Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
зграі і, мусіць, шэпчаш: «Не спіць яшчэ! Падслухвае». Усе на пальчыках адыходзяць. Парыпвае лесвіца, а потым адны за аднымі зачыняюцца дзверы. У гэтую велікодную ноч вы сабраліся ўсе парамі. I я мог бы стаць жывым ствалом нашага генеалагічнага дрэва, на якім квітнееце ўсе вы — яго маладыя парасткі. Звычайна ў сям’і любяць бацьку. Але ты стала маім ворагам, і дзеці апынуліся на тваім баку.
Самьі час перайсці цяпер да нашай міжусобнай вайны, Але сёння няма ў мяне сілы пісаць. I спаць яшчэ не хочацца. He люблю я валяцца ў пасцелі. У сне чалавек падобны да нябожчыка. А нашто ж прытварацца нябожчыкам? Мне чамусьці здаецца, што смерць пабаіцца прыйсці да мяне, пакуль я трымаюся на нагах. Баюся, сам не ведаю чаго: пакуты, болю, агоніі, апошняга глытка паветра? He. Але ж смерць — гэта небыццё... Яе можна акрэсліць толькі знакам адмаўлення — мінус.
VII
Пакуль трое нашых дзяцей былі малыя, нам удавалася хаваць нашу варожасць, хоць атмасфера ў доме была цяжкая. Твая абыякавасць да мяне, адчужанасць да ўсяго таго, што было звязана са мной, не давалі табе пакутаваць і ты нават не адчувала гэтай атмасферы. Дома бываць я стараўся як мага радзей. Раніцай я снедаў адзін і ў адзінаццаць ад’язджаў у суд. Мяне цалкам паглыналі справы, а тая рэштка часу, якую я мог аддаваць сям’і, ты, вядома, здагадваешея, як і дзе праводзілася. Чаму ж мяне спакусіла гэтая жахлівая ў сваёй прастаце распуста, пазбаўленая ўсялякіх пачуццяў і нават фалыпывай пяшчоты? Я мог бы лёгка заводзіць раманы, якія выклікаюць захапленне ў прыстойных людзей. Хіба маладому адвакату не даводзіцца мець справу з прыгожанькімі кліенткамі?
Нямала жанчын, якія звярталіся да мяне, бачылі і хацелі ўсхваляваць ува мне мужчыну... Але я страціў веру ў гэтыя мілыя істоты, ці, дакладней, не верыў, што магу спадабацца каму-небудзь з іх. 3 періпага погляду я заўсёды пераконваўся, што жанчыны, гатовыя стаць маімі каханкамі, хацелі мець з гэтага нейкую выгаду. Ад такой прадузятай думкі мне рабілася страшна... Трэба прызнацца і вось у чым. Да трагічнай упэўненасці, што ніхто ніколі не можа мяне пакахаць, далучалася яшчэ і падазронасць багатага чалавека, які баіцца, каб яго не абвялі вакол пальца, каб не выцягвалі з яго грошай. Ну, табе-то я даваў «пенсію». Занадта добра ведала ты мой характар, каб чакаць ад мяне хоць на франк больш вызначанай сумы. Зрэшты, сума была даволі вялікая, і табе яе хапала. 3 табой усё было проста. А вось іншыя жанчыны!.. Я з ліку тых мужчын, якія ўпэўнены, што на свеце існуюць толькі дзве групы жанчын: бескарыслівыя, закаханыя, шчырыя Евы і сквапныя да чужых грошай распусніцы. А на самай жа справе ў большасці жанчын прага кахання лёгка суіснуе і зжываецца з неабходнасцю падтрымкі, заступніцтва,— ім хочацца, каб нехта клапаціўся пра іх, абараняў, песціў... У свае шэсцьдзесят восем гадоў я так ясна бачу гэта, што часам мне хочацца выць ад адчаю,— чаму я сам, сваімі рукамі, адштурхнуў ад сябе каханне? I не дабрадзейнасць кіравала тады мною, а недаверлівасць і скупасць. Варта было завязацца нейкай цікавай сувязі, як яна раптам абрывалася — то ўсё разбурала мая падазронасць, то я сам рабіўся непрыемным жанчыне за тыя свае звычкі, якія і ты недалюблівала: за спрэчкі пра чаявыя з афіцыянтамі ці рамізнікамі. Я люблю загадзя ведаць, колькі павінен заплаціць. Люблю, каб на ўсё была свая цана. Сорамна мне, брыдка, але прызнаюся: у распусце мне падабалася тое, што там была ўстаноўлена строгая цана. I хіба ў такога чалавека, як
