Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Дзікія звяры ў лесе рыхтуюцца да зімы парознаму. Адны: воўк, лісіца, рысь, куніца, гарнастай, ласка і іншыя пуіпныя звяры — апранулі цёплую пушыстую зімовую вопратку. Другія забраліся ў цёплае і ўтульнае сховішча. Халодны і галодны час яны любяць праспаць, г. зн. упадаюць у зімовы сон, або спячку.
У неглыбокай нары, размешчанай у зарасніках густога хмызняку, вялікі шар з сухога лісця, унутры якога ляжыць, згарнуўшыся ў клубочак, вожык. Каб перажыць доўгую зіму, ён упадае ў працяглую спячку. Да восені значна тлусцее і з першымі замаразкамі ўжо засынае. Тэмпература цела ў яго з 34° падае да 2°, частата дыхання скарачаецца з 40—50 удыхаў да 6—8, сэрца працуе запаволена. Калі восенню запас тлушчу малы, пасля суровай і доўгай зімы вожык гіне ў сваёй нары.
Пад цёплай снежнай коўдрай даўно ўжо спяць у падземных сховішчах барсукі, лясныя соні, хамякі і суслікі.
Часта задаюць пытанне: ці жывуць суслікі ў Беларусі? Суслікі — жыхары цёплых паўднёвых стэпаў. На тэрыторыі нашай рэспублікі ёсць некалькі пастаянных месц распаўсюджвання рабога сусліка. Гэтыя звяркі сустракаюцца пад Стоўбцамі, Нясвіжам, Слуцкам у Мінскай вобласці, пад Пружанамі на Брэстчыне і ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. У Беларусі праходзіць паўночная граніца распаўсюджвання суслікаў.
У Беларускім Палессі, у заліўных дубровах у вялікіх дуплах старых дрэў, на сухім подсціле спяць яноты-паласкуны. Невялікі, з густым мяккім футрам звярок падобны на маленькага медзведзяня, але з доўгім пушыстым хвастом. Галоўка ў янота невялікая, з завостранай мордачкай, на шчоках бакі.
Радзіма гэтага звярка — Паўночная Амерыка, адкуль у 1936 г. яго завезлі ў нашу краіну. У Беларусь упершыню 52 яноты прывезлі ў 1953 г. з Азербайджана. Звяркоў выпусцілі ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. У 1958 г. было завезена яшчэ 78 звяркоў. Усе яны былі выпушчаны ў пойме ракі Прыпяць на Палессі. Каб янот тут прыжыўся, на дрэвах развесілі больш за сотню вялікіх дуплянак. Амаль усе яны ў хуткім часе былі заселены. Янот-паласкун прыжыўся на Палессі. Да восені ён тлусцее і залягае ў дуплах у спячку. Часта можна ўбачыць па 3—5 звяркоў у адным дупле.
У неглыбокіх норах, старых траншэях, a то проста пад каранямі дрэў залёг да вясны другі наваселец Беларусі — усурыйскі янотападобны сабака. Радзіма яго — Усурыйскі край. Янотападобны сабака нагадвае невялікага, прысадзістага, на кароткіх нагах звычайнага сабаку. Футра звярка бураваташэрае з жаўтаватым адценнем, густое і даволі доўгае. Галава невялікая з кароткай завостранай мордай. Па баках бакі. Ад вачэй да вушэй цягнуцца шырокія і расплыўчатыя белыя палосы, што робіць сабаку падобным на янота-паласкуна.
У 1936 г. у Беларусь завезлі 100 янотападобных сабак. Іх выпусцілі ў лясы Мінскай і Гомельскай абласцей. Пазней былі завезены яшчэ 259 звяркоў у Брэсцкую, Гродзенскую, Мінскую і Віцебскую вобласці. Звярок добра прыжыўся ў новых месцах і даволі хутка дасягнуў прамысловай шчыльнасці, пасля чаго з’явілася магчымасць дазволіць паляванне. Толькі за 1945—1975 гг. у рэспубліцы было здабыта больш як 84 тыс, скурак янотападобнага сабакі. Восенню звярок тлусцее і з надыходам халадоў упадае ў больш ці менш працяглы зімовы сон. Часта прачынаецца ў час адліг, выходзіць са свайго зімовага сховішча ў пошуках
корму, але потым пры пахаладанні зноў хаваецца ў сховішча.
