Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
На праезджых дарогах разам з вераб’ямі і аўсянкамі кормяцца вялікія чародкі вельмі яркіх птушак. Яны намнога буйнейшыя за вераб’ёў і выдзяляюцца сваёй двухколернай кантрастнай афарбоўкай: верх у іх цёмны, а ніз — белы. Гэта пуначкі. Ім таксама пара ў шлях, туды, дзе ляжыць яшчэ многа
снегу. Яны адлятаюць у паўночную тундру. Першымі адпраўляюцца самцы, а самкі адлятаюць значна пазней.
Чатыры зімовыя месяцы праводзяць крылатыя госці ў лясах Беларусі. Прылятаюць да нас птупікі з першымі замаразкамі і снягамі. Але гэта іх не палохае, бо нярэдка пераносяць і моцныя маразы. Апярэнне ў іх густое, пёры доўгія, мяккія, пад імі тоўсты пух. Яны не баяцца халадоў.
Развітваюцца крылатыя госці з беларускімі лясамі ў лютым — пачатку сакавіка ў залежнасці ад надвор’я. Куды ж яны ляцяць? Адказ на гэта пытанне дае масавае кальцаванне птушак. Зімой на тэрыторыі Беларусі былі выяўлены снегіры і чачоткі, якіх мінулым летам вучоныя акальцавалі ў Фінляндыі. Зімой у Венгрыі была акальцавана чародка амялушак. Праз год, таксама зімой, адна з іх была адлоўлена ў Белавежскай пушчы. Гэта сведчыць аб тым, як далёка на поўдзень адлятаюць амялушкі на зімоўку.
Пажадаем жа шчаслівай дарогі нашым паўночным крылатым сябрам!
Будзем зноў чакаць іх з першымі маразамі ў Беларусі.
ВЯСНА СВЯТЛА
Сакавік напалову месяц зімовы, напалову — веснавы. Палохаючы жыхароў лесу, мяцеліцы і снегапады яшчэ не раз вяртаюцца на зямлю, і на пачарнелы снег могуць зноў легчы асляпляльныя белыя коўдры. I толькі цёплыя прамяні лютаўскага сонца пераканаўча гавораць аб надыходзе вясны. У сакавіку не толькі сонца робіцца ласкавейшым, пасылаючы нам болып цяпла, але і зямля больш «беражліва» адносіцца да гэтага цяпла. Калі свежы зімовы снег адбівае ў прастору 80—90% сонечнай энергіі, то рыхлы сакавіцкі — ужо 70—80%, набраклы ад вады — усяго 40—50%, а аголеная вільготная зямля — лічаныя працэнты.
Сакавік — пара кантрастаў і вялікіх перамен у прыродзе.
Пад цёплым сакавіцкім сонцам цямнее і рыхлее снег.
На ўзлесках вакол ствалоў дрэў агаляецца чорны паясок зямлі. Пасвятлеў лес, стаў чыстым, быццам празрыстым. Цені ад дрэў самыя разнастайныя, ад сініх да цёмна-фіялетавых.
Днём пачынаюць плакаць буйнымі кроплямі празрыстыя ледзяшы. Сакавіцкі капеж звонка адлічвае першыя хвіліны, гадзіны і дні доўгачаканай і самай прыгожай пары года — абуджэння ўсяго жывога ў прыродзе — вясны. Кроплі з першых ледзяшоў прабіваюць у снезе цёмныя калодзежы, дзе можна разглядзець размоклае лісце і спляценне светлых, амаль белых сцяблін траў. Іншы раз ледзяшы падаюць з шумам, разбіваючыся на шматлікія іскрыстыя асколкі.
Снег пацямнеў, стаў цяжкім ад вады і спачатку павольна, а затым усё хутчэй стаў асядаць і раста-
ваць. Па дарожных каляінах пабеглі ціхія ручайкі. Яны яшчэ не журчаць па-вясенняму гучна і звонка, як тыя, што нястрымна пазней памчацца да ракі. Ручайкоў мала. Уначы марозу іншы раз удаецца спыніць іх веснавы бег.
Рэкі і азёры набраклі. Крыху зверне з зімовай дарогі неасцярожны падарожнік і — можа трапіць пад лёд.
Яшчэ некалькі дзён назад на полі не было відаць ні лапіка зямлі — тырчэлі толькі адталыя ад снегу кусцікі, а ўчора вечарам на паўднёвым схіле яра з’явілася першая праталіна. Сёння яна стала шырэйшай, даўжэйшай, а непадалёку, прама ў полі, паказалася асенняя ралля. Пад цёплым сонцам адталая зямля дыхае, дыміцца лёгкай празрыстай парай.
