Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
— Ды іх прадалі даўно, тыя акцыі!..
Гэта сказаў Альфрэд, муж Жэнеўевы (я адразу пазнаў яго заіклівы басок). Да гэтага моманту Альфрэд не ўставіў ніводнага слова. Жэнеўева, як заўсёды, груба спыніла яго:
— Ты што, з глузду з’ехаў?! Калі прадалі? Хто прадаў?..
Альфрэд расказаў, што яшчэ ў канцы мая, калі ён аднойчы пасля абеду зайшоў у цешчын пакой, яна падпісвала распараджэнне аб продажы акцый і сказала яму: «Цяпер самы зручны момант іх збыць,— вышэй курс ужо не падымецца...»
— I ты маўчаў?! — завыла Жэнеўева.— Ну і тупіца!.. Гэта зноў-такі бацькава работа. Ён яе навучыў. Ён яе прымусіў... Пень ты! Дзе ж ты быў раней?!.
— Я думаў, што яна і вам пра гэта сказала. Тым больш што па шлюбным кантракту ён не мае ніякага права на яе пасаг...
— Дурань ты! Няўжо ты думаеш, што ён на гэтым не пагрэў рукі? Ды ўсё, што было звыш намінальнага кошту, напэўна асела ў бацькавай кішэні!.. А ён маўчаў... Ён думаў... Божа, і за што ты мяне так пакараў, каб я пакутавала ўсё жыццё з гэтым асталопам?..
Умяшалася Яніна — папрасіла гаварыць цішэй, каб
не пабудзіць яе малой дачкі. Некалькі хвілін гаварылі так ціха, што я нічога не мог разабраць.
I вось голас Хюбэра:
— Я ўсё абдумваю той план, які тут сёння вы прапанавалі. На маму надзеі ніякай няма, сама яна на такое ніколі не пойдзе. Трэба яе паступова падрыхтаваць, угаварыць...
— Можа, яна зразумее, што гэта лепш, чым развод. Як-ніяк, развод у судзе — гэта ўжо непрыемна. А потым жа трэба будзе скасоўваць шлюб і ў царкве. А на гэта яе адвагі можа не хапіць... Канешне, тое, што прапанаваў Філі, выглядае не вельмі прыгожа... Хаця што тут такога? He мы ж будзем суддзямі. Ды і залежыць усё не ад нас. Наша задача толькі паставіць пытанне, ды так, каб дарогі назад яму не было. Усё вырашыцца на нашу карысць толькі тады, калі спецыялісты палічаць гэта неабходным.
— А я вам гаварыла і яшчэ раз паўтараю,— амаль крычала Алімпія,— нічога ў вас не выйдзе!..
Мусіць, добра яе давялі, раз так раскрычалася. Яна ўсё даказвала, што чалавек я ўраўнаважаны, станоўчы, спакойны.
—■ Я сама з ім часта згаджаюся,— дадала яна.— А што зробіш, калі праўда на яго баку. I яшчэ скажу я вам: з яго вяроўкі можна віць, толькі падыход трэба. Я хутка яго прыручыла б, калі б вы мне не заміналі...
He пачуў я, што сказаў Філі, але, відаць, ён адпусціў нейкі жарт, бо ўсе пачалі смяяцца з Алімпіі.
Цяпер я чуў толькі абрыўкі размовы.
— Пяць гадоў у судзе не выступае...
— А што? Сэрца?..
— Цяпер-то і сэрца. А кінуў працу, калі яшчэ не вельмі хварэў. Хто з такім ужывецца? Сварыўся штодня з калегамі, нікому спакою не даваў. I сам-насам, і
пры сведках — нікога не саромеўся. Дарэчы, пра сведак я ўжо маю адпаведныя матэрыялы...
Дарэмна я ўвесь заміраў і прыслухоўваўся: размова перайшла на шэпт.
I раптам голас Алімпіі:
— Вы што?! Адзіны чалавек у гэтым доме, з кім можна пагаварыць пра кнігі, пра жыццё, пра ўсё, што хочаш!.. I вы надумаліся...
3 адказу Філі я зразумеў толькі адно: «3 глузду з’ехала».
Тады Хюбэраў зяць — адзіны маўчун ва ўсёй гэтай кампаніі — сказаў прыглушаным голасам:
— Я папрашу вас, Філі, гаварыць больш ветліва з маёй цешчай.
— Ды супакойся ты' I пажартаваць нельга... Мы ж абодва з табой ахвяры ў гэтай справе...
