Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
і Тэрэза ўжо адчувала смерць, як толькі гэта можа адчуваць жывы чалавек...
Вочы яе прывыклі да цемры, і Тэрэза на паваротцы дарогі пазнала ферму, нізкія пабудовы якой былі падобныя на вялізных сонных жывёлін. Тут некалі Анна заўсёды палохалася сабакі, які кідаўся пад колы яе веласіпеда. Крыху воддаль ад дарогі ў лагчыне рос алешнік, дзе ў самыя спякотныя дні халадок асвяжаў расчырванелыя шчокі сябровак. Дзяўчынка на веласіпедзе, яе ўсмешка, белыя зубы, капялюшык ад сонца, дзіньканне веласіпеднага званка і радасны голас: «Глядзі! Я пускаю руль і еду без рук!» — усё гэта яшчэ захоўвае памяць... I гэта ўсё, што застаецца ад перажытага!... I гэта ўсё, ад чаго можа спачыць ушчэнт змучанае сэрца!..
I ў такт цоканню капытоў коніка, што бяжыць трушком, Тэрэза машынальна паўтарае: «Марнае маё жыццё — нікчэмнае маё жыццё — адзінота бязмерная мая — няўцешная доля мая». Ах, ёсць адзінае, што можа ўратаваць... Але хіба Бернар на гэта здольны?.. О, калі б ён сустрэў яе з адкрытымі абдымкамі і нічога не пытаўся!.. О, калі б магла яна прытуліцца галавой да чалавека і адчуць яго жывое цяпло!..
Вось і той узгорак жытняга поля, дзе калісьці ў гарачы дзень сядзеў Жан Азеведа. А яна ж тады паверыла, што ёсць на свеце такое месца, дзе яна магла б расквітнець,—■ сярод людзей, якія зразумеюць яе, магчыма, будуць захапляцца ёю і дарыць ёй сваю любоў! Але адзінота навалілася на яе, як балячкі на пракажонага: «Ні для мяне, ні супраць мяне ніхто ўжо нічога зрабіць не можа».
— А вунь і нашы насустрач ідуць.
Бальён нацягнуў лейцы. Два цені набліжаліся да фаэтона. Бернар — ён жа яшчэ зусім слабы... А ўсё ж такі выйшаў сустракаць... Мусіць, хоча хутчэй пачуць, чым усё скончылася... Тэрэза высоўваецца з фаэтона
і яшчэ здалёк крычыць: «Справа спынена!» А ў адказ гучыць сухая рэпліка: «Ды хіба магло быць інакш!» Бернар дапамог цётцы Клары залезці ў фаэтон, сам узяў лейцы, а Бальёну сказаў ісці пехатой. Цётка Клара села паміж Бернарам і Тэрэзай. Давялося крычаць ёй у самае вуха, што ўсё абышлося добра і справа ўладзілася (старая дагэтуль мела даволі цьмянае ўяўленне пра ўсю гэтую драму). Як звычайна, цётка пачала гаварыць, гаварыць без перадыху: «У іх толькі адна тактыка,— гнеўна паўтарала яна,— і цяпер зноў пачынаецца справа Дрэйфуса Паклёп — на гэта яны майстры! Ну што ж, паклёпнічайце, але ведайце, што праўды не схаваеш. Сілы ў іх хапае, і дарэмна рэспубліканцы перасталі трымаць вуха востра. Ім адно дай паблажку, і гэтыя смярдзючыя жывёліны добрага чалавека з вантробамі з’ядуць...» Тэрэза з удзячнасцю слухала цётчыну гамонку: хоць на нейкі момант адцягвалася страшная, непазбежная размова з мужам...
Потым цётка Клара, цяжка дыхаючы, падымалася па лесвіцы. У руках у яе быў падсвечнік з запаленымі свечкамі:
— А вы што, яшчэ не будзеце класціся? Тэрэза, ты ж, пэўна, стамілася. Там мы пакінулі табе талерку булёну і халодную курыцу.
Бернар і Тэрэза ўсё яшчэ стаялі ў прыхожай. Старая бачыла, як Бернар адчыніў дзверы ў гасціную, прапусціў наперад Тэрэзу і сам пайшоў следам. О, калі б яна не была глухая!.. Яна абавязкова ціхенька па-
1 Судовая справа па несправядлівым абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Германіі афіцэра французскага Генеральнага штаба Альфрэда Дрэйфуса (1859—1935). Нягледзячы на адсутнасць доказаў, ваенны суд прыгаварыў А. Дрэйфуса ў снежні 1894 г. да пажыццёвай катаргі, але пад актыўным націскам перадавых рабочых, сацыялістаў, прагрэсіўнай інтэлігенцыі ён быў памілаваны (1899), а потым поўнасцю рэабілітаваны (1906 г.).
