Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
— Ен не захацеў цябе браць замуж?
Гэта быў удар па тваім самалюбстве. О, як ты пакрыўдзілася, як зашыпела... Я, безумоўна, памыляўся. Усё было якраз наадварот. Рудольф вельмі кахаў цябе і палічыў бы за вялікі гонар мець жонку з сям’і Фандадэжаў. Але яго бацькі даведаліся, што абодва твае браты памерлі ў дзяцінстве ад сухотаў. А паколькі ў Рудольфа здароўе было слабое, то яго бацькі і слухаць не хацелі пра такі шлюб.
Ты расказвала і расказвала і нават не падазравала, што губіш сваё і маё шчасце:
— Вось бачыш, дарагі,— такая ўжо мая доля: кахаць аднаго, а выйсці замуж за другога. Ты ж ведаеш, мае бацькі страшэнна ганарлівыя, і яны моцна пакрыўдзіліся, калі шлюб мой з Рудольфам разладзіўся.
Вось гэта і прынесла нам з табой шчасце. У такіх сем’ях, як наша, усе надаюць неверагоднае значэнне здароўю, асабліва калі справа датычыць шлюбу. Мама перапалохалася, што ўвесь горад ведае, чаму Рудольф пакінуў мяне, і цяпер ніхто не захоча мяне ўзяць. Кожны дзень яна толькі і паўтарала, што кукаваць мне да смерці старой дзеўкай. Некалькі месяцаў не было мне жыцця ад маёй маці. Як быццам мала сваёй бяды... Скончылася тым, што яна і бацьку ўгаварыла...
Я трымаўся спакойна і маўчаў, каб не перапыняць цябе. А ты ўсё даказвала мне, што наша каханне было наканавана самым богам.
— Я пакахала цябе з першага позірку. Я многа малілася ў Лурдзе і, калі ўбачыла цябе — адразу зразумела: бог пачуў мае малітвы...
Ты і не здагадвалася, якім болем аддаваліся ўва мне гэтыя словы. Нават бязбожнікі маюць больш узвышанае ўяўленне пра рэлігію, чым ты — веруючая. Кожны бязбожнік абурыцца, калі даведаецца, з якімі нізкімі, карыслівымі просьбамі звярталася ты да бога, да свайго бацькі нябеснага. Але што мне да таро? 3 тваіх слоў выходзіла, што твая маці і ты накінуліся на першага стрэчнага жаніха і падлавілі яго на кручок.
Вось тады я і зразумеў, якім недарэчным быў наш шлюб. Адбыўся ён толькі таму, што на тваю паважаную маці найшло нейкае вар’яцтва, якім яна заразіла і бацьку, і цябе... Ты мне расказала, што барон Філіпо нават пагражаў адрачыся ад цябе, калі ты выйдзеш за мяне замуж. Атрымліваецца так, што ў той час, калі мы пасмейваліся з барона ў Люшоне, гэты чалавек рабіў усё магчымае, каб схіліць Фандадэжаў да разрыву са мной.
— Ды толькі дарэмна ён стараўся. Я пакахала цябе, рашэнне маё было цвёрдае, і я не шкадую пра гэта...
Я маўчаў, слухаў і не перабіваў цябе. А ты ўсё
пераконвала мяне, што не было б табе шчасця з гэтым Рудольфам. Занадта ён быў прыгожы, ды і кахаць не ўмеў, а толькі паблажліва дазваляў, каб кахалі яго. Любая жанчына магла адабраць яго ў цябе. I ты не заўважала, што нават голас твой мяняўся, калі ты вымаўляла яго імя: звычайна голас у цябе трохі сухаваты, а тут раптам з'яўляліся такія пяшчотныя, трапяткія ноткі, нібы з тваіх грудзей ірваліся на волю ўсхваляваныя любоўныя ўздыхі.
Выходзіць, не ашчаслівіў бы цябе твой Рудольф, таму што быў прыгожы, абаяльны і падабаўся жанчынам. Інакш кажучьі, ты вырашыла шукаць шчасця са мною, бо са мною табе было прасцей, спакайней: хто паквапіцца на такога панурага, нецікавага тыпа. «У Рудольфа былі,— казала ты,— і-іязносныя звычкі, як і ў многіх маладых гуляк, што вучыліся ў Кембрыджы і нахапаліся англійсхсіх манер». Дык няўжо ты аддала перавагу мужыку, які не можа выбраць тканіны на касцюм, завязаць гальштука, не займаецца спортам, не ўмее далікатна і дыпламатычна размаўляць, не ведае, як жыць прыгожа і весела? He, ты выбрала гэтага няшчаснага маладога чалавека толькі таму, што ён трапіў табе на вочы якраз тады, калі маці ўбіла сабе і табе ў галаву, што «немагчыма выдаць замуж гэтую дачку», і так вымучыла цябе, што ты не магла больш чакаць... Да таго ж у жаніха было даетаткова грошай, каб апраўдаць гэты шлюб у вачах «прыстойных людзей».
