Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
— Вар’яцтва, напрыклад.
— He, гэта магло б некалі пашкодзіць Мары. Прыдумаем што-небудзь прыстойнае... Вось так, дарагая!
Тэрэза шэпча:
— У Аржалузе... да самай смерці...
Яна падышла да акна і адчыніла яго. У гэты момант Бернар святкаваў сваю перамогу над гэтай жанчынай: ён заўсёды крыху пабойваўся яе, адчуваў сябе прыгнечаныы і зняважаным. Але сёння — ён яе ўладар! Няхай зразумее, што ён, яго сям’я, усе пагарджаюць ёю! Бернар ганарыўся сваёй стрыманасцю. Нездарма маці столькі разоў паўтарала ўсім, што ён — святы чалавек. Уся сям’я была ў захапленні ад яго высакароднасці. I ўпершыню ў жыцці адчуваў ён веліч сваёй душы. Калі ён ляжаў у клініцы і яму асцярожна намякнулі, што жонка збіралася яго атруціць, трэба было бачыць, з якою жалезнай вытрымкай выслухаў ён такую страшную навіну. Між тым, гэта не каштавала яму ніякіх намаганняў: хіба чым узрушыш чалавека, няздольнага ні кахаць, ні ненавідзець!.. У душы Бернара не было месца моцным пачуццям, тады ён адчуў толькі жывёльную радасць, што ўцёк ад смяротнай небяспекі. Так адчувае сябе чалавек, якому раптам сказалі, што шмат гадоў, сам таго не ведаючы, ён жыў плячо ў плячо з вар’ятам... Але ў гэты вечар Бернар пачуў у сабе моц, упэўненасць і быў поўным гаспадаром становішча. Ён любаваўся сабой і думаў, што ніякія цяжкасці не могуць зламаць такога цвярозага, прамога і разважлівага чалавека, як ён. Нават пасля ўсіх сваіх бедаў і пакут ён, як і раней, гатоў сцвярджаць, што людзі бываюць няшчаснымі толькі па сваёй віне. Вунь якая драма адбылася з ім! I што ж: адолеў, як адолеў бы і любую другую справу. А людзі бадай што і ведаць нічога не будуць. Усё прыстойна... Нікому і ў галаву не прыйдзе шкадаваць яго (ён не хацеў, каб яго шкадавалі). Нічога страшнага і зняважлівага ў тым няма, што ажаніўся з пачварай, тым болып калі
ў рэшце рэшт утаймаваў яе. У жыцці халасцяка ёсць свае перавагі. А сустрэча твар у твар са смерцю зноў вярнула яму цікавасць да соснаў, палявання, аўтамабіля, смачнай яды, добрага віна,— словам, да жыцця...
У зняменні стаяла Тэрэза ля акна. У цемры ледзьледзь бачылася светлая стужка пясчанай сцяжынкі; вецер даносіў пах хрызантэм; а крыху воддаль віднелася чорная сцяна дубоў, якія сабою засланялі сасновы бор; начное паветра было напоена смалістым водарам; Тэрэза ведала, што лес, нібы варожае нябачнае войска, з усіх бакоў акружае маёнтак. Гэтыя дрэвы — яе панурыя вартавыя — (Тэрэзе здаецца, што яны пасылаюць ёй сваю прыглушаную скаргу) — будуць бачыць, як мучыцца яна тут у доўгія зімы, як знемагае ад спёкі ў летнія дні... I наканаваяа гэтым векавым волатам быць сведкамі яе пакутлівай агоніі... Тэрэза зачыніла акно і падышла да Бернара.
— Ты што, збіраешся сілай мяне тут утрымаць?
— Называй гэта як сабе хочаш, але ведай: адгэтуль ты выйдзеш толькі ў кайданах.
— He трэба перабольшваць. Я ж цябе ведаю: не такі ты ўжо злосны... Няўжо ты захочаш, каб на тваю сям’ю ўпала такая ганьба? Хіба можна тут у чым сумнявацца...
Бернар, чый сухі розум яшчэ задоўга да гэтай размовы ўсё абдумаў, усё ўзважыў, растлумачыў ёй, што паехаць адсюль — значыла б прызнаць сябе вінаватай. У такім выпадку ганебную пляму з сям’і можна будзе вывесці толькі адным спосабам: адсекчы заразную частку цела, адрачыся ад злачынкі перад усімі людзьмі.
— I ўяві сабе: якраз гэта мая маці і хацела спачатку зрабіць. Мы нават былі вырашылі не ўмешвацца ў справы суда, і ты атрымала б сваё... I толькі клопат пра будучьіню Мары і Анны... зрэшты, гэта зрабіць
яшчэ не позна. Так што падумай, не спяшайся. Да заўтра!