дышла б да дзвярэй і ўсё падслухала!.. А так ніхто і не думае яе асцерагацца: жывая, а нібы замураваная... I ўсё ж цётка патушыла свечкі, вобмацкам спусцілася на першы паверх і зірнула ў замочную шчыліну: Бернар якраз перастаўляў лямпу. Яго ярка асветлены твар меў нейкі напалоханы і адначасна ўрачысты выгляд. Тэрэза сядзела спіной да дзвярэй. Яе паліто і капялюшык ляжалі на крэсле. Ад яе мокрых боцікаў, што стаялі каля каміна, ішла пара. На імгненне яна павярнулася тварам да мужа, і старая з радасцю ўбачыла, што Тэрэза ўсміхаецца.
Так, Тэрэза ўсміхалася. За тыя кароткія хвіліны, пакуль яна ішла побач з Бернарам ад канюшні да дому, ёй раптам стала ясна, як трэба сябе паводзіць: адно толькі набліжэнне гэтага чалавека ўшчэнт разбіла ўсялякую надзею, што ён выслухае, зразумее яе... Як мяняюцца ў разлуцы нашы ўяўленні пра людзей, якіх мы добра ведаем! На працягу ўсёй гэтай паездкі яна падсвядома прымушала сябе ствараць у душы новы вобраз Бернара, здольнага зразумець ці хоць паспрабаваць зразумець... А ўбачьіла яго такім, якім ён і быў у сапраўднасці,— чалавекам, які ніколі, ні разу ў жыцці не паставіць сябе на месца другога і не паспрабуе нават убачыць тое, што бачаць другія... I ўвогуле, ці будзе ён яшчэ слухаць яе?.. Ён хадзіў узад-уперад па вялікім сырым пакоі. Пад яго нагамі патрэсквала падлога. На жонку не глянуў ні разу. Ён быў увесь заняты тым, што ўжо даўно абдумаў і што павінна было вось-вось прагучаць. Зрэшты, Тэрэза таксама ўжо ведала, што яна зараз скажа яму. Самае простае выйсце — гэта тое, над якім яны ніколі і не задумваліся. Яна збіралася сказаць: «Я пайду, Бернар. Пра мяне не турбуйся. Калі хочаш, я пайду зараз жа і знікну ў начным змроку. Hi лес, ні цемра мяне не палохаюць. Гэта мае
старыя сябры. Я была створана па вобразу і падабенству гэтага бясплоднага чэзлага краю, дзе няма нічога жывога, акрамя пералётных птушак ды дзікоў. Можаш выкрасліць мяне са свайго жыцця. Спалі ўсе мае фатаграфіі. Няхай мая дачка ніколі не пачуе імя сваёй маці. Няхай уся ваша сям’я лічыць, што мяне і не было ніколі...»
I ўжо Тэрэза адкрыла рот. I ўжо з вуснаў зляцела:
— Дазволь мне знікнуць, Бернар.
Пачуўшы яе голас, Бернар павярнуўся і кінуўся да яе. На лобе ў яго набраклі жылы:
— Што?! Ты асмельваешся гаварыць пра нейкія свае жаданні? Даволі! Больш ні слова! Цяпер ты будзеш толькі слухаць і выконваць мае загады! Чуеш?!.
Ён гаварыў без запінкі старанна абдуманымі фразамі. Ён абапёрся на камін, дастаў з кішэні паперку і, час ад часу заглядваючы ў яе, сурова гаварыў, гаварыў... А Тэрэза яго ўжо не баялася. Ёй нават захацелася засмяяцца: які ж ён усё-такі смешны! I навошта ён усё гэта дэкламуе, ды яшчэ з такім вымаўленнем, з якога не смяюцца хіба што толькі ў Сэн-Клеры? Усё роўна яна паедзе. Навошта іграць гэтую трагедыю? Невялікая бяда, калі б на аднаго дурня стала менш! Яна заўважае на белым лістку паперы яго дрыготкія пальцы, недагледжаныя пазногці. Манжэтаў ён, безумоўна, не носіць. Ён з тых мужыкоў, на якіх пальцамі паказваюць, калі яны вылазяць са сваёй глушы. А жыццё іх ніякай карысці не дае. Такія не патрэбны ні справе, ні ідэі, ні людзям... Увогуле, мы толькі па прывычцы надаём такое вялікае значэнне існаванню чалавека. Рабесп’ер меў рацыю, дый Напалеон і іншыя... Бернар убачыў усмешку на твары ў жонкі і раз’юшана павысіў голас. Воляй-няволяй Тэрэзе даводзіцца слухаць:
— Ты ў маіх руках!.. Гэта ты хоць разумееш? Ты будзеш рабіць толькі тое, што вырашыць наша сям’я, а калі не...
