Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Бернар прачнуўся ад іх гоману, надзеў халат і чакаў у гасцінай. He, ніколі не забыць Тэрэзе той сцэны, што разыгралася паміж братам і сястрой... Гэты чалавек, які змог груба схапіць за рукі змучанае няшчаснае дзяўчо, завалачы па лесвіцы на трэці паверх, кінуць у спальню і замкнуць дзверы,— гэты чалавек — твой муж, Тэрэза! Гэта той самы Бернар! I праз дзве гадзіны ён будзе тваім суддзёй... Гонар сям’і — гэта Бернараў шчыт, і гэты чалавек заўсёды, пры любых абставі-
нах, ведае, што трэба рабіць дзеля інтарэсаў сям’і... Ты вось са страхам і трывогай рыхтуеш апраўдальную прамову. Але ж толькі людзі без сваіх прынцыпаў могуць пачуць і зразумець чужыя довады. Бернар пасмяецца з тваіх апраўданняў: «Я ведаю, што мне трэба рабіць». Ён ведае. Гэта праўда. А калі ўсё ж і ўзнікнуць сумненні, то ён скажа: «Мы абмеркавалі гэта ў сям’і і лічым, што...» Няўжо ты думаеш, што ён яшчэ не вынес табе прыгавору? Лёс твой вырашаны раз і назаўсёды, так што лепш пастарайся заснуць.
VIII
Пасля таго, як бацькі забралі зламаную Анну дамоў, у Сэн-Клер, Тэрэза амаль да самых родаў жыла ў Аржалузе. Вось калі яна як мае быць спазнала цішыню тых бясконцых лістападаўскіх начэй! Пісьмо, пасланае Жану Азеведа, засталося без адказу. Напэўна, ён вырашыў, што нічога, акрамя нуды, перапіска з нейкай правінцыялкай яму не дасць. Да таго ж цяжарная жанчына... А што можа быць прыемнага ў такім усламіне? Магчыма, цяпер, на адлегласці, Тэрэза здавалася гэтаму парыжскаму шалапуту прэснай і нецікавай? Канешне, яму больш даспадобы прытворная вытанчанасць, ускладнёнасць, рысоўка. Але што ён мог зразумець у гэтай падманлівай прастаце, у гэтым ясным прамым позірку, у гэтых упэўненых рухах?.. Відаць, і яе ён лічыў здольнай злавіць яго на слове, гатовай усё кінуць і бегчы за ім. Жан Азеведа асцерагаўся жанчын, якія занадта хутка здаюцца і складаюць зброю, калі мужчына яшчэ нават не паспеў зняць асады. Больш за ўсё на свеце ён баяўся такіх перамог!
Між тым Тэрэза імкнулася зразумець духоўны свет гэтага юнака. Але кнігі, якія яна выпісала з Бардо, здаліся ёй незразумелымі. А Жан быў ад іх у захапленні!
Марудна ішоў час. Тэрэза жыла, нічога не робячы. I дарэмна было б угаворваць яе шыць пялёнкі ці распашонкі будучаму дзіцяці. «Ого! Гэта не для яе...» — з папрокам гаварыла свякроў.
У вёсцы шмат жанчын памірае пры родах. I Тэрэза да слёз даводзіла сваю цётку, паўтараючы, што і ёй гэтага не вытрымаць, і яна памрэ, як некалі яе маці. I заўсёды дадавала, што ёй усё роўна: жыць ці памерці. Якая хлусня! Ніколі ёй так не хацелася жыць, як тады. Ды і Бернар ніколі так не клапаціўся пра яе. «Не, не мяне ён аберагаў, а таго, каго я насіла ў сабе». Дарэмна ён са сваім жахлівым мясцовым акцэнтам бубніў адно і тое: «Вазьмі яшчэ пюрэ... He еш рыбы... Ты сёння і так ужо многа хадзіла...» Усё гэта пралятала міма вушэй, бо гэтак клапоцяцца пра наймічкукарміцельку, каб у яе было добрае малако. Бернар і яго бацькі бераглі мяне як свяшчэнны сасуд з будучым нашчадкам іх роду. I несумненна, што пры выпадку яны ахвяравалі б мною дзеля гэтага эмбрыёна. Я страціла адчуванне свайго ўласнага існавання. Для іх я была ўсяго толькі лазой вінаграднай: значэнне меў толькі плод, які выспяваў у маім лоне.
Вось так у змроку і адзіноце жыла я да канца снежня. Святло ад нашага панурага дома адгароджвала чорная сцяна хваёвага лесу. А тут яшчэ гэтыя бясконцыя асеннія дажджы!.. Зямля зрабілася непраходным балотам. Ужо ледзьве можна было праехаць па адзінай дарозе ў Сэн-Клер. I тады мяне перавезлі ў Бернараў дом. Тут было трохі больш святла, чым у нас, у Аржалузе. Старыя платаны на плошчы ўсё яшчэ змагаліся з ветрам і дажджом за свае апошнія лісты...
