Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Ужо чатыры гадзіны, а паднос, што стаіць на маім стале ад самага снедання, яшчэ не прынялі. Па брудных талерках поўзаюць мухі. Я званіў. Дарэмна. У вёсцы званкі заўсёды сапсаваныя. I я цярпліва чакаю ў тым самым пакоі, дзе спаў яшчэ хлопчыкам і дзе хутка, відаць, і памру. А ў дзень маёй смерці дачка мая Жэнеўева перш-наперш захоча адваяваць гэты пакой сваім дзецям. Я адзін займаю самы вялікі і самы лепшы пакой. Але ўспомніце і паглядзіце праўдзе ў вочы: я хацеў аддаць гэты пакой Жэнеўеве, і так бы і зрабіў, калі б не доктар Лаказ. Гэта ён тады даводзіў, што маім бронхам вельмі шкодзіць сырасць, і таму мне нельга жыць на ніжнім паверсе. I тым не менш я перайшоў бы туды, хоць і з горкай затоенай крыўдай... А калі ўсё ж мне не далі гэтага зрабіць, я шчыра парадаваўся, (Колькі я сябе памятаю, я заўсёды рабіў нейкія ахвяры. Адны ўспаміны пра іх атручвалі мне жыццё, пакідаючы ў душы зярняты злосці і крыўды, якія з часам давалі свае буйныя ўсходы.)
Схільнасць да сваркі — гэта наша сямейная спадчына. He раз чуў я ад маці, што і ў майго бацькі на 126
доўгі час былі разладзіліся адносіны з яго бацькамі, а тыя за трыццаць гадоў так і не змаглі памірыцца з дачкою, якую выгналі з дому, і так і сканалі, не пабачыўшы яе (ад яе пайшлі мае дваюрадныя браты ў Марселі, з якімі мы ніколі не былі знаёмыя). Малодшыя пакаленні звычайна нічога не ведалі пра прычыны сямейных канфліктаў, але, поўнасцю давяраючы старэйшым, убіралі ў сябе нянавісць продкаў; я і сёння, бадай, калі б сустрэў на вуліцы сваіх марсельскіх кузенаў, адвярнуўся б ад іх. Можна не бачыцца з далёкімі сваякамі, але куды дзецца ад жонкі, ад дзяцей?
Вядома, ёсць і дружныя, згуртаваныя сем’і, але, як падумаеш, колькі ў нас шлюбаў, дзе муж і жонка даўно абрыдзелі адно аднаму і даводзяць адно аднаго да адчаю, хоць і ядуць за адным сталом, мыюцца з аднаго ўмывальніка, спяць пад адной коўдрай, то можна толькі падзівіцца, што ў нас так мала разводаў!.. Ненавідзяць, точаць зубы адно на аднаго, а ратавацца, уцякаць — не адважваюцца; так і жывуць пад адным дахам...
Чаму мне так хочацца пісаць сёння — у дзень майго нараджэння? Мне пайшоў шэсцьдзесят восьмы год, але ведаю пра гэта толькі я адзін. Жэнеўева, Хюбэр, іх дзеці кожны раз у дзень нараджэння маюць пірог са свечкамі, кветкі... Табе я ўжо даўно нічога не дарыў, але не таму, што забываюся пра дзень твайго нараджэння... Гэта мая помста... Ды хопіць пра гэта... Апошні раз я атрымаў падарунак ад маёй беднай мамы. Старэнькая, нядужая, з хворым сэрцам, яна тады ледзь дайшла да кветніка і сваімі аслабелымі рукамі зрэзала некалькі ружаў...
