• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

    Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

    Франсуа Марыяк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 319с.
    Мінск 1985
    75.34 МБ
    ты,— у жыцці бываюць выпадкі, калі трэба прымусіць сваё сэрца маўчаць».
    He, не буду я цябе дакараць. Я гатоў нават прызнаць, што ты з дабрынёй і пяшчотай ставілася да сына Марынеты, яе маленькага Люка. На лета ты забірала хлопчыка да сябе, а зімой ездзіла да яго,— ён вучыўся ў пансіёне недалёка ад Баёна. Ты гаварыла: «Я выконваю свой абавязак, раз яго бацька не хоча клапаціцца пра хлопчыка...»
    Я ніколі табе не расказваў, што ў верасні 1914 года бачыў у Бардо бацьку нашага Люка. Я хацеў купіць сабе сейф, але ўсе сейфы разабралі бежанцы з Парыжа Нарэшце дырэктар Ліёнскага банка паведаміў мне, што адзін яго кліент вяртаецца ў Парыж і, магчыма, згодзіцца прадаць мне свой сейф. Калі мне сказалі прозвішча гэтага кліента, я зразумеў, што гэта бацька Люка. Мушу цябе засмуціць: ён зусім не быў падобны да той пачвары, якую ты сама сабе намалявала. Самы звычайны чалавек. Узрост — трыццаць восем гадоў, выгляд стомлены. I напэўна ж баяўся, каб не забралі ў войска. Цяжка ў ім было пазнаць таго маладога чалавека, якога бачыў я чатырнаццаць гадоў таму назад на пахаванні Марынеты. Тады ж я меў з ім дзелавую размову. Ён гаварыў са мной шчыра, адкрыта. Аказваецца, у яго была сужыцелька-жанчына, мусіць, не вельмі добрая, бо ён не хацеў, каб Люк быў разам з імі. I, жадаючы сыну дабра, ён аддаў яго тваёй маці. Бедная мая Іза, калі б толькі ты і дзеці ведалі, што я прапанаваў гэтаму чалавеку ў той дзень! Цяпер гэта можна сказаць. Я хацеў, каб ён пакінуў гэты сейф сабе на сваё прозвішча, а мне даў даверанасць. Тады ўсё маё багацце можна было б захоўваць у гэтым сейфе. Там быў бы і дакумент, які сведчыў бы, што ўсё гэта належыць
    1 У верасні 1914 г. многія парыжане пакінулі сталіцу, баючыся наступлення нямецкіх войск.
    Люку. Пакуль я жывы, бацька Люка не меў бы доступу да сейфа, а пасля маёй смерці ён станавіўся яго поўным гаспадаром, пра што, безумоўна, вы нічога не ведалі б...
    Зразумела, што такім чынам я аддаў бы ў рукі гэтага чалавека сябе і сваё багацце. Вось да чаго вы мяне давялі! Вось як я вас ненавідзеў! I што ты думаеш?! Ён не захацеў пайсці на такую здзелку. He пасмеў. Загаварыў пра свой гонар.
    А як магло здарыцца, што я адважыўся на такое вар’яцтва? На той час дзецям было ўжо пад трыццаць гадоў. Яны мелі свае сем’і. I Жэнеўева, і Хюбэр былі тваімі надзейнымі супольнікамі. Вы дзейнічалі спадцішка, а ворагам вашым быў я. Іза, але ж і з дзецьмі, асабліва з Жэнеўевай, у цябе вялікай згоды не было. Ты яе папракала, што яна заўсёды пакідае цябе адну, ні ў чым не раіцца з табой, усё робіць па-свойму. Тым не менш вы адразу забываліся пра свае спрэчкі, калі справа заходзіла пра мяне. Зрэшты, усё рабілася цішком, а выключэннем былі толькі ўрачыстыя падзеі ў нашым жыцці. Помню, якія разгарэліся баталіі, калі давялося жаніць Хюбэра і выдаваць замуж Жэнеўеву. Я не хацеў даваць пасагу, а толысі рэнту. Я адмовіўся тады даць звесткі пра сваю маёмасць, з чаго яна складаецца, дзе захоўваецца. Я стойка трымаўся і зламаў вас. Мне дапамагла не толькі нянавісць да ўсіх вас, але і любоў, любоў да маленькага Люка. А бацькі маёй будучай нявесткі і будучага зяця згадзіліся на ўсё, бо цвёрда ведалі, што ў маіх руках незлічонае багацце.