я, ёсць што-небудзь агульнае паміж сардэчнымі парывамі і голым жаданнем? Сардэчныя парывы... я не сумняваўся, што ніколі мне іх не здзейсніць, і таму душыў іх у самым зародку. Я быў вялікі майстар забіваць у сабе ўсялякае пачуццё ў тую самую хвіліну, калі розум і воля яшчэ адыгрываюць у каханні асноўную ролю, калі мы стаім на грані страсці і яшчэ можам поўнасцю аддацца ёй або вырвацца з яе путаў. Я выбраў самыя простыя адносіны — тыя, якія можна купіць за пэўную цану. Цярпець не магу, калі мяне ашукваюць, але тое, што я павінен заплаціць, я заўсёды заплачу. Вы ўсе гарлапаніце пра маю скупасць. Дык паслухайце: я ніколі не дазваляў сабе мець даўгі і заўсёды на месцы франк у франк аплочваў свае рахункі. Усе пастаўшчыкі, з якімі мне даводзілася мець справы, ведаюць і вельмі цэняць гэта. Я 1 ў думках не магу дапусціць, што камусьці вінен хоць адзін франк. Іменна так разумеў я і «каханне». За паслугі плаці і будзь здароў! Божа, якая агіда! He, мусіць, залішне я ўжо сябе бэшчу: усё ж такі кахаў я адну жанчыну, дый яна, здаецца, мяне кахала... Было гэта ў 1909 годзе, пад канец маёй маладосці. Навошта замоўчваць гэты раман? Ты пра ўсё ведала і прыпомніла мне гэта, калі табе спатрэбілася сёе-тое ў мяне выпрасіць.
Я выратаваў гэтую маладзенькую настаўніцу ад турмы (яе падазравалі ў дзетазабойстве). Спачатку яна аддалася мне ад удзячнасці, але потым... У той год спазнаў я шчырае каханне... Але ўсё загубіў мой ненасытны эгаізм. Мала таго што я трымаў яе ў беднасці і галечы, я яшчэ патрабаваў, каб яна заўсёды належала толькі мне, каб ні з кім не сустракалася, не бачылася, каб толькі я мог карыстацца ёю ў любы момант, калі мне ўздумаецца... Яна была маёй уласнасцю, маёй рэччу. Валодаць, карыстацца сабе на патрэбу,— гэтыя мае імкненні пашыраліся і на людзей. Я характарам рабаўладальнік. I вось аднойчы
ў жыцці я нібыта і зпайшоў сабе пакорлівую ахвяру, якая адпавядала ўсім маім патрабаванням. Я трымаў яе пад суровым наглядам і сачыў нават за яе думкамі... Ах, ды што гэта я!.. Зусім забыўся, што абяцаў табе не гаварыць пра такія рэчы, Словам, паехала яна ў Парыж, бо так жыць болып не магла.
«Паслухай, Луі,— не раз паўтарала ты мне,— каб жа ты не ладзіў і не мог ужыцца толькі з намі, а то ж усе цябе баяцца, усе ўцякаюць ад цябе! Ты ж сам бачыш, Луі!» Я не сляпы і бачыў гэта. Калегі ў судзе пазбягалі мяне. Доўга не хацелі выбіраць мяне ў Савет прысяжных павераных. А на пасаду старшыні адвакацкага корпуса выбіралі не мяне, а ўсялякіх крэцінаў, пасля якіх мне было б сорамна займаць гэты пост. Ды і нашто ён мне здаўся? Толькі лішні клопат і расходы на прыёмы. Дорага абыходзіцца ўсё гэта. Аўчынка не варта вырабу. Ты, вядома, не была б супраць такога павышэння — дзеля дзяцей. Ты ніколі нічога не хацела дзеля мяне самога, а пры выпадку заўсёды дадавала: «Луі, зрабі гэта дзеля дзяцей».
