Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
Я стаў зусім іншым чалавекам. Іншым чалавекам — і гэтым усё будзе сказана. Светлы прамекь надзеі і шчасця дакрануўся да мяне. Я адчуваў гэта па позірках жанчын. Пасля таго вечара, пасля тваіх слёз я не сумняваўся ў гэтым. А колькі пасля было вечароў, калі ты ўся свяцілася радасцю, даверліва брала мяне за руку і прыціскалася да мяпе. Магчыма, я падта хутка ішоў да свайго шчасця, і ты задыхалася, не паспявала за мной. Але я быў цнатлівым жаніхом. Тьг абудзіла ў маёй істоце ўсе пачуцці, і ніколі ў мяне не ўзнікала спакуслівая думка, што можна злоўжыць даверам да мяне тваіх бацькоў. Тым больш не магло мне
прыйсці ў галаву, што за гэтым даверам хаваецца разлік.
Так, я быў іншым чалавекам. I вось аднойчы... 3 той пары мінула сорак гадоў, і я нарэшце магу табе ў гэтым прызнацца. Вядома, не дзеля таго, каб зрабіць табе прыемнае. Дык вось, гэта здарылася па дарозе ў даліну Лілей. Мы ішлі пешшу. У рэчцы цурчала вада. У руцэ ў мяне была сцяблінка палявога кропу, Унізе, пад намі ўжо змяркалася, а на вяршынях яшчэ ззяў сонечны бляск... I раптам мяне ахапіла вострае адчуванне, не — амаль фізічная ўпэўненасць, што існуе нейкі іншы свет, існуе рэальна, канкрэтна, але мы ведаем, бачым толькі цень яго...
Гэтае адчуванне прыйшло да мяне толькі на адно імгненне, і за ўсё маё сумнае жыццё болып ніколі не паўтаралася. Але сама незвычайнасць гэтага пачуцця надавала яму яшчэ большую значнасць у маіх вачах. I таму пазней, калі рэлігійныя спрэчкі пачалі раз’ядаць нашы з табой адносіны, я заўсёды адганяў ад сябе ўспамін пра гэта. Я хацеў табе прызнацца, што... Аднак не прыйшоў яшчэ час гаварыць пра гэта.
He варта ўспамінаць пра нашы заручыны. Аднойчы вечарам мы сталі жаніхом і нявестай, і адбылося гэта неяк без майго жадання. Здаецца, ты зразумела мае словы зусім не так, як я хацеў, і раптам я аказаўся звязаным з табой. Доўга не мог я апомніцца ад такой нечаканасці. He трэба пра гэта ўспамінаць. I ўсё ж ёсць тут адна непрыемная рэч, пра якую я прымушаю сябе сказаць. Ты адразу паставіла мне сваю першую ўмову: «дзеля згоды і спакою» ты адмовілася весці агульную гаспадарку з маёй маці і нават жыць з ёю ў адным доме. Гэта было сказана цвёрда, і ні ты, ні твае бацькі не збіраліся ні ў чым саступаць.
Дзіўна... Столькі гадоў прайшло, а я да драбніц помню тую размову з мамай у душным нумары гасцініцы. Акно было адчынена. Праз занавескі прабіваліся
сонечныя промні, у якіх іскрыліся залатыя пылінкі. 3 вуліцы даносіліся ціхія гукі званочкаў і мелодыя цірольскай песні. Ад спёкі ў мамы разбалелася галава, і яна ў спадніцы і кофтачцы ляжала на канапе (яна ніколі не ведала, што такое пеньюар, халат, капот).
Я выкарыстаў момант, калі мама загаварыла, як мы будзем жыць пасля вяселля: яна збіралася аддаць нам увесь першы паверх, а сабе пакінуць толькі адзін пакойчык на чацвёртым паверсе...
«Паслухай, мама... Іза думае, што лепш бьіло б...» Выкладаючы свае планы (твае планы), я крадком пазіраў на мілы старэчы твар і сарамліва адводзіў вочы. А яна ўсё церабіла хворымі распухлымі пальцамі аборку на кофтачцы. Лепш бы яна з чым-небудзь не пагадзілася, пачала спрачацца!.. Я тады ведаў бы, што мне рабіць. А яна маўчала. I яе маўчанне было для мяне горш за ўсе пакуты.
Яна не паказвала выгляду, што пакрыўдзілася ці нават здзівілася... Нарэшце мама загаварыла, падбіраючы словы, каб пераканаць мяне, што яна даўно ведала пра нашу разлуку і што ў гэтым няма нічога незвычайнага.
