца непадалёку. Надышоў перыяд боек паміж самцамі.
У гэты час скура ўздоўж спіны і на баках
у секачоў робіцца на 2—3 см таўсцей. Гэта своеасаблівая «браня» засцерагае яго ад глыбокіх раненняў, якія наносяць ікламі ў турнірных бойках сапернікі. Заўважыўшы секача, маладыя самцы адступаюць углыб лесу. Яны яшчэ настолькі малыя, піто ўступаюць поле бою без супраціўлення.
Дзікія капытныя жывёлы, таксама як і свойскія, любяць лізаць соль. Гэта не выпадкова. Даследаванні паказалі, што соль змяшчае важныя мінеральныя састаўныя часткі, якія спрыяюць росту жывёлы, актывізуюць абмен рэчываў, утварэнне рагоў, змену поўсцевага покрыва і г. д. У дзікіх жывёл соль узбуджае апетыт, а гэта станоўча ўплывае на здароўе звяроў, асабліва маладняку. Саланцы трэба рабіць у месцах, дзе звярам забяспечаны спакой.
Дзікі шукаюць корм.
У школьных лясніцтвах і паляўнічых гаспадарках усталёўваюць камбінаваныя кармушкі-саланцы, дзе пад адной страхою змяшчаюцца кармушка для сена і карыта саланцу. Звяры, якія жывуць ў хвойных насаджэннях, дзе кармавыя ўмовы вельмі аднастайныя, маюць большую патрэбу ў мінеральнай падкормцы, чым тыя, што жывуць у змешаных лясах.
Акрамя камбінаваных кармушак, наладжваюць самыя простыя саланцы ў адкрытых скрынях або нават у пнях. У старых пнях хвойных парод робяць паглыбленне і насыпаюць спажыўную соль. У сырое надвор’е соль хутчэй раствараецца і трапляе ў драўніну пня. Спачатку дабаўляюць соль штомесячна, а потым радзей. Дастаткова жывёле адзін раз наведаць саланец, і яна будзе рэгулярна вяртацца да яго. Асабліва вострую патрэбу ў солі звяры адчуваюць восенню і ранняю вясной. Часам яны літаральна згрызаюць увесь стары, спарахнелы прасолены пень.
У снежні ў зверагадоўчых гаспадарках, а іх у рэспубліцы каля 20, пачынаецца адбор звяроў на шкурку. У зверасаўгасе ўсё незвычайна і цікава. Пад адкрытым небам роўныя рады клетак-вальераў. У іх разводзяць каштоўныя пароды пушных звяроў — серабрыста-чорных лісіц. У кожнай клетЦы адзін жыхар ці пара іх. Некаторыя бесперапынна рухаюцца, большасць трымае сябе спакойна: скруціўшыся абаранкам, ляжыць на снезе. Ім не холадна. Іх цёплае пушыстае футра можа засцерагчы ад любога марозу. Самая прыгожая з лісіц — плацінавая. Яе футра стальнога колеру, на пысе выразна відаць сіметрычны малюнак; белыя ашыйнік, лапы, жывот і кончык пушыстага хваста надаюць ёй вельмі арыгінальны і прыгожы выгляд. Іншага стылю серабрыста-чорная лісіца. Яна таксама
вельмі прыгожая. Шкурка яе быццам пакрыта шэранню. Кончык хваста, як і ў іншых лісіц, белы.
На фермах разводзяць і норак. Нашы звераводы-селекцыянеры вывелі серабрыста-блакітных, плацінавых, белых, чорных норак.
На Беларусі зіма пачынаецца позна. Па календары з 1 снежня ўжо зіма, але бывае, што ў гэты час ідуць зацяжныя дажджы са снегам. А часам з першых дзён гэтага месяца лажыцца трывалае снегавое покрыва і па лесе можна хадзіць на лыжах.
Снежань бывае не толькі снежным, але і даволі марозным. Зелянеюць яліны, апрануўшыся ў пушыстыя снегавыя шапкі. Ад дрэў, якія асвятляе халоднымі прамянямі скупое зімовае сонца, кладуцца долу доўгія шэрыя цені. Лёгка дыхаецца свежым марозным паветрам.
Вось і прыйшла пара развітацца, дарагія чытачы, з маўклівым снежаньскім лесам.
