Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Я паклікаў яго. Ён адстаў ад свайго прыяцеля і спалохана азірнуўся.
— Толькі не тут! — выціснуў ён з сябе.— Прыходзьце на вуліцу Кампань-Прэм’ер. Я буду чакаць на тратуары з правага боку.
Я сказаў, што тут, у такім натоўпе, нас менш за ўсё можна заўважыць. Ён як быццам трохі супакоіўся, развітаўся са сваім таварышам і падсеў да майго століка.
Ён трымаў у руках спартыўную газету. Маўчанне наша зацягнулася, і я загаварыў пра коней. Стары Фандадэж любіў пагаварыць са мной на гэтую тэму, і пра коней сёе-тое я ведаў. Я расказаў Рабэру, што мой цесць вельмі грунтоўна абдумваў, на якога каня ставіць, і ўлічваў не толькі яго радаслоўную, але і шмат іншых дэталяў, нават тое, якая зямля на бегавой дарожцы... Рабэр перапыніў мяне:
— А ў нас у магазіне заўсёды можна пранюхаць, ёсць шанц на выйгрыш ці не. (Пасля ўсіх сваіх няўдач ён уладкавўся ў мануфактурным магазіне на вуліцы Пці-Шам.)
Аказваецца, яго цікавіў толькі выйгрьіш. Коней ён не любіў.
— Мяне не да коней цягне. Вось веласіпед...
I вочы ў яго заблішчалі.
— А потым,— сказаў я,— захочаш аўтамабіль... — Вы так думаеце?
Ён паслініў вялікі палец, адарваў папяроснай паперы і скруціў цыгарэту. I зноў маўчанне... Я спытаўся, як ідуць справы ў яго на працы. Ён адказаў, што частку персаналу ўжо звольнілі, але яму асабіста няма чаго баяцца. Пра крызіс, які ахапіў усю краіну, малады чалавек нічога не ведаў. Думкі яго ніколі не сягалі за межы яго вузкіх, дробных, асабістых інтарэсаў. I вось гэтаму тупому басяку я аддам мільёны... А можа, узяць ды пусціць гэтыя грошы на добрыя справы. Няхай будуюць школы, бальніцы... He, дзеткі мае так мяне не ўпусцяць: абавязкова знойдуць і прызначаць апеку... А калі па завяшчанні?.. He, тады ўсё роўна давядзецца ўсё дзяліць паміж спадчыннікамі, і толькі рэшту... Эх, Люк, быў бы ты цяпер са мной! Ён, вядома, не захацеў бы ўсё гэта прыняць... Але што там, знайшоў бы я спосаб абагаціць яго! Ды так, каб ён мяне і не западозрыў... Даў бы, напрыклад, пасаг яго каханай...
— Паслухайце, месьё, я...— сказаў Рабэр, пагладжваючы шчаку сваімі тоўстымі, чырвонымі, як каўбасы, пальцамі.— Я вось што думаю: а калі ваш павераны, ну, гэты Буру, возьме ды богу душу аддасць, а мы не паспеем спаліць маю заяву...
— Ну дык і што? На месца Буру стане яго сын. А зброю супраць Буру, якую я вам дам, калі трэба будзе, можна павярнуць і супраць сына.
Рабэр маўчаў і ўсё пагладжваў сваю шчаку. He хацеў і я болып гаварыць. Я пасядзеў на свежым паветры, і, здаецца, у мяне пачынаўся прыступ.
— Добра,— сказаў Рабэр,— дапусцім, Буру спаліць маю заяву, і тады я аддам яму той дакумент, які і трымае яго ў нашых руках. Але дзе гарантыя, што гэты чалавек пасля не пойдзе да вашьіх спадчыннікаў
і не скажа: «Я ведаю, дзе схавана ваша спадчына. Прашу выдаць мне дзесяць тысяч за тое, піто я прадам вам сакрэт, і столькі ж пасля таго, як скарб будзе ў вашых руках». Да таго ж ён можа ўсё ўладзіць так, каб яго імя нідзе не фігуравала. I тады ён ужо нічым не рызыкуе. Пачнецца расследаванне, зробяць дазнанне, пераканаюцца, што я — ваш сын, што жывём мы з маці раскошна, а не так, як да вашай смерці... I тады адно з двух: або плаціць падаткі з усёй сумы спадчыны, або каламуціць ваду, хітраваць...
На гэты раз гаварыў ён ясна і дакладна. Розум яго выйшаў са здранцвення. Мазгі нарэшце запрацавалі... Я быў прыемна здзіўлены, што ў гэтага прыказчыка моцна развіты сялянскія рысы: прадбачлівасць, недавер, страх перад рызыкай, жаданне нічога не пакідаць на волю выпадку. Яму, безумоўна, лепш было б атрымаць з рук у рукі сто тысяч, чым хаваць такое велізарнае багацце.
