Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Вернемся да нашага вожыка-пераможцы. Ен ужо прыняўся «снедаць», але раптоўна кідае гадзюку і згортваецца ў калючы клубок.
Што здарылася? Хто перашкодзіў трапезе вожыка?
3 густога хмызняку выглядвае мордачка невялікага рыжага лісяняці. Яшчэ зусім нядаўна яно жыло ў глыбокай нары, чакаючы, калі бацькі прынясуць зайчаня, мышку, птушачку або якую-небудзь іншую жыўнасць. 3 таго часу прайшло каля 2 месяцаў. Лісяняты выраслі, і хоць жывуць яшчэ разам з бацькамі, часта пакідаюць сваё сховішча, спрабуючы самастойна здабываць сабе ежу. Лісяня спрабуе схапіць вожыка, але, крануўшы яго, адскаквае. Затым павольна і асцярожна зноў вяртаецца да гэтага дзіўнага аб’екта, які колецца. Заўважыўшы разарваную гадзюку, яно хапае яе і знікае ў гушчары лесу.
У зарасніках ляснога арэшніку — ляшчыне, дзе зараз багаты ўраджай арэхаў, нашэсце вавёрак. Здаецца, што сюды сабраліся звяркі з усяго лесу.
3 густога зарасніку маладога асінніку паказаўся невялікі табунок аленяў: стройная прыгожая аленіха з 2 плямістымі аленянятамі. Яны рухаюцца няспешна. Маці — заўсёды на варце: прынюхваецца, прыслухоўваецца, азіраецца.
У маі — чэрвені самка высакароднага аленя звычайна прыносіць 1 — 2 аленянят. У першыя дні свайго жыцця яны яшчэ вельмі слабыя і, калі напалоханая кім-небудзь маці ўцякае, не ідуць за ёю.
а, прыціснуўшыся да зямлі ў густой траве, імкнуцца затаіцца, бо плямістая афарбоўка скуркі робіць іх непрыкметнымі сярод сонечных блікаў на лясным подсціле.
Растуць аленяняты хутка і праз 3 тыдні свой малочны рацыён дапаўняюць свежай травой, лісцямі і маладымі парасткамі.
«Меню» аленя налічвае болып за 200 відаў разнастайных травяністых раслін, хмызнякоў і маладых дрэўцаў.
Аленяняты да 2 гадоў маюць патрэбу ў апецы маці. Працягласць жыцця аленя ў прыродзе 12— 15 гадоў. У няволі яны жывуць значна больш.
Высакародны алень — буйная, моцная і ў той жа час вельмі зграбная жывёла. Буравата-рыжаватае стройнае тулава на высокіх і тонкіх нагах, доўгая
Казуляняты.
4 J <3
шыя, лёгкая выцягнутая галава, у самцоў упрыгожаная каронай галінастых рагоў, пакідае пры сустрэчы незабыўнае ўражанне. Маса самца 200—250 кг, самкі — 120—150 кг. Самкі бязрогія, а самцы носяць рогі, праўда, не ўвесь год. Вясной (у лютым— сакавіку) яны скідаюць іх і цяпер у іх адрастаюць новыя, маладыя, так званыя панты. Яны мяккія, напоўнены крывёй, пакрыты дробнымі варсінкамі, быццам футрам. Рогі растуць вельмі хутка, і ў верасні самцы зноў будуць насіць цяжкія галінастыя рогі.
На тэрыторыі Беларусі жывуць 2 віды буслоў: чорны і белы. Чорны — вельмі рэдкі. Пасяляецца ў глухіх і далёкіх нетрах лесу, для чалавека маладаступных. Ен узяты пад дзяржаўную ахову і занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. А белага бусла ў Беларусі ведае кожны. Гэта вялікая, з доўгай шыяй птушка. На крылах чорная паласа. Дзюба і доўгія цыбатыя ногі;— чырвоныя. Белы бусел вельмі даверлівы, звычайна не ўцякае ад чалавека, а, наадварот, шукае яго суседства і нават будуе гнёзды на дахах дамоў, хлявоў або на высокіх дрэвах, якія растуць побач.
Вясной, вярнуўшыся з зімоўкі ў родныя краі, буслы адразу ж распачынаюць рамонт і абнаўленне леташніх гнёздаў. 3 году ў год яны займаюць адны і тыя ж гнёзды. Чуецца безгалосая песня, частае і гучнае цёканне, лясканне, шчоўканне дзюбай. Селіцца бусел абавязкова каля азёр, сажалак, мокрых лугоў, балот або рачной поймы, дзе можна лёгка здабываць корм.
