• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

    Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

    Франсуа Марыяк

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 319с.
    Мінск 1985
    75.34 МБ
    — А жорсткай я адчувала сябе толькі ў тыя імгненні, калі мая рука марудзіла і дрыжала. Я злавалася на сябе, што вашы пакуты зацягнуцца. Трэба было ісці да канца, і хутчэй! Я нібы выконвала нейкі жудасны абавязак. Хутчэй за ўсё гэта і быў абавязак.
    Бернар перапыніў яе:
    — Гэта ўсё пустыя высокія словы! Паспрабуйце нарэшце ясна сказаць, чаго вы хацелі? Паспрабуйце!
    — Чаго я хацела! О, лягчэй было б сказаць, чаго я не хацела. Я не хацела разыгрываць ролю шаноўнай дамы, не хацела быць падобнай да вашай маці, не хацела слухацца вашых турэмных сямейных парадкаў, не хацела гаварыць збітымі фразамі, адным словам, не хацела на кожным кроку забіваць у сабе тую Тэрэзу, якая... Вось бачыце, Бернар, хачу быць праўдзівай, а словы чамусьці гучаць так фальшыва!..
    — Гаварыце цішэй, вунь той месьё, што сядзіць перад намі, ужо азірнуўся.
    Цяпер Бернару хацелася толькі аднаго: хутчэй скончыць з усім гэтым. Але ён добра ведаў гэтую маньячку: пакуль не нацешыцца сваім дурным самааналізам, не змоўкне. I Тэрэза таксама разумела, што гэты чалавек, які на хвіліну наблізіўся да яе, ужо зноў стаў далёкім і чужым. Тым не менш яна вырашыла дагаварыць, нават спрабавала прыцягальную сілу сваёй непаўторнай усмешкі і надавала голасу нізкае хрыплаватае адценне, якое яму гэтак раней падабалася.
    — Дык вось, Бернар, ёсць Тэрэза, якая па прывычцы тушыць акурак, каб пе загарэўся верас; Тэрэза, якая любіла сама лічыць свае сосны і даходы; Тэрэза,
    якая ганарылася, што выншла замуж за аднаго з Дэскейру і заняла вартае яе месца ў адной з найболын шаноўных сем’яў у ландах; Тэрэза, якая была задаволена, што добра ўладкавалася ў жыцці... На самай справе, такая Тэрэза ёсць, яна жывая, сапраўдная. Але ёсць яшчэ і другая Тэрэза — такая ж сапраўдная і жывая! I я не магла ахвяраваць ёю дзеля першай.
    — Якая «другая»?
    Яна не ведала, што адказаць... Ён паглядзеў на гадзіннік. Яна сказала:
    — Час ад часу мне давядзецца прыязджаць да вас. Будуць справы і Мары паглядзець...
    — Якія справы? Кіраваць гаспадаркай буду я сам. He будзем вяртацца да гэтага. Мы ж пра ўсё дамовіліся з вамі. Вы будзеце займаць сваё месца на ўсіх афіцыйных цырымоніях, на сямейных урачыстасцях, калі гонар нашага роду і інтарэсы Мары будуць патрабаваць, каб нас з вамі бачылі разам. А ў такой вялікай сям’і, як наша, будуць, дзякуй богу, і вяселлі і пахаванні... Вунь дзядзька Мартэн... я здзіўлюся, калі ён дацягне да восені. Дык вось вам і нагода прыехаць і паглядзець Мары...
    Конны паліцэйскі паднёс да губ свісток, і нібы адкрыліся нябачныя шлюзы: цэлая армія пешаходаў перасякала вуліцу. А потым на чорны асфальт хлынулі таксі. «Трэба было мне тады ўцячы ў ланды, як гэта зрабіў Дагэр. Ісці сярод кволых чэзлых дрэўцаў, што растуць на той беднай зямлі... Ісці і ісці... Да поўнай знямогі... He хапіла б, мусіць, мне адвагі ўтапіцца ў глыбокай лагуне, як той пастух з Аржалузы, якому нявестка не давала есці. Але я змагла б легчы на пясок, заплюшчыць вочы... Праўда, вароны, мурашкі... Тыя чакаць не будуць...»
    Тэрэза глядзела на жывую чалавечую раку. Зараз яна кінецца туды. I рака прыме яе і панясе па сваіх бясконцых перакатах... Цяпер ужо няма куды падзецца... Бернар дастаў гадзіннік:
    — Без чвэрці адзінаццаць. Пара вяртацца ў атэль.
    — Вам не будзе горача ў дарозе?
    — Дзе там! Вечарам у машыне яшчэ і холадна можа быць.