Ага, дык на чым жа гэта я спыніўся? А,— ты, вядома, ніяк не можаш даўмецца, чаму мне так закар-
цела пісаць. Так, так,— іменна закарцела. Можа, табе падкажа што-небудзь мой почырк, гэтыя літары, што пахіліліся ў адзін бок, нібы сосны ад заходняга ветру. Помніш, у пачатку пісьма я гаварыў, што доўга абдумваў сваю помсту,— і вось я адмаўляюся ад яе. Але ёсць у цябе нешта, над чым я ўсё ж такі атрымаў перамогу: гэта тваё маўчанне. О! Зразумей мяне правільна: па слова ты ў кішэню не лезеш. Ты можаш гадзінамі гаварыць з Казо пра гарод ці курэй. Ты можаш цэлымі днямі весела шчабятаць і сюсюкаць з дзецьмі, нават з немаўлятамі. Але са мной!.. Ах, гэтае панурае маўчанне за сямейным сталом! Як яно мяне прыгнятала! Стомлены, разбіты, уставаў я з-за стала і заставаўся сам-насам з сваімі клопатамі і нягодамі. Падзяліцца імі мне не было з кім: вакол панавала маўчанне... Асабліва невыносна стала мне дома пасля справы Вільнаў, калі я адразу праславіўся і стаў «вядомым адвакатам-крыміналістам», як пісалі газеты. Чым болып хацеў я паверыць у сваю значнасць, тым больш ты старалася паказаць мне, што я нікчэмнасць... Ды не пра гэта гаворка, і не за гэта хачу я табе адпомсціць, а за тваё ўпартае маўчанне, калі справа датычылася нашага сямейнага жыцця, нашага глыбокага разладу. Колькі разоў, паглядзеўшы п’есу ў тэатры ці прачытаўшы новы раман, я зноў і зноў ставіў сабе адно і тое пытанне: няўжо і ў жыцці ёсць палюбоўніцы або жонкі, якія могуць закаціць сцэну, гаварыць праўду ў вочы і знаходзіць сабе ў гэтым палёгку?..
Болып як сорак гадоў адпакутавалі мы з табою разам, і за ўвесь гэты час ты ніколі не вымавіла ніводнага слова, якое закранала б штосьці істотнае, глыбокае ў нашым сумесным жыцці. Кожны раз табе ўдавалася ўхіліцца і прамаўчаць...
Доўгі час я думаў, што гэта свядома выпрацаваная табой сістэма паводзін, і ўсё ніяк не мог уцяміць, навошта яна табе спатрэбілася. Але аднойчы я нарэшце
зразумеў, што маё жыццё цябе проста не цікавіць. Я апынуўся далёка за колам тваіх інтарэсаў, заняткаў, клопатаў і стаў табе чужы. Ты пачала пазбягаць мяне, і не таму, што чагосьці баялася, а таму, што табе было сумна са мной. Ты добра адчувала, адкуль дзьме вецер, і наперад ведала пра кожную маю спробу зблізіцца з табой. А калі ўсё ж я заставаў цябе знянацку, ты знаходзіла якія-небудзь лёгкія адгаворкі, цалавала мяне ў шчаку і хуценька знікала...
Ці варта мне баяцца, што ты парвеш гэтае пісьмо, як толькі прачытаеш першыя радкі? Хутчэй за ўсё — не. Вось ужо некалькі месяцаў, як я здзіўляю, інтрыгую цябе. Хоць ты амаль і не глядзіш у мой бок, ты не магла не заўважыць некаторых перамен у маім настроі. I на гэты раз я ўпэўнены, што ты ад мяне нікуды не ўцячэш. Я хачу, каб ты, твая дачка, твой сын, твой зяць, твае ўнукі даведаліся нарэшце, які быў гэты чалавек, што быў вам мужам, бацькам, цесцем, дзедам... Гэты пажылы стомлены адвакат, якога трэба было берагчы і апякаць, бо кашалёк быў у яго руках... Гэты чалавек, які адзінока пакутаваў на другой планеце. На якой планеце? Табе ніколі і ў галаву не прыйшло зазірнуць туды. Супакойся: гэта не надмагільнае слова ў гонар маёй асобы і не абвінаваўчая прамова супраць вас. Галоўнай якасцю маёй натуры, якая да глыбіні душы ўразіла б любую жанчыну (акрамя цябе, безумоўна), з’яўляецца мая жорсткая, бязлітасная яснасць думкі і слова.
Ашукваць самога сябе, што дапамагае жыць большасці людзей, я так за ўвесь свой век і не навучыўся. А калі мне здаралася рабіць нейкае паскудства, то я першы разумеў сутнасць свайго ўчынку.