Ціха, нібы самой сабе, Тэрэза сказала:
— У мяне яшчэ ёсць бацька.
— Бацька? Але ж ён цалкам згадзіўся з намі. У яго сваё жыццё. Яму трэба зберагчы сваю палітычную кар’еру, свой прэстыж у партыі. Ён толькі і думае пра тое, каб патушыць гэты пажар, заглушыць гэты скандал, чаго б гэта ні каштавала. Успомні, колькі ён зрабіў для цябе. Гэта ж дзякуючы яму следства вялося абы-як, на скорую руку. Спадзяюся, ён сказаў табе сваё слова на гэты конт. Хіба не так?
Бернар ужо не павышаў голасу і быў амаль што ветлівы. I не таму, што шкадаваў Тэрэзу. Гэтая жанчына, здавалася, ужо не дыхала: яна была зламаная, і заняла нарэшце сваё месца. Усё ў парадку. Бернар з гордасцю пра сябе падумаў, што другі чалавек на яго месцы наўрад ці вытрымаў бы такі ўдар. Памыляцца можа кожны. I ўсе памыліліся наконт Тэрэзы... Нават яго маці, якая звычайна разбіралася ў людзях. А ва ўсім вінавата беспрынцыповасць. Людзі не хочуць разумець небяспекі ад той адукацыі, якую атрымала Тэрэза. Яна — пачвара, што тут гаварыць! Але, калі б яна верыла ў бога... Страх — вось дзе крыніца мудрасці і пакорлівасці. Так меркаваў Бернар. А яшчэ ён думаў пра тое, як жыхары ваколіц, такія сквапныя да плётак і скандалаў, будуць расчараваны, калі ўбачаць яго з Тэрэзай у нядзелю ў царкве. Няхай бы хутчэй прыйшла нядзеля, каб паглядзець на гэтыя фізіяноміі!.. А справядлівае пакаранне ад гэтага нічога не страціць... Ён падняў лямпу, і святло ўпала на Тэрэзіны плечы.
— Ты яшчэ не ідзеш да сябе ў спальню?
Тэрэза, здавалася, не пачула гэтых слоў. Бернар выйшаў, пакінуўшы яе ў цемры. Каля лесвіцы скурчыўшыся сядзела цётка Клара. Адчуўшы на сабе яе заклапочаны позірк, Бернар напружана ўсміхнуўся і,
узяўшы старую пад руку, дапамог ёй падняцца. Але тая ўпіралася, нібы стары, адданы сабака, які не хоча адыходзіць ад пасцелі свайго гаспадара-нябожчыка. Бернар паставіў лямпу на падлогу і пачаў тлумачыць, што Тэрэзе ўжо лепш, але ёй хочацца пабыць трохі адной:
— Вы ж ведаеце яе капрызы.
Ого, цётка іх ведала: колькі разоў на сваё няшчасце заходзіла яна да Тэрэзы акурат у той момант, калі ёй хацелася пабыць адной! Варта было толькі адчыніць дзверы, як яна пачьтнала адчуваць сябе няпрошаным госцем.
Старая праз сілу ўстала і, абапіраючыся на моцную Бернараву руку, паплялася ў свой пакой. Услед за ёй зайшоў Бернар, клапатліва запаліў свечку на стале, пацалаваў цётку ў лоб і выйшаў. Старая не адводзіла ад яго вачэй. Яна не магла пачуць, але выдатна ўмела чытаць твары людзей. Яна пачакала, пакуль Бернар выйшаў, і ціхенька адчыніла дзверы... He, ён яшчэ на лесвіцы... Курыць... Старая хуценька вяртаецца. Ногі дрыжаць, дыханне перахапіла, няма сілы скінуць з сябе адзежу... Так яна і кладзецца і ляжыць з расплюшчанымі вачыма.