Хюбэраў зяць пачаў даказваць, што ён не лічыць сябе ахвярай, бо ажаніўся па любві з дачкой Алімпіі. I тады ўсе хорам загаманілі: «I я па любві!», «I я!», «Я таксама!» Жэнеўева з насмешкай сказала мужу:
— Як? I ты?.. Ах ты мой дарагі! Ах ты мой Рамэо! Жаніўся са мной і ведаць не ведаў, які ў майго бацькі кашалёк?!. Дык няхай твая хворая галоўка ўспомніць нашы заручыны, ці не ты гэта мне шаптаў тады: «Ён не хоча гаварыць пра сваё багацце. Ну і няхай сабе. Мы і без яго ведаем, што яно велізарнае...»
Усе дружна зарагаталі. У гомане пачуўся голас Хюбэра. Я разабраў толькі апошнія фразы:
— Гэта пытанне справядлівасці, пытанне маралі, калі хочаце. Мы абараняем сваю спадчыну, мы абараняем свяшчэнныя правы нашай сям’і... Добра было б пасачыць цяпер за кожным яго крокам, але гэта нам не ўдасца. У гэтага чорта магутныя сувязі ў паліцыі, я ў гэтым не раз пераконваўся. Яго абавязкова папярэдзяць...
Д праз хвідіду-другую да мяне данесдася:
— Усе ведаюць пра яго рэзкасць, сквапнасць... У двух ці трох працэсах ён спатыкнуўся і вёў сябе не зусім далікатна. Але што датычыць яго кампетэнтнасці, ураўнаважанасці...
— Ва ўсякім разе ніхто не будзе адмаўляць, што яго адносіны да нас бесчалавечпыя, жорсткія. А хіба гэта нармальна?!
— Ты думаеш, Яніна,— сказаў Альфрэд сваёй дачцэ,— што гэтага будзе дастаткова, каб паставіць дыягназ?
Вось цяпер я ўсё зразумеў! I на душы ў мяне неяк адразу паспакайнела. Зноў да мяне вярталася цвёрдая, непахісная ўпэўненасць: яны самі — пачвары, вылюдкі, а я — іх ахвяра. Пакуль тут была Іза, яна хоць трохі мяне бараніла і яны прыкусвалі сабе языкі. А цяпер я бачыў, як... Але пляваць мне на вашы планы! Дурныя шчаняты! Я вам пакажу!.. Бач, што задумалі: захацелі праз суд устанавіць нада мной апеку або справадзіць у вар’яцкі дом? Паспрабуйце толькі пальцам паварушыць, я хутка пастаўлю Хюбэра, вашага завадатара, на месца. Ён і не падазрае, што яго лёс у маіх руках. Ну а Філі... 3 ім зусім проста. Пра яго я маю сякія-такія матэрыялы з дасье паліцыі... Я не збіраўся ніколі раней іх выкарыстоўваць, ды і цяпер наўрад ці дам ім ход. Дастаткова мне будзе толькі ашчэрыць зубы...
Упершыню ў жыцці мне стала прыемна ад таго, што я не самы мярзотны чалавек. Вунь колькі іх! Яны тут, побач... У мяне няма жадання помсціць ім. Я адпомшчу толькі тым, чаго яны так баяцца — пазбаўлю іх спадчыны...
— Зорка ўпала! — крыкнуў Філі.— He паспеў я нічога загадаць...
— А калі ты што паспяваў? — сказала Яніна.
3 непасрэднай дзіцячай весялосцю, якая ў яго яшчэ добра захавалася, Філі гаварыў:
— Нічога, цяпер як убачу— адразу закрычу: «Мільёны!»
— Дурны ты яшчэ, філі!
Усе ўсталі. Пачуўся скрып дзвярэй, стрыманы смех Яніны. Цяпер я цвёрда ведаў, што мне рабіць. Ужо два месяцы ў мяне не было прыступаў. Значьіць, нічога не перашкодзіць мне паехаць у Парыж. Я заўсёды ад’язджаў без папярэджання. He хацелася толькі, каб гэты ад’езд быў падобны на ўцёкі. Да раніцы я не спаў, абдумваў кожны крок сваіх будучых дзеянняў...
XIII
Апоўдні я быў на нагах. Адчуваў сябе бадзёра і весела. Выклікаў па тэлефоне Буру. Ён прыехаў пасля снедання. Амаль цэлую гадзіну мы шпацыравалі з ім пад ліпамі. Іза, Жэнеўева і Яніна здалёк сачылі за намі. Я радаваўся, што яны западозрылі нядобрае і ўстрывожыліся. Шкада толькі, што ўсе чужчыны паехалі ў Бардо. Пра Буру, гэтага маленькага старога чалавечка, Жэнеўева гаварыла: «Ого, гэты чорт за бацьку ў агонь і ваду...» А Буру ўсяго толькі мой раб. Я звязаў яго па руках і нагах. Трэба было бачыць, як ён прасіўся ў той дзень, каб я не аддаваў зброі супраць яго свайму будучаму спадчынніку!.. «Вам няма чаго баяцца,— супакойваў я яго.— Ён адразу верне вам гэты дакумент, як толькі вы спаліце падпісаную ім заяву...»
