Таямніцы беларускага лесу  Аляксандар Курскоў

Таямніцы беларускага лесу

Аляксандар Курскоў
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1987
31.87 МБ
Лес, апрануты ў беласнежны з алмазнымі іскрамі ўбор, прыціх і замоўк.
МАРОЗIСОНЦА
Люты — апошні месяц зімы, самы мнагаснежны перыяд — час злосных мяцеліц, завірух і снежных заносаў. «Завірухі ды мяцелі ў лютым прыляцелі»,— кажуць у народзе. За вялікую колькасць снегападаў, мяцеліц і халадоў яго называюць лютым, а за тое, што перасякае зіму папалам, яшчэ і сечанем.
Цяжкія шапкі снегу прыгнулі галіны дрэў. Сняжынкі пад парывам ветру мякка падаюць зіхотнымі зорачкамі з дрэў. Паступова ўзмацняецца вецер, з тужлівым завываннем намятае гурбы, заносячы кусты. Пры вялікай колькасці снегу будзе многа вады вясной. Люты рыхтуе немалы запас вільгаці для будучага ўраджаю. He выпадкова народная мудрасць гаворыць: «Высокія дарогі — высокі хлеб будзе».
Асабліва цяжкі гэты месяц для дзікіх звяроў і птушак. Жыхары лесу стараюццца схавацца ад пранізлівага ветру і снежных крупак, якія засыпаюць сцежкі слядоў. Люты — месяц лютага холаду і голаду для ўсяго жывога ў прыродзе. У гэты месяц жыхары лесу асабліва адчуваюць патрэбу ў падкормцы.
Таму ў лютым у пікольных лясніцтвах і паляўнічых гаспадарках найбольш актыўна праводзіцца падкормліванне звяроў і птушак.
Люты прыносіць не толькі холад, але і радасць. Днём хмарнае неба іншы раз становіцца на дзіва глыбокім і сінім, а сонца не па-зімоваму яркім і цёплым. Прыгрэе ў поўдзень сонца — і папаўзуць з ялін і бяроз снегавыя шапкі, а на паўднёвым баку не-не ды і з’явіцца першы лядзяш.
У лютым вясна з зімой змагаецца. Халады і мяцеліцы чаргуюцца з адлігамі. Праўда, маразы ў
другой палове месяца — гэта апошнія намаганні зімы перад наступам вясны.
Сонца ўсё вышэй. Часта плачуць ледзяшы. Дзень прыбыў на 2 гадзіны. Больш адчуваецца розніца паміж тэмпературай раніцы і днём. Нездарма ў народзе гэты месяц завуць «бакагрэем». Сонца прыгравае, а ў цяні мароз за нос хапае. Але ўсё ж люты — апошні месяц зімы.
Павесялелі птушкі. Недалёка да вясны. Працягла і звонка ў сонечны поўдзень выводзіць сваю першую веснавую песеньку вялікая сініца. Яна прыбралася: чорны галыптучак праходзіць у яе праз грудку і, апускаючыся ніжэй на брушка, цягнецца да самага хваста. He адстае ад яе і аўсянка. Сядзіць на альховым кусточку і складна так выводзіць: сінь-сінь-сінь.
На румяных галінках вярбы засерабрыліся пушыстыя пупышкі. Але вось лускавінкі адпалі, і пупышкі раскрыліся, адразу непазнавальна ўпрыгожыўшы кусты. He адстала ад сваёй сяброўкі і вярба-брэднік. Яна таксама радасна раскрыла свае пупышкі. Ззяе яе крона, усміхаецца вясновай радаснай усмешкай. Толькі не думайце, што яна зацвіла. Вярба-брэднік і вябра звычайная зацвітуць у час разводдзяў. А зараз яны толькі скінулі цвёрдыя лускавінкі.
Каля адзінокіх дрэў снег падаўся ад нагрэтай кары, зашурпаціўся. Бывае, што снег каля дрэва зусім растае. Тады над праталінай паказваюцца зялёныя кусцікі бруснічніку, унізаныя скурастымі зялёнымі лісточкамі, верас, грушанка і іншыя расліны. Ім нядрэнна жылося пад снегам. Вось і зірнулі яны на свет, свежыя і прыбраныя, насуперак сцюжам і мяцеліцам.
Другая палова лютага — пара высеву яловага насення. Учора быў мароз, а сёння адліга. Чым
вышэй сонца, тым часцей чуецца ў хваёвым лесе патрэскванне. Гэта лопаюцца запячатаныя лупінкай смалы бурштынавыя шышкі. Яны тапырацца, раскрываюць лускавінкі і выкідваюць крылатае насенне.
