• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

    Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

    Франсуа Марыяк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 319с.
    Мінск 1985
    75.34 МБ
    — Месьё абат, скажыце, а хіба можна хрысціянам ненавідзець яўрэяў?
    На нашу радасць, абат Ардуэн у той вечар не адкруціўся туманнымі разважаннямі. Ён гаварыў пра гістарычную веліч яўрэйскага народа, яго свяшчэнную ролю сведкі спраў госпада на зямлі, пра яго наканаваны зварот да ісціннай веры... А калі Хюбэр запярэчыў, што трэба ненавідзець забойцаў Збавіцеля нашага, абат адказаў, што кожны з нас мае права ненавідзець толькі аднаго забойцу: «Самога сябе, і нікога болып...»
    Ты зусім разгубілася і яхідна прабубніла, што так можна дагаварыцца да таго, што Францыю трэба аддаць чужаземцам. На шчасце абата, ты ўспомніла пра Жану д’Арк, і на ёй вы памірыліся. На ганку нехта з дзяцей усклікнуў:
    — Ой, як месяц свеціць! Як прыгожа!..
    Я ўстаў і пайшоў да тэрасы. Я ведаў, што Марынета пойдзе следам. Так яно і было: «Пачакайце мяне...» — пачуўся яе запыханы голас. Яна накінула на плечы баа.
    Поўня стаяла над зямлёю. Яе халоднае святло залівала сялянскія хаткі, наш маёнтак, палеткі... Недзе забрахалі сабакі... Зноў цішыня... Нерухома стаялі дрэвы. «Паслухайце, а ці не зачараваў іх месяц? — спыталася Марынета.— Хоць бы адзін лісток паварушыўся!..» I раптам яна прашаптала:
    — Такія ночы створаны на пакуту адзінокім людзям. А колькі закаханых у гэты момант туляцца адно да аднаго, каб падарыць шчасце, пяшчоту, радасць, надзею!..
    На вейках у яе я добра бачыў слёзы. Кругом усё замерла, знямела... Жыло толькі яе трапяткое дыханне... О, Марынета!.. Што ад цябе засталося?.. Трыццаць гадоў як ты ў магіле... А я так добра помню водар тваіх валасоў у тую ноч!.. Хто ведае, можа, для таго, каб поўнасцю паверыць, піто чалавек, яго цела некалі ўваскрэс-
    не, трэба перамагчы ў сабе плоцкія ўцехі?.. Ну, а хто злоўжывае імі — панясе кару: ён не толькі не зможа паверыць у сваё ўваскрэсенне, але і ўявіць яго сабе...
    Я ўзяў яе за руку, нібы хацеў суцешыць маленькае дзіця, а яна па-дзіцячы прытулілася галоўкай да майго пляча. Я прыняў гэты дар, як зямля прымае персік, што падае з дрэва. Большасць людзей не выбіраюць сабе спадарожнікаў, як не выбіраюць сабе суседзяў дрэвы... Стаяць сабе адно каля аднаго, а пераплятаюцца толькі таму, што яны разрасліся...
    Але ў тую хвіліну я зрабіў подласць — я падумаў пра цябе, Іза, і захацеў адпомсціць табе: выкарыстаць сімпатыі, слабасць Марынеты і прымусіць цябе пакутаваць! Гэтая думка ахапіла мяне толькі на адно імгненне, але ўсё ж яна ўзнікла, я рыхтаваў злачынства!.. Няўпэўненым крокам мы рушылі туды, дзе было менш святла, да гранатавага гаю... Але лёс захацеў так, каб у гэты момант на алеі пачуліся крокі. Па гэтай алеі звычайна хадзіў у царкву абат Ардуэн... Хутчэй за ўсё гэта быў ён. Мне ўспомніліся яго словы: «Вы добры чалавек». О, калі б мог ён прачытаць мае думкі ў гэты момант! Мне стала сорамна. Можа, гэта мяне і ўратавала...
    Я вывеў Марынету на святло і пасадзіў на лаўку. Выцер ёй вочы і пяшчотна загаварыў... Вось так я суцяшаў і нашу дачку, нашу маленькую Мары, калі яна, бывала, бяжыць па ліпавай алеі, спатыкнецца, упадзе, а я яе падыму і лашчу... Я прытварыўся, што не заўважыў ні хвалявання Марынеты, ні яе слёз, ні яе забыцця...
    IX
    Назаўтра раніцай яна не паехала катацца на кані. А мне трэба было ў Бардо. (Нягледзячы на водпуск, два разы на тыдзень я бываў там, бо не хацеў перапыняць сваіх кансультацый.)
