Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
— Дарагі, мне варта было сказаць табе сёе-тое яшчэ перад вяселлем. Павер, мяне сумленне мучыць, што я тады не прызналася... О, нічога асаблівага, супакойся!..
Мяне гэта не збянтэжыла, і я не спрабаваў нават што-небудзь выпытваць у цябе. Але ты сама так шчодра дзялілася сваімі сакрэтамі, што мне спачатку стала няёмка. I зрабіла ты гэта не таму, што цябе сапраўды мучыла сумленне, не таму, што ў табе загаварыла пачуццё шчырасці і далікатнасці, хоць ты мяне і перакон вала ў гэтым... Ты проста не магла больш маўчаць, бо знаходзіла асалоду ў гэтых успамінах. Можа, ты і адчувала небяспеку, што навісла ў той вечар над нашым шчасцем, але зрабіць з сабой ужо нічога не магла. He ад твайго жадання, не ад тваёй волі залежала, каб прывід гэтага Рудольфа не лунаў над нашай пасцеллю...
He падумай толькі, што ля вытокаў нашай бяды стаяла рэўнасць. У тую летнюю ноч 1885 года, калі ты прызналася, што гэты незнаёмы мне юнак быў мінулым летам тваім жаніхом, я зусім не раўнаваў цябе. I толькі намнога пазней прыйшло да мяне гэтая шалёнае пачуццё.	»
Неверагодна! Толькі праз сорак пяць год атрымаў я магчымасць пагаварыць з табой пра гэта. Толькі ці захочаш ты чытаць далей гэтае пісьмо? Цябе ж гэта амаль зусім не цікавіць. Усё, што звязана са мною, наводзіць на цябе нуду і смутак. Ты ўся растварылася ў дзецях: яны не давалі табе бачыць і чуць мяне. А калі
з’явіліся ўнукі!.. Што ж, тым горш для мяне! Але я вось вырашыў апошні раз паспытаць шчасця. Магчыма, мёртвы я буду табе цікавейшы, чым жывы. Можа, пасля смерці я хоць на некалькі тыдняў займу нейкае месца ў тваім жыцці, і ты па клічу апошняга доўгу дачытаеш гэтыя старонкі да канца. Я так хачу ў гэта верыць. I я веру.
II
Сапраўды, я не раўнаваў цябе ў тую ноч, калі ты так шчыра спавядалася. Але як жа табе растлумачыць, што разбурыла гэтая споведзь? Я быў у маці адзіным сынам. Яна рана аўдавела і адна гадавала мяне. Ты ведала яе ці, правільней, бачыла, жывучы пад адным дахам столькі гадоў. Нават калі ты і захочаш, то наўрад ці зразумееш тую душэўную блізкасць, што яднала дзве адзінокія істоты — маці і сына; бо ты вырасла зусім у іншай сям’і — вялікай, моцнай, багатай буржуазнай сям’і, дзе панавалі свае правілы і парадкі. I ніколі ты не зразумееш, з якой пяшчотнай руплівасцю гадавала сына — сваю адзіную ўцеху на свеце, удава сціплага чыноўніка. Mae школьныя поспехі напаўнялі яе гонарам. Я таксама любіў добрыя адзнакі, і іншай радасці, бадай, не ведаў. У тую пару я не сумняваўся, што жывём мы вельмі бедна. У гэтым мяне пераконвалі і наш сціплы побыт, і гаспадарчая ашчаднасць, і асабліва строгая эканомія, якая была для мамы непарушным законам. Я, вядома, меў усё, што хацеў, і ніякай нястачы не адчуваў. Але толькі потым я зразумеў, як няньчыла і песціла мяне маці. У Астэйне ў нас была ферма, адкуль па таннай цане нам прывозілі прадукты. Як бы я здзівіўся, калі б у дзяцінстве мне хто сказаў, што ў нас на стале далікатэсы: адкормленыя кураняты, зайцы, паштэты з бакасаў,— усё гэта мне не здавалася раскошай. Я часта чуў ад старэйшых,
што наша ферма нікуды не вартая. I сапраўды, калі яна перайшла ў спадчыну да маці, там былі закінутыя аблогі, дзе калісьці яшчэ мой дзед хлопчыкам ііасвіў кароў. Але адкуль мне было ведаць, што бацькі ііершнаперш паклапаціліся пра тое, каб аддаць землі пад лясныя пасадкі, і калі мне споўніўся дваццаць адзін год, я стаў уладальнікам дзвюх тысяч гектараў маладога гоннага лесу, дзе ўжо нарыхтоўвалі і вывозілі ўмацавальныя слупы для шахтаў. 3 гэтых сціплых даходаў маці памалу ўжо адкладвала грошы. Яшчэ пры бацьку «за апошнія франкі» мы купілі маёнтак Калез (аддалі тады сорак тысяч, а цяпер гэтыя вінаграднікі я і за мільён не прадам). Мы жылі на вуліцы Сэнт-Катрын у чатырохпавярховым доме, які бацька атрымаў у спадчыну перад сваім вяселлем. Два разы на тыдзень з вёскі прывозілі кашолку з правіянтам: маці старалася як мага менш «абівацв парог» мясной крамы.