Бусел ляціць даволі хутка, плаўна ўзмахваючы крыламі. Шыю ў палёце выцягвае ўперад, а доўгія ногі трымае выцягнутымі назад. Часта можна назіраць, як буслы падоўгу лятаюць, амаль не варушачы крыламі, быццам адпачываючы на вялікай
8 Зак. 1422	ЦЗ
вышыні ў паднябессі. Праз 2—3 тыдні пасля прылёту самка адкладвае 2—6 белых, даволі буйных яец. Паколькі яйцы адкладваюцца з прамежкам у 2 дні, a наседжванне пачынаецца адразу ж пасля з’яўлення першага яйца, птушаняты вылупліваюцца неадначасова. Розніца ва ўзросце буслянят 5 —10 дзён. Пасля з’яўлення птушанят у бацькоў адзін клопат — пракарміць пражэрлівае патомства. Кормяцца яны насякомымі, слімакамі, жабамі, яшчаркамі, змеямі і нават палявымі мышамі. На мелкаводдзі спрытна ловяць дробных рыбак. Буслы вельмі клапатлівыя бацькі: пакуль адзін злятае за кормам, другі не пакідае без догляду птушанят. Моцным ударам дзюбы птушка пагрозліва папярэджвае тых, хто спрабуе напасці на птушанят.
У час засухі, калі паплавы, дзе кормяцца буслы, высыхаюць, птушкі ўсё менш і менш пры-
носяць корму сваім дзецям. У гэты час буслы пачынаюць выкідваць з гнязда птушанят, пакідаючы ў ім 1—2 самых моцных і здаровых. Інстынкт як быццам падказвае птушцы, што ў цяжкіх засушлівых умовах ёй не выкарміць усіх дзяцей. Таму бусел пакідае столькі птушанят, колькі здольны выкарміць.
Праз 2—2,5 месяца птушаняты дасягаюць памераў бацькоў. У гэты час, часта і падоўгу стоячы ў гняздзе, махаюць крыламі, не адважваючыся пакінуць свой прытулак. Бацькі перастаюць карміць іх так добра, як раней. Пачуццё голаду надае птушанятам большую рашучасць, і яны, упершыню пакідаючы гняздо, вылятаюць за бацькамі на лугі.
У хуткім часе вывадак пачынае весці вандроўнае жыццё. Бацькі вучаць маленькіх птушанят самастойна здабываць корм, абараняцца ад ворагаў. Нярэдка ў
Чорны бусел.
гэты час буслы аб’ядноўваюцца ў чароды, якія налічваюць да часу адлёту некалькі дзесяткаў птушак. Вандруючы па наваколлі, яны прытрымліваюцца забалочаных месц, паплавоў, як бы прыглядаючыся і знаёмячыся адзін з адным перад пачаткам сумеснага палёту, а затым чарада за чарадой кранаюцца ў далёкі шлях. Зімуюць яны ў Афрыцы.
Вяртаюцца буслы ў родныя краі вясной. Старыя зноў зоймуць свае гнёзды. Маладыя ў гэту вясну сем’і не ўтвараюць. Усё лета невялікімі чародкамі «халасцякі» будуць карміцца на сажалках і азёрах, начуючы на галінах адзіночных дрэў. Птушанят яны выведуць толькі ў наступным годзе. У Беларусі кожны год гняздзіцца да 30 тыс. белых буслоў. Гэта прыгожая птушка стала неад’емнай часткай беларускага пейзажу.
Сонца ўзнімаецца вышэй. Пачынае прыпякаць, але ў лесе гарачыня не адчуваецца. Пад кронамі дрэў пануюць паўзмрок, прахалода і цішыня. Здаецца, што ўсё навокал замерла, але цішыня гэта падманлівая. Лес і яго жыхары жывуць маладаступным для чалавечага позірку сваім, своеасаблівым, цікавым жыццём.
МЕСЯЦ ЗНІЧАК
Сонца пячэ неміласэрна. Горача нават у засені. Паветра цяжкае, застылае, насычанае пахамі сухіх траў. Душна. Часта блакіт неба зацягваецца цёмнымі хмарамі, якія хутка набліжаюцца. Блішчаць маланкі, дождж лье як з вядра.
Жнівеньскія ліўні непрацяглыя. Прыбілі пыл, абмылі лісце, траву, і зноў сонца пячэ па-ранейшаму. Толькі паветра стала надзвычай духмянае. Дыхаеш на поўныя грудзі і не надыхаешся. Усю стому як рукой здымае.
Чорна-аксамітную цемень халодных і доўгіх начэй то тут, то там прарэзваюць успышкі знічак — метэарытаў.