Я маўчаў і слухаў, ледзьве стрымліваючы сябе, сціскаў кулакі, кусаў губы. I нават цяпер, калі я сам сабе раблюся агідным і страшным, калі я праклінаю сваё цела і душу, думкі мае заўсёды вяртаюцца ў той далёкі 1885 год. Мне ўспамінаецца той дваццацітрохгадовы юнак, няшчасны муж, які амаль у непрытомнасці прыціскаў да грудзей рукі, нібы хацеў задушыць у сабе сваё маладое каханне.
Я ўвесь дрыжаў. Ты заўважыла гэта і спыталася: — Табе холадна, Луі?
— Нешта і ііраўда ў нас халаднавата...
— Паслухай, а ты мяне не раўнуеш? Гэта было б зусім недарэчна.
Я супакоіў цябе, што не збіраюся раўнаваць, і я не ашукваў цябе. Але хіба ты магла зразумець, што драма мая была зусім не ў рэўнасці?
Ты і думаць не думала, якую глыбокую рану зрабіла мне, але маё маўчанне цябе занепакоіла. У начной цемры твая рука працягнулася да мяне, пагладзіла мой лоб, твар. Дарэмна ты спадзявалася, што шчокі мае будуць вільготныя ад слёз, але, хто ведае, можа, тады твая рука і не пазнала знаёмых рыс на маім суровым твары. Я моцна сціснуў зубы і ўвесь акамянеў. Ты спалохалася. Ты хацела запаліць свечку. Перагнулася цераз мяне і ніяк не магла намацаць запалкі на начным століку. А я задыхаўся пад тваім ненавісным целам.
— Што з табой? Толькі не маўчы, не палохай мяне!
Я прыкінуўся здзіўленым і сказаў, што нічога са мной не здарылася і ты дарэмна турбуешся.
— Ах, дурненькі ты мой! Як жа ты мяне напало хаў! Ну, я тушу свечку. Давай спаць...
Ты хутка задрамала, а я доўга глядзеў, як нараджаецца світанак, першая раніца майго новага жыцця. На чарапічным даху шчабяталі ластаўкі. Нехта прайшоў па двары, моцна грукаючы ботамі. Усё, што я чую цяпер, праз сорак пяць гадоў, я чуў і тады; спеў пеўняў, меладычныя гукі царкоўнага звону, працяжныя гудкі таварнага цягніка... I сёння ўдыхаю я той самы пах, што і тады: пах паленай травы, што даносіў вецер з далёкіх ландаў... Раптам я ўскочыў з пасцелі.
— Іза, помніш, ты плакала, калі мы сядзелі на лаўцы ў Баньеры? Гэта таму, што ты страціла Рудольфа?
Ты маўчала, і я схапіў цябе за руку. Амаль са звярыным стогнам ты вырвалася ад мяне. Потым ты павярнулася на бок. Ты моцна спала. Увесь твой твар утапіўся ў прыгожых доўгіх валасах. Ранішні халадок напоўніў пакой. Ты нацягнула на сябе скамечаную прасціну і скруцілася ў клубочак. Так спяць маладыя звяркі. Навошта было трывожыць твой спакойны дзіцячы сон? Тое, што я хацеў пачуць, я ўжо ведаў. Хіба не так?
Я ціхенька падышоў да шафы з люстэркам і пачаў пільна ўглядацца ў сябе. Перада мною стаяў зусім іншы чалавек, Чаму іншы? Я зноў стаў самім сабой — тым, каго ніхто на свеце не любіў і не шкадаваў... Вялікай мужыцкай рукой правёў я па твары, на якім ужо цямнелася калючае шчацінне...
Я моўчкі апрануўся і выйшаў у сад. Мама ўжо была на алеі ружаў. Яна заўжды ўставала разам са слугамі. Мама ўсміхнулася мне:
— Што, захацелася прайсціся ў халадку. Сёння то ўжо будзе горача. У восем гадзін трэба пазачыняць аканіцы...
Я пацалаваў яе з нейкай асаблівай пяшчотай, і мама ціха сказала:
— Дарагі ты мой...
Сэрца маё (ты, напэўна, здзівішся, што я гавару пра сэрца) разрывалася ад шчымлівага болю... Як жа мне хацелася пра ўсё расказаць маме... Словы самі прасіліся на вусны... Але як пачаць? А ці зразумее мяне мая бедная мама? Маўчаць намнога лягчэй, прасцей, і гэтай спакусе я паддаваўся заўсёды.
