Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
пасля абеду. Угаварыў яе выходзіць у лес на прагулкі: «Хада найлепш узбуджае апетыт».
Цяпер Тэрэза не баялася Аржалузы. Ёй здавалася, што сосны расступаюцца перад ёю, падаюць нейкія знакі і клічуць да сябе, на волю... Аднойчы вечарам Бернар сказаў ёй:
— Я прашу вас толькі аб адным, Пачакайце, пакуль Анна выйдзе замуж. Трэба, каб усе ўбачылі нас разам на вяселлі. А потым — можаце на ўсе чатыры...
У тую ноч узбуджанасць і радасная няпэўная трывога не далі ёй заснуць. На золку яна пачула спеў пеўняў — здавалася, яны не пераклікаюцца, як звычайна, а спяваюць хорам, усе разам, напаўняючы зямлю і неба адзіным радасным гімнам. Што ж, Бернар адпусціць яе з гэтай турмы, як некалі выпусціў у ланды дзікую свінню, якую так і не змог прыручыць. Калі Анна будзе замужам, тады людзі хай кажуць, што хочуць. Бернар завязе яе ў Парыж, а сам вернецца дадому. Так яны сёння дамовіліся. Ніякага разводу, ніякага падзелу маёмасці. Яе адсутнасць будуць тлумачыць станам здароўя («ёй намнога лепш, калі яна падарожнічае»). Бернар рэгулярна будзе прысылаць яе долю даходу ад продажу лесу і збору смалы.
Бернар не пацікавіўся яе планамі: «Няхай хоць павесіцца! Абы сышла адгэтуль!..»
— Я супакоюся толькі тады, калі яе нагі тут не будзе,— гаварыў ён сваёй маці.
— Добра было б, каб яна ўзяла сабе дзявочае прозвішча... Хаця што гэта нам дасць?.. Калі яна чаго наробіць, то цябе хутка знойдуць...
Аднак Бернар сцвярджаў, што Тэрэза «брыкаецца толькі ў аглоблях». А будзе на волі — можа, паразумнее. Ва ўсякім разе, няхай паспрабуе. Так, дарэчы, меркаваў і Тэрэзін бацька, месьё Лярок. Усё добра ўзважыўшы, сваякі прыйшлі да згоды: будзе лепш, калі Тэрэза знікне з вачэй. Тады пра яе хутчэй забу-
дуцца. Людзі перастануць языкамі мянціць... Самае галоўнае цяпер — маўчаць... Вось такі быў план, і мяняць яго ніхто і не падумае. Тэрэзу адважыліся выпрагчы з аглобляў... Ах, як хацелася, каб зрабілі гэта хутчэй!
Канчалася зіма. Тэрэза любіла гэтую пару, калі стаялі сонечныя дні, чыстае блакітнае неба цешыла вока, а голыя палеткі і дрэвы (толькі на дубах сямтам было леташняе лісце) чакалі ўжо новага веснавога ўбору. Якраз у гэты час адкрыла для сябе Тэрэза, што тая самотная, пакутлівая цішыня, якая, здавалася, вечна будзе прыгнятаць і душыць яе, знікла. Нават у самую ціхую часіну лес нешта напяваў, нібы скардзіўся ці закалыхваў сябе. Нават ноччу даходзіў да Тэрэзы таямнічы лясны шэпт... А будучыня ўяўлялася ёй цьмяна. I хто ведае, можа, ёй калі-небудзь яшчэ давядзецца сустракаць новы дзень у такой млоснай адзіноце, што яна пашкадуе і Аржалузу, і гэтае прадвесне, і лясны гоман, і дружны хор пеўняў, і стракатанне конікаў, і начны скрып цвыркуноў... Парыж... Там мяне будуць акружаць не знявечаныя чалавекам сосны, а хцівыя, небяспечныя людзі... Замест бясконцых дрэў — натоўп людзей...
I Бернар, і Тэрэза здзіўляліся, што цяпер пры сустрэчах і размовах яны не адчувалі, бадай, ніякай збянтэжанасці і няёмкасці. Тэрэза нават падумала, што чалавек спакайней ставіцца да самых непрыемных суседзяў, калі ўпэўнены, што хутка назаўсёды паедзе ад іх. Цяпер Бернар цікавіўся і яе здароўем, і яе вагою, і нават планамі на будучыню. А Тэрэза як ніколі адказвала шчыра, адкрыта:
— У Парыжы... Калі я буду ў Парыжы...