    Я зрабіў усе свае справы ў горадзе, прыехаў на вакзал і сеў на поезд. Побач, на суседняй платформе стаяў Паўднёвы экспрэс. Якое ж было маё здзіўленне, калі ў акне вагона, на якім было напісана «Б’ярыц», я ўбачыў Марынету. На ёй не было ніякага жалобнага ўбору, вопратка — па апошнім слове моды... Я ўспомніў, што нейкая сяброўка даўно ўжо запрашала яе прыехаць у Сэн-Жан-дэ-Люз. Марынета гартала часопіс і не ўбачыла маіх знакаў, якія я ёй падаваў. Вечарам ты амаль не звярнула ўвагі на мой расказ пра сустрэчу з Марынетай і палічыла гэта дзіцячай выхадкай тваёй сястры. Да таго ж аказалася, што раніцай адразу пасля майго ад’езду Марынета атрымала тэлеграму ад сваёй сяброўкі. Ты нават здзівілася, што я пра гэта нічога не ведаў. Можа, ты западозрыла, што мы дамовіліся тайна сустрэцца ў Бардо? Зрэшты, табе было не да Марынеты. Ужо некалькі дзён не ўставала з пасцелі наша маленькая Мары — вось што цябе непакоіла. Аддаю табе належнае: калі хто-небудзь з тваіх дзяцей хварэў, усё на свеце пераставала для цябе існаваць.
    He хацеў бы я спыняцца на тым, што здарылася праз некалькі дзён. Трыццаць гадоў прайшло, а душа плача, баліць, як успомню пра гэта... Я ведаю, у чым ты мяне абвінаваціла. Ты нават пасмела мне проста ў вочы сказаць, што я не захацеў выклікаць доктара з Бардо. Несумненна, калі б мы запрасілі прафесара Арназана, ён вызначыў бы, што ў Мары брушны тыф, а не грып, як усе мы думалі. Але пастарайся ўспомніць: адзін толькі раз ты спыталася ў мяне: «Можа, паклі-
    каць Арназана?» Я адказаў: «Доктар Абру запэўнівае, што ў суседняй вёсцы ў яго набярэцца больш як дваццаць хворых на такі самы грып...» I ты супакоілася. Чаму ж ты потым пачала гаварыць, што на другі дзень прасіла-маліла мяне паслаць тэлеграму Арназану? Калі б так яно і было, я помніў бы пра гэта. Праўда, я столькі перадумаў пра ўсё гэта, што цяпер ужо і сам заблытаўся. Дапусцім, што я скупы,— згодзен... Але ж не да такой ступені, каб дрыжаць над кожным франкам, калі размова ідзе пра здароўе Мары. He, не магло такога быць... Тым больш што прафесар Арназан гатовы кожнага лячыць не за грошы, а з павагі да бога і да людзей. I калі мы не звярнуліся да яго, то толькі таму, што былі ўпэўнены, што ў Мары самы звычайны грып, які «абвастрыўся расстройствам кішэчніка». Гэты невук Абру прымушаў бедную Мары есці, каб яна не аслабела. Гэта ён яе і забіў, ён, а не я! He настойвала ты, не патрабавала, не прасіла, каб выклікалі Арназана. Ты хлусіш! He нясу я ніякай адказнасці за смерць Мары! Як павярнуўся ў цябе язык сказаць мне такое? А ты ж у гэта верыш, заўсёды верыла...
    Тое страшнае лета!.. Мы нідзе не маглі дастаць лёду. Цэлымі днямі я стаяў над Мары, выціраў мокрым ручніком яе потны тварык, адганяў мух. Арназан прыехаў тады, калі ўжо было позна. Лячэнне змянілі, але ніякія лекі не маглі ўжо яе ўратаваць. Няшчаснае дзіцятка, мусіць, трызніла і ўсё шаптала: «Для таты! Для таты!» А памятаеш яе немы крык: «Балі-іць! Балі-іць! Божа, я ж яшчэ зусім маленькая... — I раптам спахапілася: — He, я яшчэ пацярплю, я магу...» Абат Ардуэн паіў яе «святою вадой», якую прывезлі з Лурда. У болю і адчаі схіляліся нашы галовы над схуднелым, знясіленым цельцам... А калі ўсё было скончана, ты абвінаваціла мяне ў бяздушнасці і нячуласці.
