Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Праз шчыліны аканіц прабіваецца дзённае святло. У змроку бялее маленькі жалезны ложак. 3-пад коўдры высунуліся дзве маленькія ручкі. На падушцы — яшчэ няпэўны дзіцячы профіль. Тэрэза глядзіць на крыху велікаватае вушка. Такое, як і ў мамы. Нездарма ж усе кажуць: «Дачушка — вылітая мама». Вось яна ляжыць сонная, спакойная... «Я пайду, каб памерці... Але гэтая мая часцінка застанецца, і спазнае яна сваю долю, нічога адтуль не выкінеш, нічога не зменіш. Усё паўторыцца: мары, імкненні, схільнасці... Закон крыві — непарушны закон...» Тэрэза недзе чытала, што даведзеныя да адчаю самазабойцы бяруць з сабой у магілу і дзяцей сваіх... Добрыя людзі, прачытаўшы такое, выпускаюць з рук газету: «Ды як гэта можна?..» Тэрэза — пачвара, і добра разумее, што такое можа здарыцца. Каб яшчэ трохі, і яна... Яна становіцца на калені і ледзь-ледзь датыкаецца губамі да маленькай ручкі. I што за дзіва: нешта нарастае ў глыбіні яе душы, падымаецца да вачэй, абпальвае шчокі: слёзы. Божа, яна ж ніколі не плакала!..
Тэрэза ўстала, яшчэ раз глянула на малую і пайшла ў свой пакой. Наліла вады ў шклянку і ў нерашучасці задумалася: які з трох ядаў выбраць?..
Акно было адчынена. Ужо пераклікаліся пеўні. Здавалася, сваім спевам яны разрывалі заслону туману, і толькі дзе-нідзе ў хваёвых галінах яшчэ заставаліся яго празрыстыя пасмы. Усё кругом было заліта святлом зары... Як жа развітацца з гэтым ззяннем? Смерць... Ніхто ж не ведае, што гэта такое... Тэрэза не была ўпэўнена, што гэта — небыццё. Яна не верыла, што там, на тым свеце нікога няма. Тэрэза ненавісная сама сабе за гэты сляпы страх. Яна і хвіліны не вагалася, калі збіралася піхнуць у бездань небыцця другога чалавека, а сама так упіраецца... Якая агідная баязлівасць! Божа, калі ты ёсць... (на нейкі момант перад вачыма ўсплывае тое шэсце на свята цела гасподняга,
кюрэ ў цяжкай пазалочанай мантыі, чаша, якую ён трымае абедзвюма рукамі, дрыготкія губы і знявечаны пакутлівы твар). Божа, калі ты ёсць, спыні злачынную руку, пакуль яшчэ не позна! А калі ж будзе воля твая і нікчэмная сляпая душа пераступіць парог жыцця, то хоць з любоўю прымі гэтую пачвару, створаную табой!.. Тэрэза выбрала хлараформ. Гэтая назва ёй больш знаёмая, менш палохала яе і чамусьці давала надзею на спакойны, салодкі сон. Трэба спяшацца. Дом ужо прачынаецца: жонка Бальёна з грукатам адчыніла аканіцы ў спальні цёткі Клары. Чаму яна так крычыць сёння? Звычайна старая разумела яе па губах. Забразгалі дзверы, нехта бяжыць па лесвіцы. Тэрэза ледзьве паспела прыкрыць стол сваёй хусткай, каб схаваць пакецікі з ядам. Без стуку ў пакой уляцела жонка Бальёна.
— Мадмуазэль Клара памерла! Я прыйшла, а яна нежывая ляжыць у пасцелі. Адзетая. Ужо халодная зусім, адубела...
Цётцы Клары, гэтай старой бязбожніцы, у рукі паклалі ружанец. На грудзях ляжала распяцце. Прыходзілі фермеры, станавіліся на калені, а перад тым, як пайсці, пільна аглядалі Тэрэзу («Хто ведае, можа, і старую яна са свету звяла»). Бернар паехаў у Сэн-Клер наказаць родным і выканаць неабходныя фармальнасці. Хутчэй за ўсё ён лічыў, што смерць гэтая вельмі дарэчы: адцягне ўвагу людзей ад галоўнага. Тэрэза глядзела на нябожчыцу, якая была ёй адданай да апошняга імгнення і нават сваёй смерцю перагарадзіла ёй дарогу да пагібелі. Што гэта? Выпадковасць? Супадзенне? Калі б хто сказаў, піто гэтак было наканавана лёсам, яна б толькі плячыма паціснула. Людзі шапталіся: «Вы бачылі? Стаіць і хоць бы выгляд зрабіла, што плача...» А ў думках сваіх Тэрэза гаварыла з той,
што ляжала ў труне: «Як жа мне цяпер жыць? Быць жывым трупам ды яшчэ сярод тых, хто мяне ненавідзіць?.. I нават не спрабаваць глянуць, што робіцца за кратамі гэтай турмы?..»