Кружачыся ў паветры, зярнятка, быццам мініяцюрны верталёт, апускаецца далёка за межамі мацярынскай кроны. Над заснежанымі палянамі ў бляску сонечных прамянёў разгульвае залатая мяцеліца яловага насення-лятучак. Зверху ўніз, спіральна ўкручваючыся ў празрыстую сінечу, яны падаюць на раскідзістыя галінкі, ціха-ціха кладуцца на цвёрды шарпак. Але раптам аднекуль набягае вецярок. Быццам на ветразях, незлічонае мноства крылатага зерня зноў узвіваецца ўвысь або струменіць ручаямі па слізкаму шарпаку і знікае ў бясконцых лясных прасторах.
Люты — апошні месяц жыхарства ў нашых лясах снегіроў, амялушак, крыжадзюбаў, чачотак. У сакавіку, з надыходам цяпла, яны адпраўляюцца на поўнач. Разам з імі знікнуць паўночныя совы і касматаногія кані.
Некаторыя птушкі і звяры з надыходам вясны вядуць сябе незвычайна. Паглядзіце на гэтых дзвюх варон, што ўселіся на высокай сасне. Адна з іх энергічна кланяецца, быццам вітаецца, гучна шчоўкаючы дзюбай. Праз некаторы час птушка змаўкае, і тады другая варона, якая сядзіць насупраць, пачынае гэтак жа кланяцца і цёхкаць. Птушкі даволі доўга ківаюць галовамі, але ні разу не робяць гэтага адначасова. Яны захоўваюць строгую чарговасць. А ў гэты час іншыя вароны і некалькі галак імкліва пералятаюць з месца на месца. Некаторыя птушкі проста ходзяць па снезе, выпісваючы мудрагелістыя ланцужкі слядоў. Раптам адна з іх няўлоўным рухам кранаецца снегу
шырока растапыранымі пёрамі крыла, пакідаючы на яго паверхні глыбокія веерападобныя штрыхі. Пачаліся шлюбныя гульні ў варон і галак.
Удалечыні на галінках расселіся сарокі. Час ад часу кожная выдае даволі меладычныя адрывістыя гукі, якія не маюць нічога агульнага са звычайным сарачыным стракатаннем. Вось адна з птушак сарвалася з дрэва і ў велічным палёце паплыла над палянай. Сарока робіць некалькі кругоў, усё ніжэй апускаючыся да зямлі. I раптам яна кідаецца на снег, пакідаючы на ім адбітак галавы, шыі, тулава, доўгага хваста, распасцёртых крылаў. Затым у гульню ўступаюць яшчэ некалькі сарок. Гэта шлюбныя гульні.
А вось чорны, як вугаль, крумкач. Ен таксама распачынае паветраныя гульні. Узлятае ў бяздонную вышыню, а насустрач яму імкнецца крылатая сяброўка. Разляцеўшыся па баках, пакружыўшыся на розных вышынях, яны зноў збліжаюцца.
He трэба блытаць крумкача з шэрай варонай. Крумкач прыкметна буйнейшы, ад кончыка хваста да канца дзюбы — чорны, нават з металічным бляскам. Птушка гэта асцярожная і скрытная. Да хат крумкач падлятае рэдка і толькі ўзімку з надзеяй чым-небудзь пажывіцца.
Пасля гульняў крумкач і яго сяброўка прымаюцца за пабудову гнязда. Чорная нясушка ўсаджваецца наседжваць яйцы ў той час, калі іншыя аселыя птушкі аб гэтым і не думаюць. Крумкач і зімой знаходзіць корм.
3 лясных курыных птушак першымі адчуваюць надыход вясны глушцы. У сярэдзіне лютага птушкі мяняюць спосаб жыцця. Яны выбіраюцца з лясных нетраў на больш адкрытыя месцы, бліжэй да імшарын і пачынаюць «рэпетыцыі» свайго шлюбнага рытуалу, які займае ў іх увесь красавік.
3 Зак. 1422
33
Глушцы злятаюць з дрэў і расхаджваюць па снезе, апусціўшы крылы і пакідаючы на снежнай цаліне характэрныя сляды. «Глушэц чарціць пачаў»,— кажуць паляўнічыя. Іншы раз птушкі паварочваюцца на месцы з распушанымі крыламі, і на снезе ўтвараюцца кругі. Пры гэтым яны спрабуюць успомніць першую частку сваёй песні, якую будуць спяваць вясной, Пачарціўшы на снезе, глушэц узлятае на дрэва і падоўгу дрэмле на будучым такавішчы, як бы нагадваючы леташнія турніры. Улюбёныя дрэвы будучых такавікоў можна вызначыць па накіданай імі ігліцы і памёце.