Быў вымушаны зрабіць перапынак — чакаў, пакуль прынясуць лямпу і зачыняць аканіцы. Доўга
глядзеў у акно і любаваўся прыгожымі танамі чарапіцы на страсе віннага склада,— адны яркія, нібы кветкі, а другія пераліваюцца, як галубіная шыйка. Дзесьці ў шатах пірамідальнай таполі спяваў дрозд. Яго прыемную бесклапотную песню перабіў грукат пустой бочкі, якую кацілі па двары. Мне, відаць, пашанцавала, што я магу чакаць сваёй смерці ў гэтым дарагім майму сэрцу куточку, дзе ўсё засталося такім, як і ў маленстве. (Праўда, скрып кола водачарпалкі, якое некалі круціла асліца, цяпер змяніўся аднастайным тахканнем маторчыка. Ды яшчэ не дае жыцця гэты паштовы самалёт, што кожны надвячорак пралятае над домам і адно брудзіць нябесны блакіт.) He кожнаму дадзена штодня бачыць проста перад сабой, у рэальным жыцці, той свет свайго мінулага, які да болынасці 'з нас прыходзіць толькі тады, калі ў нас хапае мужнасці, часу, цярпення аддацца далёкім успамінам. Я прыкладаю руку да грудзей і прыслухоўваюся да частых няроўных удараў сэрца. Гляджу на шафу з люстэркам: там у куточку — шпрыц, ампулы амілнітрыту, таблеткі, словам, усё, што трэба, калі пачнецца прыступ. Толькі вось ці пачуюць мяне, калі спатрэбіцца дапамога. Усе супакойваюць мяне і гавораць, што ў мяне толькі нешта падобнае на грудную жабу. А я лічу, што робіцца гэта хутчэй дзеля таго, каб самім спаць спакайней. Асцярожна раблю ўдых. Адчуванне непрыемнае — нібы нехта паклаў мне на левае плячо руку і сціскае яго, нібы хоча сказаць: «Я тут, не забывайся». Што ж, мушу прызнаць: смерць ставіцца да мяне, бадай, прыхільна і не робіць сакрэту, што хутка пакліча мяне за сабой. Вось ужо шмат гадоў яна ходзіць зусім побач. Я чую яе крокі, адчуваю яе дыханне. Яна цярпліва чакае. Праўда, і я сам з ёю памяркоўны і паслухмяна раблю ўсё, чаго яна вымагае. Як і належыць хвораму старому, я дажываю свой век у халаце, сяджу ў мяккім глыбокім крэсле з падушкамі, дзе калісьці
чакала свайго смяротнага часу і мая мама. Як і тады, увесь столік застаўлены лякарствамі. Я кепска паголены. Ад мяне дрэнна пахне. Я стаў рабом нейкіх дзівацкіх прывычак. Але не глядзіце на гэта: калі прыступ праходзіць, я зноў ажываю і магу пастаяць за сябе. Я зноў бываю ў майго паверанага Буру, які ўжо быў гатоў спісаць мяне з гэтай грэшпай зямлі. У мяне хапае сілы цэлымі гадзінамі стрыгчы купоны ў падвалах банка.
Мне трэба яшчэ пажыць, каб скончыць гэтую споведзь, каб прымусіць цябе хоць раз выслухаць мяне. Так ужо здарылася, што нам з табою не хапіла на гэта жыцця, бо нават тады, калі я спаў з табой у адной пасцелі і спрабаваў штосьці сказаць, я заўсёды чуў адно і тое: «Ах, як я стамілася! Страшэнна хочацца спаць! Я ўжо засынаю, засынаю...» Mae пяшчоты, ласкі ты яшчэ прымала, а вось мае словы... Хоць няшчасце наша парадзілі менавіта размовы — тыя бясконцыя гутаркі, якія мы так любілі пасля вяселля. Мы былі тады такія маладыя: мне толькі што споўнілася дваццаць тры, табе — васемнаццаць, і, відаць, уцехі плоці прыносілі нам менш радасці, чым нашы адкрытыя шчырыя прызнанні. Як гэта і бывае ў юнацтве, мы тады пакляліся гаварыць толькі праўду і нічога не ўтойваць. Мне па сутнасці не было ў чым спавядацца, і даводзілася нават упрыгожваць свае нявінныя юнацкія авантуры. Я не сумняваўся, што і ў цябе такое ж небагатае мінулае, і не мог нават уявіць сабе, што да знаёмства са мной ты вымаўляла імя якога-небудзь другога юнака. Так лічыў я да таго вечара, калі...
Было гэта ў тым самым пакоі, дзе пішуцца гэтыя радкі. Шпалеры з таго часу змяніліся, а мэбля з чырвонага дрэва так і стаіць, як тады. На тым самым месцы графін з апалавага шкла, чайны сервіз, што вый-
гралі па латарэі... Свяціў месяц. Цёплы паўднёвы вецер даносіў да нашага ложка пах гару.
Многа рааоў гаварыла ты мне пра нейкага Рудольфа, і чамусьці заўсёды ноччу, у спальні, нібы яго прывід абавязкова з’яўляўся паміж намі ў самыя інтымныя нашы хвіліны... Ты і ў той вечар назвала гэтае імя — Рудольф,— помніш? Але гэтага табе ўжо было мала: