Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
дзяцей, асабліва маленькую Мары. Я сам амаль не ведаў яе, і мяне перш за ўсё прыемна здзівілі яе прыгажосць і грацыя. Ніхто не паверыў бы, што яна старэйшая за цябе. Ты нараджала, зноў насіла ў сябе пад сэрцам дзяцей, і ад тваёй зграбнай фігуры мала што засталося. А яна, здавалася, выйшла цнатлівай з пасцелі гэтага старога барона. Тварык яе быў яшчэ зусім дзіцячы. Па тагачаснай модзе яна насіла высокую прычоску. Яе залацістыя валасы былі прыгожа завітыя каля шыі (цяпер забыліся пра тую моду). Вочы яе былі, бадай, занадта круглыя, нібы яна ўвесь час была чымсьці здзіўленая. Жартуючы, я часам абдымаў яе «асіную талію», хоць бюст у яе быў на цяперашнія меркі залішне развіты.
Мне падабалася яе весялосць, жыццярадаснасць. Увесь час яе цягнула да дзяцей: яна то забаўлялася з імі ў садзе, то гуляла ў хованкі, то расказвала казкі... «Марынета ў нас трохі ветраная,— гаварыла ты,— і не зусім разумее, як трэба сябе паводзіць у яе становішчы ».
Ты пайпіла ёй на ўступку і дазволіла насіць у буднія дні белыя сукенкі. Але ты лічыла страшэнна непрыстойным, каб у нядзелю яна ехала на месу без доўгай чорнай вуалі і без накідкі, абшытай жалобным крэпам.
Адзінай уцехай, якую мела Марынета пры мужы, была верхавая язда. Барон Філіпо быў выдатным знатаком конскіх парод і да апошняга свайго дня кожную раніцу рабіў прагулкі конна. Марынета ўзяла з сабой у Калез сваю кабылу і гадзінамі гарцавала па ваколіцах адна, бо суправаджаць яе не было каму. Ты, Іза, убачыла ў гэтым двайны грэх: удава, якая тры месяцы назад страціла мужа, не павінна ўвогуле займацца ніякім спортам, а раз’язджаць на кані, ды яшчэ без ніякага суправаджэння — гэта проста недаравальна.
«Я-то ёй усё выгавару, што пра яе думаюць у нашай сям’і»,—• бубніла ты. I ты выгаворвала, але толькі Ма-
рынета ўсё рабіла па-свойму. Нарэшце яна стамілася ад тваіх павучанняў і папрасіла мяне суправаджаць яе на прагулках. Я згадзіўся, і яна за свае грошы купіла мне добрага рахманага каня.
Звычайна мы выязджалі на досвітку, калі яшчэ не назаляюць мухі і авадні. Коней падводзілі проста да ганка. Марынета гарэзліва паказвала язык зачыненым аканіцам тваёй спальні і прышпільвала да сваёй амазонкі мокрую ад расы ружу. «Хоць і нельга насіць кветак удаве, але...» — жартавала Марынета. Ад царквы даносіўся звон: хутка пачнецца ранішняя меса. Абат Ардуэн сарамліва кланяўся нам і знікаў у густым ранішнім тумане. Першыя некалькі кіламетраў мы ехалі памалу і маглі спакойна пагаварыць, пажартаваць. Я заўважыў, што карыстаюся пэўным аўтарытэтам у сваёй швагеркі. I прычынай гэтага былі хутчэй за ўсё мае крамольныя думкі, якімі я бударажыў сям’ю, а не тое, што я працаваў у судзе і займаў там даволі высокую пасаду. А вось твае погляды, Іза, амаль поўнасцю сыходзіліся з прынцыпамі яе нябожчыка мужа. Ты сама жанчына і ведаеш, што ў вас, жанчын, і рэлігія і ўсялякія ідэі заўсёды ўвасабляюцца ў вобразе якоганебудзь чалавека — любімага або ненавіснага.
Што ж, у мяне была магчымасць яшчэ болып павысіць свой прэстыж у вачах гэтай маладзенькай бунтаркі. Але вось бяда! Я мог без асаблівага намагання ва ўсім падтрымліваць Марынету, калі яна ваявала з вамі. Аднак варта было ўсплыць гэтым мільёнам... Тут я змаўкаў. He мог я сябе прымусіць падзяляць яе пагарду да спадчыны барона Філіпо. Я разумеў, што толькі выйграю, калі ўслед за Марынетай буду паўтараць словы пра высакароднасць, маладосць, незалежнасць, але зрабіць з сабою нічога не мог. Нават прытварацца і рабіць выгляд, нібыта я на яе баку, калі яна бажылася, што не баіцца страціць сем мільёнаў, было звыш маіх сіл. А калі ўжо гаварыць усё да канца, то мяне чамусь-
ці не пакідала думка, што Марынета можа раптоўна памерці і мы будзем яе спадкаемцамі (я думаў не пра дзяцей, а пра сябе).