У сасновых барах і пералесках стаіць востры пах квітнеючага верасу. Пачынаюць спараносіць папараці. Самая буйная і самая прыгожая з іх «страусавае пяро» ўтварае чорныя, падобныя на апаленыя галінкі, парасткі, якія хаваюцца ў цэнтры пучка бясплодных лістоў. На гэтых парастках развіваюцца споры.
На змену звычайнай летняй ружова-фіялетавай афарбоўцы квітнеючых раслін прыходзяць залацістажоўтыя колеры. На лужках, каля дарог, на выганах цвітуць жоўты лаганец, палын, васількі лугавыя з ружовымі галоўкамі і рознае пустазелле. Усюды многа блакітных званочкаў. На агародах і пустках зацвілі чартапалох (бадзяк), малачай, татарнік. Схілы ўзгоркаў пакрыліся ліловымі падушкамі духмянага чабору. Цвітуць астра рамонкавая, урочнік, дробныя лімонна-жоўтыя галоўкі кмену, сухія бяссмертнікі, несамавітыя кошыкі палыноў. Красуюцца духмяная крэмава-белая з гнуткім сцяблом медуніца, валяр’ян і ўсе парасонавыя.
У нізінах пах вятроўніку перабівае спелая чаромха. У разагрэтых сонцам травах гарэняць горкія палыны, чадзіць асот, даўкі дух струменяць святаяннікі, факеламі палымнеюць піжмы, раскрытымі парасонамі раскінуўся дзягіль.
Жнівень — месяц паспявання пладоў, насення, ягад, месяц ураджаю. Быццам распаленыя вугольчыкі, зіхацяць сярод зелені галін гронкі бузіны. Яна непераборлівая да глебы. Вельмі добра прыжываецца на абрывах, умацоўваючы адхоны яроў, і не дае вадзе размыць іх. Плады бузіны непрыдатныя да яды, але з’яўляюцца добрым кормам для зімуючых птушак. Зялёныя галіны бузіны, раскладзеныя ў кладоўках, выганяць з дому мышэй, тараканоў, мух, камароў. Пазбягаюць месц, якія пахнуць бузіной, многія іншыя насякомыя — небяспечныя пладовыя шкоднікі.
Ад ярка-чырвоных пладоў каліны нельга адарваць позірк. Галіны схіліліся долу пад цяжарам буйных гронак. Нават лісця не відаць. Плады сакавітыя, прыгожыя, але вельмі кіслыя і гарэняць. Праўда, пасля першых замаразкаў гарката знікае, а кіслы сок нават падсалоджваецца. Доўга палымнеюць плады каліны на кустах. Ужо і барвовае лісце апала, а яны вісяць. Для птушак плады каліны ў гэты час самы смачны ласунак. Каліна не пашкоджваецца прамысловымі газамі і не чахне ад дыму.
Пачынаюць паспяваць чырвона-бурыя, аранжавачырвоныя, нават жоўтыя плады глогу. Гэты хмызняк, які не патрабуе асаблівага догляду, характэрны сваімі вострымі калючкамі, што схаваліся ў густой лістоце. Глог жыве да 400 гадоў.
У светлых лясах, уздоўж дарог і ручаёў па ярах расце вельмі калючы хмызняк — ажына. Са жніўня і да лістапада радуе яна сваімі шызымі ягадамі. На смак яна амаль як маліна.
У жніўні пачынаецца збор брусніц. Гэта познія ягады. Кранутыя першымі маразамі, яны робяцца вельмі смачнымі. Брусніцы багатыя вітамінамі. На травяных і асаковых балотах можна сустрэць буйныя чырвоныя катахі капытніку, якія ляжаць на зялёнай траве, як быццам нехта спецыяльна раскідаў іх тут. Есці іх нельга: яны атрутныя. Капытнік называюць балотным «барометрам». Пачатак яго напалову акружаны лістом, як пакрывалам. 3 аднаго боку ён зялёны, а з другога пакрыты пушыстымі варсінкамі. Свеціць сонейка, і пакрывала з завостранай верхавінкай, як стрэлка барометра, тарчыць уверсе, і расліна добра відаць здалёк. Але набліжаецца непагадзь, і капытнік паціхеньку знікае. Яго крыло адстае ад чырвонага катаха і адгінаецца. I чым болыпы вугал адхілення, тым бліжэй дождж. Потым ён становіцца да катаха пад прамым вуглом. Цяпер яго ўжо ўбачыць нялёгка. Расліна схавалася ў траве. Гэта азначае, што вось-вось застукаюць па лісці першыя кроплі дажджу.