Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
У чэрвені ў зуброў Белавежскай пушчы таксама павялічваецца сям’я. Маленькія з рыжынкай зубра-

няты ціснуцца да зубрых і з цікаўнасцю пазіраюць навокал. Маса нованароджаных бывае ад 18 да 26 кг.
Зубры жывуць у статках. Перад ацёлам зубрыхі пакідаюць статак і праз 3 — 5 дзён вяртаюцца назад ужо з цялятамі. Дзіцяняты хутка асвойваюцца ў статку і ўтвараюць «дзіцячую групу». Пры небяспецы кожнае з іх уцякае толькі да сваёй маці. Першыя 2—3 тыдні нованароджаныя кормяцца толькі малаком маці, тлустасць якога дасягае 8 %• Пазней у «меню» ўваходзяць трава і далікатныя маладыя лісточкі дрэў і хмызнякоў. Зубрыха корміць цяля да года, іншы раз і больш.
Калі ўпершыню бачыш зубра, здзіўляешся неадпаведнасці буйной пярэдняй і слаба развітай задняй часткі цела.
Запамінаецца буйная, цяжкая галава з масіўнымі серпападобнымі рагамі. Шырокі лоб пакрыты поўсцю. Пад мордай клінападобная барада. Вялікія карыя вочы жывёлы з густымі доўгімі вейкамі выяўляюць цікаўнасць, спалох або трывогу, а іншы раз наліваюцца крывёю — тады беражыцеся ляснога велікана. Раз’юшаны зубр выварочвае з коранем дрэвы дыяметрам да 20 см. Нягледзячы на магутны склад цела (маса 500—600 кг), рухаюцца зубры вельмі лёгка, пры небяспецы ўцякаюць хуткім галопам. Калі іх не трывожыць, гэта даволі спакойныя, міралюбівыя жывёлы.
Зубры — вегетарыянцы. У іх рацыён у цёплую пару года ўваходзіць да 400 відаў розных раслін: лісце, парасткі дрэў і хмызнякоў, разнастайныя травы, імхі, лішайнікі і нават грыбы.
Летам зубр за суткі з ядае да 30-—45 кг розных травяністых раслін і выпівае да 50 л вады. Зімой разнастайнасць кармоў у рацыёне зуброў значна змяншаецца, бо жывёлы пераходзяць на корм тон-
кімі галінамі ў асноўным лісцевых парод, лішайнікамі і сухой травой. Кормяцца зубры раніцай і вечарам, днём ідуць у зацішныя месцы, дзе лежачы або стоячы адпачываюць.
Акрамя ўлюбёных месц лежні, у іх ёсць месцы, дзе яны прымаюць пылавыя ванны, валяючыся падоўгу ў пыле то на адным, то на другім баку. Недалёка ад месц «купання» стаяць буйныя дрэвы з абадранай карой, дзе заўсёды можна заўважыць шматкі поўсці. Тут зубры з вялікім задавальненнем пасля пылавой ванны пачэсваюць бакі. Так яны вызваляюцца ад паразітаў — розных кляшчоў.
Сотні гадоў таму назад зубры вялікімі статкамі блукалі ў лясах Белавежскай пушчы. Гісторыя гэтага старажытнага ляснога краю настолькі пераплялася з гісторыяй зубра, што вучоныя сцвяр-
джаюць, быццам зубр захаваўся тут дзякуючы пушчы, а пушча — дзякуючы зубру.
Цяпер у Белавежскай пушчы жыве каля 180 зуброў. Акрамя таго, 114 вывезена ў розныя запаведнікі і паляўнічыя гаспадаркі нашай краіны, што дазволіла стварыць новыя пункты вольнага развядзення зуброў на Украіне, Паўночным Каўказе, у Літве. Белавежскія зубры знаходзяцца ў заапарках АлмаАты, Адэсы, Гродна і інш. Невялікі статак (да 20 галоў) вывезеных з пушчы зуброў знаходзіцца ў Бярэзінскім запаведніку.
У выніку сумесных намаганняў айчынных і замежных спецыялістаў зубр як заалагічны від выратаваны. Можна з упэўненасцю сказаць, што пагроза яго знікнення амаль мінула. Сусветнае пагалоўе гэтых жывёл налічвае ўжо больш чым 2 тыс. галоў. Зубры сустракаюцца амаль ва ўсіх краінах Еўропы, вывезены ў Амерыку, у некаторыя краіны Азіі. Неабходна адзначыць, што 63 % сусветнага пагалоўя гэтых жывёл знаходзіцца ў Савецкім Саюзе і Польскай Народнай Рэспубліцы. Зубр занесены ў міжнародную Чьірвоную кнігу і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Каштоўны від дзікіх капытных жывёл узяты пад дзяржаўную ахову. Вучоныя і спецыялісты прыкладаюць усе намаганні, каб павялічылася колькасць 1 рассяленне гэтай старажытнай жывёлы. Будучае пакаленне павінна лічыць зубра звычайным жыхаром нашых беларускіх лясоў.
