Таямніцы беларускага лесу
Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
рознага корму. Сланечнік і каноплі — універсальны корм для ўсіх птушак. Акрамя гэтага, можна выкладваць насенне вольхі, бярозы, ясеню, клёну, ліпы, ягады рабіны, каліны, бузіны, глогу, ядлоўцу, збожжавыя: авёс, проса, ячмень і інш. Восенню нарыхтуйце венічкі з конскага шчаўя, лебяды, чартапалоху, крапівы. Венічкі з гэтага пустазелля пажадана «саджаць* у снег, далей ад агародаў і пасеву. Калючыя галоўкі лопуху зручна захоўваць, зрабіўшы з іх вялікі, круглы шар. He выкідвайце насенне гарбуза, кабачка, кавуна, дыні. Іх неабходна прамыць, высушыць і захоўваць (толькі ў папяровых пакетах) для падкормкі птушак.
He здзіўляйцеся, калі да вас у «сталовую» будзе прыходзіць вавёрка. Для яе назапасьце жалуды, лясныя арэхі і шышкі яліны і сасны. He адмовяцца вавёркі і ад сухіх грыбоў, падвяленых ягад рабіны і нават ад чорных сухароў. А ўжо семкі для іх проста ласунак.
У парку або ў садзе можна выкарыстаць у якасці кармушкі бутэльку, перакуленую ўніз рыльцам і прывязаную да ствала. Корм з яе высыпаецца па меры з’ядання яго птушкамі. Бутэльку з мэтай маскіроўкі загарнуць у бяросту, газету, рыззё і інш.
Корм неабходна выкладваць штодзённа, з самай раніцы. Спачатку да вас на кармушку будуць прылятаць вераб’і і жаўтагрудыя сініцы, а затым і іншыя птушкі, якія засталіся зімаваць.
Вось і завіталі ў наш горад зімовыя вандроўнікі: чырванагрудыя снегіры і чубатыя амялушкі. Многа іх збіраецца на рабіне, абсыпанай ярка-чырвонымі зімовымі ягадамі. Побач са снегірамі на дрэве скачуць і дразды. Ім даўно ўжо пара ляцець на поўдзень, але яны не спяшаюцца. Пакуль многа ягад на рабіне, дразды жывуць спакойна: корм заўсёды побач. Калі ў гэты час пакласці на кар-
мушку гронку ягад рабіны і кавалачкі яблыка, крылатыя госці тут жа адгукнуцца на такое «запрашэнне». Палюбуйцеся прыгожымі птушкамі і парадуйцеся, што дапамаглі сваім крылатым сябрам.
He здзіўляйцеся, калі зімой на кармушку прыляціць дзяцел. Нястомныя барабаншчыкі таксама сталі нярэдка з’яўляцца ў горадзе. Як і вялікія сініцы, дзятлы любяць сала, але не салёнае. Калі кавалачкі сала падвешаны на аборцы, то дзяцел ухопіцца за кавалачак, павісне на ім, як сінічка, і прымецца асцярожна падзёўбваць ласунак.
Сарокі і вароны таксама прылятаюць да кармушкі і перашкаджаюць «абедаць» іншым птушкам. Для іх можна асобна выкладваць кавалачкі хлеба, кашу і рэшткі са стала.
Сойкі таксама прылятаюць да кармушкі і адганяюць дробных птушак. Каб памірыць іх, пакладзіце ўбаку крыху жалудоў. Тады сойкі будуць круціцца каля іх. Яны вельмі любяць жалуды. Але іх трэба абавязкова раструшчыць, інакш сойкі хутка расцягнуць ваш пачастунак і схаваюць у свае кладоўкі.
Трэба наладзіць дзяжурства ў лясной «сталоўцы» і па чарзе ў любое надвор’е прыносіць птушкам корм. Тады вы ўбачыце лясных жыхароў. Вялікія сініцы вельмі даверлівыя і верныя птушкі. Дапаможаце вы ім перажыць цяжкі зімовы час, прывыкнуць яны да вашай падкормкі і не адляцяць ад вас вясной у лес.
Вельмі хутка вашы госці запомняць час, калі для іх «накрываюць стол», а калі вы будзеце спазняцца з пачастункам, яны могуць і настойліва клікаць вас. Асабліва моцна патрабуюць корму сойкі. 3 гэтымі крыкунамі заўсёды трэба быць вельмі ўважлівымі і ніколі не пакідаць без нагляду торбачку або кошычак з кормам — сойкі маланкава расцягнуць усе ласункі.