    Але маўчанне маё трывожыла вас. Вам так нецярпелася выведаць мой сакрэт. Жэнеўева, бывала, хацела купіць мяне сваёй ласкай. Якая прасцячка! Я ўжо здалёк чуў яе цяжкія крокі і часта ёй гаварыў: «Благаславіце мяне, хутка я памру». Я жартаваў, і мне прыемна было глядзець, як нервуецца яна, як сквапна блішчаць яе вочы. Потым Жэнеўева пераказвала табе гэ-
    тыя словы. I ўся сям’я аж стагнала ад радасці і нецярпення. А я тым часам думаў, як пакінуць вам толькі тое, што немагчыма ўтаіць. Я думаў пра маленькага Люка і збіраўся нават закласці зямлю...
    I ўсё ж праз год пасля смерці Мары я папаўся на ваш кручок. Я захварэў. Некаторыя прыкметы былі такія самыя, як і ў той хваробьі, што загубіла нашу дачушку. 0! Як я не люблю лячыцца! He пераношу дактароў, лекаў! Глядзець не магу, як вакол мяне топчуцца, разглядаюць, спачуваюць! Але ты не адступілася ад мяне, пакуль я не згадзіўся легчы ў пасцель і выклікаць Арназана.
    Што ж, няма слоў, ты шчыра клапацілася пра мяне. Часам, калі ты ў мяне пыталася, як я адчуваю сябе, мне нават здавалася, што ў тваім голасе гучалі ноткі трывогі. Ты мацала мой лоб з такой самай пяшчотай, як і хворым дзецям. Ты загадала, каб перанеслі твой ложак да мяне ў пакой. Калі ноччу я пачынаў варушыцца, ты ўставала і памагала мне напіцца. «Яна даражыць мною! — думаў я.— Хто б мог падумаць? — Напэўна, таму, што «зарабляю добрыя грошы...» He, грошы самі па сабе радасці ёй не даюць... А можа, яна баіцца, што пасля маёй смерці дзецям будзе горш? Вось тут больш праўды...» Але я не адгадаў.
    Пасля таго як Арназан агледзеў мяне, ты выйшла з ім на ганак і ад хвалявання гучна загаварыла:
    — Доктар, прашу вас, гаварыце ўсім, што Мары памерла ад брушнога тыфу. A то, ведаеце, у мяне два браты памерлі ад сухотаў, і цяпер па горадзе папаўзлі плёткі, нібыта і ў Мары была гэтая хвароба. Чужыя языкі такія злыя, доктар! Я так баюся, каб і мужава хвароба не нарабіла бяды Хюбэру і Жэнеўеве! Калі муж сапраўды цяжка хворы, зноў пойдзе погаласка. Я так перапалохалася і ўсё думала пра нашых дзетак!
    Вы ж ведаеце, прафесар, ён у маладосці, яшчэ перад нашым вяселлем, таксама хварэў на лёгкія. I пра гэта ўсе дачуліся. У нас жа ўсё пра кожнага ведаюць. I так ужо любяць смакаваць чужыя непрыемнасці! Нават калі б муж памёр ад якой-небудзь інфекцыйнай хваробы, ніхто б у гэта не паверыў, як не вераць, што і Мары сышла на вечны спакой ад тыфу. I за што ж такая бяда на маіх дзяцей?! Я месца сабе не знаходзіла: не хоча лячыцца і што хочаш яму рабі! Як быццам гэта датычыцца толькі яго аднаго. Такі ўжо чалавек: ніколі ні пра кога не думае! Нават пра сваіх дзяцей! He, не, доктар, вам цяжка паверыць, што ёсць на свеце людзі, як мой муж! Вы ж такі самы, як абат Ардуэн,— вы не верыце, што на зямлі ёсць зло.
    А я ляжаў у пасцелі і смяяўся. Ты зайшла ў пакой і спыталася:
    — Чаго ты рагочаш?
    — А так...
    — Пра што ты думаеш?
    — Hi пра што...
    X
    Амаль месяц не браўся я за свае запіскі. Пасля цяжкага прыпадку мусіў я ляжаць у пасцелі пад вашым пільным наглядам. Як толькі хвароба падкошвае мяне, вы ўсе тут як тут. Цэлымі днямі сядзіце ў пакоі і сочыце за мной.
    У мінулую нядзелю завітаў да мяне Філі. Было горача, душна, я ледзьве мог гаварыць, думкі блыталіся, і я задрамаў... Ці доўга я спаў? He ведаю. Пабудзіў мяне яго пранізлівы голас. У прыцемку я бачыў, як ён увесь насцярожыўся. Вочы яго блішчалі, як у маладога ваўка. На левай руцэ над гадзіннікам ён насіў яшчэ залаты ланцужок. На худых, яшчэ хлапечых грудзях кашуля была расшпілена... I зноў я задрамаў... Прач-
    нуўся ад скрыпу ягоных чаравікаў. Я прыплюшчыў вочы і пачаў сачыць. Філі абмацваў мой пінжак, дзе ва ўнутранай кішэні ляжаў мой кашалёк. Сэрца маё затахкала, але я прымусіў сябе не варушыцца. Няўжо ён нешта западозрыў? Вярнуўся на сваё месца...
