Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Жнівень шчодра дорыць апошняе летняе цяпло прыродзе, а яна адплачвае сваімі дарамі. Сонцам адліваюцца янтарныя груды збожжа. А бункеры камбайнаў напаўняюцца адборным зернем: ураджай шчодры — паспявай вывозіць. На скошаных лугах узняліся стагі духмянага сена. На палях у самым разгары ўборка ўраджаю. Затым пачынаецца сяўба азімых культур, зяблевае ворыва пад будучыя яравыя. У садах паспяваюць яблыкі. Яны вісяць на галінах, цяжкія, румяныя, налітыя салодкім духмяным сокам. Пад цяжарам пладоў яблыні схіляюць галіны. Клапатлівы садавод у гэты час падпірае галіны шастамі, інакш яны могуць абламацца.
Цяжка пералічыць усе дары жніўня. У лесе — першыя асеннія грыбы: баравікі, падасінавікі, 120
падбярозавікі, лісічкі і інш. Баравікі не растуць у лясной глухамані. Яны як бы ціснуцца да прасек, сцежак, да пратаптаных месц. Хмурага ценю не выносяць, любяць рассеянае святло. Баравіка не сустрэнеш у маладым лесе або пад асінамі. Старыя самкнутыя бярэзнікі, ельнікі, сасоннікі, дубы — вось дзе чакае грыбніка ўдача. Збіраюць баравікі ў тры тэрміны. Першы — каласавіковы, калі збажына каласіцца. Другі — жніўны, у час жніва, і апошні — лістападны, асенні. Баравік па пажыўнасці не горшы за мяса. Грыбнікі вызначаюць чатыры разнавіднасці баравікоў: сасновы, яловы, дубовы і бярозавы. Нездарма іх назвы звязаны з дрэвамі: кожны аддае перавагу свайму дрэву. У баравіка сасновага капялюшык вішнёва-чырвоны, ножка клубнепадобная, ля асновы вельмі патоўшчаная.
Пад дубам і бярозай баравікі афарбаваны
Баравікі.
Лісіцы.
святлей, і мякаць іх не такая цвёрдая. Буры капялюшык са светлымі плямкамі — баравік, сарваны ў ельніку. Грыбы як бы самі пра сябе расказваюць, дзе яны выраслі.
Пад старасць (век баравіка 12 дзён) грыб выцвітае, сівее. Капялюшык робіцца круглым, ножка выцягваецца. Пры высушванні баравікі не чарнеюць, таму іх называюць белымі.
Падасінавік таксама мае рознага колеру капялюшык, у залежнасці ад месца росту. У асінніках — ён з чырвонай шапкай і белымі камякамі лускі на ножцы. У бярэзніках і сасонніках — з бураватажоўтым, а ножка пакрыта чорнай луской.
У бярэзніках можна знайсці падбярозавікі на высокіх тонкіх белаватых ножках. У тых, што растуць у сырых месцах,— шэрыя капялюшыкі. У сухіх — чорныя.
Звычайна ўсе грыбы хаваюцца, а сыраежкі заўсёды на віду. Іх капялюшыкі ярчэйшыя за травы, лісце і лясны подсціл. Жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, вішнёвыя, бардовыя, ліловыя... 3 60 разнавіднасцей сыраежак, што растуць у нашых лясах, атрутных няма. Лічаць, што для смажання лепш падыходзяць сыраежкі святлейшыя, а для засолкі	 з цёмнымі капялюшыкамі.
Вялікімі калоніямі размясціліся залаціста-рыжыя лісічкі. Яны ўсе цэленькія, моцненькія, не аб’едзеныя смаўжамі і чарвямі.
Многа ў лесе маслякоў — невялікіх грыбоў з каўпакападобным капялюшыкам. Асабліва яны прыгожыя, калі маладыя. Пасля цёплага дожджыку вялікія сямейкі маслякоў «выбягаюць» на палянкі, з яўляюцца ўздоўж дарог, канаў.
Асаблівай пашанай у грыбнікоў карыстаюцца рыжыкі. Аранжава-чырвоныя прыгажуны ў рыжых, акуратных, роўных капялюшыках — лепшыя грыбы’
для засолкі. У маладых капялюшык слаба выпуклы, ён робіцца лейкападобным пазней. Ножкі ў рыжыка параўнаўча кароткія. Збіраюць гэтыя грыбы ў лісцевых і хваёвых лясах, на палянах і ўзлесках.
Вельмі падобныя на рыжыкаў ружаватыя, пушыста-валасістыя ваўнянкі ў капялюшыках з загнутымі краямі. Большасць грыбнікоў грэбуе імі, а дарэмна. Гэта прыдатныя да яды грыбы.