Я спусціўся да тэрасы. Над вінаграднікамі ледзьледзь вырысоўваліся сілуэты пладовых дрэў. Пагоркі нібы плячом прыўзнімалі заслону туману. Перада
мной, як жывая істота, узвышалася царква са званіцай. Ты вось усім паўтараеш, што я нічога не разумею ў такіх рэчах... А ў тую хвіліну мне адкрылася, што чалавеку, жыццё ў якога паламалася, трэба абавязкова шукаць прычыну і сэнс сваёй трагедыі, і што галоўныя падзеі нашага жыцця, асабліва тыя, якія датычаць сэрца нашага, пасланы нам з патаемным запаветам, і трэба толькі ўмець прачытаць, разгадаць яго... Што ж, былі ў маім жыцці часіны, калі я мог спасцігнуць такія таямніцы, і гэта павінна было зблізіць мяне з TaGoro. Зрэшты, у тую раніцу хваляванне маё было нядоўгае... Помню, як я вярнуўся дадому. Яшчэ не было і васьмі, а сонца ўжо няўмольна паліла. Ты стаяла ля акна і, нахіліўшы галаву, прытрымлівала адной рукой свае распушчаныя валасы, а другой расчэсвала іх шчоткай. Ты не бачыла мяне. Я спыніўся і паглядзеў на цябе з такой нянавісцю, што і сёння, здаецца, у po­pe ў мяне горыч той нянавісці.
Я ўбег у свой кабінет, адамкнуў шуфляду, дзе ляжала скамечаная хустачка... Тая, якой выціраў я твае слёзы і як дурань хаваў з таго часу. Я ўзяў насоўку, прывязаў да яе камень, нібьі да шыі жывога сабакі, якога сабраўся ўтапіць, і кінуў яе ў сажалку.
V
I з таго дня пачалася эра вялікага маўчання, якая цягнецца ўжо пятае дзесяцігоддзе. Вонкава нічога не змянілася ў нашым жыцці. Усё як быццам ішло па-ранейшаму. He перапынялася і наша цялесная блізкасць, толькі ў нашых абдымках ужо не паўставала перад намі здань Рудольфа, і ты ніколі не паўтарала больш гэтага небяспечнага імя. Што ж, ён ужо адведаў нас і зрабіў сваю справу — падарваў Ha­ma шчасце. А цяпер заставалася толькі маўчаць і чакаць новых пакут...
Можа, ты і папракала сябе за тую споведзь. Наўрад ці надавала ты свайму прызнанню нейкае асаблівае значэнне. Проста ты падумала, што будзе разумней не ўпамінаць больш гэтага імя. He ведаю, можа, ты не заўважала, што мы ўжо не шапталіся, як раней, начамі. Скончыліся нашы доўгія размовы. Мы ўзважвалі цяпер кожнае слова і абое трымаліся насцярожана.
Ноччу я часта прачынаўся — боль і крыўда будзілі мяне. «Усё... I нікуды цяпер не вырвацца... Спрытна ж ты мяне падлавіла»,— думаў я. Мне часам уяўлялася, як я ўстрою табе сцэну. Вось я груба трасу, буджу цябе, скідаю з пасцелі. А ты крычыш: «Не, я не ашуквала цябе, клянуся, я пакахала цябе!..»
Пакахала... Цяпер то я ведаю тваё каханне... I як жа лёгка, аказваецца, пераканаць свайго партнёра! Варта толькі прытварыцца... А я ж не пачвара. Любая дзяўчына, якая шчыра пакахала б мяне, магла б зрабіць са мной усё, што захацела б.
Бывала, я стагнаў ад свайго бяссілля, а ты і не прачыналася.
Твая першая цяжарнасць зняла ўсялякую патрэбу высвятляць нашы адносіны, і яны паступова змяніліся. Ты зацяжарыла перад зборам вінаграду. Мы вярпуліся ў горад. Цяжарнасць тваю зберагчы не ўдалося: атрымаўся выкідыш. Некалькі тыдняў давялося табе праляжаць у пасцелі. Вясной ты зноў зацяжарала. Як мы цябе бераглі тады!.. I вось пайшлі гады, калі ты зачынала, нараджала, хварэла, карміла,— прычын у мяне было больш чым дастаткова, каб аддаліцца ад цябе. I я пачаў дазваляць сабе некаторыя вольнасці. Праўда, паводзіў я сябе ўмела і трымаў усё пад строгім сакрэтам. Я працаваў ужо ў судзе, «меў сваё крэсла», як казала мама, і мне трэба было захоўваць прыстойнасць. Свае авантуры я прарабляў у паўны час і ў на-