Колькі я ні пераконваў сябе, колькі ні рыхтаваўся, колькі ні паўтараў гэты ўрок красамоўства,— язык мой гаварыў зусім іншае: «Сем мільёнаў! Марынета, апамятайцеся! Ды няма на свеце мужчыны, які быў бы варты хоць паловы такога скарбу».
— Ах, вось вы як? — крычала яна.— Дык чаму ж вы рысаваліся, гаварылі, што ненавідзіце нашых?! Вы такі ж самы, як яны! Адна парода!
I яна пускалася ў галоп, а я заставаўся далёка ззаду... Вось так траціў я сімпатыі Марынеты. Ах, гэтая прага да грошай! Чаго яна мяне толькі не пазбавіла! Я мог бы знайсці ў Марынеце мілую сястру, а можа, сяброўку... I вы цяпер хочаце, каб я аддаў вам грошы, тое, дзеля чаго я ўсім ахвяраваў? He, даражэнькія, яны мне каштавалі занадта дорага, каб я кідаўся імі. Пакуль я буду жыць на гэтым свеце, вы ні франка не атрымаеце ад мяне!..
А спакою вам няма. У нядзелю прыляцела да мяне жонка Хюбэра. Цікава, сама прыехала ці гэта вы яе падаслалі? Убогая істота гэтая Алімпія! (Чаму Філі ахрысціў яе Алімпіяй? А мянушка прыжылася, мы нават забыліся яе сапраўднае імя...) Мне здаецца, што яна сама вырашыла прыехаць і вам, бадай, не сказала пра свой намер. Яе вы не прынялі ў вашу зграю, бо не лічыце сваёю. Гэтая жанчына абыякавая да ўсяго, што выходзіць за межы яе ўласнага маленькага свету. I пляваць яна хацела на ўсё, што непасрэдна яе не датычыць. Яна не ведае ніводнага закону «сям’і» і не здагадваецца нават, што я ваш вораг. I гэта не таму, што яна паважае мяне ці мае да мяне якія-небудзь сімпатыі: яна ніколі не думае пра другіх і наўрад ці
здольная каго ўзненавідзець. Калі вы пры ёй благім словам успомніце мяне, яна заўсёды пярэчыць: «А ён такі добры са мной». Яна не адчувае маёй жорсткасці. А паколькі я часам абараняю яе ад вашых наскокаў, то Алімпія шчыра верыць, што падабаецца мне.
3 яе блытаных слоў я зразумеў, што Хюбэр спыніўея своечасова, але ўсё ж давялося закласці ўсю маёмасць і жончын пасаг, каб выратаваць становішча.
— Ён кажа, што абавязкова забярэ назад свае грошы, толькі яму цяпер патрэбен... ну... як гэта ён казаў?.. Аванс у лік спадчыны...
Я лагодна слухаў, ківаў галавой, згаджаўся з ёю і рабіў выгляд, што зусім не разумею, чаго яна ад мяне хоча... Як жа я навучыўся прыкідвацца прасцяком!
Калі б ты, дарагая Алімпія, ведала, што я аддаў дзеля грошай!.. А тады мне ішоў толькі трыццаць пяты год!.. Мы вярталіся з Марынетай пасля нашай прагулкі. Ціха ішлі коні. Сонца ўжо няшчадна паліла дарогу і бясконцыя палеткі вінаграднікаў, апырсканых купарвасам. Як мог, я даводзіў гэтай маладой насмешніцы, што ні ў якім разе нельга выпускаць з рук мільёны барона Філіпо. А калі я змаўкаў, яна звонка смяялася. Я пачынаў абараняцца і зусім збіваўся з тропу.
— Марынета, я раблю ўсё гэта толькі дзеля вас. Няўжо вы думаеце, што такі чалавек, як я, захоча, каб на вашай спадчыне пагрэлі рукі мае дзеці? Іза — іншая справа! Яна, вядома... Але я...
А Марынета працадзіла праз зубы:
— А вы і праўда страшны чалавек!..