Вы пераканаліся, што прырода — складаны комплекс, у якім усе з’явы надзвычай цесна звязаны паміж сабой. Калі ў вас узнікне жаданне глыбей і шырэй пазнаць гэтыя ўзаемасувязі ў прыродзе, прадоўжыць знаёмства з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, то для дапытлівых наступны, апошні раздзел гэтай кнігі. Ен прысвечаны правядзенню феналагічных назіранняў у свеце жывёл і раслін.
ФЕНАЛАГІЧНЫЯ НАЗІРАННІ Ў ЖЫВЕЛЬНЫМ СВЕЦЕ
Значэнне феналагічных назіранняў цяжка пераацаніць. Яны даюць магчымасць глыбей пазнаць працэсы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі, выявіць іх уздзеянне на жывую прыР°ДУ’ пРывУчаі°Ць чалавека не толькі беражліва етавіцца да роднай прыроды, але выпрацоўваюць уменне назіраць.
Карыстаючыся шматгадовымі феналагічнымі назіраннямі ў жывёльным свеце, можна распрацаваць прагнозы колькасці як карысных, так і шкодных прадстаўнікоў жывёльнага свету для сельскай, лясной і паляўнічай гаспадарак. Адначасова органы паляўнічай гаспадаркі выкарыстоўваюць гэтыя прагнозы пры планаванні нарыхтовак пушніны, паколькі мышападобныя грызуны з’яўляюцца асноўнай кармавой базай большасці драпежных пушных звяроў.
Назіранні за шкоднымі насякомымі, іх масавым з’яўленнем цікавяць Міністэрства сельскай гаспадаркі з мэтай прыняцця своечасовых мер па барацьбе з імі.
Арганізацыя назіранняў
Фенаназіранні за жывёламі нельга праводзіць асобна ад назіранняў за раслінамі, таму што ў прыродзе існуе мноства самых разнастайных узаемасувязей паміж імі. Напрыклад, прылёт гра коў ранняй вясною звязаны з наяўнасцю кармоў як расліннага, так і жывёльнага паходжання. А ластаўка і стрыж прылятаюць значна пазней, калі з’яўляюцца насякомыя, якімі кормяцца гэтыя тушкі. У сваю чаргу з’яўленне насякомых звязана з пэўнымі фазамі развіцця расліннасці, якая з’яўляецца іх кормам.
Паралельныя фенаназіранні за раслінным і жывёльным светам дапамагаюць выявіць і пазнаць непарыўныя ўзаемасувязі, што існуюць у навакольнай прыродзе. Вынікі фенаназіранняў аналізуюць 1 супастаўляюць з умовамі надвор’я.
Фенаназіранні за жывёльным светам вядуць на працягу года на спецыяльна выбраных участках, так званых стацыянарах. Гэта можа быць прышкольны ўчастак, пладовы сад, сквер, гай або ўчасткі лесу, лугу, балота, што размяшчаюцца непадалёку ад школы. Вынікі назіранняў адзначаюць у асобным сшытку. На стацыянары рэгіструюць два (раніцай і вечарам) або тры (раніцай, у абед і вечарам) разы тэмпературу паветра, ападкі (дождж, снег, град і інш.). Зімою раз у дзесяць дзён вымяраюць вышыню (глыбіню) снегавога покрыва.
Пры арганізацыі правядзення фенаназіранняў вызначаюць ТЭМУ і аб ект назіранняў. Напрыклад: «Фауна і размеркаванне асноўных відаў жывёл», «Хістанне колькасці мышападобных гры-
зуноў», «Жыццё пералётных і аселых птушак», «Шкодныя і карысныя насякомыя», «Амфібіі і рэптыліі стацыянара» і г. д. Перад пачаткам правядзення работ важна прачытаць адпаведную літаратуру па выбранай тэме назіранняў.
Методыка назіранняў
Насякомыя. Адзначаюць наступныя фазы развіпця:
1.	Першае з’яўленне (пачатак лёту) — дзень, калі былі заўважаны першыя лятаючыя насякомыя (матылі, жукі, камары і інш.); на вадаёмах — з'яўленне вадамераў, вертуноў і інш.; на паверхні мурашнікаў з’явіліся мурашкі.
2.	Масавае з’яўленне вялікай колькасці насякомых (можна заўважыць цэлыя групы, раі хрушчоў, камароў і інш.).
3.	Пачатак кладкі яец — калі былі заўважаны першыя адкладанні насякомымі яец на лістах раслін, кары галін, ствале дрэў.
4.	З’яўленне вусеняў — выхад з яец лічынак насякомых.
5.	Знікненне (канец лёту) насякомых.