Цётка Клара не магла жыць у чужым доме і адмовілася пераехаць разам са мной. Але часта, нават у самую непагадзь, яна прыязджала да мяне ў сваім ста-
рым фаэтоне. Прывозіла мне гасцінцаў, ласункаў, якія я так любіла ў дзяцінстве, і як яна думала, люблю і цяпер: шэрыя жытнія пампушкі з мёдам, салодкі пірог пад назвай «фугас» ці «румаджад».
Анну я бачыла толькі за сталом. Яна ніколі са мной не размаўляла. 3 усім яна змірылася, асунулася і неяк адразу страціла сваю свежасць. Старанна зачасаныя назад валасы адкрывалі непрыгожыя, нібы з воску, вушы. Імя маладога Дэгілема называць пры ёй ніхто не адважваўся. Але мадам дэ ля Траў пераконвала мяне, што хаця Анна яшчэ не дала сваёй згоды на гэты шлюб, цяпер яна ўжо не гаворыць і «не». Ах, як разгадаў яе Жан! Нямнога ж спатрэбілася часу, каб накінуць на яе аброць і ўціхамірыць!
Бернару стала горш, бо ён зноў пачаў выпіваць перад абедам.
А пра што гаварылі гэтыя людзі вакол мяне? floepa памятаю гэтыя бясконцыя размовы пра кюрэ (мы жылі акурат насупраць яго). Яны ніяк не маглі даўмецца, чаму кюрэ на дзень па чатыры разы праходзіў цераз плошчу, а дамоў вяртаўся нейкай другой дарогай...
Успамінаючы свае размовы з Жанам Азеведа, Тэрэза цяпер лепш прыглядалася да гэтага яшчэ маладога свяшчэнніка. Ён нібы цураўся сваіх прыхаджан, і ўсе яны лічылі яго ганарліўцам: «Не такі тут патрэбен кюрэ». Ён быў рэдкім госцем у сям’і дэ ля Траў, але Тэрэза звярнула ўвагу на яго прыгожы высокі лоб і пабеленыя сівізной скроні. «Жыве сабе чалавек адзін: ні сяброў, ні знаёмых. Як жа ён бавіць час у гэтыя доўгія вечары?.. Чаму выбраў сабе такую дарогу?..» «Ён вельмі дакладна і строга выконвае ўсё, што патрабуецца,— гаварыла мадам дэ ля Траў.—Штовечар чытае малітвы, але не хапае яму божага дару. Пра яго не скажапі, што ён надта набожны. А наша дабрачыннае таварыства, ён жа яго зусім закінуў». Яна скардзілася, што кюрэ распусціў аркестр, створаны папячыцелем тава-
рыства, перастаў вадзіць дзяцей на футбольныя матчы: «Гэта вельмі добра, піто ён сядзіць, уткнуўшы нос у свае кнігі, але ж так нядоўга і прыход упусціць».
Тэрэза некалькі разоў хадзіла ў царкву, каб паслухаць кюрэ. «Ну, дарагая, што гэта вы сабе ўздумалі? У вашым становішчы можна і не хадзіць на службу. Пропаведзі свяшчэнніка тычыліся дагматаў, прынцыпаў маралі і былі залішне агульныя, безаблічныя. Але Тэрэзу цікавілі перапады ў яго голасе, інтанацыі, яго жэсты і рухі... Часам нейкае слова здавалася ёй асабліва значным... Ах, можа, ён дапамог бы разабрацца ў заблытаным клубку яе пачуццяў і думак? Ён жа такі непадобны на ўсіх астатніх... I ён таксама ўспрымае жыццё трагічна... Да сваёй глыбокай унутранай адзіноты ён дадаў яшчэ і пустыню, якую стварае сутана вакол таго, хто яе апрануў... Якую падтрымку, якое суцяшэнне мог ён знаходзіць у гэтых штодзённых царкоўных абрадах? Тэрэзе захацелася пайсці на яго службу ў будзённы дзень, калі ў царкве нікога не бывае, акрамя хлопчыка з хору, а свяшчэннік, схіліўшыся над кавалачкам хлеба, мармыча малітву... Аднак пачэснае сямейства ды і ўсе жыхары гарадка ўспрынялі б гэта як страшэннае дзівацтва і пачалі б крычаць, што яна кінулася ў лона хрысціянства.