На палях i ў ярах збіраюцца вялікімі чародамі шэрыя курапаткі. Чым халадней, тым ахвотней яны падыходзяць да жылля, бліжэй да ржышча, прылятаюць карміцца нават на такі і гумны. На імшарах з’яўляюцца чародкі белых курапатак. Вандруюць па ельніках рабчыкі. Збіраюцца ў бярэзніках і алешніку цецерукі. Глушцы ўжо кормяцца брусніцамі і журавінамі. 3 поўначы да нас у Беларусь на зімоўку прылятаюць крылатыя драпежнікі: касматаногія канюкі і паўночныя віды соў.
Апошнія чароды шпакоў, драздоў, кулікоў (бакасаў і кнігавак) адлятаюць у вырай. У гэты ж час ляцяць праз Беларусь гусі, крыжанкі, чыркі, паўночныя качкі, гогалі, нырцы чубатыя і інш. Качкі заўсёды ляцяць моўчкі, а гусі — з гучным крыкам, якім яны як бы папярэджваюць, што адлятаюць ненадоўга і вясной абавязкова вернуцца назад, у родныя краі.
У кастрычніку, з надыходам асенніх халадоў, соні і аселыя кажаны пакідаюць дуплы і пачынаюць перасяляцца на зімовыя кватэры. Рукакрылыя — у памяшканні для агародніны (скляпы) і іншыя зацішныя куткі. Зімовыя сховішчы соняў часцей за ўсё размешчаны пад грунтам ляснога подсцілу і зямлі, пад каранямі, у кучах ламачча на глыбіні 30—40 см. Глыбокіх нор соні не рыюць, але ахвотна выкарыстоўваюць падземныя хады мышэй і палёвак, павялічваючы іх памеры і перабудоўваючы па свайму густу. Унутры яны будуюць зімовачнае гняздо, дастаткова вялікае і цёплае. Селячыся далёка ад жылля чалавека, соні могуць зімаваць на гарышчах, у свірнах, жывёлагадоўчых памяшканнях.
У зімоўцы рукакрылых і соняў многа агульнага. Тыя і другія восенню моцна тлусцеюць. Кажаны павялічваюць сваю масу за кошт падскурнага тлушчу на адну трэць, а соні амаль у два разы.
Перад спячкай соні становяцца падобнымі на футравы мяшочак, набіты тлушчам. 3 мяшочка тырчаць толькі ружовыя лапкі, тоўсценькі пушысты хвосцік і вострая сімпатычная, з вялікімі чорнымі вачамі, мордачка.
Кажаны і соні ўпадаюць у спячку, якая цягнецца ўвесь халодны перыяд года, з кастрычніка па красавік. Тэмпература іх цела набліжаецца да тэмпературы навакольнага асяроддзя. Адна з першых праяў зімовай спячкі ў іх — поўная адсутнасць харчовых рэфлексаў і спыненне кармлення. Дыханне робіцца нерэгулярным, з частымі паўзамі паміж удыхамі. Сэрцабіцце запавольваецца. Спячыя звяркі нерухомыя і халодныя. У рыжай вячорніцы ў актыўным стане тэмпература цела дасягае 37,9 °C, а ў спячцы апускаецца да 0,1 °C.
Такім чынам, здольнасць упадаць у здранцвенне — біялагічна мэтазгоднае засцерагальнае прыстасаванне, якое дае магчымасць пераносіць галодны час.
Кажаны зімуюць у адзіночку і невялікімі групамі. Учапіўшыся кіпцюркамі за драўляныя бэлькі або перакрыцці, яны вісяць уніз галавой або, заціснуўшыся ў якую-небудзь шчыліну, ляжаць нерухома. Узяўшы ў рукі халоднага звярка, можна падумаць, што ён мёртвы. Але праз 2—3 хвіліны, адагрэўшыся ў руках, ён імкнецца выбрацца з палону, пачынае тонка, пранізліва пішчаць. Выпушчаны звярок некаторы час лятае ў падвале або на гарышчы, а затым, прымацаваўшыся да чагонебудзь у цёмным кутку, зноў упадае ў спячку.
Соні зімуюць невялікімі групамі. Звычайна ў гняздзе спіць не больш 4—5 звяркоў. Кожны з іх скручваецца ў шчыльны шар так, што нос і лапкі аказваюцца прыціснутымі да брушка, а хвост ахоплівае гэты футравы клубок. У халодную зіму соні любяць збірацца ў цесны гурток. У літаратуры апісваецца выпадак, калі ў марозную зіму ў сховішчы спала 27 звяркоў.