    Тэрэза добра ведала тую дарогу, па якой сёння вечарам паедзе Бернар насустрач халоднаму ветру, які данясе да яго пах балота, смалы, травы, мяты, туману... Яна глядзіць на Бернара з той усмешкай, якая некалі вымушала жыхароў ландаў гаварыць: «Прыгажуняй мадмуазэль Тэрэзу не назавеш, але яна — сама абаяльнасць!..»
    Бернар... Калі б ты мог сказаць: «Я дараваў табе. Паедзем дадому...», і яна ўстала б і пайшла за табой...
    Але Бернар, які на момант і разгубіўся, і расхваляваўся, і дакараў сябе за гэта,— Бернар ужо быў у сваім звычайным настроі і баяўся ўсіх новых спраў і слоў, што выходзяць за межы штодзённай патрэбы. Ён ужо сумаваў па «каляіне», у якую ён зможа ўвайсці толькі сёння вечарам у Сэн-Клеры. Толькі там прыйдзе да яго душэўны спакой...
    — Я хачу апошні раз папрасіць у вас прабачэння, Бернар.
    Тэрэза вымаўляе гэтыя словы залішне ўрачыста і безнадзейна. Гэта была апошняя спроба аднавіць размову. Але Бернар пратэстуе:
    — He варта больш пра гэта...
    — Вы будзеце адзінокім. Няхай сабе я буду тут, а ўсё ж пейкае месца ў вашым жыцці займаць буду... Лепш было б мне памерці.
    Ён паціснуў плячыма і амаль весела папрасіў «не бедаваць па ім».
    — У кожным пакаленні Дэскейру быў свой стары
    халасцяк. На гэты раз ім суджана быць мне. Для такой ролі ў мяне ёсць усё неабходнае (вы ж не будзеце адмаўляць гэта?). Шкада толькі, што нарадзілася дачка, а не сын: прападзе імя. Але, калі б мы і жылі разам, мы не захацелі б мець другое дзіця... Так што ўсё ў парадку. Усё ідзе добра... He трэба мяне праводзіць. Пасядзіце яшчэ тут.
    Ён знакам паклікаў таксі і вярнуўся сказаць, што з афіцыянтам ён разлічыўся.
    Доўга глядзела яна на Бернараў бакал, у якім засталося крыху партвейну... Потым пачала разглядаць прахожых. Некаторыя, відаць, кагосьці чакаючы, хадзілі ўзад і ўперад. Адна жанчына двойчы азірнулася, з усмешкай паглядзела на Тэрэзу (работніца ці, можа, толькі апранута, як работніца?). Быў час, калі зачыняліся на перапынак швейныя майстэрні. Тэрэзе не хацелася ісці з кафэ. Тут было добра і ўтульна. Яна вырашыла сёння не шукаць Жана Азеведа і ўздыхнула з палёгкай,— ёй зусім не хацелася бачыцца з ім: зноў гаварыць, тлумачыць, падбіраць словы, выразы... Яна ведала Жана, але тых людзей, да якіх імкнулася яе душа, яна не ведала. Пра іх было вядома толькі тое, што яны захочуць паслухаць яе. I зноў словы...
    Больш Тэрэза не баялася адзіноты: яна ўжо адчувала, што варта толькі пачакаць, нерухома пасядзець, і вакол яе з’явіцца нейкі рух, нейкае хваляванне. Так, мусіць, спаўзаліся б да яе мурашкі, збягаліся б сабакі, калі б яе мёртвае цела назаўсёды засталося ў ландах. Яна прагаладалася. Устала з месца і ўбачыла ў люстэрку свой адбітак: што ж, гэтай маладой даме вельмі пасуе дарожны касцюм. Але твар яшчэ быў схуднелы, змучаны, скуласты. I нос нейкі зусім кароценькі. Тэрэзе падумалаея: «Я жанчына без узросту...»
    Яна паснедала на вуліцы Руаяль (менавіта там яна снедала калісьці ў сваіх марах). У атэль вяртацца не хацелася. Ад паўбутэлькі добрага віна па ўсім целе разлілася прьіемная цеплыня. Яна папрасіла цыгарэты. Нейкі малады чалавек за суседнім столікам дастаў запальнічку і паднёс ёй агонь. Яна ўсміхнулася. I падумаць толькі, што гадзіну назад ёй хдцелася паехаць разам з Бернарам. Трэсціся вечарам па цёмнай калдобістай лясной дарозе... А хіба так важна любіць толькі тую ці іншую мясціну, сосны ці клёны, акіян ці раўніну? Нічога яе цяпер не цікавіць, акрамя людзей, істот з крыві і плоці. «Мне дарагі не гэты каменны горад, не лекцыі, не музеі, а гэты ўзбуджаны лес, лес людзей, дзе нараджаюцца і бурляць такія пачуцці, з якімі не зраўняецца ніякая бура. Начныя стогны соснаў у Аржалузе краналі і трывожылі мяне толькі таму, што ў іх было нешта чалавечае».