На пахаванні Тэрэза займала належнае ёй месца. А ў першую ж нядзелю яна з Бернарам паехала ў царкву. Бернар дэманстратыўна вёў яе пад руку, і замест таго, каб прайсці да сваёй лаўкі як звычайна, праз бакавы ўваход, ён спецыяльна правёў яе цераз неф. Тэрэза прыўзняла жалобны вэлюм толькі пасля таго, як села паміж свякроўю і мужам. Калона хавала маладую жанчыну ад прагных позіркаў прысутных, a насупраць яе быў толькі клірас. 3 усіх бакоў была яна акружана: ззаду — натоўп, справа — Бернар, злева — мадам дэ ля Траў. А перад ёю — толькі кюрэ. У суровым напружанні стаіць ён паміж двума хлопчыкаміслужкамі, штосьці ўмольна шэпча, крыху расставіўшы перад сабой рукі.
XI
Вечарам яны вярнуліся ў Аржалузу, але цяпер у дом Дэскейру, дзе шмат гадоў амаль ніхто не жыў. Каміны там дымілі, вокны зачыняліся дрэнна, a пад паточаныя шашалем і пагрызеныя пацукамі дзверы дзьмуў вецер. Але восень у той год выдалася такая добрая, што Тэрэза спачатку амаль не заўважала гэтых дробязяў. Кожны дзень Бернар хадзіў на паляванне і прападаў у лесе да самага вечара. Вярнуўшыся, ён адразу ішоў на кухню, каб перакусіць разам з Бальёнам. Да Тэрэзы даляталі прыглушаныя манатонныя галасы, звон посуду. У кастрычніку цямнее рана. Кнігі, якія прынеслі з роднага дому, Тэрэза ведала яшчэ з дзяцінства. А яе просьбу выпісаць кнігі з Бардо Бернар прапусціў міма вушэй. Адзінае, што ёй было дазволена — гэта папаўняць запас цыгарэт. Што рабіць?
Да чаго прыкласці рукі ў гэтыя доўгія вечары? Варушыць качаргою вуголле ў каміне... Але ад едкага дыму каціліся слёзы, пяршыла ў горле, якое і так было ўжо хворае ад тытуню. Як толькі старая служанка выносіла посуд з амаль некранутай вячэрай, Тэрэза адразу тушыла лямпу і клалася ў пасцель. Колькі бясконцых гадзін курчылася яна пад коўдрай, чакаючы выратавальнага сну!.. Цішыня Аржалузы не давала заснуць. Крыху лягчэй было, калі дзьмуў вецер: у журботнай скарзе, што гучала ў хваёвых вершалінах, было штосьці ад чалавечай спагады. Гэтыя гукі закалыхвалі, і ў непагадзь яна засынала хутчэй.
Нудныя і бясконцыя былі гэтыя вечары. Часам здаралася, што Тэрэза яшчэ завідна вярталася з прагулкі дамоў. I тады яна бачыла, як людзі цураюцца яе: мацяркі, яшчэ здалёк угледзеўшы яе, хапалі сваіх дзяцей і хутчэй валаклі іх на свой надворак, а пастухі, якіх яна нават ведала асабіста, ніколі не віталіся... Ах, як добра было б згубіцца ў вялікім, шматлюдным горадзе! Апынуцца ў самай гушчы людзей, якія цябе не ведаюць! А ў Аржалузе не знойдзеш чалавека, які не ведаў бы плётак пра яе (ёй нават прыпісвалі смерць цёткі Клары). Яна ніколі цяпер не адважылася б пераступіць чужы парог. 3 дому выходзіла тайком, дарогу выбірала як мага далей ад фермаў, а пачуўшы грукат сялянскага воза, хутчэй уцякала з гасцінца і хавалася ў лесе. Хадзіла яна хутка, подбегам, нібы напалоханы звер, а адпачывала толькі ў глухіх лясных зарасніках...
У нядзелю ў царкве яна не адчувала такога страху, і там ёй было крыху лягчэй. Ёй здавалася, што тут, у Сэн-Клеры, да яе людзі ставяцца больш-менш прыхільна... Яна не ведала, што бацька і Бернарава сям’я з усяе сілы стараліся зрабіць з яе нявінную ахвяру, да смерці напалоханую гнюсным паклёпам: «Мы баімся, што няшчасная ўжо і не паправіцца. Нікога не хоча
бачыць. I ведаеце, доктар сказаў не пярэчыць ёй. Бернар клапоціцца пра яе, усё робіць, што толькі можна. Але бачыце... псіхіка яе парушана».
Апошняя ноч кастрычніка. Шалёны вецер наваліўся на Аржалузу. Трашчалі дрэвы, страшна гуло ў коміне.
