• Газеты, часопісы і г.д.
  • Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

    Таямніцы беларускага лесу

    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 1987
    31.87 МБ
    Раздаецца мілагучны посвіст: сплю-ю, сплю-ю, сплю-ю. Гэта пракрычала маленькая сава-сплюшка. Цікавая птушка. Калі днём праходзіш міма, яна спачатку ад сполаху выцягнецца ў слупок і суцішыцца, седзячы на суку. А затым, калі адыходзіш ад яе, пачынае пацешна раскланьвацца ўслед, як бы праводзячы і дзякуючы нам за тое, што мы не пакрыўдзілі яе. Жыве сплюшка ў дуплах, корміцца буйнымі насякомымі, гэтым прыносіць лесу вялікую карысць.
    Ку-г-у — ціха падала голас вушастая сава. Ей адказала другая, недзе ўдалечыні крыкнула трэцяя. Затым зноў пачуўся голас першай. Вушастыя совы «загаманілі». У гэтых начных птушак на галаве растуць пёры, накшталт вушэй, за што іх назвалі вушастымі.
    У Беларусі жыве болып за 10 відаў соў. Патрыярх савінага племя — пугач, буйная птушка, амаль з двухметровым размахам крылаў. Твар яго — плоскі дыск, палову якога займаюць выразныя вочы з вялікай зрэнкай і ярка-аранжавай рагавіцай. Вучоныя ўстанавілі, што на 270° каля вертыкальнай восі пугач паварочвае галаву без цяжкасці. Рухо-
    
    масць шыі, як відаць, незвычайная. Кіпцюры вострыя, лапы дужыя. Мяккасць контурнага апярэння крылаў, бахрыстых пёраў робяць палёт птушкі бясшумным. Незвычайна востры зрок, майстэрства палёту, тонкі слых дазваляюць у дастатковай колькасці здабываць мышападобных грызуноў ноччу. Пугач — драпежнік. Зловіць здабычу, разарве на часткі і праглыне ўсё без разбору: мяса, поўсць, косці. Поўсць жывёл, пер’е птушак, косці ў страўніку пугача, як і ва ўсіх соў, не ператраўляюцца. Ен іх перыядычна адрыгвае ў выглядзе круглых ці прадаўгаватых камячкоў-шарыкаў. Разбіраючы іх, можна даведацца, чым кормяцца совы. Чаго толькі няма тут: і рэшткі насякомых, і пер’е птушак, і поўсць, і косці розных дробных звяркоў, галоўным чынам лясных і палявых мышэй. На жаль, гэтых буйных птушак з кожным годам застаец-
    ца ўсё менш і менш, таму пугач узяты паД дзяржаўную ахову і ўнесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    Калі пугач самая буйная сава, то самая маленькая — вераб’іны сычык. Ён крыху меншы за звычайнага шпака. Сплюшка, якую мы толькі што пачулі, буйнейшая за сычаня. Маленькія совы кормяцца галоўным чынам насякомымі, а буйнейшыя — мышамі і палёўкамі. Большасць соў гняздуецца ў дуплах або ў гнёздах, пакінутых буйнымі птушкамі, а некаторыя — нават на зямлі, дзе-небудзь пад каранямі старых дрэў. Пакуль самка наседжвае яйцы, самец прыносіць ёй корм. Птушаняты рэзка адрозніваюцца і па велічыні, і па ўзросту. Адно ўжо пакрыта пёрамі, другое толькі пачало ўбірацца ў пер’е, трэцяе нядаўна вылупілася.
    Чаму птушаняты ў гняздзе такія розныя? Высветлілася, што бацькам вельмі цяжка выкормліваць адразу ўсіх птушанят. Таму сава, адклаўшы першае яйцо, адразу ж пачынае наседжваць яго. Пасля адкладвае яшчэ некалькі, кожнае з інтэрвалам у тыдзень. Цікава, што паводзіны самкі пасля з’яўлення першага і другога птушанят мяняюцца. Цяпер яна спакойна можа пакінуць гняздо і паляцець на паляванне. Яйцы, якія засталіся, абаграваюцца старэйшымі птупіанятамі. У час голаду ў гняздзе можа адбыцца трагедыя. Калі мышэй у лесе мала, то бацькі ўсё менш і менш прыносяць корму сваім пражэрлівым птушанятам. I тады галодныя старэйшыя птушкі з’ядаюць у гняздзе сваіх меншых сабратоў.
    У начным лесе пануе цішыня. Здаецца, што ўсё навокал замерла. Але лясная цішыня падманлівая. Лес і яго жыхары жывуць сваім асаблівым жыццём, у якое можа зазірнуць толькі дапытлівы і назіральны натураліст.