    Тэрэза трохі выпіла і многа курыла. Яна свяцілася шчаслівай усмешкай. Старанна падмалявала губы, выйшла на вуліцу і пайшла куды вочы глядзяць...
    КЛУБОК ГАДЗЮК
    ...Божа, ведай, што мы самі не можам жыць у згодзе і ладзе, і не ведаем мы, чаго хочам, і ідзём усё далей і далей ад сапраўдных жаданняў нашых».
    Св. Тэрэза Авільская 1
    Вораг усіх сваіх блізкіх, у душы — нянавісць і сквапнасць,— ганебная натура! 1 тым не менш я хачу, каб вы паспагадалі гэтаму чалавеку, каб лёс яго хоць трошкі запаў вам у сэрца. Да самай смерці ўбогія імкненні і парывы засланялі ад яго святло... А яно ззяла так блізка, што часам яркія промні даходзілі і да гэтай істоты і апякалі яе... Нікчэмныя, убогія імкненні...
    Але перш за ўсё — людзі не такія ўжо і міласэрныя хрысціяне. Ён стаў іх пакутнікам і мучыцелем іх. Сярод нас еунь колькі строгіх суддзяў няшчаснага грэшніка! А менавіта яны і адеодзяць ад яго ісціну, і ніколі ёй ужо не прабіцца праз іх натоўп!
    He, не грошай, хацеў гэты скнара, не помсты прагнуў гэты еар’ят... Што ён любіў на самай справе, вы
    1 Св. Тэрэза Авільская (1515—1582) ушаноўваецца каталіцкай царквою як рэфарматар манастыроў; ёю напісаны містычныя трактаты: «Шляхі ўдасканалення», «Унутраны замак», «Кніга майго жыцця».
    даведаецеся, калі ў вас хопіць сілы і мужнасці выслухаць яго споведзь разам з апошнім прызнаннем, што перапыняецца смерцю...
    Частка першая
    I
    Ты не паверыш сваім вачам, калі адамкнеш мой сейф і знойдзеш там на стосе каштоўных папер гэтае пасланне! Можа, было б лепш даверыць гэтае пісьмо натарыусу, і ён перадаў бы яго табе пасля маёй смерці; або пакласці ў шуфляду пісьмовага стала,— дзеці, ведама, кінуцца туды адразу, калі яшчэ мой труп не паспее і астыць. Але справа ў тым, што многа год пісаў я ў думках і зноў перапісваў гэты доўгі ліст, і шмат разоў бяссоннымі начамі мне ясна бачылася, як ляжыць гэты дакумент помсты і адплаты на палічцы пустога сейфа. Дакумент, які рыхтаваўся амаль паўстагоддзя... Супакойся. Зрэшты, ты ўжо супакоілася: «Усе паперы там, на месцы». Я нібы чую гэты твой радасны вокліч. Ты вярнулася з банка і, не адхінуўшы нават жалобнага вэлюму, крычыш дзецям: «Усе паперы там, на месцы!»
    А так мала не хапіла, каб іх там не аказалася: я ўжо збіраўся зрабіць усё, што трэба. Варта было мне толькі захацець, і ў вас цяпер нічога не было б, акрамя дома і зямлі. На ваша шчасце, нянавісць мая патухла: я перажыў яе, хоць доўгі час быў перакананы, што гэта і ёсць маё самае моцнае, самае жывучае пачуццё... Але, прынамсі, на сёння яно пакінула мяне. I мне, старому, дабітаму чалавеку, сёння цяжка нават сабе ўявіць таго вар’ята, які цэлымі начамі не так абдумваў сваю помсту (гэтая бомба замаруджанага дзеяння
    была ўжо даўно зроблена з такой руплівасцю, што я ганарыўся ёю), як шукаў спосабаў пацешыцца ёю. Я хацеў тады дажыць да таго моманту, калі ты вернешся з банка і адамкнеш пусты сейф. Як бы ў вас усіх выцягнуліся твары! Трэба было толькі выдаць табе даверанасць на права адчыніць сейф не надта рана і не надта позна, каб пацешыць сябе апошняй радасцю і пачуць вашы безнадзейныя галасы: «Дзе каштоўныя паперы? Дзе паперы?..» I мне здавалася тады, што нават самая пакутлівая агонія не сапсавала б майго радаснага настрою. А я быў здольны на такое. Аднак хто і калі давёў мяне да гэтага? He быў жа я вылюдкам, пачварай.