Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
бок, дзе стаялі дачка з унучкай: «Можа, адтуль прыйдзе падмога?..— He...» I зноў яе позірк застыў на мне. Божа! Як шмат убачыў я ў гэтых няшчасных вачах! Тут і глыбокі адчай, і страшэнная знямога, і светлая спагада, і трапяткі сорам!.. Тое, што гаварылі ноччу дзеці, напэўна, параніла і яе душу.
— Луі! Цяжка мне, трывожна. He едзь адзін!
Я адказаў, што, калі са мной здарыцца бяда ў дарозе, перавозіць мяне сюды не трэба.
Яна пачала прасіць мяне не рабіць такіх страшных намёкаў, а я адрэзаў:
— Навошта марнаваць грошы? Зямля на могілках усюды аднолькавая.
—■ Вось бачыш,— уздыхнула яна.— Цяпер і я так лічу. Няхай хаваюць, дзе захочуць... Калісьці ўсё прасіла, каб мяне пахавалі побач з Мары... Ды што цяпер засталося ад нашай Мары?
Лішні раз я пераканаўся, што для яе Мары была голькі прахам, жменькай костачак. He пасмеў я гаварыць, што ўсе гэтыя доўгія гады дзіцятка маё заставалася для мяне жывым, я чуў яго дыханне, і чысты жывы вобраз Мары не раз паўставаў перада мною ў гэтым сумным нялёгкім жыцці.
Дарэмна Жэнеўева і Яніна выглядалі і чакалі маці. Яна была такая стомленая... Можа, і зразумела яна нарэшце ўсю нікчэмнасць той шматгадовай барацьбы, якую вяла яна супраць мяне? Жэнеўева і Хюбэр пад націскам сваіх дзяцей штурхалі супраць мяне гэтую старую жанчыну Ізу Фандадэж, якая была калісьці маёй нявестай і разам са мной удыхала ў сябе водар пірэнейскіх начэй...
Хутка будзе паўстагоддзя, як мы ваюем адно з адным... I вось у гэты гарачы поўдзень абодва сапернікі адчулі, што іх усё ж лучыць адна нітачка, якая прадзецца старасцю... Мы ненавідзелі адно аднаго, ішлі па жыцці рознымі пуцяаінамі, а сышліся ў адным мес-
цы... Далей ужо няма куды ісці... Далей — смерць... Ва ўсякім разе для мяне. А ёй... ёй яшчэ заставаўся бог... Уся людская марнасць, пажадлівасць, штодзённая руціна, усе клопаты, радасці і беды яе разам адпалі, і цяпер нічога не стаіць між ёю і богам. Ці бачыць яна яго цяпер? He, не бачыць. Засталася яшчэ адна перашкода — няздзейсненыя планы і патрабаванні яе дзяцей. Іх сквапныя жаданні перапаўнялі яе душу. Зноў даводзілася шукаць, хітраваць, пагражаць, ліслівіць... Грашовы клопат, трывога аб здароўі дзяцей, іх намеры, іх прага да славы і багацця — нікуды ад гэтага не падзенешся, і ўсё трэба пачынаць нанава, як нанава рашае школьнік задачу, калі настаўнік усё перакрэсліць і напіша: «Перарабіць».
I зноў яна глянула на алею. Там паходжвалі Жэнеўева і Яніна і нібыта абразалі садовымі нажніцамі сухія галінкі на кустах ружаў. Я сеў на лаўку, каб трохі аддыхацца, і доўга глядзеў услед жонцы,— яна ішла па алеі, нізка апусціўшы галаву, нібы свавольнік-падлетак, які нарабіў бяды і ідзе на размову да строгага бацькі. Моцна парыла. Набліжалася навальніца. Шкада было глядзець на Ізу. Ішла яна цяжка, марудна: так ходзяць людзі, якім кожны крок — нясцерпная пакута. Мне нават пачулася, што яна прастагнала: «Ох, бедныя мае ногі!» I я падумаў, што нянавісць паміж мужам і жонкай, якія нямала разам пажылі на свеце, не такая неадольная, як ім здаецца...
Вось Іза падышла да дачкі і ўнучкі. Тыя, мусіць, пачалі яе папракаць. Нечакана яна павярнулася і пайшла да мяне. Расчырванелася, задыхалася, ледзьве дакульгала да лаўкі:
—• He магу я пераносіць такога надвор’я. I дыхаць не дае, і ціск мучыць... Паслухай, Луі, я... хацела ў цябе спытацца... Ведаеш, сама не свая... Нервы... Ты ж
памятаеш... Суэцкія акцыі... Мой пасаг... Мы з табой прадалі іх... А куды пайшлі тыя грошы?.. Ты ж тады сказаў мне падпісаць яшчэ нейкія паперы...