Тэрэза драмала, і ёй здавалася, што да яе далятае шум далёкага акіяна... А раніцай яе пабудзілі іншыя гукі. Яна адчыніла аканіцы, аднак святлей у пакоі не стала: дробны асенні дождж барабаніў па чарапічных стрэхах, па яшчэ густым дубовым лісці. У той дзень Бернар не выходзіў з дому. Тэрэза закурыла цыгарэту, кінула, выйшла на лесвічную пляцоўку... Яна чула,, што і Бернару не спіцца: ён хадзіў з пакоя ў пакой. Да яе дайшоў пах моцнага тытуню ад яго люлькі, які перабіў водар яе слабых цыгарэт. Яна пазнала гэты пах, і ён нагадаў ёй пра мінулае...
Першы дзень глыбокай восені... А колькі ж яшчэ такіх дзён адведзена ёй адпакутаваць у гэтым пакоі ля каміна, дзе ледзьве тлеюць вугалі?.. Ад сырасці па кутках паадставалі шпалеры... На сценах яшчэ віднеліся сляды ад сямейных партрэтаў, якія Бернар перавёз у Сэн-Клер. На іх месцы засталіся толькі ржавыя, цяпер ужо непатрэбныя цвікі. На каміне ў трайной раме, падробленай пад чарапаху, фатаграфіі: выцвілыя, бледныя. Нібы смерць, забіраючы тых людзей, прайшлася і па іх партрэтах: Бернараў бацька, бабуля і сам Бернар у маленстве з чубком на лобе і локанамі да плячэй.
Пражыць тут увесь гэты дзень... А потым тыдні, месяцы...
Вечарэла. Тэрэза не вытрымала: ціхенька адчыніла дзверы, спусцілася па лесвіцы і зайшла на кухню. Бернар ад нечаканасці ўскочыў са свайго месца, Баль-
ён перастаў чысціць стрэльбу, а яго жонка выпусціла з рук вязанне.
— Вы што, спужаліся мяне?
— Заходзіць на кухню вам забаронена. Хіба вы не ведаеце?
Тэрэза нічога не адказала і падалася да дзвярэй. Бернар спыніў яе:
— Раз вы ўжо тут... то лічу неабходным паведаміць, піто быць у гэтым доме больш у мяне няма патрэбы. У Сэн-Клеры нам удалося схіліць да вас сімпатыі людзей. Усе лічаць або робяць выгляд, што лічаць, вас трохі... неўрастэнічнай. Мы пераканалі ўсіх, што вы захацелі пажыць адна, а я часта прыязджаю да вас. 3 сённяшняга дня я вызваляю вас ад абавязку ездзіць у царкву...
Тэрэза прамармытала, што ёй «зусім не было непрыемна» хадзіць на месу. Бернар перапыніў яе і сказаў, што гаворка не пра тое, што ёй прыемна, а што не. Тое, чаго хацеў Бернар са сваёю сям’ёй, было дасягнута.
— Вось, а раз меса для вас нічога не значыць...
Тэрэза памкнулася штосьці сказаць, але не... змаўчала. А Бернар уладарна запатрабаваў, каб яна ніводным сваім рухам, ніводным словам не сапсавала гэтага нечаканага хуткага поспеху. Яна спыталася пра здароўе Мары. Ён адказаў, што Мары адчувае сябе добра і заўтра разам з Аннай і мадам дэ ля Траў паедзе ў Балье. Ён і сам там пабудзе нейкі час — месяцы два, не больш. Потым ён адчыніў дзверы і даў Тэрэзе выйсці.
На золку яна чула, як Бальён запрагаў каня. Потым пачуўся Бернараў голас, заржаў конь і загрукаталі колы... I зноў ліў дождж — на чарапічныя стрэхі, на запацелыя вокны, на пустое поле, на ўсе сто кіламетраў ландаў і балотаў, на бясконцыя дзюны, на ўвесь акіян...
Тэрэза дакурыла цыгарэту і запаліла ад яе новую. Недзе гадзіны ў чатыры яна накінула плашч і выйшла прайсціся пад дажджом. Але праходка не ўдалася: у цемры ёй стала боязна і яна вярнулася. Агонь у KaMine патух. Дрыжучы ад холаду, яна лягла ў пасцель. Гадзін у сем служанка прынесла яечню, падсмажаную на сале. Ёй ужо абрыдзеў пах свінога тлушчу. Кожны дзень адно і тое: альбо яечня, альбо кансервы... Жонка Бальёна апраўдвалася, што нічога лепшага ў яе няма, бо месьё Бернар забараніў рэзаць курэй. Яна пачала бурчаць, што сэрца ў яе хворае, ногі ацяклі, а тут цягайся туды-сюды без толку... He пад сілу ўжо ёй такая работа, і толькі, каб уважыць гаспадара...