I зноў я паўтараў, што мяне хвалюе толькі яе шчасце, яе будучыня, яе жыццё... Яна адмоўна круціла галавой: «He! He! Сціхніце! He гаварыце!» А ў глыбіні душы, хоць Марынета не прызнавалася ў гэтым, яна марыла не так пра замужжа, як пра сваіх дзяцей, пра сваё мацярынства.
Пасля снедання я, не зважаючы на спёку, выходзіў
з дому, дзе ў халодных і цёмных пакоях заставаліся падрамаць усе мае дамачадцы. I калі я адчыняў шкляныя дзверы і рабіў крок насустрач вогненнаму блакіту, мне не трэба было абарочвацца: я ведаў, гэтая насмешніца, якая так пагарджае мною, ідзе следам. На высокіх тонкіх абцасіках ёй цяжка было ісці па няроўнай жвіровай сцежцы. Нарэшце мы даходзілі да тэрасы. Тут Марынета любіла забаўляцца: клала руку на гарачы ад сонца камень і лічыла, колькі секунд зможа так пратрымаць.
Унізе, пад намі, ляжала раўніна, залітая яркім сонечным святлом. Навокал панавала цішыня, як глыбокай ноччу, калі зямля спіць у месячным ззянні. Далёка на гарызонце аркай стаялі камяністыя пагоркі, нібы падпіралі сабой блакітнае неба. Усё замерла, і да чатырох гадзін не ўбачыш тут ні звера, ні чалавека. Нават мухі слупам віліся на адным месцы, а адзіны на ўсю раўніну дымок нерухома павіс над зямлёй...
Я ведаў: жанчына, якая стаіць побач, ніколі не зможа мяне пакахаць. Адзінае яе пачуццё да мяне — агіда... Але мы з ёю дыхалі адным паветрам у гэтым глухім закінутым маёнтку. Гэтая маладая пакутніца апынулася пад шчыльным каўпаком і падсвядома шукала майго позірку, як кветка геліятропа сама цягнецца і раскрываецца да сонца. Аднак на ўсе мае нясмелыя намёкі адзіным адказам былі насмешкі, кпіны... Вось так мы і стаялі над раўнінай, дзе, нібы ў велізарным брадзільным чане, наліваліся хмельным сокам гронкі вінаграду...
А ты, Іза, што ты думала пра нашы ранішнія прагулкі, пра нашы размовы? Я і гэта ведаю, бо падслухаў, як ты казала сваёй маці (яна знарок прыехала, каб наглядаць за Марынетай):
— Ен прывучае яе да благіх думак, але ва ўсім
астатнім... ніякай бяды я не бачу. Супакойвае, забаўляе яе — ну і добра!
— Самае галоўнае, каб яна не была адна, няхай забаўляе,— адказала табе маці.
Вы цешыліся, што я ўвесь час быў з Марынетай. «Але калі вернемся ў горад, трэба будзе нешта прыдумаць».
«Супакойвае, забаўляе...» — як бы ты, Іза, ні злавала на мяне, але я не магу дараваць табе гэтых слоў. Ты і сапраўды не ўбачыла ніякай небяспекі для сябе ў нашых адносінах з Марынетай... Жанчыны хутка забываюцца пра тое, што ў саміх ужо даўно перага' рэла.
Удзень над раўнінай і сапраўды нічога не магло адбыцца. Хоць навокал не было ні душы, мы ўсё ж адчувалі сябе навідавоку, як на сцэне. I калі б трапіўся які чалавек, то ён убачыў бы, як над распаленай раўнінай, нібы два дрэвы, нерухома стаяць мужчына і жанчына, стаяць так блізка, нібы зрасліся ў адну істоту...
Але і нашы начныя прагулкі былі таксама нявінныя. Успамінаю адзін жнівеньскі вечар. За сталом разгарэліся бурныя спрэчкі вакол справы Дрэйфуса. Марынета разам са мной была на баку Дрэйфуса і патрабавала перасуду. Яна цяпер нават лепш за мяне ўмела ўцягваць у размову абата Ардуэна і вымушаць яго сказаць сваё слова. Ты на ўсе лады расхвальвала газетны артыкул Друмона а Марынета раптам спыталася сваім дзіцячым галаском, нібы школьніца на ўроку «закону божага»:
1 Эдуард Друмон (1844—1917), рэакцыйны журналіст, выдавец антысеміцкай газеты «La Libre Parole» («Вольнае слова»), якая вяла раз'юшаную кампанію супраць Дрэйфуса.