X
А ў цёмнай гасцінай нерухома сядзела Тэрэза. У каміне яшчэ дагаралі галавешкі. Стаяла глыбокая ноч. I зноў у памяці паўсталі абрыўкі той споведзі, якую яна падрыхтавала ў поездзе. А ці варта сябе дакараць, што так і не змагла яму сказаць пра ўсё, што думалася ў дарозе? Шчыра кажучы, гэтая складаная гісторыя не вельмі стасавалася з праўдай. Чаму ёй прыйшло ў галаву надаваць такое значэнне размовам з Жанам Азеведа? Вось дзе глупства! Як быццам балабонства гэтага хлапчука можна было ўспрымаць сур’-
ёзна!.. Яна ва ўладзе няўмольнага суровага закону. He змагла разбурыць гэтай сям’і — значыць, цяпер сям’я знішчыць яе. У іх ёсць усе падставы лічыць яе пачва рай, але ж і яна ў сваю чаргу бачыць у іх пачвар. He падаючы нават выгляду, ціха, метадычна яны будуць дабіваць яе. «Цяпер на мяне пусцяць гэтую магутную сямейную машыну. А мне так і не ўдалося зламаць яе ці хоць уцячы з-пад яе колаў. Якія тут могуць быць апраўданні, акрамя аднаго: «Уся бяда ў тым, што яны — гэта яны, а я — гэта я...» Увесь час хадзіць пад маскай, захоўваць прыстойнасць, прытварацца, ілгаць... Майго цярпення на гэта ледзьве хапіла па два гады. А як жа астатнія (а ў іх такая самая доля, як і ў мяне) — нясуць гэты крыж да самай смерці? Можа, іх ратуе прыродная здольнасць да ўсяго прыстасоўвацца?.. Можа, ім памагае нейкая наркатычная прывычка: людзі дранцвеюць, тупеюць, але застаюцца ў лоне па-мацярынску пяшчотнай і ўсемагутнай сям’і... Але я... Як быць мне?..»
Яна ўстала, зноў адчыніла акно. Павеяла рапішнім свежым халадком. А можа, уцячы адгэтуль? Варта толькі вылезці праз акно... Ці будуць гнацца за ёю? Зноў аддадуць пад суд? Што ж, трэба рызыкнуць. Горшага, чым гэтая бясконцая агонія, няма ўжо нічога на свеце. Ужо Тэрэза падсунула да акна крэсла... Але ж у яе няма грошай. Яна гаспадыня хваёвых абшараў, але без дазволу Бернара не зможа атрымаць ніводнага франка. А можа, усё-такі лепш пусціцца наўцёкі ў ланды, як некалі ўцякаў той забойца Дагэр. Доўга тады шукалі яго. Тэрэза (тады яна яшчэ была зусім малая) — вельмі шкадавала небараку. Яна помніць, як да іх заходзілі жандары, як Бальёнава жонка частавала іх на кухні віном. А натрапіў тады на след бандыта сабака Дэскейру. Яго схапілі ледзь жывога ад голаду ў верасовым зарасніку. Звязалі, кінулі ў воз з саломай і павезлі. Казалі потым, што ён сканаў на
арыштанцкай баржы, калі яго перавозілі ў Каену Арыштанцкая баржа... Катарга... Няўжо яны могуць здаць яе ў паліцыю, як пагражаў Бернар?.. I пра якую гэта ўліку ён гаварыў? Хутчэй за ўсё страшыў... Калі толькі не знайшоў у кішэні старой палярыны той пакецік з ядам...
«Каб не сумнявацца, трэба праверыць»,— вырашыла Тэрэза. Ціхенька, на пальчыках ішла яна па лесвіцы. Чым вышэй яна падымалася, тым было святлей. Хутка ўжо першыя промні сонца засвецяць у акно. Вось нарэшце лесвічная пляцоўка ля самага гарышча. Шафа. Тут вісіць старая адзежа. Яе пакуль што нікому не аддаюць, бо апранаюць на паляванне. Вось старая выцвілая палярьіна з глыбокай кішэняй: цётка Клара хавала туды сваё вязанне яшчэ ў той час, калі і сама падпільноўвала ў будане вехіроў. Тэрэза засоўвае руку ў гэтую кішэню і дастае адтуль пакецік:
Хлараформ — 10 грамаў.
Аканіцін — 2 грамы.
Дыгіталін — 0,2 грама.
Яна перачытвае гэтыя страшныя словы і лічбы. Памерці... Яна заўсёды баялася смерці. Галоўнае — не глядзець смерці ў вочы, а думаць толькі пра тое, што трэба зрабіць: наліць у шклянку вады, усыпаць туды парашок, размяшаць, адным махам выпіць, легчы ў пасцель, заплюшчыць вочы. I ні ў якім разе не думаць пра тое, што будзе пасля смерці. Навошта баяцца гэтага сну. Гэта сон, самы звычайны сон... Яе пранялі дрыжыкі. Нічога, гэта проста халодная раніца. Тэрэза ідзе ўніз, спыняецца ля пакоя, дзе спіць Мары. Чуваць моцны жывёльны храп нянькі. Тэрэза адчыняе дзверы.
1 Каена — галоўны порт і горад французскай Гвіяны (Лацінская Амерыка), месца ссылкі катаржнікаў.