А я клаўся спаць і ўставаў з адной толькі думкай: паступіць у Эколь Нармаль У чацвер і нядзелю 2 мяне амаль немагчыма было выгнаць на двор, («каб хоць праветрыўся»). Я не з тых дзяцей, якія хваляцца, што сталі выдатнікамі без ніякіх намаганняў. Я быў зубрылам і ганарыўся гэтым: «Зубрыла! А што тут такога?!> He скажу, што ў ліцэі я з вялікім задавальненнем вывучаў Вергілія ці Расіна. Але што зробіш: задалі — значыць, чытай, зубры і нічога не думай. Праграма ёсць праграма. Са скарбніцы чалавечага генія я вылучаў толькі тыя шэдэўры, што былі пазначаны ў праграме. Толькі яны мелі для мяне значэнне. I я пісаў пра іх у сваіх сачыненнях тое, што трэба было лісаць, каб дагадзіць выкладчыкам,— гэта значыць тое, што сотні разоў гаварылася і пісалася цэлымі пакаленнямі
1 Вышэйшая навучальная ўстанова ў Парыжы.
2 У французскіх школах чацвер і нядзеля — вольныя ад заняткаў дні.
абітурыентаў, якія паступалі ў Эколь Нармаль. Вось такім я быў ідыётам, і, магчыма, ім бы і застаўся на ўсё жыццё, калі б за два месяцы да ўступных экзаменаў не пачаў харкаць кроўю. Хвароба страшэнна напалохала маці, і я быў вымушаны ўсё кінуць.
Гэта была расплата за празмернае зубрэнне ў дзяцінстве і юнацтве. Калі хлопчык расце, развіваецца, нельга яму ад раніцы да ночы сядзець за пісьмовым сталом, згорбіўшыся над кнігамі і сшыткамі. Трэба даваць яму хоць якую фізічную нагрузку.
Табе сумна? Як я гэтага баюся, але прашу цябе: не прапускай ніводнага радка. Павер, я гавару толькі пра самае неабходнае: уся трагедыя нашага сумеснага жыцця пачынаецца з гэтых маленькіх непрыкметных падзей,— ты пра іх не ведала альбо забылася.
Урэшце ты бачыш з гэтых першых старонак, што я не збіраюся шкадаваць і сябе. Ты тут знойдзеш нямала звестак, ад якіх твая нянавісць толькі парадуецца. Ну, не трэба, не пярэч мне.., бо ты, калі і ўспамінаеш пра мяне, то толькі з варожасцю.
Магчыма, я залішне рэзкі і не зусім справядлівы да таго кволага падлетка, што ўпарта ўчытваўся ў тоўстыя даведнікі і слоўнікі. Калі я гартаю ўспаміны дзяцінства другіх людзей і бачу, які светлы рай паўстае перад іх вачыма, я з нудою пытаю ў сябе: «А я? Чаму гэтая пустыня адабрала ў мяне нават дзяцінства? Можа, я нешта забыўся, а другія берагуць гэта ў памяці? Можа, і ў маім малепстве былі такія ж радасныя часіны?..» Дзе там... У памяці толькі бясконцае зубрэнне, упартая барацьба за адзнакі. жорсткае саперніцтва з Энохам і Радрыгам — маімі аднакласнікамі. Сяброў у мяне не было, бо я па прыродзе сваёй не прымаў ніякай дружбы. Поспехі ў вучобе, мая незалежнасць і нават высакамернасць прыцягвалі да мяне некаторых школь-
нікаў, але я жорстка адштурхоўваў кожнага, хто лез да мяне са сваёй дружбай. Я цярпець не мог ніякіх «сантыментаў». I калі б нават лёс зрабіў мяне пісьменнікам, я ўсё роўна не знайшоў бы ў сваіх дзіцячых успамінах ніводнай пяшчотнай старонкі. Пачакай... усё ж нейкі водбліск святла прабіваецца... Бацька... Я амаль не памятаў яго і часта пераконваў сябе, што ён не памёр, не, а толькі на нейкі час знік і хутка вернецца... Пасля заняткаў у ліцэі я бягом імчаўся дамоў, абмінаючы экіпажы. На тратуарах заўсёды было многа прахожых, і я бег проста па вуліцы. Стрымгалоў узлятаў я па лесвіцы. Мама сядзела ля акна і цыравала бялізну. Бацькава фатаграфія вісела на сваім месцы — справа ад ложка. Я дазваляў маме пацалаваць сябе, штосьці мармытаў у адказ на яе пытанні і садзіўся за ўрокі.