    НАДЫХОД ЛЕТА
    Лета прыйшло непрыкметна. Вось ужо і сады адцвітаюць. Асыпаецца бэз. 3 таполяў і асін ляціць пух. Ружовымі шапкамі ўпрыгожыліся кусты шыпшыны. Зацвілі язмін і каліна.
    Лугі ператварыліся ў суцэльны пярэсты дыван. Цвітуць амаль усе лугавыя травы: белы рамонак, сіні мышыны гарошак, жоўты казялец і чына лугавая, ружовая лугавая канюшына. Зацвілі незабудкі, светнік, смолка, са злакаў — аўсяніца лугавая і цімафееўка. На ўзлесках красуюцца браткі. Гэта расліна дрэнны сусед: карані братак прысмоктваюцца да каранёў суседніх раслін і выцягваюць з іх пажыўныя сокі. Такія расліны называюцца паўпаразітамі. На купінах па ўвільготненых месцах разгортвае свае разеткі расянка — «драпежніца» сярод раслін. Яе лісточкі ўсаджаны ліпкімі чырвонымі валаскамі, і калі на іх трапіць камар або муха, яны сціскаюцца — і насякомыя ў пастцы: лісточкі раствараюць іх сваім сокам.
    Маладая веснавая зелень прыкметна пацямнела. А як лёгка дыхаецца цяпер у лесе ці парку! I не дзіўна. Лісты дрэў — гэта маленькія хімічныя лабараторыі, дзе пад уплывам сонечнага святла і цяпла адбываецца ператварэнне рэчываў. Праз невялікія адтуліны ў лістах — вусцейкі вуглякіслы газ з паветра пранікае ў лісты і шыпулькі. Там ён пад уздзеяннем сонечнага святла распадаецца на вуглярод і кісларод. Вуглярод застаецца ў лістах і перапрацоўваецца ў той матэрыял, з якога будуюцца ствол, карані і галіны дрэва. Кісларод жа выдзяляецца з лістоў у навакольнае паветра. Гектар лесу паглынае за адну гадзіну ўвесь вуглякіслы газ, які за гэты час выдыхнуць 200 чалавек. Такім
    чынам, лес паглынае з паветра шкодныя для чалавека рэчывы і выдзяляе патрэбны кісларод. Лес не толькі паляпшае састаў паветра, але служыць і фільтрам, які ачышчае паветра ад пылу, сажы і бруду. Устаноўлена, што ў вялікіх гарадах, дзе многа заводаў, на кожны квадратны кіламетр плошчы асядае за год 25—30 т сажы. Увесь пыл і сажа, не дасягнуўшы паверхні зямлі, асядаюць на лісці дрэў і хмызнякоў. Паверхня ж лістоў перавышае ў дзесяткі і сотні разоў тую плошчу, на якой растуць дрэвы. Плошча шыпулек сасновага лесу на адным гектары складае 10 га. Таму пад полагам дрэў паветра ў многа разоў чысцейшае, чым над кронамі.
    У той час, калі на палях каласіцца жыта, у лесе з’яўляюцца першыя летнія грыбы: баравікі, падбярозавікі, падасінавікі. Праз некаторы час яны знікнуць, таму гэтыя грыбы ў народзе называюць каласавікамі.
    Распусціў сваё прыгожае разное лісце папаратнік-арляк.
    У азёрах, сажалках і ціхіх затоках, дзе цвітуць жоўты і белы гарлачыкі, нерастуюць карп, карась і лінь. А ў рэках, калі вада награваецца да 20°, у густых зарасніках падводных раслін пачынае адкладваць ікру сом. Ен ладзіць для гэтага прымітыўнае гняздо — расчышчаную, абкружаную валікам з рэштак раслін пляцоўку. На працягу, некалькіх сутак сом застаецца каля гнязда, ахоўваючы ікру, а затым і малькоў. Гэта каштоўная і рэдкая рыба занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча і лоўля яе ў вадаёмах Беларусі забаронена.	„
    Пад апалым лісцем, у сырым імху і ў гнаявон кучы самка вужа адкладвае да 30 яец. Яны з галубінае яйцо, у белай мяккай пергаментнай абалонцы і злучаны паміж сабой накшталт пацерак
    7 Зак. 1422
    Узяўшы за адзін канец, можна прыўзняць усе «каралі».
    Паступова сціхаюць спевы птушак. У іх адзін клопат — пракарміць пражэрлівае патомства. Вучоныя ўстанавілі, што дробныя птушкі ў час выкормлівання птушанят падлятаюць да гнязда сотні разоў у суткі. Напрыклад, сініца — да 400, мухалоўкаваласянка — да 560 разоў. Нядзіўна, што шпак, «рабочы дзень» якога працягваецца 17 гадзін, пралятае за гэты час больш чым 70 км, а стрьіж — да 1000 км. Пара шпакоў прыносіць сваім птушанятам за час выкормлівання іх больш чым 8000 адных толькі хрушчоў і іх лічынак.