У дваццатых чыслах жніўня з бяроз і ліп злятаюць першыя жоўтыя лісточкі. Пачынаецца лістапад. Канчаецца лета. А подых восені ўсё бліжэй і бліжэй. Не-не ды перападуць ноччу лёгкія замаразкі, з кожным днём становіцца ўсё больш жоўтых пасмаў у бяроз, ды і ў кроне асіны з’явіўся барвовы ліст. На світанку халадней. Камары, якія надакучалі ўсё лета, нечакана зніклі. Ідуць апошнія тыдні лета, поўныя хараства і шчодрасці. У іх ёсць і цяпло ўжо не такіх доўгіх дзён, і чыстая прахалода яркіх зорных начэй, і гушчыня малочных ранішніх туманоў. Усе колеры і пахі лета і восені змяшаліся ў гэтыя дні.
Збіраюцца ў вялікія чароды насякомаедныя птушкі. Хутка яны адправяцца ў далёкую дарогу. Першымі ў шлях збіраюцца стрыжы. Перад адлётам яны, сабраўшыся ў вялікія чароды, вядуць сябе вельмі шумна. To з пранізлівым крыкам маланкава ўзвіваюцца ўверх, то каменем падаючы ўніз, паспяваюць у некалькіх сантыметрах ад зямлі змяніць кірунак і пранесціся над самай зямлёй, ледзь не кранаючы яе доўгімі вострымі крыламі. Застаецца толькі здзіўляцца, як яны не налятаюць адзін на аднаго і на сцены хат, ствалы дрэў. Праходзіць 1—2 дні, і стрыжы знікаюць.
Заняты зборамі ў далёкі шлях і ластаўкі. Яны таксама паводзяць сябе , ў гэты час незвычайна шумна. Шчабечуць, пералятаюць з месца на
месца, ганяючыся адна за адной у паветры. Стаміўшыся, рассаджваюцца на правадах. Але і тут узнікаюць спрэчкі: нехта заняў нечае месца, нехта некага спіхнуў. Пройдзе некалькі дзён, і ластаўкі паляцяць у вырай.
Часта разам з ластаўкамі і стрыжамі ляцяць уначы і ... кажаны.Днём яны адпачываюць у дуплах, шпакоўнях, займаючы іншы раз у абрывістых берагах норы ластавак-берагавушак. У гэты час у парках можна назіраць цікавую з’яву. 3 лятка шпакоўні звешваецца ўніз цёмная жывая гронка. Чапляючыся лапкамі адзін за аднаго, кажаны стараюцца ўціснуцца ў шпакоўню. Гэта чарада пралётных кажаноў, якія, адпачыўшы за дзень, вечарам зноў крануцца ў сваё далёкае падарожжа. Зімаваць яны будуць у пячорах Заходняй Еўропы.
У жніўні можна бачыць вялізныя чароды шпакоў. Здаецца, што нясецца па небе лёгкае воблачка. Неўзабаве, нібы па сігналу, яно мяняе кірунак, паварочваецца і спускаецца на зямлю. Раптам зноў усе адначасова ўзлятаюць. Пад вечар птушкі вяртаюцца і ўладкоўваюцца на начлег на дрэвах і хмызняках.
У пачатку верасня шпакі таксама паляцяць у вырай. Следам за шпакамі пачынаюць пакідаць родныя гняздоўі і іншыя птушкі. Па адной адбуДУЦь у чужыя краі зязюлі, спачатку старыя тттутпкі, а за імі «падкідышы», якія паспелі падрасці. Да канца жніўня адляцяць івалгі, лелякі і рэшта кулікоў. Раней адлятаюць ад нас тыя птушкі, якія вясной прылятаюць у родныя месцы апошнімі.
Вялікімі чародамі збіраюцца на рабінах дразды. Шумлівыя птушкі абляпілі самыя буйныя дрэвы. Яны зрываюць ягады і прагна іх паядаюць, скідваючы рэшту на зямлю. Наеўшыся, скачуць па сцежках, сярод ламачча, на лясных палянах,
пакідаючы памёт у самых разнастайных месцах, а з ім і насенне рабіны.
Перайшлі на корм ягадамі птушаняты глушца, цецерука, рабчыка. Глушаняты перабраліся ў сасновыя бары, дзе ласуюцца суніцамі. Цецеручаняты кормяцца брусніцамі, але і ад суніц не адмаўляюцца. У выпадку небяспекі яны з шумам узлятаюць. Варта толькі птушаняці дабрацца да бліжэйшага дрэва, як яно адразу ж хаваецца ў суччы, галінах і замірае.