Калектыўныя зімоўкі іншы раз заканчваюцца трагедыяй: асобіны, прачнуўшыся вясной або ў моцную адлігу першымі, папаўняюць свае энергетычныя страты, з’ядаючы сваіх суседзяў, якія не паспелі выйсці са стану спячкі. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў асяроддзі лясных і садовых сонь.
А гэта што за звярок сядзіць амаль на самай макаўцы высокай сасны? Маленькі, папялісташэры, з доўгім пушыстым хвастом, ён старанна мые сваю мордачку. Пасля завяршэння туалету, стаўшы на заднія лапкі і ўважліва агледзеўшыся, ён скокнуў на зямлю. У час скачка паміж яго шырока раскінутымі ў бакі пярэднімі і заднімі
лапкамі раскрыліся ўздоўж тулава эластычныя скурыстыя перапонкі. Ператварыўшыся ў плюскаты квадрацік, звярок планіруе ўніз, лёгка манеўруючы паміж сучкоў і галін. Здаецца, што звярок вось-вось прызямліцца на лясны подсціл. Але ля самай зямлі, рэзка ўзмахнуўшы пушыстым хвастом, ён імгненна мяняе курс і робіць пасадку на ствол суседняга дрэва, праляцеўшы ў паветры каля 50 м.
Вядома, гэта вавёрка-палятуха. Хто яшчэ з нашых звяроў, не лічачы кажаноў, валодае майстэрствам планіруючага палёту? На тэрыторыі Беларусі палятуха вельмі рэдкі звярок. Ен сустракаецца ў некалькіх лясніцтвах на поўначы і ўсходзе Віцебскай вобласці, колькасцю не больш за 100 асобін. Вавёрка ўзята пад дзяржаўную ахову і занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Палятуха — выключна мілы і прывабны звярок. Знешне яна вельмі падобная на звычайную вавёрку, але значна меншая за яе і лягчэйшая амаль у 2 разы. Маса яе ўсяго 100—120 г. Доўгі, пушысты хвост часта перавышае даўжыню тулава. Вельмі рухомае цела сплюшчана. Параўнальна доўгія пярэднія чатырохпальцыя лапкі крыху карацейшыя за заднія, пяціпальцыя. Пальцы маюць кароткія, вострыя кіпцюркі, круты загін якіх дазваляе звярку зачапіцца за дрэва нават на вялікай хуткасці.
Галоўка палятухі невялікая, круглявая, з кароткімі вушамі без гронак, з вялікімі круглымі пукатымі вачамі чорнага колеру, што сведчыць аб яе начным спосабе жыцця. Корміцца ўсю ноч, адсыпаючыся днём у сваім сховішчы.
Палятуха жыве ў дуплах розных дрэў, аддаючы перавагу дуплам асін. Іншы раз засяляе штучныя дуплянкі, развешаныя ў лесе для птушак. У адных дуплах яна жыве, у другіх ладзіць кладоўкі, дзе хавае каташкі бярозы і вольхі, маленькія шышкі
лістоўніцы. Там, дзе мала дуплаватых дрэў, палятуха майструе круглае гняздо дыяметрам да 20 см. Сценкі яго даволі тоўстыя, да 4 см. Пры моцных маразах яна затыкае маленькую ўваходную адтуліну мохам і не пакідае сховішча некалькі дзён. У сапраўдную спячку звярок не ўпадае, хоць зімой пакідае сваё сховішча значна радзей за вавёрку. Футравае покрыва палятухі густое і шаўкавістае. Зімой яно зверху серабрыста-шэрае, іншы раз з цёмнай рабізной, летам — буравата-папялістае. Скурка вельмі тонкая, нетрывалая.
Да напіага часу ў «біяграфіі» палятухі ёсць свае тайны. Мы не ведаем, колькі прыплоду ў яе ў год, не ведаем аб колькасці нованароджаных у кожным вывадку.
Лясныя таямніцы чакаюць сваіх даследчыкаў,
Халады прымусілі схавацца амфібій і pan-
тылій. Хвастатыя земнаводныя — трытоны, якія жывуць усё лета ў вадаёмах, зіму праводзяць на сушы пад пнямі, каранямі, у норках. У глыбокіх норах, у падземных пустотах, якія ўтварыліся ад згніўшых каранёў старых дрэў, пад вялікімі пнямі іншы раз збіраюцца на зімоўку да 100 змей, галоўным чынам гадзюк. Здараецца, што да іх у сховішча запаўзаюць вужы і нават яшчаркі. Па некалькі дзесяткаў жаб хаваецца ад халадоў у падземных сховішчах. Травяныя жабы, якія жывуць летам на суіпы, зімуюць на дне вадаёмаў. Там, закапаўшыся ў глей, яны нерухома ляжаць да вясны.