— А калі не — то што тады?
Яна болып не хацела прытварацца абыякавай і загаварыла дзёрзкім, насмешлівым тонам:
— Ты спазніўся! Ты сведчыў на судзе на маю карысць! I ты не зможаш забраць сваіх слоў назад. Інакш цябе самога засудзяць за лжывыя паказанні...
Заўсёды могуць адкрыцца новыя факты! Дарэчы, адзін такі факцік схаваны ў маім сейфе. Дзякуй богу, тэрміну даўнасці ён не мае.
Яна здрыганулася і спыталася:
— Чаго ты хочаш ад мяне?
Ён унурыўся ў сваю паперку, а Тэрэза некалькі секунд прыслухоўвалася да мёртвай цішыні Аржалузы. Да першых пеўняў яшчэ далёка. А цяпер ніводзін ручаёк не цурчыць у гэтай пустыні, і самы нясмелы подых ветру не парушыць спакою хваёвых вершалін...
— Я пакідаю ўбаку мае асабістыя меркаванні. He пра мяне гутарка. Самае галоўнае — гэта сям’я. Інтарэсы сям’і — вось што заўсёды вызначала і вызначае ўсе мае рашэнні. I толькі дзеля таго, каб выратаваць гонар сям’і, я пайшоў на падман перад судом. Няхай судзіць мяне за гэта бог...
Гэты напышлівы тон прыгнятаў Тэрэзу. Ёй хацелася папрасіць Бернара гаварыць прасцей.
— Для нашай сям’і вельмі важна, каб усе лічылі, што я абсалютна ўпэўнены ў тваёй невінаватасці. Трэба, каб усе думалі, што жывём мы з табой у поўнай згодзе. Разам з тым, я хачу як мага больш надзейна засцерагчы сябе...
— Я наводжу на цябе страх, Бернар?
Ён прамармытаў:
— Страх? He. Жудасць! — I потым: Паслухай, больш да гэтага я вяртацца не хачу. Таму трэба ўсё вырашыць раз і назаўсёды. Заўтра ж мы паедзем адгэтуль і будзем жыць у нашым доме. Мне надакучыла гэтая твая глухая цётка. Снеданне, абед і вячэру табе
будзе падаваць жонка Бальёна ў тваю спальню. Ва ўсе астатнія пакоі заходзіць табе забараняецца. Хадзіць па лесе можаш колькі захочаш. У нядзелю разам будзем ездзіць на месу ў Сэн-Клер: трэба, каб людзі бачылі, як ты ідзеш са мной пад руку. У першы чацвер кожнага месяца будзем ездзіць у адкрытым экіпажы ў Б. да твайго бацькі на кірмаш, як гэта мы заўсёды рабілі.
— А Мары?
— Заўтра Мары разам з нянькай паедзе ў Сэн-Клер, а потым мая маці павязе яе на поўдзень нібыта на лячэнне. Спадзяюся, ты і не разлічвала, што табе пак|нуць дачку. Яе таксама трэба схаваць ад небяспекі. У выпадку маёй смерці да яе пяройдзе ўся спадчына... Дык чаму ж пасля мужа не прыбраць і дачку?
Тэрэза ўскочыла з месца і ледзьве стрымала крык:
— Няўжо ты думаеш, што я зрабіла гэта, каб захапіць твае сосны?..
3 тысячы патаемных вытокаў яе ўчынку гэты дурань не ўбачыў ніводнага і прыдумаў сабе самую ганебную прычыну.
— Ну вядома, прычынай усяго былі сосны. А што ж яшчэ? Я шукаў метадам выключэння. Ці, можа, у цябе ёсць які-небудзь другі матыў?.. Урэшце, усё гэта ніякага значэння ўжо не мае і зусім не цікавіць мяне. Ты для мяне цяпер — нішто. Праўда, адзінае, што яшчэ ў цябе застаецца — гэта маё прозвішча... Праз некалькі месяцаў, калі ўсе пераканаюцца, што ў нас мір і згода, і Анна выйдзе замуж за маладога Дэгілема... Дарэчы, ты хоць ведаеш, што Дэгілемы папрасілі адклаеці вяселле? Яны хочуць яшчэ падумаць... Словам, калі ўсё гэта ўладзіцца, я змагу, нарэшце, пераехаць у Сэн-Клер, а ты... Ты застанешся тут... Мы скажам, што ў цябе неўрастэнія ці што-небудзь такое...