— Амаль круглы год я буду жыць у Арыні,— сказала яна.— Там мне найбольш падабаецца, а вам пакіну Калез. Зробім у Арыні прыбудову на тры пакоі, і мне гэтага уга як хопіць. Дый каштаваць няшмат будзе. Канешне, грошай шкада, бо праз год мяне ўжо, можа, і на гэтым свеце не будзе. Але нічога, табе застанецца. Будзеш некалі прыязджаць на паляванне. Там шмат дзікіх галубоў. Праўда, ты не заядлы паляўнічы, але ж у цябе пойдуць дзеці, мо яны...»
Божа, як далёка зайшла мая няўдзячнасць, а мацярынская любоў была бясконцая!.. Я праганяў маму з наседжанага месца — яна пакорліва згаджалася... Усім магла ахвяраваць гэтая жанчына дзеля майго
шчасця! Але,— помніш, Іза,— пасля гэтай цяжкай размовы вечарам ты спыталася ў мяне:
— Што з вашай мамай? Ёй нездаровіцца?
Назаўтра мама паправілася і выглядала як і заўсёды. 3 Бардо прыехаў твой бацька са старэйшай дачкой і зяцем. Яны ўжо ведалі пра нашы заручыны і разглядалі мяне з галавы да ног. Мне здавалася, што я чую іх галасы: «Ну, як, па-твойму, можна з гэтым тыпам выйсці да прыстойных людзей?.. Пра маці няма нават і гаворкі...» Ніколі не забудуся, як здзівіла мяне твая сястра Мары-Луіза. Вы звалі яе Марынетай. Яна была старэйшая за цябе, а выглядала маладзейшай — зграбная, танюсенькая, з доўгай шыйкай, з пышнай прычоскай і яшчэ зусім дзіцячымі вачыма. Стары муж, барон Філіпо, за якога яе выпхнуў замуж бацька, здаўся мне брыдкім і непрыемным. Але пасля яго смерці я часта думаў, што гэта быў адзін з самых няшчасных людзей, якіх мне давялося ведаць. Якіх толькі пакут не прымаў на сябе гэты чалавек, каб прымусіць маладую жонку забыцца, што яму пайшоў ужо сёмы дзесятак. Гарсэт моцна заціскаў яго цела, і здавалася, барон вось-вось задыхнецца. Высокі накрухмалены каўнер прыхоўваў абвіслыя шчокі і складкі на падбародку. Нафарбаваныя вусы і бакенбарды толькі падкрэслівалі старэчую бледнасць яго змарнелага твару. Ён амаль не слухаў, пра што мы гаварылі, а ўвесь час усё мерыўся зірнуць на сябе ў люстэрка, і калі яму гэта ўдавалася, успомні, як мы хіхікалі, гледзячы, з якой заклапочанасцю і трывогай гэты бядак ацэньваў сваё адлюстраванне. Устаўныя сківіцы не давалі яму ўсміхацца, і на ягоным твары заўсёды ляжала адзнака суровасці і засяроджанасці. Мы заўважылі таксама, як далікатна і асцярожна надзяваў ён свой цыліндр, каб не парушыць мудрагеліста зачасанай пасмы валасоў, што цягнулася ад патыліцы і разбягалася па лы-
сай галаве рэдкімі струменьчыкамі, нібы дэльта плыткай рачулкі.
Твой бацька быў яго аднагодкам, але, нягледзячы на сівую бараду, лысіну і тоўсты жывот, яшчэ падабаўся жанчынам і часам карыстаўся гэтым пры наладжванні дзелавых кантактаў. Толькі мая маці дала яму рашучы адпор. Магчыма, што ўдар, нанесены мной напярэдадні, зрабіў яе яшчэ больш незгаворлівай і цвёрдай. Маці аспрэчвала кожны пункт шлюбнага дагавору, нібы гаворка ішла пра гандлёвае пагадненне ці пра дагавор на арэнду зямлі. Я рабіў выгляд, што злуюся, не згаджаюся з мамай, а ў глыбіні душы радаваўся, што яна так стойка бароніць мае інтарэсы. I калі сёння мая маёмасць строга адмежавана ад тваёй, і вы не маеце ніякай улады нада мною, то гэтым я абавязаны толькі маме. Гэта яна тады настойвала, каб паміж мною і табой быў зроблены самы дакладны падзел маёмасці, нібы я быў наіўнай дзяўчынай, якая адважылася выйсці замуж за несусветнага п’янюгу.