Яшчэ да маразоў распачынае рамонт старога або пабудову новага зімовага жылля мядзведзь. Лічаць, што для зімовага сну ён выбірае глухія месцы ў лесе, найболып аддаленыя ад жылля чалавека. Гэта не зусім так. Цяпер нават самыя глыбінныя лясныя ўгоддзі асвойваюцца чалавекам. Мядзведзь звыкаецца з суседствам чалавека і нярэдка робіць бярлог непадалёку ад дарог, на свежых высеках і ў іншых месцах. Часцей за ўсё выкопвае яму пад каранямі вывернутага дрэва, куды зацягвае дробныя галіны, сухое лісце, мох і лішайнікі. Прагаліны здзёртага моху іншы раз бываюць добра прыкметнымі і сведчаць аб тым, што недзе паблізу знаходзіцца логава мядзведзя. Там, на мяккай тоўстай пярыне, мядзведзь праводзіць да пяці месяцаў.
Восенню мядзведзь
назапашвае да 50 кг падскурнага тлушчу. 3 такім запасам ён можа не баяцца зімы. У час сну звер нічога не есць і не п’е. Жыве за кошт эканомнага выкарыстання свайго тлушчавага запасу, а тлушч гэты высокакаларыйны, багаты вітамінамі і мікраэлементамі, неабходнымі для падтрымання нармальных жыццёвых працэсаў у арганізме. У час сну тэмпература цела мядзведзя хістаецца ад 29 да 34 °C. Пасля 5—10 удыхаў паўза іншы раз цягнецца да 5 хвілін, што сведчыць аб беражлівым расходзе назапашанага на шчодрых асенніх кармах тлуіпчу. Яго хапае да вясны.
Зімой у самкі нараджаецца 1—4, часцей 2 медзведзяняты масай 400—500 г. Бачыць яны пачынаюць праз месяц і амаль паўгода кормяцца малаком маці. Спачатку медзведзяняты растуць павольна, маленькаму звярку малака трэба мала, а за месяц да выхаду з берлагу яны інтэнсіўна растуць.
Час залягання мядзведзя ў логава, як і час выхаду з яго, мяняецца ў залежнасці ад кліматычных умоў. На поўдні нашай краіны мядзведзі іншы раз і не кладуцца на зімоўку, на поўначы, наадварот, спяць вельмі доўга. I гэта зразумела. Мядзведзь аддае перавагу расліннаму корму, а на глыбокім снезе ён не можа пракарміцца. Мядзведзь вымушаны чакаць веснавога цяпла, калі з’явіцца зялёная расліннасць. Такім чынам, назапашванне восенню падскурнага тлушчу і заляганне ў працяглую спячку — прыстасаванне для арганізма, якое дапамагае перажыць зверу галодны і халодны зімовы час.
У канцы сакавіка — пачатку красавіка ён пакідае зімовае сховішча.
Буры мядзведзь — тыповы жыхар лесу. Сустракаецца ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Го-
мельскай абласцях, але колькасць яго ў рэспубліцы нязначная, не больш за 100 галоў. Таму буры мядзведзь узяты пад дзяржаўную ахову. Паляванне на яго забаронена, і ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Існаванне жывёл у спячцы без ежы на працягу доўгага перыяду (часам да 6—8 месяцаў) з’яўляецца вельмі дзіўнай з’явай. Гэта праблема цікавіць многіх вучоных. Яны адзначаюць зімнюю спячку (анабіёз) і зімовы сон. Паніжэнне тэмпературы навакольнага асяроддзя, адсутнасць корму прымушаюць большасць беспазваночных, усе віды паўзуноў многіх млекакормячых упадаць у спячку. У гэты час жывёлы нічога не ядуць. Тэмпература цела ў іх паніжаецца да ўзроўню асяроддзя. Рэзка запавольваецца частата дыхання. Зніжаецца агульны абмен рэчываў у арганізме. Дзякуючы гэтаму вельмі эканомна выкарыстоўваюцца назапашаныя з восені тлушчавыя запасы.
У стане зімовага сну ў некаторых млекакормячых інтэнсіўнасць абмену рэчываў зніжаецца мала. Напрыклад, янотападобны сабака ў адлігу зімой можа выходзіць са сховішча на кармленне, а буры мядзведзь нават нараджае дзіцянят. Здольнасць перажываць глыбокае здранцвенне (анабіёз) — біялагічна мэтазгоднае ахоўнае прыстасаванне. Яно дае магчымасць жывёле пераносіць бяскормную пару года. Гэта фізіялагічнае прыстасаванне арганізма да неспрыяльных знешніх умоў выпрацавалася ў жывёл у працэсе эвалюцыі.