ТАННЫ ЛЯСНОЙ ПАЛЯНЫ
Лета ў поўным разгары. Паспяваюць суніцы, парэчкі, чарніцы, маліна, касцяніцы і іншыя ягады. Зацвітае ліпа. Вакол маленькіх белых кветачак, упрыгожаных цвёрдай лятучкай-крыльцам, гудуць тысячы пчол. Паветра насычана мядовым водарам.
Пачаўся сенакос. Квітнеючыя расліны захоўваюцца толькі на схілах яроў, уздоўж дарог. Калі ў чэрвені пераважным колерам лугавых траў быў ружова-фіялетавы з светла-жоўтымі крапінамі, то ў сярэдзіне лета афарбоўка змяняецца — з’яўляецца болып жоўтых і цёмна-ліловых фарбаў. Зацвілі дуброўка, лаганец, чына, званец, мышыны гарошак, званочак. Уздоўж дарог цвітуць горкі палын і духмяная мята. Красуюцца блакітныя кветкі дзікага цыкорыя. На палях, схіліўшы да зямлі свой цяжкі колас, паспявае збожжа. Даспявае авёс, ячмень, лёндаўгунец. Зацвітае грэчка. Радуюць вока спалучэннем фарбаў жоўта-аранжавыя купкі, падобныя да рамонкаў, што растуць на краях жытніх палёў уперамежку з васількамі і ліловымі рагулькамі. На няскошаных лугах, у зарасніках хмызнякоў, на ўзлесках і берагах азёр красуюцца гладыёлусы, або шпажнікі. Схаваныя ў зямлі, крыху сплюшчаныя белаватыя цыбулінкі выкідваюць стройнае сцябло з некалькімі буйнымі чырванавата-фіялетавымі кветкамі. Наш дзікі гладыёлус заслугоўвае ўвагі як цудоўная дэкаратыўная расліна. Па берагавых ярах, прасеках і асабліва на пажарышчах ружовымі кветкамі цвіце скрыпень.
Ля берагоў азёр, рэк і стаячых вадаёмаў можна ўбачыць расліны з невялікімі круглымі лістамі. Кветкі іх маюць тры белыя пялёсткі. Гэта жабнік. Над вадой тырчаць зараснікі залаціста-жоўтых кве-
так плывунца. Пад вадой на тонкіх галінках у яе празрыстыя пузыркі, якія ловяць дробных водных беспазваночных,— жыхароў вод. Гэта насякомаедная расліна.
У ціхія цёплыя вечары на берагах рэк можна назіраць за «зімовай мяцеліцай». Гэта пачалі лятаць аўсянікі, невялікія насякомыя з доўгімі ніткамі на канцы цела. Жывуць аўсянікі ўсяго некалькі гадзін і паміраюць на ляту, падаючы ў ваду або на зямлю. Але самкі перад смерцю паспяваюць адкласці ў ваду яйцьі, з якіх выведуцца лічынкі. Калі лятаюць аўсянікі, для рыб свята. He толькі жвавыя верхаводкі, але і спрытныя галаўні і буйныя язі выскакваюць з вады, хапаючы смачную здабычу. Нават лешч і той падскаквае і хапае аўсянікаў.
Працягваюць нераставаць уюны і верхаводкі. Пачынае ліняць рачны рак. Скінуўшы панцыр, голы з мяккімі клюшнямі рак хаваецца пад корч або ў норку і сядзіць там, пакуль у яго не ўтворыцца новы панцыр.	о	„
Асабліва хораша ў лесе чэрвеньскай раніцан. Паветра насычана пахамі траў, спелых ягад, смольных соснаў. У лесе незвычайна ціха. За дзень можна ні разу не пачуць сапраўднай птушынай песні, хоць птушак цяпер тут больш, чым вясной. Рэдка прагучыць флейтай і змоўкне івалга, паспрабуюць голас пеначка-цінькаўка і аўсянка. Драздоў, берасцянак, салаўёў ужо зусім не чуваць. Змоўкла і зязюля. Навокал ціха-ціха. Але вось раздаецца дробны стук, як быццам нехта стукае палкай па дрэве. Пастукае, пастукае і прыціхне. Гэта працуе санітар лесу — дзяцел. Сваёй прамой, моцнай, як долата, дзюбай ён адшуквае пад карой і ў драўніне караедаў і іншых насякомых. Тонкі доўгі язык дзятла можа выцягвацца настолькі, што выходзіць з дзюбы на 10—14 см. Цвёрды арагавелы кончык языка мае зазубінкі,
падобныя на вастрыё рыбалоўных кручкоў. Дзяцел наколвае сваю здабычу на гэтыя зазубінкі і адпраўляе яе ў рот. Язык заўсёды змочаны ліпкай слінай. Дробныя насякомыя прыклейваюцца да яго, як толькі ён засуне яго пад кару або ў рыхлую гнілую драўніну. 3-пад кары аднаго вялікага дрэва дзяцел можа выцягнуць да 10 тыс. шкодных насякомых, галоўным чынам лічынак караеда. Калі б усе яны ператварыліся ў дарослых насякомьіх і кожнае з іх пасялілася на здаровым дрэве, то яны нанеслі б незлічоную шкоду лесу.
