Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
А Тэрэза сапраўды сабрала ўсе свае сілы, каб выйсці з гэтага здранцвення. Яна адганяла прэч свае мроі, дрымоту, самазабыццё. Яна ўставала, хадзіла, ела, прывучала сябе зноў цвяроза глядзець на свет і людзей. Але адчувала яна сябе так, нібы вярнулася ў ланды, падпаленыя сваёй рукой. Па калена ў попеле ішла яна сярод абгарэлых чорных хваін... Яна рыхтавалася да сустрэчы, калі давядзецца гутарыць, усміхацца ў лоне гэтай сям’і — яе сям’і.
Васемнаццатага снежня пасля абеду Тэрэза сядзела ў сваёй спальні ля каміна і драмала, адкінуўшы
галаву на спінку крэсла. Дзень выдаўся пахмурны, але без дажджу. Яе пабудзіў гул матора. У прыхожай пачуўся голас Бернара, потым загаварыла мадам дэ ля Траў. Калі служанка засопшыся ўбегла да Тэрэзы, тая ўжо стаяла перад люстэркам і падфарбоўвала сабе губы. He звяртаючыся да старой, яна працадзіла праз зубы: «А то, крый божа, напалохаю Аннінага жаніха».
Але Бернар зрабіў памылку, што не падняўся адразу да жонкі. Малады Дэгілем, які абяцаў бацькам глядзець ува ўсе вочы, адзначыў для сябе, што «такая няўвага з боку мужа наводзіць на пэўны роздум». Ён крыху адышоўся ад Анны, наставіў свой футравы каўнер і ціха сказаў, што «гэтыя вясковыя маёнткі ніколі не напаліш». Потым папытаўся ў Бернара: «У вас унізе падвал? He? Ну, тады ў вас заўсёды будзе падгніваць падлога, калі не пакласці пад яе слой цэменту...»
На Анне было манто з футра вавёркі і фетравы капялюшык без стужкі і без банта. («Але,— расказвала ўсім мадам дэ ля Траў,— гэтыя капялюшыкі без ніякіх выкрунтасаў каштуюць цяпер больш, чым тыя, што калісьці насілі мы, з пер’ем ды з эгрэткамі. Ну паглядзіце, які цудоўны фетр! Праўда? Купілі ажно ў Парыжы, а фасон выбралі ў самога Рэбу».)
Мадам дэ ля Траў грэла ногі ля каміна і нецярпліва паглядала на дзверы. Ад хвалявання скрывіўся яе сыты ганарысты твар. Яна абяцала Бернару быць на вышыні — толькі папярэдзіла яго: «I не прасі нават, каб я яе пацалавала. Нельга такога патрабаваць ад маці. Мне за руку з ёю павітацца і то брыдка. Адзін бог бачыць, што яна натварыла, але не гэта мяне абурае. Нічога не зробіш: былі і ёсць забойцы сярод людзей. Але мяне абурае яе крывадушнасць. Вось што самае жахлівае! Ты ж помніш: «Мама, сядзьце ў гэтае крэсла. Тут вам будзе зручней...» А ўспомні, як яна баялася «напалохаць» цябе! «Бедненькі, ён так баіцца смерці, што гэты кансіліум яго даканае...» Ве-
дае бог, я тады нічога не падазравала, але, калі пачула гэтае «бедненькі», ажно здзівілася...»
А цяпер, у гэтай халоднай гасцінай яе турбавала толькі адно: яўная няёмкасць, якую адчувалі ўсе прысутныя. Асабліва пільна сачыла яна за Дэгілемам, што ўпіўся сваімі кашэчымі вачыма ў Бернара.
— Бернар, табе трэба было б зайсці да Тэрэзы. Можа, ёй нездаровіцца...
Абыякавая да ўсяго, што тут адбывалася, Анна першая пачула знаёмыя крокі: «Яна ўжо ідзе». Бернар схапіўся за сэрца. Зноў прыступ. Вось дурань! I чаму не было прыехаць сюды ўчора вечарам! Можна было б загадзя адрэпеціраваць гэтую сцэну з Тэрэзай... I што ж яна скажа? О, яна ўмее ўсё сапсаваць, і пры гэтым не зробіць нічога такога, за што можна было б потым яе папракнуць. Як жа яна марудна ідзе па лесвіцы. Яны ўсе ўсталі даўно, павярнуліся да дзвярэй. Ну нарэшце...