У некаторыя гады ў насякомых (лугавога матылька, няпарнага шаўкапрада (шкоднік лесу), баярышніцы, стракоз) назіраецца масавае размнажэнне. Выпадкі масавага размнажэння і пералётаў насякомых нельга ўпускаць з-пад увагі, іх трэба запісваць у дзённік назіранняў з наступным паведамленнем у фенацэнтр і іншыя арганізацыі, з якімі трымаеце сувязь.
Земнаводныя. 1. Першае з’яўленне вясною — дзень, калі былі заўважаны першыя экземпляры маларухомых жаб, якія толькі «ляніва» поўзаюць (травяныя жабы).
2.	Нераст — дзень з’яўлення на вадаёмах студзяністых камякоў ікры жаб.
3.	Першы «канцэрт» — пачатак масавага квакання (азёрных і зялёных жаб).
4.	Знаходкі зімуючых амфібій (калі, дзе, у якіх умовах).
Птушкі. У дзённіку адзначаюць вясенні пералёт і знікненне птушак, якія зімавалі ў гэтай мясцовасці. Веснавы пралёт.— першыя чароды і валавы (масавы) пралёт над мясцовасцю (качкі, гусі, жураўлі). Веснавы прылёт — з’яўленне на гняздоўях. Выяўляецца звычайна па крыках і песнях. Аднак у некаторых птушак (зязюля, удод, жаўранак, берасцянка) паміж прылётам і першай песняй (крыкам) праходзіць звычайна нейкі прамежак часу. Дзень прылёту іх і дзень, калі прагучала першая веснавая песня (крык), запісаць асобна. Пачатак будавання гнязда — птушка нясе дубцы, саломінкі і іншы будаўнічы матэрыял. Пачатак нясення яец. З’яўленне птушанят — вызначаецца па іх піску. Асенняе яднанне ў чароды. Асенні пералёт (першыя пералётныя чароды), валавы пралёт (масавы
пралёт) і канец пралёту (апошнія пралётныя чароды). Асенні адлёт — знікненне птушак з месц гнездавання. Асенні прылёт — з’яўленне тых, якія зімуюць у вашай мясцовасці.
У час назірання за птушкамі можна вырашыць і прыватныя пытанні, напрыклад працягласць спеваў. Гэтыя тэрміны вызначаюцца пераважна для прылётных птушак.
Разам з гэтым вучні адзначаюць, у які прыкладна час сутак пачынаюць спяваць птушкі. Гэты матэрыял дае магчымасць скласці своеасаблівы «птушыны каляндар» і «птушыны гадзіннік».
Млекакормячыя. Група жывёл, з якой чалавек працягвае быць у самым цесным кантакце. Адных ён выкарыстоўвае ў якасці важных прамысловых і прыручаных жывёл, іншыя, жывучы побач з чалавекам, прыносяць шкоду або з’яўляюцца пераносчыкамі ўзбуджальнікаў небяспечных хвароб. Усё гэта выклікае асаблівую цікавасць да жыцця млекакормячых. Найбольш зручнымі для назіранняў і доследаў могуць быць дробныя звяркі: насякомаедныя, мышападобныя грызуны, кажаны, вавёркі. У прыродзе можна назіраць і за болып буйнымі млекакормячымі: зайцамі, лісіцамі, казулямі і інш.
Вывучаць дробных жывёл можна як у палявых умовах, так і ў школьным кутку жывой прыроды. Для таго каб вызначыць колькасць мышападобных грызуноў у прыродных умовах (г. зн. на стацыянарах), патрэбны звычайныя пасткі тыпу «Геро». Жывых грызуноў можна трымаць у клетках з металічнымі кратамі, а таксама ў шкляных тэрарыумах.
Вожыкі. Паназірайце ў прыродных умовах, у які час сутак вожыкі бываюць найболып актыўнымі. Прасачыце, пі змяняецца іх актыўнасць па сезонах года. Запішыце ў дзённік першую вясной і апошнюю восенню сустрэчу з ім. Па датах гэтых сустрэч і назіраннях за паводзінамі вожыка ў кутку жывой прыроды лёгка вылічыць працягласць зімовай спячкі і актыўнага перыяду жывдя. Назіраючы за вожыкам у прыродзе, адзначайце, які корм ён здабывае. У кутку жывой прыроды прапаноўвайце яму розную раслінную і жывёльную ежу на выбар. Адзначайце ў дзённіку, якому корму ён аддае перавагу. Прасачыце, ці робіць спробы схаваць корм пра запас, калі яму даваць больш, чым можна з’есці.