Колькі ні адпакутавала Тэрэза ў гэтую пару, але толькі пасля родаў яна па-сапраўднаму зразумела, што не зможа вынесці такое жыццё. Вонкава гэта ніяк не выяўлялася. Ніякіх сцэн з Бернарам. Да яго бацькоў яна ставілася з большай павагай, чым ён сам. Але трагедыя ў тым якраз і была, што не знаходзілася ніякіх падстаў для разрыву і нічога, здавалася, не можа перашкодзіць гэтаму нуднаму жыццю так цячы да самай смерці. Калі ў сям’і няма згоды, то для таго, каб адбыўся раскол, патрэбны сутычкі. Аднак Тэрэза амаль не
сварылася з Бернарам і яшчэ меній — з яго бацькамі. Іх словы не даходзілі да яе, і ёй і ў галаву нават не прыйшло б адказаць гэтым людзям. Нябачная сцяна ўстала паміж ёю і імі. I адны і тыя ж, нават самыя значныя, словы разумеліся па-рознаму. А калі часам у Тэрэзы і вырьіваўся шчыры крык душы, то ўсе расцэньвалі гэта не інакш, як яшчэ адзін капрыз. «Я раблю выгляд, што не чую,— гаварыла мадам дэ ля Траў,— а калі яна настойвае на сваім, то не надаю ніякага значэння яе крыкам. Хай ведае: у нас такія выкрунтасы не праходзяць...»
Між тым было ў паводзінах нявесткі тое, што папраўду дапякала свекрыві. Тэрэза з сябе выходзіла (і гэта не заўсёды ўдавалася схаваць), калі сваякі і знаёмыя ахкалі, што маленькая Мары — вылітая мама: «От ужо дзе дачушка! Ад такой адрачыся ніяк нельга!..» А ў адказ чуўся злосны Тэрэзін голас: «Ды яна зусім на мяне непадобная! Паглядзіце, якая яна смуглая, вочы чорныя, як вугалькі. А вось мае фатаграфіі — я была бялявая дзяўчынка».
Тэрэза не хацела мець хоць што-небудзь агульнае з гэтай малечай, плоць ад плоці яе. I ўжо па гарадку пайшлі плёткі, што яна пазбаўлена мацярынскага пачуцця. «Што вы! Тэрэза па-свойму любіць дачку,— паўтарала мадам дэ ля Траў.— Вядома, ад яе не дачакаешся, каб яна паглядзела, як купаюць малую ці мяняюць пялёнкі. Гэта не ў яе звычаі. Але я сама бачу, як цэлымі вечарамі яна сядзіць над калыскай і ўсё глядзіць, глядзіць, як спіць Мары... Ведаеце, нават курыць перастала... Урэшце, нянька ў нас такая, што кожны пазайздросціць. Дый напіа Анна тут. От ужо з каго будзе маці! Вось пабачыце!..»
I, праўда, з таго часу, як у доме з’явілася дзіця, Анна нібы ажыла. Жанчыну заўжды цягне да калыскі, але Анна была на сёмым небе, калі брала малую на ру-
кі. Каб часцей забаўляцца з Мары, яна нават памірылася з Тэрэзай. Але як далёка было гэтае прымірэнне ад іх колішняй непадробнай, шчырай дружбы!.. Болып за ўсё Анна баялася, што ў Тэрэзы ўзнікне мацярынская рэўнасць: «Бо малая ведае мяне лепш, чым сваю маму: як убачыць — смяецца, радуецца. Учора Мары была ў мяне на руках, і калі Тэрэза хацела яе забраць,! малая расплакалася. Яна больш любіць мяне, і мне нават няёмка перад Тэрэзай...»
Але дарэмна турбавалася Анна. У той перыяд жыцця Тэрэзу нічога не кранала, нават родная дачка. I людзей, і рэчы, і сваё цела яна ўспрымала як нейкі міраж, як густы туман, што навіс над яе істотай. У гэтым небыцці адзін толькі Бернар быў пачварнай рэчаіснасцю: яго дужая постаць, гугнявы голас, упэўнены тон і бясконцая самазадаволенасць... Пайсці, уцячы адсюль... Але як?.. I куды?..
Першыя гарачыя дні яшчэ болып прыгняталі Тэрэзу. Аднак нічога яшчэ не прадракала таго ўчынку, да якога яна ўжо была гатовая. Як прайшоў гэты год? Тэрэза не можа прыгадаць ніякіх канфліктаў, ніякіх сварак. Успамінаецца толькі адзін дзень, калі Бернар здаўся ёй асабліва брыдкім і агідным: было гэта на свята цела гасподняга. Раніцай Тэрэза глядзела праз шчыліну паміж аканіцамі на хросны ход. Бернар быў, бадай што, адзіны мужчына ў гэтай працэсіі. Плошча імгненна апусцела, нібы на вуліцу замест традыцыйнага ягняці вьіпусцілі льва. Людзі пахаваліся, каб не здымаць шапак ці не падаць на калені перад працэсіяй. Але як толькі святочны натоўп мінаў дом, там зноў адчыняліся дзверы і вокны. Тэрэза пільна прыглядалася да кюрэ, які ўзначальваў працэсію. Ішоў ён амаль што з заплюшчанымі вачыма, трымаючы ў руках сваю дзіўную ношу. Губы яго варушыліея: аб чым маліў ён