У Беларусі можна сустрэць каля 10 відаў дзятлаў. Самы моцны — чорны ў чырвонай шапачцы — чорны дзяцел, або жаўна. Крыху меншы за жаўну — вялікі пярэсты дзяцел, затым — малы пярэсты. Есць і зялёны, і сівы, і белагаловы, і нават трох-
пальцы. Праўда, апошні настолькі рэдкі, што занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Да дзятлавых адносіцца і іх бліжэйшая сваячка — круцігалоўка. Іншы раз толькі захочаш засунуць руку ў дупло, як адтуль пакажуцца некалькі страшных шыпячых змяіных галоў. Гэта птушаняты круцігалоўкі. Шшчаць яны яшчэ не могуць, таму, шырока адкрыўшы рот, гучна шыпяць, паварочваючы галавой з боку на бок.
3 вялікага мурашніка раптам выпаўзаюць сотні крылатых мурашак. Гэта мурашыныя самцы і самкі. Усім роем яны ўзнімаюцца ўверх і адлятаюць. Маладыя самкі дзе-небудзь апусцяцца на зямлю, абгрызуць непатрэбныя ім больш крылы, вырыюць ямку і адкладуць першыя яйцы. Так закладваюцца новыя мурашнікі.
На лясной сцяжынцы, каля старога вялікага пня, скруціўшыся ў клубочак, ляжыць змяя. Па.яе спіне працягнуўся даволі прыгожы своеасаблівы малюнак у выглядзе зубчастай дзягі. Гэта гадзюка. Яна нерухомая. Навокал цішыня. Але вось раздаецца ціхае шапаценне, і на сцежцы з’яўляецца вожык. Усю ноч ён блукаў у пошуках корму, зараз вяртаецца ў сваё сховішча. Убачыўшы гадзюку, ён на імгненне замірае. Змяя ўзнімае галаву і робіць кідок, імкнучыся ўкусіць праціўніка. Вожык не баіцца, бо пры кожным кідку ў пашчы гадзюкі застаюцца моцныя і вострыя іголкі. Іх на целе вожыка ад 6 да 8 тыс. Праз некаторы час гадзюка, параніўшы сваю пашчу і, відаць, страціўшы ўсе свае сілы, замірае, і ў гэты момант вожык кідком хапае яе і перакусвае пазваночнік амаль каля самай галавы. Пасля гэтага дакончыць сваю ахвяру звярку ўжо няцяжка.
Ну, а калі б змяі ўдалося ўкусіць вожыка? Справа ў тым, што вожык неўспрымальны да змяінай атруты.
А ці толькі змеямі корміцца вожык? Жукі, іх лічынкі, вусені, конікі, земляныя чэрві, смаўжы, слімакі — усё ўваходзіць у «'меню» вожыка. He грэбуе ён і вегетарыянскімі стравамі. Любіць лясныя суніцы і іншыя ягады, есць жалуды і лясныя арэхі. Выкопвае і корміцца сакавітымі каранямі і цыбулінамі раслін. Адшукаўшы норку мышы, раздзірае і з’ядае ўвесь вывадак мышэй, іншы раз разам з бацькамі. He грэбуе ён і яйцамі дробных птушак, якія гняздзяцца на зямлі. Ен больш прыносіць карысці, чым шкоды, бо яго асноўны корм — насякомыя. З’ядае іх у суткі вельмі многа, прыкладна столькі, колькі важыць сам, г. зн. да кілаграма.
Нару вожык робіць сярод густога хмызняку, дзе яго цяжка знайсці лісе, валацужнаму сабаку і іншым драпежнікам. Корміцца на сваім участку, плошчаю
ў два-тры гектары. Выганяе любога вожыка-прышэльца ці саперніка, які заходзіць на яго тэрыторыю. Як і іншыя начныя звяркі, бачыць дрэнна, затое слых і нюх у яго добра развіты. Позна ўвечары ён пакідае нару і выходзіць на паляванне, за лясной мышшу ён бяжыць з хуткасцю 20 метраў у мінуту.