3	кожным днём халаднее. Снег пакрывае зямлю пушыстай коўдрай. Замярзаюць азёры, сажалкі. Рэкі скаваў лёд. Зіма ўступіла ў свае правы.

СЯРОД СНЯГОЎ БЕЛЫХ
Надышла сцюдзёная пара. Суровы снежань-зімнік намёў у лесе вялізныя гурбы, пачапіў на дрэвы і хмызнякі снегавыя шапкі, пухкімі белымі дыванамі заслаў лясныя паляны, лугі і палі. 3 вечара ўдарыў мароз, ды такі, што ўсю ноч у лесе стаяў трэск. Так плачуць ад холаду дрэвы. Да раніцы мароз зрабіўся яіпчэ мацнейшым. Сонца ледзь узнялося над гарызонтам, спынілася і, здаецца, застыла. Падзьмуў снежань свежымі марознымі вятрамі. Схаваў хуткія рэкі пад тоўсты блакітны лед. Стынуць, зацягваюцца лёдам нават лясныя крыніцы, якія звычайна не замярзаюць.
Дні робяцца ўсё карацей і карацей, пакуль не надыдзе 21 снежня — дзень зімовага сонцастаяння, з самай доўгай (у годзе) ноччу і самым кароткім днём. Снежань не толькі каляндарны пачатак зімы: у гэтым месяцы амаль паўсюдна ўтвараецца ўстойлівае снегавое покрыва.
Ціха і спакойна ў зімовым лесе. Змоўклі птушкі і схаваліся звяры. Здаецца, што жыццё ў ім спынілася да будучай вясны. Цяжкая пара надышла для жыхароў лесу. У прыродзе кожны жывы арганізм па-свойму прыстасоўваецца да зімовых халадоў.
Прыхаваныя пад снегам, застаюцца зялёнымі ўсю зіму мяккія падушачкі «лугавога лёну», на балотах добра перазімоўвае сфагнавы мох. Яго светлазяленыя вадзяністыя сцяблінкі, адміраючы ў ніжняй частцы, адкладаюцца ў выглядзе каштоўнага паліва — торфу. На высокіх, сухіх пясчаных месцах хрумсцяць пад нагамі белаватыя зграбныя галінастыя кусцікі «аленевага моху». 3 галінак старых ялін звешваюцца доўгія шэрыя «бароды» лішайні170
каў. Ствалы соснаў пакрыты шараватымі, блакітнаватымі, зеленаватымі кусцікамі іншых відаў лішайнікаў.	. .	„ ..
Пад снегам на галінках бруснічніку ўсё лісце зялёнае, захавалася нават некалькі чырвоных ягад. Аказваецца, брусніцы і журавіны змяшчаюць, акрамя яблычнай і іншых кіслот, яшчэ невялікую колькасць бензойнай кіслаты. Яна валодае кансервуючымі якасцямі. Маліна, парэчкі і чарніцы праз суткі пасля збірання пакрываюцца цвіллю, а брус ніцы і журавіны — не, таму што кожная ягадка накшталт маленькага кансервавага слоіка.
А як зімуюць травы? Адны з зялёным лісцем, другія — без яго. У лесе пад снег схаваліся ў ізумрудным уборы грушанка і сунічнік, у лузе белая канюшына, панікніца, паўзучы казялец. Бывае, што снег засыпае стрэлкі, торбачнік, палявыя фіялкі, калі яны яшчэ цвітуць. Але мароз ім не страіпны. Вясной, калі сыдзе снег, яны працягваюць цвісці. Цімафееўка, лісахвост, лакрычнік зімуюць без лісця. У іх пупышкі, быццам футаралам, абкружаны лускавінкамі, якія ахоўваюць расліны ад выпарэння і холаду. Перажываюць зімовыя нягоды ландыш, кураслеп, хвошч, цюльпан, скрыпень.	.
А як зімуюць дрэвы? Некаторыя лічаць, што дрэвам зіма не страшная, таму што надзейна ахоўвае ад марозу іх ствол кара з тоўстай коркавай тканіны. I ўсё ж такі, чаму дрэвы вымярзаюць?	.	.
Аказваецца, дрэвы і высокія хмызнякі вельмі адчувальныя да зімовай сцюжы. Калі ўлетку паставіць галінку дрэва ў халадзільнік, яна загіне пры —7^ —8°. Дык чаму ж гэта галінка не гіне зімою ў дваццаці-, трыццаціградусны мароз'