Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
He ведаю, справядліва гэта ці не, але ва ўсім я вінаваціў сваю маму. Мне здавалаея, што я расплачваюся за тое, што ў маленстве маці, на маё няшчасце, залішне мяне песціла, галубіла, апякала. I ў маладосці я абыходзіўся з маці надзвычай жорстка і груба. Я папракаў яе за празмерную мацярынскую любоў. Я не мог ёй дараваць і гэтага вялікага мацярынскага пачуцця, якога больш ніхто на свеце не мог мне даць.
Даруй, што зноў гавару пра гэта. Думкі і ўспаміны пра маці даюць мне сілы пераносіць тую адзіноту, на якую ты мяне асудзіла. Можа, гэта і справядлівая расплата. Бедная мама, даўно ўжо ты адыпіла на вечны спакой... Памяць пра цябе жыве толькі ў сэрцы гэтага нядужага старога,— а як бы ты пакутавала, калі б даведалася, што лёс адпомсціць мне за цябе!..
Так, я быў жорсткі да маці. Памятаю, як сумна было ў нашай хатцы ў Аркашоне. У час абеду я ледзь выціскаў з сябе два-тры словы ў адказ на яе нясмелыя пытанні. А бывала, ні з чога ні з якага мог раззлавацца і нагрубіць...
Яна не спрабавала мяне зразумець, разабрацца ў прычынах майго гневу. Для яе гэта быў божы гнеў. «Гэта ад хваробы,— гаварыла яна,— табе трэба палячыцца, супакоіць нервы...» I дадавала, што ёй, жанчыне цёмнай і малаадукаванай, не зразумець мяне: «Канешне, якая я табе кампанія? Маладому чалавеку не вельмі весела са старымі...» I яна, такая эканомная, калі ке сказаць, скупаватая, Давала мне грошай болып, чым я прасіў, сама штурхала мяне да марнатраўства, прывозіла мне з Бардо нехлямяжыя гальштукі, якіх я ніколі не насіў.
Мы пасябравалі з суседзямі. У іх была дачка, да якой я пачаў заляцацца, хоць яна мне не падабалася. Дактары параілі гэтай дзяўчыне лячыцца кожную зіму ў Аркашоне. Мама не знаходзіла сабе месца ад страху, што я магу чым-небудзь заразіцца ці скампраметую суседку і буду вымушаны ажаніцца. Сёння я ўпэўнены, што займаўся гэтым малапаспяховым заляцаннем толькі дзеля таго, каб зрабіць непрыемнасць маці.
Праз год мы вярнуліся ў Бардо і адразу пераехалі са старой кватэры ў новы дом. Маці купіла гэты асабняк яшчэ задоўга да нашага прыезду, але нічога не
гаварыла пра яго, хочучы зрабіць мне сюрпрыз. Я вачам сваім не паверыў, калі ўбачыў, што лакей адчыняе нам дзверы. Мне поўнасцю аддалі другі паверх. Усё здавалася свежым і новым. У глыбіні душы я быў зачараваны такой раскошнай абстаноўкай (хоць на цяперашні розум усё гэта мне здалося б жахлівым), але ўсё роўна бязлітасна раскрытыкаваў мамін выбар і выказаў сумненні, ці варта было плаціць за гэты дом столькі грошай.
I тады шчаслівая мама адкрыла мне поўную карціну наконт нашых фінансавых спраў. Зрэшты, яна не павінна была рабіць гэтага (большая частка нашай маёмасці была яе пасагам і належала асабіста ёй). Пяцьдзесят тысяч франкаў гадавога даходу ды яшчэ грошы, што даваў нам лес,— «кругленькая» сума на той час, тым больш у правінцыі!.. На маім месцы кожны малады чалавек паспрабаваў бы скарыстаць такія грошы і прабіцца ў колы мясцовай эліты. Нельга сказаць, што ў мяне не хапала амбіцый, але мне ледзьве ўдавалася хаваць ад сваіх таварышаў з юрыдычнага факультэта сваю варожасць і непрыязнь да іх.