Доўга потым помніў Бернар, як пры з’яўленні гэтай змарнелай, ледзь жывой істоты, гэтага маленькага, бледнага і падмаляванага тварыка ў яго перш-наперш мільганула думка: «Суд прысяжных». Але падумалася тады так не пра злачынства Тэрэзы. Яму раптам прыгадаўся каляровы нядзельны дадатак да «Пці парызьен» што ўпрыгожваў разам з іншымі выразкамі яго альтанку ў Аржалузе; у спякотныя дні пад нуднае гудзенне мух і бясконцае стракатанне конікаў ён, хлопчык, з жахам углядаўся ў гэты чырвона-зялёны малюнак, дзе стаяла «Вязніца замка Пуацье».
Так і цяпер спалохана глядзеў ён на абяскроўленую схуднелую Тэрэзу і ўсё дакараў сябе за сваё
1 Папулярная; ларыжская газета. Выдавалася g 1875 года.
вар’яцтва: трэба было, чаго б гэта ні каштавала, прыбраць з дарогі гэтую страшную жанчыну, адкінуць яе, як кідаюць у ваду бомбу, што ў кожны момант можа ўзарвацца. Наўрад ці было выпадковасцю тое, што кожны, хто глядзеў на Тэрэзу, пачынаў думаць пра нейкую драму, нават больш — пра трагічны выпадак з крымінальнай хронікі: у самым яе абліччы было нешта і ад злачынкі, і ад ахвяры...
Сваякі з такой шчырай, непрытворнай спагадай сустрэлі Тэрэзу, што малады Дэгілем засумняваўся ў сваіх вывадах і не ведаў цяпер што і думаць. А Тэрэза растлумачыла:
— Ды ўсё вельмі проста. У нас тут зусім сапсавалася надвор’е. Я не магла выходзіць на двор, і ў мяне прапаў апетыт. Нічога есці не магла. Але ж лепш худзець, чым сыцець... Аднак пагаворым пра цябе, Анна. Я такая радая...
Тэрэза ўзяла яе за рукі (яна сядзела, а Анна стаяла) і доўга ўглядалася ў сваю былую сяброўку. Са змучанага твару на Анну пазіралі такія знаёмыя вочы. Калісьці, у дзяцінстве, іх уважлівы позірк раздражняў Анну, і яна часам гаварыла: «Чаму ты на мяне так глядзіш? Перастань!»
— Я радуюся, што да цябе прыйшло шчасце, Анна.
I яна ўсміхнулася, віншуючы Анну з яе «шчасцем». Была адрасавана ўсмешка і Дэгілему, яго пляшывай галаве, яго жандарскім вусам, яго пакатым плячам і сытым лыткам, абцягнутым штанамі ў цёмна-шэрую палоску (ды што тут, чалавек як чалавек, адным словам — муж). Тэрэза зноў перавяла позірк на Анну і папрасіла:
— Здымі капялюшык... Вось так... Цяпер я цябе пазнаю, дарагая мая...
Анна цяпер зусім блізка бачыла трохі скрыўлены рот Тэрэзы і вочы, што ніколі не ведалі слёз, але яна не магла бачыць, пра што думала Тэрэза. Дэгілем не
зусім дарэчы выказаў думку, што сапраўднай жанчыне, якая любіць сваё гняздзечка, і зімой не страшна ў вёсцы: «У доме заўсёды столькі работы».
— Ты не пытаешся ў мяне пра Мары?
— Ах! Праўда, раскажы, раскажы пра яе!..
I тут Анна зноў надала сабе варожы, пагардлівы выгляд. Недарэмна столькі месяцаў з такой самай інтанацыяй, як у яе маці, яна паўтарала: «Ды я ёй усё магла б дараваць. Чаго вы хочаце ад хворага чалавека? Але яе абыякавасці да свайго дзіцяці я не магу перанесці. Гаварыце мне, што хочаце, а я тут не бачу ніякіх апраўданняў!»
Тэрэза добра здагадвалася пра гэта: «Яе заела, што я не адразу спыталася пра Мары. Як жа ёй растлумачыць? Ах, яна ўсё роўна не зразумее, што я цяпер жыву толькі сабой, толькі сабой... Анна чакае не дачакаецца дзяцей, у якіх яна ўся растворыцца. Тое самае было і з яе маці, і з усімі жанчынамі з іх роду. А я — я павінна быць самой сабой... Быць, не страціць сябе... Анна хутка забудзецца пра сваю маладосць, пра нашу дружбу, пра пяшчоту Жана Азеведа — усё вылеціць з памяці пры першым жа крыку дзіцяці, якім яе адорыць гэты гном у сурдуце. Жанчыны гэтай сям’і бачаць сваю найвышэйшую мэту ў тым, каб адрачыся ад свайго ўласнага жыцця. Аддаць сябе справе прадаўжэння роду — гэта сапраўды прыгожа! Я адчуваю прыгажосць гэтага самаадрачэння... Але я... Я так не магу...»