Развітваючыся, Буру нізка пакланіўся дамам. У адказ яму ледзьве кіўнулі. Няўпэўненым крокам падышоў ён да свайго веласіпеда і рушыў з двара. Я адразу паведаміў жанчынам, што сёння вечарам паеду ў Парыж. Іза пачала адгаворваць мяне: «Як? 3 тваім
здароўем аднаму выпраўляцца ў такую дарогу? Гэта небяспечна! Усё можа здарыцца...»
— Нічога не зробіш,— адказаў я.— Мне трэба ўладзіць некаторыя фінансавыя справы. Я пра вас клапачуся больш, чым вам здаецца.
Яны з трывогай глядзелі то на мяне, то адно на аднаго. Мой іранічны тон выдаваў мяне. Першая асмялела Яніна:
— Няўжо няма каму вас замяніць? Магла б і бабуля з’ездзіць, і Хюбэр...
— Ты правільна разважаеш, дарагая!.. Правільна. Толькі, ведаеш, я прывык усё рабіць сам. I яшчэ — гэта, канешне, дрэнна, але я нікому не давяраю.
— Нават свайму сыну?! Дзядуля!
Яна так манерна праспявала слова «дзядуля», што мяне аж злосць разабрала. Якая самаўпэўненасць! Знайшлася мне дыпламатка!.. Адзін пісклявы голас чаго варты! Добра я яго запомніў учора ноччу!.. I я разрагатаўся шкодным майму сэрцу смехам. Пачаў задыхацца, кашляць. Жанчыны перапалохаліся. Іза... Ніколі не забуду яе змучанага бледнага твару. He ўсё, мусіць, і ў яе добра са здароўем...
Я пайшоў. А Яніна, напэўна, не хацела пакінуць Ізу ў спакоі:
— Бабуля, не дазваляйце яму ехаць! Чуеце?!..
Але жонка мая ўжо не магла ваяваць са мною. Апошнім часам яна моцна здала. А неяк нядаўна я пачуў, як яна казала Жэнеўеве: «Вось каб легчы, заснуць і ніколі ўжо не прачынацца...»
Мне стала шкада яе, як калісьці было шкада маю бедную маму... А няўмольныя дзеці ўсё цкавалі яе на мяне!.. Яны, канешне, па-свойму любілі маці, выклікалі доктара, прымушалі піць лякарствы, ляжаць у пасцелі... Калі дачка і ўнучка адышліся, Іза дагнала мяне і папрасіла:
— Паслухай, мне патрэбны грошы...
— Сёння ў нас толькі дзесятага. А першага я даў табе на цэлы месяц наперад.
— Даў, але мне давялося трохі дапамагчы Яніне. У іх шмат даўгоў. Праз месяц я табе ўсё вярну...
Я адказаў, што ўсё гэта мяне мала цікавіць і карміць гэтага дармаеда Філі я не збіраюся.
— Паслухай, у мяне самой даўгі... I булачніку, і мясніку... Вось рахункі...
Я пашкадаваў яе. Прапанаваў падпісаць некалькі чэкаў: «Так я буду больш пэўны, што грошы не паплывуць у другое месца...»
Яна згадзілася. Я дастаў сваю чэкавую кніжку і заўважыў, што Яніна і Жэнеўева сочаць за намі з алеі ружаў:
— Ого! Яны ж думаюць, што мы з табой гаворым пра нешта другое...
Іза ўздрыгнула і ціха спыталася:
— Пра што «другое»?
I ў гэты момант я адчуў рэзкі боль у сэрцы. Абедзвюма рукамі схапіўся за грудзі. Яна змянілася з твару:
— Табе дрэнна?
На імгненне я ўчапіўся за яе руку. Калі б які чужы чалавек бачыў нас у той момант, то напэўна падумаў бы: «Вось дзе пара! I жыццё пражылі ў згодзе і еднасці, і на старасці адно без аднаго не могуць!..»
Я прашаптаў: «Нічога. Мне ўжо лягчэй».
Напэўна, Іза рашыла, што вось і прыйшла тая хвіліна, калі можна і трэба пагаварыць шчыра, адкрыта, але на гэта ў яе не было сілы. Яна сама таксама задыхалася. А я хоць і быў хворы, але не здаўся, стараўся трымацца цвёрда, упэўнена. I не пазнаць было жонкі: хвароба знянацку падкасіла яе, яна ўся асунулася і калі і думала пра каго цяпер, то толькі пра дзяцей. Самой ёй было ўжо нічога непатрэбна. Яна хацела штосьці сказаць, падбірала словы, крадком паглядала ў той