    А гэта што такое? У невялікім утульным гняздзечку шэрай мухалоўкі, пабудаваным з сухіх травінак, моху і лішайнікаў, дзе яшчэ тыдні два таму
    назад ляжала 5 злёгку зеленаватых з цёмна-карычневымі крапінкамі яец, цяпер сядзіць толькі адно птушаня. Гэта чужака. Вучоныя падлічылі, што зязюля падкладвае свае яйцы ў гнёзды больш чым 160 відаў розных птушак. Паколькі зародак у яйцы зязюлі развіваецца хутчэй, чым у птушак-гаспадароў, то зязюляня з’яўляецца на свет раней «законных дзяцей» і адразу ж пачынае выкідваць з гнязда ўсё, што ляжыць побач: яйцы або птушанят. Аказваецца, у зязюляняці ў першыя ж часы з’яўлення на свет выяўляецца рэфлекс «выкідвання» ўсіх прадметаў, якія сутыкаюцца з яго спінай, асабліва ў ніжняй частцы. У паглыбленні крыжа развіваюцца адчувальныя цельцы, пры дакрананні да іх і з’яўляецца рэфлекс выкідвання. Зязюляня падлазіць пад яйцо, штуршкамі закідвае яго да сябе на спіну, падпаўзае з ім да краю гнязда і штуршком выкідвае яго. Актыўным зязюляня бывае пры тэмпературы + 15 °C, калі ўсе птушаняты ў гняздзе дранцвеюць ад холаду і робяцца нерухомымі. Такая тэмпература бывае ў гняздзе, калі адсутнічае самка. Пры тэмпературы ж +25 °C зязюляня, наадварот, робіцца вялым, а яго сабраты ажыўленымі.
    Што ж адбылося ў гняздзе мухалоўкі?^
    Выкарыстаўшы адсутнасць гаспадароў, зязюля падклала ў іх гняздо сваё яйцо. Міжволі мухалоўка вымушана карміць пакінутага ў гняздзе падкідыша. Есць ён вельмі многа, і бацькі павінны з раніцы да позняй ночы працаваць, каб пракарміць ненажэрнага прыёмыша.
    у другой палове чэрвеня большасць птушанят пакідаюць свае гнёзды і разам з бацькамі адпраўляюцца ў першае падарожжа па лесе. Да гэтага часу з’яўляюцца птушаняты і ў буйных лясных курыных птушак: глушца, цецерука, рабчыка. У першыя дні птушаняты ў іх амаль аднолькавыя: жаў-
    таватыя, з цёмнымі палоскамі. Яны бадзёра бегаюць за маці. Пры небяспецы маці, трывожна закрычаўшы, з шумам узлятае, а птушаняты разбягаюцца ў розныя бакі і затойваюцца ў густой траве. Як толькі міне небяспека, маці асаблівым квактаннем склікае птушанят. Да яе з усіх бакоў коцяцца пушыстыя шарыкі. Яна вядзе іх да мурашніка, дзе птушаняты з вялікім задавальненнем ласуюцца мурашынымі яйцамі, г. зн. кукалкамі, і самімі мурашкамі. Падрослыя птушаняты кормяцца, як і дарослыя птушкі, у асноўным ляснымі ягадамі: чарніцамі, брусніцамі, журавінамі і інш.
    У дуплах старых дрэў, за драўлянай шалёўкай сцен будынкаў з’яўляюцца дзіцяняты і ў кажаноў. Кожная самка прыносіць па 1—2 маленькіх, сляпых, голых дзіцянят. Яны выкормліваюць іх малаком.
    Дзіцяняты, з’явіўшыся на свет, адразу ж стараюцца знайсці сасок малочнай залозы маці і ўчапіцца ў яго. Крылы ў нованароджаных малыя і недаразвітыя, а лапы і вялікія пальцы з кіпцюрамі надзвычай моцныя. Пры дапамозе іх дзіцяняты прымацоўваюцца да цела маці. Дзён дзесяць самка не разлучаецца з нованароджанымі, якія ў час палёту вісяць, моцна ўчапіўшыся за саскі. Пазней дзіцяняты на час палявання маці застаюцца ў дуплах. Цікава, што пасля вяртання ў сховішча самка сярод мноства іншых дзіцянят адшуквае сваіх, каб пакарміць. Вучоныя мяркуюць, што самкі адшукваюць сваіх дзіцянят з дапамогай нюху. Праз месяц дзіцяняты ўжо здольны самастойна лётаць.