Я пачакаў, пакуль супакоіцца сэрца...
— У тым, што ты тут нагаварыў, ёсць доля праўды. Я згодзен з табою. Што ж, не падпісвай заявы. Я цалкам давяраю табе з маці. Зрэшты, калі спагрэбіцца, я дакажу як двойчы два, што гэтыя грошы мае. Але гэта ўжо ніякага значэння не мае: праз паўгода, ад сілы праз год я памру...
У адказ — ні слова спагады, суцяшэння, удзячнасці, якія ў такіх выпадках гавораць нават чужыя людзі. He думаю, каб ён быў такі жорсткі,— проста ён быў зусім нявыхаваны.
— Ну, калі так,— сказаў ён,— можна паспрабаваць...
Падумаў трохі і дадаў:
— Трэба будзе хоць зрэдку наведвацца ў банк, пакуль вы жывыя. Няхай прывыкаюць да майго твару. Я буду хадзіць туды па грошы вам.
— Паслухай, Рабэр,— сказаў я,— ёсць у мяне яшчэ
некалькі сейфаў за граніцай. I калі ты хочаш, калі ты думаеш, што болып надзейнае...
— Што вы?! Пакінуць Парыж? He, ніколі!
Я растлумачыў, што ён мог бы жыць у Парыжы і толькі час ад часу выязджаць за граніцу. Тады ён спытаўся, у якім выглядзе маё багацце — у грашах ці ў працэнтных паперах, і дадаў:
— А ўсё ж такі добра было б, каб вы мне напісалі пісьмо... Ну, нешта такое, што вы пры ясным розуме і поўнай свядомасці завяшчаеце мне без ніякага прымусу сваю маёмасць... Гэта можа мне вельмі спатрэбіцца... Хто ведае... Дый на душы ў мяне было б лягчэй... A то, ведаеце, раптам усё раскрыецца — мяне ж вашыя дзеці ў крадзяжы абвінавацяць...
Ён змоўк, купіў сабе кітайскіх арэхаў і накінуўся на іх так, нібы цэлы тыдзень нічога не еў. I раптам спытаўся:
— Вось цікава мне, а што яны вам зрабілі?
— Бяры, пакуль даюць, і не задавай больш пытанняў,— суха адказаў я.
Яго мяккія шчокі пачырванелі. На твары з’явілася пакрыўджаная нацягнутая ўсмешка, якой, мусіць, ён адказвае на папрокі свайго гаспадара,— і тады бліснулі яго здаровыя белыя вострыя зубы — адзінае, што ўпрыгожвае гэтага няўклюду.
Ён зноў змоўк і ўзяўся за арэхі. He скажу, каб ён выглядаў надта шчаслівым. Відаць, фантазія ўжо малявала яму ўсялякія непаразуменні з паліцыяй, з маімі дзецьмі... I трэба ж было мне трапіць на такога! Усюды бачыць толькі небяспеку... Мне захацелася трохі развесяліць яго.
— У цябе ёсць сяброўка? — у лоб спытаўся я.— Можаш цяпер ажаніцца, будзеш жыць з ёю, як багаты буржуа.
Ён зрабіў нейкі няпэўны жэст і заклапочана паківаў галавой. А я спакушаў далей:
— Ды цяпер ты можаш ажаніцца з кім захочаш. I калі ёсць у цябе на прыкмеце жанчына і здаецца табе непрыступнай...
Рабэр навастрыў вушы, і ўпершыню я ўбачьіў, як загарэўся ў яго вачах агеньчык маладой страсці.
— Няўжо я змагу ажаніцца з мадмуазэль Бружэр?
— А хто яна, гэтая мадмуазэль Бружэр?
— Ды не... Я пажартаваў. Гэта старшая прыказчыца ў нашым магазіне. Такая жанчына! Але што я для яе... Пустое месца... Яна і ў мой бок не глядзіць...
Я запэўніў яго, што нават з дваццатай часткай Taro багацця, якое я даю яму, ён зможа ўзяць замуж самую лепшую «старшую прыказчыцу» ў Парыжы.
— Ах, мадмуазэль Бружэр! — паўтарыў ён.— He, куды там!..
Боль у сэрцы не праходзіў. Я паклікаў афіцыянта і хацеў разлічыцца, але Рабэр апярэдзіў мяне:
— He, не. Што вы! Я сам.