У дарослых вадаплаўных птушак — качак і гусей — заканчваецца лінянне. 3 крылаў выпадае адначасова ўсё пер’е, і пакуль не вырасце новае, птушкі лятаць не могуць. Таму з надыходам ліняння яны хаваюцца ў густыя, непраходныя для чалавека зараснікі чароту і трысця. Падрастаюць і ўзнімаюцца на крыло вывадкі качак і гусей. Да сярэдзіны жніўня маладняк дасягае памераў бацькоў. У гэты час пачынаецца паляванне на вадаплаўную дзічыну.
У лесе можна ўбачыць маленькіх, з прыгожым узорам на спіне нованароджаных гадзюк. З’яўляюцца дзіцяняты ў жывароднай і спрытнай яшчарак, у апошняй яны выходзяць з яец.
Калі вы хочаце злавіць яшчарку і хапаеце за хвост, то яна пакідае яго і знікае ў каранях хмызнякоў. Якая нечаканасць — у вашых руках толькі хвост, які сутаргава звіваецца.
Што адбылося?
У працэсе эвалюцыі ў яшчаркі выпрацавалася асаблівае засцерагальнае прыстасаванне, якое мае ў навуцы назву «аўтатомія», г. зн. самакалечанне, міжвольнае рэфлекторнае адламванне хваста. Дастаткова невялікага болевага раздражнення, каб хвост у выніку канвульсіўнага скарачэння мышцаў абламаўся, прычым пасярод аднаго з пазванкоў.
Адкінуты кавалак хваста пэўны час можа захоўваць рухомасць. У прыродзе іншы раз можна спаткаць яшчарак з двума хвастамі. Гэта адбываецца ў тым выпадку, калі драпежнік, схапіўшы яшчарку, раскрышвае пазванок на дзве часткі. У выніку замест аднаго вырастаюць два невялікія хвосцікі.
Дзіцяняты пушных звяроў: лісіцы, куніцы, тхара, гарнастая, ласкі — падросшы, яшчэ трымаюцца каля бацькоў, якія даюць ім апошнія «ўрокі» адшуквання і здабычы корму, вучаць, як засцерагчыся ад вострых іклаў драпежнікаў і стрэлаў паляўнічага. Але недалёка той дзень, калі дзіцяняты, якіх ужо цяжка будзе адрозніць ад бацькоў, назаўсёды пакінуць сваё логава і пачнуць жыць самастойна.
У вячэрнім змроку і ў начной цемры жнівеньскага лесу чуецца выццё ваўка. Як і кожны дзікі
звер, воўк вельмі скупы на голас. Выключэнне — выццё на логавах восенню, дзе кожны член сям’і вые па-свойму. Воўк-бацька вые гррзным басам, ваўчыха — тэнарам, а нявопытныя ваўчаняты то вішчаць, то выюць з падбрэхам. Гэтыя воўчыя «канцэрты» азначаюць, што воўчая гайня адпраўляецца на паляванне, дзе мацёрыя звяры будуць вучыць маладых нападаць на ахвяры.
Выццё — папярэджанне для іншых, што гэты ўчастак лесу заняты. 3 дапамогай голасу воўк адшуквае сабе пару, злучаецца з ваўчанятамі, якія адбіліся ад гайні. Выццём воўк-бацька склікае сям’ю на здабычу і выклікае на бойку саперніка.
Воўчае выццё чуваць у лесе за 2 км, але самі звяры чуюць яго на значна большай адлегласці.
Гэта на дзіва спрытны і вынослівы звер, разумная і смелая жывёла. Чуццё, зрок і асабліва слых развіты ў яго выдатна. Нездарма ён такі назіральны і зоркі. Акрамя гэтага, ён валодае зайздроснай вытрымкай. Воўк рухаецца бясшумна, не выдаючы сябе ні дыханнем, ні хрустам галін. Ен пастаянна напагатове: заўважыць чалавека заўсёды раней, чым той убачыць звера. Калі чалавек не ўзброены, воўк можа проста не звярнуць на яго ўвагі і спакойна працягваць свой шлях.
Здаўна змрочная слава спадарожнічае зверу. Няма, відаць, іншага звера, якога б чалавек узнагародзіў такой колькасцю эпітэтаў. Тут і шэры разбойнік, і біч жывёлагадоўлі, і людаед, і, нарэшце,— санітар лесу. Дык хто ж ён на самай справе?
У гады аднаўлення народнай гаспадаркі, пасля грамадзянскай вайны, краіна галадала, і ў гэты цяжкі час, як сведчаць архіўныя дакументы,— «у дзесяці акругах Беларусі ад ваўкоў загінула болып за 10 тыс. коней, 3 тыс. кароў і 20 тыс.