Як толькі выявілася мая хвароба, што так крута перавярнула ўсе мае планы, мама адразу перавезла мяне ў Аркашон, дзе на беразе заліва ў маленькай вясковай хатцы я правёў доўгія месяцы. Што і казаць, настрой у мяне быў самы панылы: падарванае здароўе пад корань падрэзала ўсе мае надзеі на універсітэцкую кар’еру. Бедная мама, я злаваўся на яе, бо яна не заўважала маёй трагедыі і, як мне тады здавалася, увогуле не дбала пра маю будучыню. Яна тым і жыла, што з нецярплівасцю чакала, што пакажа тэрмометр. Раз на тыдзень мяне важылі, і ад маёй вагі цалкам залежалі яе радасць і гора. Шмат гадоў пазней мне давялося спазнаць, як горка і крыўдна ляжаць хвораму, калі ніхто да цябе не падыходзіць і ніхто не цікавіцца тваім станам. О, тады я зразумеў: лёс справядліва карае мяне за маю жорсткасць да мамы, якая так любіла мяне.
Прыйшла вясна, а з ёю і мая папраўка. Я ажыў. Пашырэў у плячах, пасталеў. У гэтай сухой лясістай мясцовасці, пакрытай травоіі і жаўтазелем (у тую 136
пару Аркаіпон быў яшчэ вёсачкай), мой разбіты ад нездаровага жыцця арганізм атрымаў усё неабходнае.
I якраз у тыя веснавыя дні мама сказала мне, што яна зусім не баіцца за маю будучыню, бо мы маем немалыя зберажэнні, якія з кожным годам большаюць. Нічога яшчэ не страчана, спяшацца няма куды, тым больш што ад службы ў войску мяне хутчэй за ўсё вызваляць. Я ўмеў прыгожа і ясна выказваць свае думкі, і гэты прыродны дар слова здзіўляў усіх маіх настаўнікаў. Мама лічыла, што мне лепш за ўсё будзе паступіць на юрыдычны факультэт. А потым без асаблівых цяжкасцей я змагу стаць вядомым адвакатам або заняцца палітычнай дзейнасцю... Мама захапілася і гаварыла, гаварыла, адразу адкрываючы ўсе свае задумы, а я маўчаў і незадаволена слухаў, разгублена гледзячы ў акно.
Мяне пачыналі ўжо цікавіць дзяўчаты. Мама назірала за мной з баязлівай паблажлівасцю. Пазней, калі мне давялося жыць разам з тваімі роднымі, я пабачыў, колькі клопату прыносіць такі перыяд у жыцці маладых для рэлігійнай сям’і. А мая маці бачыла ў гэтым толькі адну небяспеку: каб гэта не пашкодзіла майму здароўю. Пераканаўшыся, што я не злоўжываю заляцаннямі, яна скрозь пальцы глядзела на мае вячэрнія адлучкі і патрабавала толькі, каб апоўначы я быў дома. He, не бойся, я не буду табе расказваць пра свае юнацкія прыгоды. Я ведаю, што такія рэчы наводзяць на цябе жах. Урэшце, і прыгод асаблівых у мяне не было.
Але каштавалі яны мне даволі дорага, і я пакутаваў ад гэтага. Мне было крыўдна, што я непрыгожы, што нічым не магу звярнуць на сябе ўвагу і што нават маладосць мне не дапамагае. Хоць, здаецца мне, не такі я ўжо быў і нецікавы. У мяне, як кажуць, правільныя рысы твару. Жэнеўева — мой партрэт — была вельмі прыгожай дзяўчынай. Але я быў з той пароды
людзей, пра якіх гавораць, што ў іх няма маладосці. Каму прыемна бачыць панурага маладога чалавека, пазбаўленага юнацкай свежасці. Ад аднаго майго змрочнага выгляду ў людзей адымаўся язык. I чым болыц я ўсведамляў гэта, тым больш рабіўся злосным, хмурным і адзінокім. Я ніколі не ўмеў добра апрануцца, выбраць гальштук, завязаць яго. Ніколі не ўмеў я поўнасцю бесклапотна аддацца ўцехам, пасмяяцца, падурэць. Нельга нават уявіць, каб хто-небудзь запрасіў мяне на сяброўскую вечарынку: такі госць, як я, з самага пачатку сапсаваў бы ўсю справу. Да таго ж я быў вельмі крыўдлівы і не мог пранусціць міма вушэй ніводнай насмешкі. Затое, калі мне даводзілася самому жартаваць, адпускаў такія кпіны, якіх звычайна ніхто дараваць не мог. Я нетактоўна, груба кпіў з якойнебудзь смешнай рысы чалавека, з яго фізічнага недахопу, пра якія варта было б памаўчаць. Жанчын я саромеўся, хоць і трымаўся з імі ганарыста і незалежна. Размаўляючы з дамамі, я заўсёды надаваў свайму голасу высакамерны, павучальны тон, а гэта, як вядома, нічога, акрамя агіды, у іх выклікаць не магло. Я нічога не разумеў у жаночых уборах. Я адчуваў, што не маю поспеху ў жанчын, і «на злосць ім» яшчэ больш падкрэсліваў у сабе тыя рысы, якія і так палохалі іх. Словам, кожны дзень маёй маладосці быў крокам да самагубства. Я наўмысна спяшаўся быць непрыемным і нікому не падабацца, баючыся, што гэта выйдзе і без маіх намаганняў, само па сабе.