Я адказаў, што яна атрымала велізарны прыбытак. Акцыі былі прададзены па самай высокай цане, і адразу ж пасля гэтага іх курс пачаў рэзка падаць. Я растлумачыў, якія працэнтныя паперы купіў за атрыманыя грошы.
— Пасаг твой даў добры барыш. Усё аформлена на тваё імя і пакладзена ў Вестмінстэрскі банк. Сума зайздросная, нават калі ўлічыць дэвальвацыю франка. Можаш быць спакойная. Дзецям да гэтага няма ніякай справы. Я — гаспадар сваіх уласных грошай і ўсяго таго, што я нажыў. Гэта маё. Але тое, што прыйшло з табой — гэта тваё. Дык ідзі супакой вунь тых анёлаў бескарыслівасці. Ах, як яны нас свідруюць!..
Яна схапіла мяне за руку.
— За што ты іх ненавідзіш? За што ты ўсю сваю сям’ю ненавідзіш?
— Гэта вы мяне ненавідзіце. Ці леппі сказаць, дзеці мае ненавідзяць мяне. А ты... ты проста не заўважаеш мяне. Для цябе я існую толькі тады, калі нервую цябе, наводжу страх...
— Мог бы дадаць яшчэ: «I калі мучу цябе...» Хіба я мала адпакутавала?
— He трэба, Іза. Для цябе існавалі толькі дзеці. Іх ты толькі і бачыла...
— А да каго ж мне было гарнуцца, як не да іх? Больш у мяне нікога не было. Ты пакінуў мяне, пачаў здраджваць мне, і паўгода не прайшло пасля вяселля. Сам усё ведаеш...
— Іза, дарагая, няўжо ты хочаш, каб я паверыў, нібыта мае шашні цябе хвалявалі... Хіба што, можа, закраналі тваё самалюбства. Маладыя жонкі вельмі ганарлівыя...
Яна горка ўсміхнулася.
— Ты як быццам і шчыра гаворыш. Падумаць толькі, ты нават не заўважаў...
Я ўвесь закалаціўся,— засвяцілася надзея. I гаварыць неяк няёмка: калі тое было, сорак гадоў прайшло, патухлі ўжо даўно тыя пачуцці, а вось успомніў — і затрапяталася надзея, што кахала яна мяне, a я і не ведаў... Ды не, цяпер ужо я не паверу.
— I ніколі ў цябе не вырвалася ні слова, ні крыку... Усё ў цябе забіралі дзеці.
Яна закрыла твар абедзвюма рукамі. Толькі цяпер, у гэты дзень, я заўважыў, якія на іх цёмныя плямы і ўздутыя вены.
— Дзеці? Пра што ты гаворыш? 3 таго часу, як мы пачалі спаць у розных пакоях, я ніколі не клала іх з сабой, нават калі хварэлі. Усё чакала, усё спадзявалася, што прыйдзеш...
Горкія слёзы цяклі па яе старэчых руках. I гэта была Іза. Адзін я мог разгледзець у гэтай непаваротлівай, нядужай старой жанчыне тую юную дзяўчыну — маю колішнюю спадарожніцу ў даліне Лілей...
— Сорамна і смешна ў мае гады ўспамінаць гэта... Даруй мне, Луі.
Я моўчкі глядзеў на вінаграднікі. I ў гэты момант мяне ахапіла сумненне. Няўжо такое можа быць? Жывеш з чалавекам амаль паўстагоддзя і бачыш яго толькі напалову!.. Няўжо з усіх яго слоў, учынкаў мы адбіраем і запамінаем толькі тое, што падаграе нашу крыўду на яго і падтрымлівае злапамятлівасць? У нас жыве нейкае пагібельнае імкненне спрашчаць чалавека, адкідаць усе рысы, якія маглі б змякчыць той агідны вобраз, што мы самі стварылі. Як жа мы спяшаемся выкінуць з памяці тое, што дапамагло б нам намаляваць не карыкатурны, а сапраўдны партрэт чалавека!.. He, нам часцей за ўсё патрэбна карыкатура... I тады нам прасцей, лягчэй апраўдаць нашу нянавісць,., А ці
не заўважыла Іза майго хвалявання? Ох, як паспяшалася яна выкарыстаць гэта.
— Ты не паедзеш сёння?
У вачах у яе бліснуў радасны агеньчык, як гэта заўсёды бывала, калі ёй здавалася, што яна «перамагла мяне». Я прытварыўся здзіўленым і адказаў, што не бачу ніякіх прычын, каб адкладаць паездку. Мы ўсталі і памалу пайшлі ў маёнтак па ліпавай алеі. Так было далей, затое не трэба было падымацца ўгору па крутой сцежцы і лішні раз верадзіць сэрца. Што рабіць? Я быў разгублены. А можа, не ехаць? Можа, пайсці ды аддаць жонцы свой сшытак?.. А што, калі... Яна абаперлася рукой на маё плячо. Столькі гадоў яна не рабіла гэтага!.. Алея выводзіла да дому з паўночнага боку. Іза сказала:
— Ніколі гэты Казо не прыбірае садовых крэслаў...