Амаль усе яны былі сынкамі з арыстакратычных сем'яў, выхоўваліся ў езуітаў, а я вучыўся ў звычайным ліцэі, дзед мой быў пастухом; я не мог ім дараваць сваёй зайздрасці да іх манер. Супакойвала трохі тзлькі тсе, што па сваіх разумовых здольнасцях, як мне здавалася, гэтыя маладыя франты стаялі ніжэй за мянэ. Зайздросціць нікчэмным піжонам і адначасна пагарджаць імі!.. Такое ганебнае дваістае пачуццё можа атруціць чалавеку жыццё. А я зайздросціў ім, пагарджаў імі, і іх спакойная высакамернасць яшчэ больш распальвала маю нянавісць. Вось такі ў мяне характар. Я і ў думках не мог сабе дапусціць, што можна было б паспрабаваць заваяваць іх сімпатыі,— наадварот, з кожным днём я ўсё больш збліжаўся з іх праціўнікамі. Нянавісць да рэлігіі, якая так надоўга ахапіла мяне,
прынесла табе столькі пакут і назаўсёды зрабіла нас ворагамі,— гэтая нянавісць нарадзілася на юрыдычным факультэце ў 1879 і ў 1880 гадах, калі абмяркоўваўся сёмы артыкул вядомага дэкрэта 1 і калі выгналі з Францыі езуітаў.
Да таго часу пытанні рэлігіі мяне зусім не цікавілі. Ад маці я пра іх нічога не чуў, хіба што вось толькі гэта: «Я зусім спакойная перад судом божым. Калі ўжо такія людзі, як мы, не выратуюцца, то тады нікому не будзе паратунку». У маленстве яна мяне ахрысціла. Я хадзіў да першага прычасця яшчэ ў ліцэі, але гэтая цырымонія здалася мне тады сумнай, непрыемнай, і ад яе застаўся ў мяне толькі цьмяны ўспамін. Ва ўсякім разе, больш я ўжо ніколі не прычашчаўся, і ва ўсім гэтым быў поўным невукам. У дзяцінстве, сустракаючы на вуліцы свяшчэннікаў, я глядзеў на іх, як на пераапранутых людзей з карнавальнага шэсця. Я ніколі не задумваўся над рэлігійнымі праблемамі, а калі нарэшце сутыкнуўся з імі, то толькі з пункту гледжання палітыкі.
Я заснаваў студэнцкі гурток. Мы збіраліся ў «Кафэ Вальтэра», дзе я практыкаваўся ў красамоўстве. Сарамлівы ў асабістым жыцці, я рабіўся зусім другім чалавекам у час публічных выступленняў. У мяне з’явіліся прыхільнікі. Мне было прыемна быць іх завадатарам, а любіў я іх не больш, чым багатых буржуа. Я злаваўся на іх, калі яны прастадушна выяўлялі свае мізэрныя імкненні і прымушалі мяне лішні раз зразумець, што і я сам недалёка адышоўся ад гэтых сыноў дробных чыноўнікаў. Усе яны вучыліся на сты-
1 У 1879 г. сенатар Жуль Фера ўнёс у сенат законапраект аб вышэйшай адукацыі, паводле якога езуітам забаранялася кіраваць навучальнымі ўстановамі і весці там навучанне. У 1880 г. гэты законапраект абмяркоўваўся ў сенаце, пасля чаго быў прыняты закон аб выгнанні езуітаў з краіны.
пендыю, былі разумныя і прагныя да славы. Але ўсе яны былі атручаны зайздрасцю і злосцю. Перада мной яны хутчэй ліслівілі, а не любілі мяне. Зрэдку я частаваў іх у рэстаране. Для іх гэта было сапраўднай падзеяй, пра якую потым доўга ўсе гаварылі. Але мне абрыдзелі іх манеры. Здаралася, я не мог утрымацца ад злоснай насмешкі, якая для кагосьці была амаль смяротнай ранай, што доўга потым ныла ў сэрцы.
Мая нянавісць да рэлігіі была па сутнасці шчырай. У нейкай ступені закранала мяне і імкненне да сацыяльнай справядлівасці. Я прымусіў маці знесці глінабітныя халупы, дзе жылі нашы арандатары, якія харчаваліся чорным хлебам ды маісавай кашай. Упершыню яна паспрабавала запярэчыць мне: «Ты думаеш, яны падзякуюць табе? »
Але больш у гэтым кірунку я нічога не зрабіў, Я пакутаваў ад разумення таго, што я аб’яднаны з сваімі праціўнікамі адзінай прагай да грошай і зямлі. Ёсць клас уласнікаў і ёсць беднякі. I мне стала ясна, што я назаўсёды застануся на баку ўласнікаў. Капітал у мяне не меншы, а можа, і болыны, чым у гэтых ганарыстых арыстакратаў, якія, як мне здавалася, адварочваліся, заўважыўшы мяне, і якія, напэўна ж, паціскалі б мне руку, калі б я падаваў яе ім. Дарэчы, і правыя, і левыя не раз на публічных сходах папракалі мяне за мае дзве тысячы гектараў лесу і вінаграднікі...