Тэрэза спрабуе не слухаць гэтых людзей, а думаць пра Мары. Яна ж, напэўна, ужо гаворыць. «Прыемна было б паслухаць яе шчабятанне, але нядоўга, бо гэта мне хутка надакучыла б і захацелася б зноў застацца адной...» Тэрэза пытаецца ў Анны:
— А Мары ўжо, мусіць, добра гаворыць?
— О, паўтарае ўсё, што пачуе. Мы ўсе ад смеху качаемся. Закукарэкае певень ці засігналіць машына, 110
яна падыме пальчык і скажа: «Цуес? Петусок кліцыць». Такая ўжо слаўненькая, проста цуд!
Тэрэза думае: «Трэба паслухаць, пра што яны ўсё гавораць... О, як жа пуста ў мяне ў галаве... Што гэта там даказвае Дэгілем?..» Яна праз сілу засяроджваецца, прыслухоўваецца.
— У мяне ў Балісаку маёнтак. Але нашы смалакуры не такія спрытныя, як тут: смалу збіраюць чатыры разы на год, а ў вас — сем, а то і восем.
— Ну, вашы смалакуры проста гультаі. Цана на смалу вунь як падскочыла.
— Што вы, вядома. Сёння смалакур зарабляе па сто франкаў за дзень! Але мы, здаецца, стамілі мадам Дэскейру...
Тэрэза сядзіць, адкінуўшы галаву на спінку крэсла. Усе ўсталі. Бернар вырашыў застацца пакуль што ў Аржалузе. Дэгілем сказаў, што ён сам павядзе яго машыну, а заўтра шафёр прыгоніць яе назад і прывязе Бернараў багаж.
Тэрэза паспрабавала таксама ўстаць, але свякроў не дазволіла ёй.
Вочы яе заплюшчыліся, і яна пачула, як Бернар гаварыў сваёй маці:
— Ну гэтыя Бальёны! Я ім пакажу! Будуць яны мяне помніць!
— Пачакай, пачакай! Ты не надта... A то яны могуць і пайсці ад нас. А навошта нам гэта: па-періпае, яны занадта шмат ведаюць, а потым наша гаспадарка... Адзін толькі Бальён і ведае межы нашых лясоў і палеткаў...
Потым, адказваючы на нейкую рэпліку Бернара, свякроў дадае:
— Ты ж глядзі, не вельмі ёй давярай! Сачы за кожным яе рухам, ніколі не дазваляй, каб яна адна заходзіла на кухню!.. Ды не... якая непрытомнасць? Яна спіць ці, можа, прытвараецца...
Тэрэза расплюшчвае вочы: перад ёю Бернар са шклянкай у руцэ:
— Вось, выпіце. Гэта іспанскае віно. Яно павышае тонус...
Бернар, як заўсёды, верны свайму прынцыпу: сказана — зроблена. Ён ідзе на кухню і дае волю сваёй злосці.
Размова адбываецца на мясцовай гаворцы. Чуецца вохканне старой служанкі, а Тэрэза думае: «Бернар чагосьці спалохаўся. Але чаго?» Ён зноў заходзіць у гасціную.
— Я думаю, што вам болып прыемна будзе абедаць у сталовай. Я загадаў, каб вам падавалі яду ў сталовай.
Перад Тэрэзай быў той самы Бернар, што і ў дні следства. Бернар — супольнік, Бернар — саюзнік, які жадае выцягнуць яе з бяды. Цяпер ён хоча, каб яна паправілася. Яго напалохала яе хвароба — вось што! Тэрэза назірае за ім: ён сядзіць ля каміна і варушыць качаргой дровы. Але як яна можа ўгадаць, які вобраз ловяць яго лупатыя вочы ў полымі. А бачыць ён там чырвона-зялёны малюнак з дадаткам да «Пці парызьен» — «Вязніцу замка Пуацье...».
Колькі б ні лілі дажджы, на пясчанай зямлі Аржалузы ніколі не было лужын. У самы разгар зімы варта сонцу выглянуць хоць на гадзінку і ўжо можна ў хатніх тапачках шпацыраваць па дарогах, засланых дываном з мяккіх сухіх хваёвых іголак. Цэлыя дні Бернар бавіў на паляванні, але заўсёды вяртаўся пад абед і перш-наперш пытаўся, як адчувае сябе Тэрэза. За ўсё іх сумеснае жыццё ніколі ён так не клапаціўся пра яе. У іх адносіны паступова вярталася шчырасць і нязмушанасць. Па яго парадзе раз у тры дні яна ўзважвалася. Ён дазваляў ёй курыць толькі па дзве цыгарэты