Я разгублена паглядзеў на пустыя крэслы, што стаялі цесным кружком. Тым, хто сядзеў на іх ноччу, трэба было быць бліжэй адно да аднаго, каб гаварыць шэптам. На зямлі многа слядоў. Усюды акуркі тых цыгарэт, што курыць Філі. Тут, між гэтых разгалістых ліп, якія пасадзіў яшчэ мой бацька, пад начным небам засядаў варожы ваенны савет. Тут вырашалася, як аддаць мяне пад апеку або заслаць мяне ў вар’яцкі дом. Неяк аднойчы вечарам я ў парыве самапрыніжэння параўнаў сваё сэрца з клубком гадзюк. He, не, цяпер-то я зразумеў: гадзюкі пакінулі мяне, выпаўзлі на волю і ноччу скруціліся ў мярзотны клубок сярод вось гэтых крэслаў, і на зямлі яшчэ відаць іх сляды...
«Грошы свае ты атрымаеш, Іза,— думаў я.— Але толькі свае. Болып ты ад мяне нічога не дачакаешся. Я зраблю так, каб і маёнтак вам не дастаўся. I лес прадам. Усё, што я атрымаў ад бацькоў, пойдзе майму сыну. Яго я яшчэ не ведаю. Але заўтра я пабачуся з гэтым юнаком. Які б ён ні быў, ён — не ўдзельнік вашай змовы. Гадаваўся, выхоўваўся ён далёка і не mo-
жа мяне ненавідзець. А калі і ненавідзіць, то прадмет яго нянавісці — чалавек уяўны, абстрактны, які са мной нічога агульнага не мае.
Я гнеўна скінуў з пляча жончыну руку і, забыўшыся пра сваё хворае сэрца, хутка пачаў падымацца на ганак. Іза крыкнула: «Луі!..» Я нават не аглянуўся.
XIV
Мне не спалася, я ўстаў, апрануўся і выйшаў на вуліцу. He так проста было трапіць на бульвар Манпарнас: давялося пракладаць сабе дарогу праз натоўп, пятляць, абыходзіць танцораў. У былыя часы нават такія заядлыя рэспубліканцы, як я, ухіляліся ад гулянняў на свята Чатырнаццатага ліпеня Тады ніводнаму прыстойнаму чалавеку і ў галаву не прыйшло б удзельнічаць у гэтых вулічных забавах і шэсцях. А цяпер вунь, куды ні глянь, усюды весяляцца, спяваюць, танцуюць. I зусім гэта не вулічны зброд. Ніякіх жулікаў, хуліганаў, зладзеяў. Добра апранутыя маладыя людзі радуюцца самі і радуюць другіх, Сярод жанчын, што танцуюць, амаль няма прастытутак. Часам таксі перапыняюць танец, і тады маладыя людзі жартаўліва, бяскрыўдна чапляюцца за дзверцы, за колы машын. Нейкі юнак незнарок штурхнуў мяне і гарэзліва закрычаў: «Дарогу шаноўнаму старому!» Я праходзіў між двух радоў усмешлівых, радасных твараў. «Што, не спіцца, дзед?» — прыязна кінуў мне чарнявы падлетак з раскошнай шавялюрай... Эх, Люк, Люк! Даўно ты ўжо ў сырой зямельцы!.. А мог бы і ты вось гэтак смяяцца, танцаваць!.. Можа, ты і мяне яшчэ на-
1 Нацыянальнае свята французскага народа. 14 ліпеня 1789 г. паўстанцы штурмам узялі Бастылію, што стала пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі.
вучыў бы бесклапотна адпачываць, радавацца жыцЦю!.. Асыпаў бы я цябе і грашыма, і золатам, і падарункамі!.. Ды не... нічога табе ўжо не трэба... Так разважаў я, седзячы на тэрасе кафэ...
I раптам у натоўпе я ўбачыў самога сябе: гэта быў Рабэр. Побач з ім таптаўся нейкі нязграбны юнак, відаць, таварыш майго сына. У Рабэра такія ж доўгія ногі і кароткае тулава, як у мяне, ён уцягвае галаву ў плечы зусім як я. Глядзець на яго брыдка. Усе мае фізічныя недахопы ў яго падкрэслены. У мяне самога доўгі твар, ну а ў яго — дык зусім конская мыза. Плечы прыўзнятыя, як у гарбуноў. Дый голас у яго таксама як у гарбуна.