Даруй мне, што я так маруджу. Але без гэтых падрабязнасцей табе было б цяжка зразумець, чым была для маёй уражлівай скалечанай душы наша сустрэча з табой і наша каханне. Я, сялянскі сын, чыя маці «хадзіла ў хусцінцы», раптам стаў жаніхом мадмуазэль Фандадэж. Гэта пераходзіла граніцы самай багатай фантазіі. Гэта было неверагодна...
HI
Мне давялося адкласці пяро, бо пачало цямнець. Да мяне данеслася ваша размова. He, не, вы не перашкодзілі мне, бо гаварылі надта ціха. Але якраз ваша шаптанне больш за ўсё мяне турбавала. Раней з гэтага пакоя я мог падслухваць вашы размовы, але цяпер вы пачалі асцерагацца мяне і перайшлі на шэпт. Нядаўна ты сказала мне, што я стаў недачуваць. Пра што ты гаворыш? Я выдатна чую далёкі грукат поезда на чыгуначным мосце. He, я яшчэ не глухі. А вы наўмысна гаворыце шэптам, каб я не пачуў ваіпых слоў. Што вы хаваеце ад мяне? Дрэнна ідуць справы? Недарэмна вы ўсе згуртаваліся. I штодня да цябе ўсе збягаюцца, высунуўшы языкі, як сабакі. Тут і наш зяць — маклер па продажы рому і віна, і муж нашай унучкі — адпеты гультай, і сынок наш Хюбэр — банкір... Грошы ўсёй сям’і сцякаюцца да яго, а ён выплачвае да дваццаці працэнтаў дывідэндаў. Так што на мяне не разлічвайце: я са сваіх рук нічога не выпушчу. Упэўнены, што сёння вечарам ты будзеш мне «падказваць»: «Ды гэта ж так проста і выгадна прадаць пад высечку частку лесу». Ты напомніш мне, што абедзве дочкі Хюбэра жывуць ад самага вяселля ў сваіх мужоў разам з бацькамі, бо не маюць грошай, каб набыць сваё жыллё і абстаноўку. «У нас на гарышчы столькі мэблі, якая адно псуецца ды пакрываецца пылам. Чаму б нам сёе-тое не пазычыць ім?..» Ведаю, што ты будзеш зараз гаварыць. «Нашы ўнучкі зазлавалі на нас і больш не прыязджаюць. А гэта ж такая радасць — бачыць і слухаць іх...» Вось пра што вы цяпер шэпчацеся.
Перачытваю радкі, напісаныя ўчора. Няўжо я трызніў? Адкуль столькі злосці і варожасці? I, па сутнасці,
я не пісьмо пішу, а вяду дзённік. Зноў бяруся за пяро. Што рабіць? Закрэсліць усё і пачаць зноў? Гэта немагчыма: у мяне мала часу. Што напісана, няхай і застаецца. Адзінае, што я хацеў — гэта адкрыцца перад табой поўнасцю, прымусіць цябе ўбачыць мяне такім, які я ёсць. Ужо трыццаць год, як я для цябе ўсяго толькі аўтамат, які выдае банкноты на тысячу франкаў. Аўтамат працуе не зусім спраўна: увесь час яго трэба трэсці, пастукваць па ім. I ты з нецярплівасцю чакаеш таго дня, калі нарэшце можна будзе адкрыць яго і поўнымі прыгаршчамі браць адтуль...
I зноў я ў палоне сваёй злосці. Трэба лепш вярнуцца да таго месца, дзе я спыніўся ўчора: мне неабходна дайсці да вытокаў маёй нянавісці і жорсткасці. Прыгадаць тую фатальную ноч... Але спачатку ўспомні нашу першую сустрэчу.
У жніўні 1883 года я бьіў разам з маці ў Люшоне. У тыя часы ў «Атэлі Сакарона» было многа мяккіх крэслаў, канап, пуфаў, дываноў, прыгожых чучал пірэнейскіх сарнаў. А ліпавы водар у алеях Эціні!.. Яго нельга забыць. Прайшло столькі гадоў, але заўсёды, калі цвітуць ліпы, мне ўсё здаецца, што я ўдыхаю ў сябе той чароўньі пах! Раніцай я прачынаўся пад роўнае цоканне вослікаў, меладычныя гукі званочкаў і ляскат бізуноў паганятых. Па вуліцах цурчалі срэбразвонныя ручаі горнай вады. Хлопчыкі-падлеткі гандлявалі булачкамі і рагалікамі. Конна праязджалі праваднікі; я глядзеў на кавалькады, што выпраўляліся ў горы.