Неба па-веснавому чыстае, б лакітнае. Сонца свеціць нясцерпна ярка, нават вачам балюча. Надыходзіць, як гаворыць пясняр рускай прыроды М. М. Прышвін, «вясна святла». Вечарэе ўсё пазней і пазней, пакуль нарэшце не прыйдзе 22 сакавіка — дзень вясенняга раўнадзенства» калі дзень роўны ночы.
Раўнадзенства «звонам» будзіць прыроду. Па меры адтавання глебы абуджаюцца ад зімовага сну карані дрэўных раслін. Яны прагна ўсмоктваюць вільгаць. Пачынаецца рух сокаў. Нездарма сакавік у нас так і называюць. Узнімаючыся ўверх па ствале, вада захоплівае запасныя арганічныя рэчывы і растварае іх. Пры гэтым крухмал ператвараецца ў цукар, таму дрэўны сок мае саладкаваты смак. У большасці лугавых траў лісце пад снегам захоўвае зялёную афарбоўку. Яно адразу ж ажывае пасля таго, як растане снег. Зазелянелі падушкі лугавога лёну. На галінах асіны, алешыны, арэшыны з’яўляюцца доўгія гнуткія вісячыя каташкі. Хутка яны падаўжэюць, з іх пасыплецца пылок, і дрэвы ахутаюцца жоў-
тымі воблачкамі залацістага пылку. Усе яны цвітуць да з’яўлення лісця, апыляюцца ветрам. Быццам пушыстыя птушаняткі, рассядуцца па галінах белыя кветкі — гэта раскрываюцца кветкавыя пупышкі-баранчыкі вярбы.
У высокіх таполяў яшчэ не прадзяўбліся першыя ліпкія лісточкі, а яны таксама прыбраліся ў бэзаважоўтыя завушнічкі.
Сакавік — месяц сустрэч птушак, пара птушыных наваселляў. На дарогах у іпматлікіх лужынах з асаблівым задавальненнем купаюцца вераб’і. Прыняўшы ванну, мокрыя і ўскалмачаныя, яны паважна садзяцца ў бязветраным месцы на санцапёку і, распушыўшы пёры, паварочваюцца да сонца то адным, то другім бокам. Абсохнуўшы і сагрэўшыся, яны пачынаюць гучна цвыркаць, затым злавацца адзін на аднаго і нават уступаць у бойку. Б’юцца вераб’і з-за новых кватэр.
Надыходзіць адказная пара: час абзаводзіцца патомствам. Зімовыя чародкі рассыпаюцца, утвараюць пары. У іх з’яўляюцца новыя клопаты. 3 кожным днём песні аселых птушак робяцца гучнейшымі, апярэнне болып бліскучым.
Усім вядома.што гракі—птушкі пералётныя,восенню яны адлятаюць ад нас. Памятаеце неўміручыя някрасаўскія радкі: « Позняя восень, гракі адляцелі» ? Гадоў пятнаццаць назад арнітолагі сталі заўважаць, што адзінокія гракі застаюцца зімаваць у наваколлі буйных гарадоў. Іх часта бачаць у мяшаных чародах варон і галак. Спачатку лічылі, што гэта знясіленыя, хворыя ці раненыя птушкі. Аднак у апошнія гады гракі сталі з’яўляцца ўжо групамі па 5—10 птушак. Стала ясна, што зімоўка гэта не вымушаная, гракі адкінулі векавыя традыцыі. Навасельцы вясной ляталі на навакольныя палі і ачышчалі іх ад насякомых — сельскагаспадарчых шкоднікаў. Птушак можна было
бачыць з другімі прыляцеўшымі гракамі, якія важна крочылі за плугамі трактароў. Так частка пералётнай групы гракоў у Беларусі стала аселай. Але асноўная маса гракоў усё ж восенню адлятае ад нас на поўдзень.
I вось надыходзіць дзень, калі ў чорных з сіняватым металічным адлівам прыгожых касцюмах прылятаюць першыя вестуны вясны — гракі. Яны важна крочаць сярод галак, адшукваючы сваімі белымі насамі ў зямлі іпто-небудзь ядомае. Птушкі лятаюць гучнагалосымі чародамі, рыюцца на смецці, расхаджваюць па агародах. Гракоў не прыцягваюць лясы. На голых галінах дрэў у парках, садах і нават на шумных вуліцах можна ўбачыць вялікія гнёзды. Іх можа быць многа на адным дрэве, бо гракі — каланіяльныя птушкі. Толькі ў Мінску налічваецца больш за 200 гнёздаў. Калі іх не трывожыць, яны з году ў год займаюць адны і тыя ж месцы. Вось і сёння яны арганізавалі на дрэвах свой веснавы канцэрт. 3 шумам і гоманам птушкі рамантуюць свае гнёзды.