На краі паляны на бярозах расселіся буйныя чорныя птушкі. Гэта цецерукі. Яны таксама вылятаюць на ўзлескі або на лясныя паляны, бліжэй да месц сваіх такавішчаў. Рассаджваюцца на дрэвах і грэюцца на сонейку. Вялікія сінявата-чорныя пеўні і стракатыя курачкі, распушыўшыся, важна сядзяць на тонкіх бярозавых галінках. У пеўняў — ярка-чырвоныя бровы і завітыя ў коскі чорныя хвасты. Сядзяць прыбраныя цецерукі спакойна. Толькі зрэдку які-небудзь з іх выцягне шыю і дзеўбане набрынялую бярозавую пупышку.
Разбіваюцца на пары рабчыкі і шэрыя курапаткі. Яны займаюць будучыя свае гнездавыя ўчасткі і рыхтуюцца да вясны.
На зацішнай лясной паляне, якую выбралі зайцы для сваіх «шлюбных» турніраў, увесь снег вытаптаны іх лапамі. Лютаўскімі начамі тут вельмі ажыўлена. Даўгавухія «кавалеры», якія сабраліся сюды, на вачах сціплых каханак наладжваюць своеасаблівыя спартыўныя спаборніцтвы: бегаюць адзін за адным, робячы неверагодныя скачкі, палохаюць адзін аднаго, нават распачынаюць бойкі, пакідаючы на снезе заячую поўсць.
Люты — пара вавёрчыных гульняў. Спрытныя
звяркі з цоканнем і вераіпчаннем гоняцца адзін за адным у верхавінах соснаў і ялін, маланкава пераскакваючы з аднаго дрэва на другое. Затым кідаюцца ўніз і бегаюць, друкуючы на снезе сляды ў выглядзе пацерак. Ланцужкі слядоў-пацерак перасякаюцца ў самых розных кірунках, пакідаючы ў друзлым снезе характэрныя трапецападобныя адмеціны. На тонкім снезе лёгка адбіваюцца ўсе чатыры лапкі. Сляды задніх лапак размяшчаюцца спераду, крыху збоку ад пярэдніх. Асабліва выразны след пакідае вавёрка. Калі снег вільготны, відаць кожны пальчык. Першы палец кароткі, следу не пакідае. Заднія лапкі робяць выразныя пяціпальцыя адбіткі.
У канцы зімы, адчуваючы патрэбу ў вітамінах, звярок пачынае есці яловыя шышкі. Вавёрка адгрызае яловую галінку і выядае пупышку. Снег пад елкай тады ўсыпан маленькімі зялёнымі галінкамі. У неўрадлівыя на шышкі гады галодныя звяркі кормяцца пупышкамі, лішайнікамі і грыбамі.
Пачаліся лісіныя «вяселлі». На ўзлесках можна ўбачыць, як некалькі вялікіх лісаў з ледзь чутным брэхам гоняцца за невялікай спрытнай ліскай. У гэтым месцы снег густа пакрыты слядамі, а навокал валяюцца рыжыя касмыкі выдранай лісінай поўсці.
У лютым разбіваюцца на пары ваўкі — гойні распадаюцца. Старыя звяры ходзяць асобна ад маладых. Кожны звер пакідае на снезе «візітную картку» — метку аб сваім узросце і развіцці. Строгі закон іклаў у ваўкоў. Дрэнна будзе слабаму, калі сутыкнецца на дарозе з моцным.
Кароткі зімовы лютаўскі дзень. 3-за сіняга ў серабрыстай шэрані лесу ўзнімаецца сонца і, хутка пракаціўшыся па нізкім выстуджаным небе, раскладае па снезе доўгія густыя цені. А пад вечар
ціскане моцны марозік. Зіма не здаецца. Яшчэ ўчора была адліга, а сёння на снезе цвёрды, як шкло, шарпак. He выпадкова ў другой палове лютага цецерукі і рабчыкі баяцца начаваць у снезе. Схаваецца ад марозу вечарам у снег чародка цецерукоў або курапатак, а ноччу мароз скуе снежнае покрыва ледзяной скарынкай і ўся чародка гіне. У гэты час многа жывёл гінуць ад голаду і становяцца ахвярамі драпежнікаў. Глыбокі снег з цвёрдым шарпаком — бяда для дзікіх капытных: лася, аленя, казулі і дзіка. Ім цяжка перамяшчацца па гурбах: востры шарпак раніць ногі. Таму ў лютым гэтыя звяры вымушаны падоўгу трымацца на стойбішчах і галадаць.