Праз год пасля нашага вяселля моцна захварэў твой бацька, і дарога ў маёнтак Сенон была для нас закрыта. Ты доўга не думала і вырашыла, што мы паселімся ў Калезе. 3 усяго, што было ў мяне, ты сапраўды шчыра палюбіла і прыняла толькі маю радзіму. Ты пусціла карэнне ў маю родную зямлю, але яно так і не пераплялося з маім карэннем. Дзеці заўсёды праводзілі свае вакацыі ў гэтым доме, у гэтым садзе. Тут памерла наша маленькая дачушка Мары. Але смерць яе не выклікала ў тваёй душы жаху да гэтага дома,— наадварот, той пакой, дзе білася ў перадсмяротных пакутах наша Мары, ты і цяпер лічыш святым месцам. Тут ты вывела свой вывадак, песціла і даглядала дзяцей, не спала начамі над калыскай, чытала
натацыі нянькам і гувернанткам. Тут, паміж вось гэтымі яблынямі нацягвалі вяроўкі і вешалі на іх памытыя сукеначкі Мары... А тут, у гэтай гасцінай, абат Ардуэн сядаў за піяніна. Вакол збіраліся дзеці і спявалі хорам. Прычым спявалі не толькі псалмы і духоўныя гімны,— «каб не разгневаўся тата». Летнімі вечарамі я любіў пасядзець каля дома, пакурыць і паслухаць чыстыя дзіцячыя галасы, што старанна выводзілі арыю з оперы Люлі «Ах, лясы і скалы, светлыя крыніцы...» Ціхае, спакойнае шчасце, ды толькі не маё... Я гэта ведаў. Забаропена для мяне сфера чысціні, узнёсласці і светлых мрояў: спакойнае каханне... маркотная хваля цалуе бераг...
Варта было мне зайсці ў гасціную, як галасы змаўкалі. Спыняліся ўсе размовы. Першая выходзіла Жэнеўева з кніжкай у руках. I толькі Мары не баялася мяне. Я клікаў яе да сябе, і яна прыбягала. Я браў яе на рукі, яна пяшчотна тулілася да мяне. Я чуў, як б’ецца яе маленечкае сэрца,— часта-часта, нібы ў птушачкі. А толькі, бывала, выпушчу яе, яна пырхне ў сад... Мары!..
Вельмі рана дзяцей пачало пепакоіць тое, што я не хаджу ў царкву і ем скаромнае ў пятніцу. На іх вачах ішла барацьба паміж бацькам і маці, але вельмі рэдка справа даходзіла да вострых канфліктаў, калі я, шчыра кажучы, найчасцей цярпеў паражэнне. Пасля кожнай сутычкі працягвалася пябачная вайна. Месцам баявых дзеянняў заўсёды быў Калез, бо ў горадзе я амаль не бываў дома. Але мой адпачынак заўсёды супадаў са школьнымі канікуламі, і два месяцы (жнівень і верасень) мы збіраліся тут усе разам.
Добра помню той дзень, калі мы ўпершыню сутыкнуліся з табой лоб у лоб (усё пачалося з-за аднаго жар-
1 Жан-Батыст Люлі (1633 —1687), французскі кампазітар, заснавальнік французскай класічнай оперы.
ту, які я дазволіў сабе ў прысутнасці Жэнеўевы, а яна якраз вучыла «закон божы»); у той спрэчцы я даволі рэзка загаварыў пра сваё права берагчы розум маіх дзяцей, а ты — пра свой абавязак ахоўваць іх душы. Вось тады і адчуў я тваю сілу: я быў поўнасцю разбіты і мусіў пагадзіцца, каб выхаванне Хюбэра даверылі езуітам, а дзяўчатак аддалі ў пансіён пры жаночым манастыры. Усё адбылося так, як таго і патрабавалі «прэстыжныя традыцыі сям’і Фандадэж». Мяне ахапіла крыўда, прага помсты. Цяпер-то я ўжо добра ведаў, як вывесці цябе з раўнавагі, пра што загаварыць з табой, каб ты хоць ад нянавісці забылася пра сваю абыякавасць да мяне... Рэлігія — вось што звядзе нас з табой у рукапашным баі! Калісьці нявер’е ў бога было для мяне толькі незапоўненай формай, куды зліваліся, нібы струмені расплаўленага металу, слёзьі і крыўды дробнага селяніна, які хоць і разбагацеў, але ўсё роўна цярпеў знявагу і кпіны ад сваіх аднакласнікаў; цяпер на змену колішнім юнацкім слёзам і крыўдам прыйшла горыч любоўнага расчаравання і глыбокай нянавісці.
I вось аднойчы за сталом зноў разгарэўся бой. (Я папытаўся ў цябе, ці атрымлівае асалоду ўсявышні, калі глядзіць на цябе, як ты ў посны дзень ясі стронгу замест варанай цяляціны.) Ты дэманстратыўна выйшла з-за стала. Трэба было бачыць, як паглядзелі на мяне дзеці... Я пайшоў за табой у тваю спальню. Ніякіх слёз на тваіх вачах не было. Ты спакойна сустрэла мяне, гаварыла так, нібьі нічога і не было. У той дзень я зрабіў для сябе цікавае адкрыццё: не так ужо і не абыходзіла табе маё «асабістае» жыццё. Аказалася, што ты перахапіла некаторыя пісьмы, якія давалі табе ўсе падставы патрабаваць разводу праз суд. «Я засталася з табой толькі дзеля дзяцей, але, калі ты яшчэ хоць