Там яна будзе жыць у атэлі, а можа, і пашукае кватэру. Яна збіралася хадзіць на лекцыі, на даклады, на канцэрты. Яна хацела «пачаць з азоў сваю адукацыю». Цяпер Бернар зусім не асцерагаўся яе, спа-
койна еў і піў за адным сталом. Доктар Педмэ, які часам сустракаў іх на прагулцы, не раз казаў сваёй жонцы:
— Ведаеш, што самае дзіўнае. Калі глядзіш, як буркуюць гэтыя галубкі, ні за што не паверыш, што яны прытвараюцца...
XIII
Цёплай сакавіцкай раніцай, гадзін каля дзесяці, людская плынь ужо цякла па вуліцах Парыжа, падступалася да тэрасы «Кафэ дэ ля Пэ», дзе сядзелі Бернар і Тэрэза. Яна кінула дакураную цыгарэту і, як гэта робяць у ландах, старанна патушыла яе.
— Баіцеся падпаліць тратуар? — няшчыра засмяяўся Бернар. А ў душы ён ужо дакараў сябе за тое, што надумаўся праводзіць Тэрэзу да Парыжа. Вядома, на другі дзень пасля вяселля Анны так і трэба было зрабіць: менш будзе плётак. Але галоўная прычына была ў тым, што на гэтым настойвала Тэрэза, і ён не змог ёй адмовіць. У гэтай жанчьіны сапраўдны талент ствараць недарэчныя сітуацыі. I пакуль яна пэўным чынам будзе звязана з яго жыццём, Бернару, відаць, давядзецца яшчэ не раз патураць яе бяздумным жаданням. Нават на такога сталага, ураўнаважанага чалавека, як ён, гэтая вар’ятка мае нейкі ўплыў. Вось і цяпер, калі прыйшоў час развітвацца, ён не змог адагнаць ад сябе пачуцця смутку і журбы, і сам не паверыў у гэта... Цяжка было знайсці чалавека, скупейшага на такія сантыментьі, чым Бернар. А ў адносінах да Тэрэзы іх тым больш быць не магло. Як жа хацелася яму хутчэй вызваліцца ад усяго гэтага!.. Толькі ў поездзе ён нарэшце ўздыхне вольна. Сёння вечарам у Лангоне яго будзе чакаць аўтамабіль. Адразу за станцыяй пачынаецца сасмовы лес... Ён паглядаў на профіль Тэрэзы, бачыў, як яе позірк спыняўся на
якім-небудзь чалавеку на вуліцы і сачыў за ім, пакуль той зусім не губляўся ў натоўпе.
— Тэрэза... Я хацеў спытацца...
Ён адвёў вочы, бо ніколі не мог вытрымаць позірку гэтай жанчыны, і з ходу выпаліў:
— Я хацеў бы ведаць... Чаму вы тады зрабілі гэта? Таму што ненавідзелі мяне? Я наводзіў на вас страх? Я брыдкі?..
Ён аж здзівіўся, пачуўшы свае ўласныя словы. А на душы стала пуста і прыкра. Тэрэза ўсміхнулася, а потым з сур’ёзным выглядам падняла на яго вочы. Нарэшце! Вось калі Бернар задаў тое пытанне, з якога Тэрэза і пачала б, калі апынулася б на яго месцы. А можа, і не будзе дарэмнай тая сумная споведзь, што падрыхтавала Тэрэза па дарозе з суда ў Аржалузу? Можа, цяпер і настала хвіліна, калі прыйдзе адплата за ўсе яе бяссонныя ночы, за цяжкі одум, за пакутлівыя спробы разабрацца ў сабе і знайсці вытокі свайго ўчынку?.. Відаць Тэрэза, сама таго не жадаючы, прымусіла-такі Бернара завагацца, засумнявацца, разгубіцца. I вось ён звяртаецца да яе, як чалавек, якому шмат што незразумела ў гэтай гісторыі, і ён не ведае, што пра яе думаць. Цяпер ён не такі ўжо і прасцяк і не такі бязлітасны. Тэрэза паблажліва, амаль па-мацярынску паглядзела на гэтага новага для яе Бернара. А адказала з насмешкай:
— А хіба вы не ведаеце, што прычына ўсяго — вашы лясы, спадчына? Я адна хацела валодаць усім!
Ён паціснуў плячыма:
— Калі я нават і лічыў так раней, то цяпер я гэтаму не веру. Чаму вы гэта зрабілі? Цяпер жа вы можаце мне сказаць?