    Я зрабіў выгляд, што толькі-толькі прачнуўся, і папытаўся, ці доўга я спаў.
    — Ды не, што вы, дзядуля! Мо дзве-тры хвіліны.
    На мяне напаў той страх, які ахоплівае адзінокіх старых людзей, калі іх высочвае які-небудзь малады спрытнюга. Няўжо я звар’яцеў? Мне здалося, што гэты ўнучак мог забіць мяне! Недарэмна ж Хюбэр сказаў неяк, што ад Філі можна ўсяго чакаць...
    Вось бачыш, Іза, якое было маё шчасце... А калі ты будзеш чытаць пра ўсё гэта, позна ўжо будзе мяне шкадаваць. Але мне добра на душы ад адной надзеі, што ты ўсё ж такі паспачуваеш мне трохі. He веру я ў тваё вечнае пекла з кіпучай смалою. Затое добра ведаю, што значыць быць праклятым на зямлі. Куды ні пойдзе такі чалавек — заўсёды перад ім сумная дарога! He ўмее ён жыць на зямлі,— не ў тым сэнсе, як гэта разумееце вы, свецкія людзі, а ў самым глыбокім... Іза, я пакутую. Дзьме гарачы паўднёвы вецер. Мне душна, мяне мучыць смага, а ў мяне толькі цёплая нясмачная вада з умывальніка. У мяне ёсць мільёны, а шклянкі чыстай халоднай вады няма!
    Калі я магу яшчэ цярпець гэтага Філі, то толькі таму, што ён нагадвае мне другога юнака — нашага JiroKa, якому цяпер было б ужо за трыццаць. Я ніколі не перакрэсліваў тваёй хрысціянскай дабрачыннасці і добра бачыў, што гэты хлопчык дапамагаў табе яе развіваць. Яго ты не любіла, бо нічога не знайшлося ў ім ад Фандадэжаў. А гэта ж быў сын Марынеты, тваёй сястры!.. He любіла ты гэтага чарнавокага хлопчыка
    з прыгожым высокім лобам і завіткамі на скронях — «як у іспанцаў»,— казаў Хюбэр. Вучыўся ён дрэнна, але табе да гэтага справы не было: «Досыць з мяне Ta­ro, што я няньчуся з ім кожнае лета».
    He, не цягнула яго да кніг. У нашых ваколіцах, дзе, здаецца, даўно ўжо перастралялі ўсю дзічыну, ён амаль штодня знаходзіў здабычу. Калі раз на год на нашых палетках з’яўляўся заяц, Люк абавязкова высочваў яго і прыносіў у маёнтак. Як цяпер бачу: ідзе ён па доўгай алеі і радасна паказвае забітага зайца, трымаючы яго за доўгія вушы... Я заўсёды чуў, як на золку ён выходзіў з дому. Я адчыняў акно і чуў яго бадзёры голас:
    — Пайду пагляджу, як там мае вуды.
    Ён заўсёды глядзеў мне проста ў вочы і спакойна вытрымліваў мой позірк. I ён зусім не баяўся мяне.
    Часам я ад’язджаў на некалькі дзён, а калі вяртаўся не папярэдзіўшы вас, то да мяне адразу даносіўся пах цыгар, на падлозе ў гасцінай я не бачыў дывана і знаходзіў усе прыкметы перапыненага банкету. Толькі, бывала, я за дзверы — Жэнеўева і Хюбэр запрашалі сваіх сяброў і наладжвалі баль, хоць я строга забараніў гэта рабіць. А ты, Іза, патурала ім: «Няхай ужо, трэба ж неяк падтрымліваць адносіны. Дый гасціннасць нашу няхай людзі ведаюць...» У такіх выпадках толькі Люк мог прытушыць мой гнеў. Яго вы і падсылалі да мяне. А хлопчыку было смешна, што я наводжу на вас такі страх:
    — Ведаеш, я зайшоў у гасціную. Яны ўсе там танцавалі, спявалі, а я ўзяў ды крыкнуў: «Дзядзька ідзе! Вунь па алеі!..» Ну і перапалох быў! Усе паразбягаліся! Цётка Іза і Жэнеўева схапілі паднос з закускай і кулём на кухню!..
    Толькі для Люка я не быў страшыдлам. Часам я хадзіў з ім на рэчку паглядзець, як ён вудзіць рыбу. Гэтага няўрымслівага хлопчыка, які і хвіліны не мог