    А хочаш ведаць, што тварылася ў мяне на душы? Дзіўная рэч,— ты, набожная жанчына, ніяк не магла адарвацца ад мёртвага цела дачкі. Цябс прасілі, угаворвалі паесці, адпачыць, паберагчы сілы... Даводзілася сілком выводзіць цябе з пакоя. А ты ўсё рвалася да нябожчыцы, цалавала яе халодныя шчочкі, лобік, гладзіла яшчэ жывыя яе валасы. Часам ты падала на калені, нібы збіралася маліцца,— але, не, ты хацела толькі прытуліцца да акамянелых, ледзяных ручак.
    Абат Ардуэн падымаў цябе, гаварыў пра дзяцей, на якіх трэба быць падобным, каб увайсці ў царства нябеснае да бога: «Яна жывая, яна бачыць вас, яна чакае вас...» Ты толькі ківала галавой. Словы гэтыя не даходзілі да цябе. I вера твая не магла табе дапамагчы. Ты думала толькі пра гэтае мёртвае цела, якое было часцінкай тваёй плоці... Цела Мары... Хутка яго закапаюць у зямлю... А я, бязбожнік, гледзячы на труп сваёй дачкі, зразумеў усё страшнае значэнне слова «прах». Мяне апанавала пачуццё незваротнай страты, вечнай разлукі... Яе тут ужо не было. А гэта зусім не яна. «Вы шукаеце Мары? — Тут яе больш няма...»
    Пазней ты папракала мяне, што я хутка пра яе забыўся. He ведаеш ты, што абарвалася ўва мне, калі я падышоў да труны развітацца і апошні раз пацалаваў Мары. Гэта ж была ўжо не яна!.. Ты праклінала мяне за тое, што я не хадзіў з табой кожны дзень на могілкі. «Нагі яго там не бывае,— паўтарала ты.— I гэта бацька! Як яму не брыдка! А, здаецца, адну толькі Мары ён і любіў. Камень, а не сэрца ў гэтага чалавека!»
    Марынета прыязджала на пахаванне, але праз тры дні зноў паехала ад нас. Гора асляпіла цябе, і ты не бачыла новай бяды. Ад’езд сястры як быццам прынёс табе палёгку. А праз два месяцы мы даведаліся пра яе заручыны з нейкім літаратарам ці журналістам з
    Б’ярыца. Умешвацца ўжо было позна. Гэтага дараваць ты не магла. У табе заклекатала нянавісць да Марынеты. Ты не пажадала бачыць яе мужа, хоць гэта быў самы звычайны малады чалавек, якіх шмат на белым свеце. Адзіным яго злачынствам было тое, што ён пазбавіў нашых дзяцей багатай спадчыны, якой, дарэчы, і сам не пакарыстаўся, таму што большая яе частка пайшла пляменнікам барона Філіпо.
    Разважлівасці табе заўсёды не хапала. Вось і на гэты раз ты лаяла на чым свет стаіць «злачынцу». IlaBep, ніколі ў жыцці не сустракаў я чалавека болып несправядлівага, чым ты. На споведзі ты, пэўна, каешся ў сваіх маленькіх грашках, а не бачыш таго, што кожны твой учынак, усё тваё жыццё — грубае парушэнне евангельскіх запаведзяў. Калі трэба знішчыць ненавіснага табе чалавека, ты і вокам не маргнеш і нагаворыш на яго ўсяго, што толькі не прыйдзе табе ў галаву. Тут ты не спынішся ні перад праўдай, ні перад хлуснёю. Ты ніколі ў вочы не бачыла мужа сваёй сястры, ведаць не ведала яго, а з поўнай упэўненасцю ўсім трубіла: «Ведаеце, Марынета паехала ў Б’ярыц і стала ахвярай гэтага нягодніка. Прайдзісвет, з тых, што бадзяюцца па свеце і арудуюць у атэлях...»
    Калі няшчасная Марынета памерла ад родаў (ах, не хачу я судзіць цябе так жорстка, як ты мяне пасля смерці Мары!),— мала сказаць, што ты спакойна перанесла гібель сваёй сястры, ты, здавалася, нават радавалася: «Ну, што я гаварыла? Інакш гэта і не магло скончыцца. Сама пайшла на пагібель!..» Ну, а табе, вядома, няма ў чым сябе папракаць: абавязак ты выканала поўнасцю: «Сястра ведала, што дзверы ў бацькоўскі дом для яе не былі зачыненыя, мы чакалі яе, варта ёй было толькі знак падаць...» Ва ўсякім разе, ты шчыра магла сабе сказаць: «Не я на гэта яе падштурхнула». He так проста, аказваецца, было табе вытрымаць сваю цвёрдасць. «Але што зробіш,— апраўдвалася