Нягледзячы на тое што гракі заўсёды гняздзяцца каля жылля, гэтыя птушкі асцярожныя. Прыляцеўшы ў родныя мясціны, яны з крыкам лятаюць над паркамі, гаямі, робячы аблёты, як бы аглядваюцца, асвойваюцца пасля зімы. Затым разбіраюцца на пары і распачынаюць рамонт гнёздаў.
Гракі прыляцелі, а з населеных пунктаў пацягнуліся ў лес сарокі. Надакучыла ім стракатаць па вясковых задворках. Надыходзіць вясна — самы раз вяртацца дадому. Гледзячы на сарок, і вароны з галкамі ў лес падаліся. Цяпер не прападуць, корму будзе . ўволю. У лясах гасцей сустракаюць сінякрылыя сойкі. У гэтых птушак сваёй песні, акрамя рэзкага крыку і каркання, няма. Затое яны выдатныя перасмешнікі. Што чуюць, тое і падрабляюць. Яны могуць перадраж-
4 Зак. 1422	49
ніць не толькі івалгу, берасцянку, качку, але і па-майстэрску імітаваць іржанне каня, мяўканне кошкі. Да таго ж сойкі на рэдкасць памятлівыя: імітуючы голас зязюлі, пачынаюць кукаваць, як бы сустракаць раннюю вясну гэтымі «спевамі», хоць да вяртання зязюлі ў нашы лясы яшчэ многа часу.
Зусім нядаўна ўранні чуваць было, як вераб’і шумна раіліся з сініцамі аб тым, ці займаць ім шпакоўні. Гадалі, ці вернуцца ў гэтым годзе ў родныя мясціны законныя гаспадары. I вось, нарэшце, з явіліся шпакі. Якія яны прыгожыя ў вясновым уборы! Чорнае пер’е з дробнай белай рабізной на сонцы пераліваецца самымі разнастайнымі адценнямі: ад цёмна-зялёнага да сінявата-фіялетавага. Раздаюцца галасы гэтых клапатлівых птушак. 3 раніцы яны збіраюць траву, сухія галінкі, пёркі і ўсё цягнуць у свае шпакоўні.
Над палямі звініць несупынная звонкая песня жаваранка. У яркім блакіце неба гэту маленькую птушачку спачатку цяжка заўважыць, але прыгледзеўшыся больш уважліва, можна ўбачыць жывую трапяткую кропку, якая ўзнімаецца ўсё вышэй і вышэй у нябесную сінь, час ад часу як бы павісаючы ў паветры. Узнімаючыся вьісока-высока над палямі, ён першым з усіх убачыў узыходзячае сонца і звонкай непаўторнай трэллю абвясціў пра гэта. А ўслед за ім на розныя галасы заспявалі, застракаталі, зацыркалі і закрычалі іншыя птушкі, і тыя, што вярнуліся з далёкіх вандровак, і тыя, што перажылі халодную зіму ў родных краях. У ельніках раздаецца глухое буркаванне вехіроў — лясных галубоў. Цікава паслухаць, як вяхір — пеўнік вітае сваю сяброўку. Кружыць над дрэвам, дзе яна сядзіць, і рэзка б’е крыламі, быццам хоча апладысментамі звярнуць на сябе яе ўвагу.
У густым цёмным ельніку чуецца веснавая пера-
клічка рабчыкаў. Яны таксама ладзяць гнёзды, рыхтуючыся да кладкі яец. А самка чорнага крумкача ўжо даўно сядзіць у гняздзе, наседжваючы 5—6 яец. Заклапочаны рамонтам гнёздаў вароны, галкі, галубы.
Попыт у птушак на будаўнічы матэрыял (траву, галінкі, салому, пух і пяро, конскі волас) вельмі павысіўся.
У вёсках ідзе падрыхтоўка да палявых работ. На палі вывозяць угнаенне. У кузні стукае молат, звініць жалеза, заканчваецца рамонт сельскагаспадарчага інвентару. У садах вызваляюць ствалы фруктовых дрэў ад саламяных футраў — штамбаў, у якіх зімавалі яблыні. На галінах адшукваюць, здымаюць і знішчаюць гнёзды шкоднікаў: баярышніцы, залатагузкі, кладкі яец кольчатага шаўкапрада. У парніках таксама ажыўленне: высяваюць радыс, кроп, цыбулю на пер’е, раннія сарты капусты.