Я з задавальненнем паклаў свае грошы назад у кішэню. Мы ўсталі. Музыканты ўжо складалі свае інструменты. Патухлі гірлянды электрычных лямпачак. Рабэру не трэба было асцерагацца, што яго ўбачаць разам са мной.
— Я правяду вас,— сказаў ён.
Сэрца ныла. Я папрасіў Рабэра не ісці так хутка і сказаў яму, што мне спадабалася, што ён не спяшаецца дарвацца да грошай.
— Толькі вось калі сёння ноччу я памру,— дадаў я,— ты страціш вялікае багацце.
Ён паціснуў плячыма і даволі абыякава аднёсся да такой бяды. Хоць у цэлым я, вядома, парушыў спакой гэтага маладога чалавека. Ростам ён быў ужо роўны са мной. А ці набудзе ён калі-небудзь арыстакратычныя замашкі? Вельмі ўжо нікчэмны выгляд меў гэты прыказчык, мой сын, мой спадчыннік... Я паспрабаваў надаць нашай размове душэўны характар, пачаў гава-
рыць яму, што страшэнна каюся, перажываю, пакутую, што пакінуў без дапамогі яго з маці. Ён, мусіць, здзівіўся: ён лічыў, што я абышоўся з імі «па-людску». Як-ніяк хоць грошы пасылаў... Ёсць такія, хто й гэтага не зрабіў бы. I дадаў страшныя словы: «Тым больш што не вы першы ў яе былі...»
Сынок, відаць, не меў ніякай спагады і літасці да сваёй маці... ІІадышлі да майго дома, і ён нечакана сказаў:
— Можа, мне памяняць прафесію... Заняцца чымнебудзь такім, каб бываць на біржы... Тады прасцей было б растлумачыць, адкуль у мяне такія грошы.
— I не думай, Рабэр! Ты што?! Звяжашся з біржай — загінеш!
Ён заклапочана глядзеў на тратуар.
— Я ўсё пра гэтыя падаткі думаю. А раптам інспектар пачне дапытвацца...
— Зразумей жа ты нарэшце, што твае грошы будуць ляжаць у сейфе, і ніхто на свеце, акрамя цябе, не мае права адмыкаць сейф...
— Яно-то так. Але, ведаеце...
Я не вытрымаў і ляснуў дзвярыма перад яго носам.
XV
Калез.
У акно б’ецца муха. Перада мной бязлюдныя палеткі. Завывае вецер. Гоніць цяжкія хмары. Іх цень плыве па раўніне. Нечакана ўсё сціхла. Мёртвая цішыня... Так заўсёды бывае перад навальніцай. «Тата, і вінаграднікі грому баяцца...» — вось у такі самы дзень гадоў трыццаць таму назад так сказала наша Мары.
I зноў я ўзяў у рукі свой сшытак. Прыглядаюся да свайго почырку. Вось ён які цяпер стаў... Я ўсё ж такі
давяду да канца мой расказ. Цяпер я ведаю, каму прызначана гэтая споведзь. Давядзецца толькі знішчыць тыя старонкі, ад якіх ім стане страшна. Я і сам сёе-тое •не магу тут спакойна чытаць. Спыняюся на кожным радку, думаю, успамінаю. Вось такі я чалавек, чалавек сярод людзей, такі я... Вас, можа, нудзіць ад такіх, як я,— а я тым не менш ёсць, я існую...
У ноч з трынаццатага на чатырнаццатага ліпеня, калі я развітаўся з Рабэрам, я ледзьве даплёўся да свайго пакоя і лёг у пасцель. Страшэнны груз душыў мяне. Я задыхаўся, а паміраць не паміраў... Акно было адчыненае. Калі б пакой мой быў на пятым паверсе!.. А так, з другога паверха, і не заб’ешся,— толькі гэтая думка мяне і спыняе. Дрыготкай рукой ледзьве дацягнуўся да таблетак, якія звычайна мне дапамагаюць.
Пад раніцу нарэшце пачулі мой званок. Паклікалі доктара, ён даў мне ўкол. Дыхаць стала лягчэй. Мне загадалі некалькі дзён не ўставаць з пасцелі. Моцны боль робіць нас вельмі паслухмянымі, і я баяўся нават пальцам паварушыць. Брыдкія шпалеры ў маім пакоі, смурод, дабітая мэбля, святочны шум і гул у дзень Чатырнаццатага ліпеня — нічога мяне не гняло: боль сціх, а болынага я і не хацеў. Неяк вечарам заходзіў Рабэр. Пасядзеў трохі і больш не паказваецца. А маці яго прыходзіць кожны дзень. Дапамагае мне, робіць сякія-такія паслугі, прыносіць пошту (пісьмы мне дасылалі да запатрабавання,— з дому, праўда, ніводнага радка).