Твае бацькі пагадзіліся з гэтым патрабаваннем, і я супакоіўся: значыць, яны трымаліся за мяне, даражылі мною, бо лічыліся з тваім каханнем да мяне.
Мама і слухаць не хацела, каб твой пасаг выплочваўся рэнтай, і дамагалася, каб далі яго адразу грашыма або нерухомай маёмасцю. «Яны мне тыцкаюць гэтым баронам Філіпо,— гаварыла яна,— які ўзяў старэйшую без адзінага франка. Во куды загнулі! Каб такі стары чорт ды яшчэ пасаг патрабаваў! Няхай радуецца, што адхапіў такую маладзіцу! Ну, а з намі так справа не пойдзе. Яны думалі, я надта буду радавацца, што параднюся з імі... Дрэнна яны мяне ведаюць...»
А мы, «галубкі», толькі прытвараліся, што нас гэтая спрэчка зусім не цікавіць. Па-мойму, ты верыла ў вопыт свайго бацькі, а я — у маміну разважлівасць і асцярожнасць. Хто яго ведае, а можа, мы з табой
тады яшчэ не зусім разумелі, што значыць мець добрыя грошы?..
He, выбачай. Я, можа, залішне суровы. Грошы ты заўсёды любіла толькі дзеля дзяцей. Ты, бадай, і мяне магла б забіць дзеля ўзбагачэння тваіх дзетак, а не дзеля еябе, бо ім ты аддала б і апошні кавалак хлеба.
А я вось... я люблю грошы, мне з імі спакайней. I я не баюся пра гэта гаварыць. Пакуль я буду гаспадаром свайго багацця, вы нічога мне не зробіце. Ты вось усё паўтараеш мне: «Нам з табой ужо так мала трэба...» Якая памылка! Старога лічаць за чалавека толькі да таго часу, пакуль у яго ёсць грошы. Як толькі грошы знікаюць, яго выкідаюць як непатрэбны хлам. У нас толькі адзін выбар: або ты апыпешся ў багадзельні, або будзеш трымацца за сваё багаоде. Гэта ж не выдумкі — гэтыя страшныя выпадкі ў сялянскіх сем'ях: маладыя выцягнуць са старых усё да капейкі, абяруць да ніткі, а потым голадам іх мораць, каб хутчэй са свету зжыць. А колькі разоў прыкмячаў я падобнае і ў заможных буржуазных сем’ях! Праўда, тут дзейнічаюць больш тонка і захоўваюць некаторую прыстойнасць. Ну дык вось, я баюся страціць багацце. I мне ўсё здаецца, што мала ў мяне яшчэ золата, трэба яшчэ, яшчэ... Вас золата цягне да сябе, вабіць, а мяне яно ахоўвае і бароніць.
Надышоў час вячэрняй малітвы, а я чамусьці не чуў, як білі ў званы... А-а, сёння ж і не званілі, сёння страсная пятніца. Вечарам з горада прыедуць на аўтамабілі ўсе нашы мужчыны — сын і зяці. Усе мы збяромся за адным сталом. Я адчуваю сябе больш упэўнена, калі вы ўсе разам, цяжэй гутарыць і змагацца з кожным паасобку. I яшчэ я з задавалы-іеннем з’ем у гэты дзень вялікага посту мясную катлету. He, не, дражніць вас я не збіраюся, проста мне хочацца паказаць вам, што воля мая непахісная і ні ў чым я вам не саступлю. I калі табе за сорак пяць гадоў так і не
ўдалося паслабіць маё становішча, то толькі таму, што я ніколі не зрабіў табе ніводнай уступкі... Так што вы сёння будзеце есці фасолю і сардзіпы ў алеі, а я — катлету. I гэта будзе знакам таго, што я па-ранейшаму моцны і не пакідаю вам ніякай надзеі: пакуль я жывы — не абакрасці вам мяне!
IV
Я не памыліўся. Маё з’яўленне ўчора за сямейным сталом разладзіла ўсе вашы планы. Весела было толькі за дзіцячым столікам, бо вечарам у страсную пятніцу дзецям у нас падаюць шакалад і булку з маслам. Дзяцей было шмат, і я іх ледзьве пазнаю. У маёй унучкі Яніны ўжо ёсць дачушка... Толькі што пачала хадзіць... Я паказаў усім, што ў мяне цудоўны апетыт. Ты паспрабавала апраўдаць мой грэх перад дзецьмі: «Наш дзядуля старэнькі, хворы. Доктар сказаў яму есці катлетку».