Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
авечак». Зразумела, тады не магло быць і гаворкі аб захаванні гэтага драпежніка. У трыццатых гадах нават былі такія лозунгі, як «Прызнаць барацьбу з ваўкамі ўдарнай барацьбой» або «Да канца пяцігодкі — ніводнага ваўка». Як бачыце, пытанне ставілася ў той час аб поўным яго знішчэнні. Была і іншая, не менш важная, прычына такога жорсткага прысуду. Толькі ў 1925 г. у Беларусі было зарэгістравана 168 нападаў ваўкоў на людзей.
Перад Вялікай Айчынай вайной у нашай краіне налічвалася каля 100 тыс. ваўкоў. За гады вайны іх стала значна болып.
У пасляваенныя гады зноў гінулі ад ваўкоў каровы і коні, свінні і авечкі, і, галоўнае, зноў гінулі людзі. Менавіта ў гэтыя гады воўк быў аб’яўлены па-за законам, яго дазволена было знішчаць усімі сродкамі і ў любы час. За здабычу звера дзяржава стала выплачваць прэміі. На дапамогу паляўнічым прыйшла тэхніка і хімія. Ваўкоў атручвалі, стралялі з самалётаў. Больш за ўсё іх знішчылі ў 1947— 1953 гг. Ваўкоў стала менш. У многіх цэнтральных абласцях яны зніклі зусім або сталі сустракацца вельмі рэдка. Яны засталіся толькі ў некаторых раёнах Сібіры, Далёкага Усходу, тундры і лясах Поўначы.
У пасляваенны перыяд у Беларусі было да 8 тыс. ваўкоў. Паляўнічыя штогод адстрэльвалі 2—3 тыс. гэтага драпежніка. Становішча тады было такім, што людзі баяліся выходзіць па адным нават за аколіцу. Паляванне на ваўкоў усяляк заахвочвалася. У выніку актыўнай барацьбы з драпежнікамі воўчае пагалоўе зменшылася да 400—500 галоў на ўсю рэспубліку.
Дзесяць гадоў таму назад у адносінах чалавека да ваўка настаў новы этап. Разгарнулася кампанія ў абарону ваўка. Да яго пачалі ставіцца як да саніта-
ра лесу. Лічылася, што ён нападае толькі на хворых і слабых жывёл, а здаровых не чапае. Пісалі, што трэба спыніць выдачу прэмій за адстрэл ваўкоў, забараніць на іх паляванне. Гэта адразу ж адбілася на хуткім аднаўленні яго пагалоўя ў рэспубліцы. Мноства корму, аслабленае паляванне прывялі да таго, што замест звычайных 5 —6 шчанят ваўчыца стала прыносіць па 10—12. Воўчыя гойні пачалі расці. Цяпер у Беларусі жыве звыш 4,5 тыс. ваўкоў.
Воўк сапраўдны драпежнік. Цяжка пералічыць усіх звяроў, якія могуць стаць яго ахвярай. Гэта ласі, алені, казулі, дзікі, грызуны. Воўк не ўпусціць выпадку забіць лісіцу ці янота, іншы раз нападае нават на мядзведзя. Але асабліва дастаецца ад яго свойскім сабакам. Страшная воўчая хватка за горла
9 Зак. 1422
129
ў адзін момант абрывае жыццё нават буйнога звера.
Воўк вельмі пражэрлівы. Ен можа з’есці адразу да пуда мяса, а потым доўга абыходзіцца без яды.
Воўк да нашага часу з’яўляецца для чалавека загадкай. Напрыклад, чаму ён не нападае на свойскую жывёлу паблізу свайго логава? Як ваўкі сумесна заганяюць ляснога велікана лася, быстраногіх лісіцу і зайца? Чаму воўк іншы раз знішчае больш свойскіх жывёл, чым можа з’есці?
Вучоныя лічаць, што ні адзін звер, акрамя ваўка, не змог бы вытрымаць такога шматвяковага ганення і даўно б знік на зямлі. А воўк жыве, і нават пры спрыяльных умовах пагалоўе гэтага звера хутка павялічваецца.
Спыніць барацьбу з ваўкамі ў Беларусі, таксама як і ва ўсёй нашай краіне, пакуль нельга, таму што шкода, якую наносяць гэтыя драпежнікі, яшчэ значная. Дастаткова сказаць, іпто кожны год калгасам і саўгасам Дзяржстрах кампенсуе каля 100 тыс. р. за страты, якія нанеслі ваўкі. У той жа час не пастаўлена задача поўнага знішчэння гэтага звера. У лясах яшчэ ёсць глухія, цяжкадаступныя для чалавека месцы, свайго роду «запаведнікі» для ваўкоў, дзе іх ніхто і нішто не трывожыць, дзе ёсць умовы для захавання гэтага драпежніка як біялагічнага віду ў прыродным біяцэнозе. Праўда, і там чалавек павінен назіраць і кантраляваць стан пагалоўя звера, каб гэтыя драпежнікі не наносілі шкодьі жывёлагадоўлі і паляўнічай гаспадарцы рэспублікі.
ЛЯЦЯЦЬ ПЕРАЛЕТНЫЯ ПТУШКІ
Цудоўная, непаўторная пара — залатая восень. Яна здзіўляе багаццем фарбаў. Бледна-жоўтае лісце беластволай бярозкі чаргуецца з аранжава-бурым лісцем дубу, жоўта-чырвоным грабу і клёну. Асіна звяртае на сябе ўвагу барвова-чырвоным лісЦбм. Гарыць пунсовым полымем лісце брызгліны. На берагах рэк, у рэчышчах, на ўзлесках кідаюцца ў вочы чырвоныя ягады каліны і шыпшыны. Разнастайнасць фарбаў і адценняў залатой восені робіць незабыўнае ўражанне.
Стаяць цёплыя сухія дні бабінага лета. У паветры плавае тонкая, серабрыстая, ліпкая павуціна. Гэта робяць свае асеннія пералёты маленькія перасяленцы павучкі. Днём бывае іншы раз нават горача, але ночы халодныя. Зніклі камары. Халады дзейнічаюць і на іншых насякомых. Некаторыя 3 іх здранцвелі, схаваўшыся ў зацішныя месцы. Большасць матылёў забралася пад кару дрэў і ў інпіыя сховішчы. Пад карой спарахнелых дрэў лёгка адшукаць жукоў, якія заснулі на зіму.
Першыя начныя замаразкі выклікае лістапад. Жоўтае, бурае, чырвонае, карычневае і аранжавае лісце ціха апускаецца на зямлю.
Каля старога спарахнелага пня раскватаравалася вялікая сям’я светла-карычневых апенек. Буйныя і зусім маленькія, яны абляпілі ўвесь пень. Нягледзячы на свой несамавіты выгляд, апенькі прывабліваюць грыбнікоў. Умела прыгатаваныя, яны вельмі смачныя.
Раніцай у лесе стаіць туман. Касыя прамяні сонца працінаюць малочную смугу, надаючы лесу казачны выгляд. У гэты час высока ў небе раздаюцца крыкі журавоў. Яшчэ зусім нядаўна на тэле132
графных правадах, быццам адпачываючы перад далёкай дарогай, сядзелі сотні ластавак. Цяпер яны даўно ў дарозе.
Днём і ноччу, раніцай і вечарам у паветры бесперапынны рух. Чарада за чарадой адлятаюць у вырай крылатыя падарожнікі. Птушкі кожнага віду ляцяць па-рознаму. Быццам цёмныя хмары, пралятаюць вялікімі шчыльнымі чародамі берасцянкі. Невялікімі групкамі і чародкамі адпраўляюцца ў дарогу мухалоўкі, сітаўкі, пеначкі і іншыя дробныя насякомаедныя птушкі. Услед за імі ляцяць сіваваронкі, удоды, івалгі. Касяком пралятаюць гусі, косым шнурам — лебедзі. Але не ўсе птушкі ляцяць чародамі. У адзіночку адлятаюць зязюлі, ястрабы, лелякі. Вось як апісвае пералёт птушак нямецкі арнітолаг I. Штэйнбахер: «Бесперапынным і бясконцым патокам, незлічонымі чародамі пралятаюць уюркі, жаваранкі, шпакі, вароны, пясочнікі, галубы і драпежныя птушкі. Многія назаўсёды захаваюць у памяці ноч ля маяка на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў час пералёту птушак: у белым святле маяка, як іскры, раптоўна пачынаюць зіхацець птушкі, іх становіцца ўсё больш; гучныя і меладычныя, як гукі флейты, раздаюцца галасы начных падарожнікаў. А калі магічнае ззянне над цёмным морам прыцягне ўвагу сваімі чарамі тысячы птушак, іх крыкі зліваюцца ў шматгалосы хор. Гэты малюнак робіць моцнае ўражанне, і не трэба быць аматарам прыроды, каб апынуцца ва ўладзе сапраўднага «цуда пералёту птушак».
Большасць птушак, жыхароў халодных і сярэдніх шырот, у канцы лета і восенню пакідаюць наседжаныя месцы і адпраўляюцца ў працяглыя падарожжы да зімовак. Паколькі ў гэтых вялікіх перамяшчэннях удзельнічае вялікая колькасць крылатых насельнікаў лясоў, палёў і вадаёмаў, то па сваіх маштабах
пералёты — сапраўды грандыёзная з’ява прыроды. Гэтыя штогадовыя пералёты, звязаныя з пэўнымі сезонамі года, называюцца сезоннымі міграцыямі. Яны здзіўляюць не толькі сваімі маштабамі, але і складанасцю. Кожны від птушак робіць свае пералёты ў пэўныя тэрміны.
Дзе ж зімуюць і куды адлятаюць нашы пералётныя птушкі? Даведаліся аб гэтым вучоныя пры дапамозе кальцавання.
Метад кальцавання атрымаў шырокае распаўсюджанне амаль ва ўсіх краінах зямнога шара. У наш час створана мноства спецыяльных арніталагічных станцый, задача якіх — правядзенне масавага кальцавання. Арганізацыю кальцавання птушак і мечанне звяроў у нашай краіне каардынуе Цэнтр кальцавання Акадэміі навук СССР. У Савецкім Саюзе
Кнігаўка.
з 1925 па 1984 г. было акальцавана да 5 млн птушак, сярод якіх першае месца займаюць вераб’іныя (больш за 1 млн), г. зн. больш паловы ўсіх акальцаваных, на другім месцы — чайкі, а на трэцім — гусіныя. Цяпер толькі ў Беларусі акальцавана да 5 тыс. птушак.
Дзе-небудзь за межамі нашай Радзімы зловяць акальцаваную птушку. Прачытаюць на кальцы надпіс «Масква» і адправяць гэта кальцо ў Маскву. У сталіцы нашай Радзімы пры Акадэміі навук СССР, як мы ўжо адзначалі, ёсць Цэнтр кальцавання, куды прыходзяць пісьмы з паштовымі маркамі самых розных краін. У гэтай установе прачытаюць пісьмо, на якой бы мове яно ні было напісана, паглядзяць на нумар дасланага кальца і даведаюцца, дзе і калі была акальцавана гэта маленькая падарожніца.
Дзякуючы кальцаванню стала вядома, што ластаўкі, буслы, чаплі, якія летам жывуць у Беларусі, на зіму адлятаюць у Афрыку і зімуюць у Конга, Радэзіі, Эфіопіі. Нашы шпакі зіму праводзяць на ўзбярэжжы Міжземнага мора: у Італіі, Францыі, Іспаніі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы, у Тунісе, Алжыры, Марока.
Шэрая мухалоўка знойдзена на зімоўцы ў Партугаліі, гракі — у Бельгіі, Галандыі, Германіі, а маленькая пеначка адлятае нават у Індакітай.
Для большасці насякомаедных птушак Беларусі і, як мы ўжо гаварылі, для некаторых відаў рукакрылых характэрны агульны кірунак асенніх пералётаў. Шпакі, што гняздзяцца ў Беларусі, у час асенніх пералётаў дасягаюць у пачатку кастрычніка Бельгіі, у канцы месяца — Францыі і Італіі, а ў першыя дні лістапада — Іспаніі. На зімоўцы шпакі сустракаюцца на паўночным усходзе і поўдні Еўропы, а таксама ў Тунісе. Дразды (пеўчы і рабін-
нік) на зімоўцы сустракаюцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора (Францыя, Італія, Алжыр). Круцігалоўкі, якія гняздзяцца ў наваколлях Віцебска, таксама зімуюць у Італіі.
Акрамя шляхоў пералётаў, у насякомаедных птушак і рукакрылых супадаюць і тэрміны пералётаў. Вясенні прылёт у Беларусь ластавак і стрыжоў, напрыклад, пачынаецца з канца красавіка і цягнецца да сярэдзіны мая, а асеннія міграцыі пачынаюцца з канца жніўня і заканчваюцца ў верасні. Тыя ж тэрміны вясенніх і асенніх пералётаў адзначаюцца і ў буйнога кажана — рыжай вячорніцы. He выпадкова назіраюцца сумесныя пералёты птушак і кажаноў. У гарах Сібіу (Румынія) у верасні 1945 г. назіраліся тысячныя чароды кажаноў, якія ляцелі на поўдзень разам са стрыжамі, а ў 1957 г.— чароды ў 150—200 кажаноў, якія ляцелі разам з ластаўкамі. Свае сезонныя міграцыі рукакрылыя робяць у асноўным ноччу, але іншы раз пры спрыяльных умовах надвор’я яны могуць рабіць пералёты і днём. Бывалі выпадкі, калі ў пасткі, прызначаныя для адлову птушак з мэтай кальцавання, разам з пералётнымі птушкамі траплялі і кажаны.