Яна глядзіць перад сабой: там, па брудным тратуары, спяшаюцца прахожыя. Яшчэ хвіліна — і яна таксама ўвальецца ў гэты натоўп. I раптам, нібы зара, перад Тэрэзай паўстае карціна яе вяртання ў ці-
хі, спакойны куточак у ландах, вяртання да цішыні Аржалузы, дзе ўсё жыццё пойдзе на роздум, на ўдасканаленне сваёй душы, на пошукі бога... Мараканец, які гандляваў маленькімі дыванамі і шклянымі пацеркамі, прыняў яе ўсмешку ў свой адрас і падышоў са сваім таварам. Але яна, не заўважаючы гандляра, сказала з іроніяй у голасе:
— Толькі што я збіралася адказаць вам: «Я не ведаю, чаму так зрабіла», але цяпер, уявіце сабе, я, здаецца, ведаю гэта. Магчыма, я зрабіла гэта дзеля таго, каб убачыць у вашых вачах трывогу, сумненні, разгубленасць — тое, што я ўжо цэлую хвіліну бачу ў іх.
Ён прабурчаў сярдзітым тонам, які нагадаў Тэрэзе іх вясельнае падарожжа:
— Дасціпнасць — ваш канёк... Нават і цяпер... А калі сур’ёзна?
Яна перастала ўсміхацца і замест таго, каб адказаць, спыталася:
— А вы, Бернар, вы заўсёды ведаеце, чаму вы робіце так, а не інакш?
— Вядома... Ва ўсякім разе мне так здаецца.
— Мне так хацелася, каб нічога, ніводная дробязь не засталася схаванай ад вас... Калі б вы толькі ведалі, якія пакуты мне давялося перажыць, каб самой ва ўсім разабрацца... I я дайшла да гэтых прычын, але варта было паспрабаваць перадаць іх словамі, як яны здаліся мне фальшывымі, ілжывымі...
Бернар ужо траціў цярпенне:
— Але ж быў дзень, калі вы надумаліся... Калі вы зрабілі першы крок?
— Гэта было тады, калі быў вялікі пажар каля Мано.
Яны падсунуліся адпо да аднаго бліжэй і загаварылі напаўголаса. У гэтым тлумным шматлюдным горадзе пад яснымі промнямі сонца і подыхам лёгкага
ветрыку, што калыхаў чырвоныя шторы і прыносіў з сабою водар заморскага тытуню, Тэрэзе было ніякавата гаварыць пра той спякотны дзень, пра чорны дым, які засланіў сонца і блакіт неба, пра ўедлівы пах гару і пра сваё здранцвелае сэрца, дзе ўжо выспявала злачынства...
— Вось як гэта было. Мы сядзелі ў сталовай. Як заўсёды, у гарачыя дні аканіцы былі зачыненыя і там было цемнавата. Вы гаварылі з Бальёнам, павярнуўшы да яго галаву, і забыліся палічыць кроплі, што падалі ў шклянку...
Тэрэза не глядзела на мужа, гаварыла і баялася толькі аднаго: не забыцца ніводнай дробязі. I раптам пачула, што ён смяецца. Яна зірнула на яго: ён смяяўся сваім звычайным дурным смехам, а потым прамовіў: «Ну, вы зусім... За каго вы мяне лічыце?» Ён не паверыў ёй (і сапраўды, хіба можна было паверыць у тое, што яна гаварыла?). Ён усё з’едліва хіхікаў, і яна пазнавала сапраўднага Бернара — самаўпэўненага, самазадаволенага, які не дасць абвесці сябе вакол пальца. Ён зноў стаў самім сабою, і Тэрэза разгубілася. Ён здзекаваўся:
— Такім чынам, думка пра забойства вас ахапіла нечакана, так сказаць, па волі божай?
Як жа ён цяпер дакараў сябе, што надумаўся распытвацца пра ўсё гэта! Ён жа мог страціць сваю прывілею мучыць гэтую вар’ятку нямой пагардай! I яна ўжо ўзнімае галаву, каб на яе чорт! I навошта ён паддаўся гэтаму раптоўнаму жаданню зразумець? Як быццам штосьці зразумееш у гэтай вар’яткі. Але вось ляпнуў, не падумаўшы...
— Паслухайце, Бернар, я зусім не збіраюся пераконваць вас у маёй бязвіннасці!
I з нейкай утрапёнасцю яна ўзялася абвінавачваць сябе: няхай яна рабіла гэта, як у сне, няхай! Але ж перад гэтым спатрэбіліся месяцы, каб яна ўсім сваім
сэрцам прыняла думку пра злачынства, песціла і выношвала свой чорны намер. А калі першы крок быў ужо зроблены, з якой свядомай лютасцю, з якой неймавернай упартасцю, з якой лагічнай паслядоўнасцю ішла яна да канчатковай мэты!