Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Мне страшэнна не спадабаўся аптымізм Хюбэра. Ён самаўпэўнена даводзіў усім, што справы на фондавай біржы хутка пойдуць на лад,— але ж так стараюцца падбадзёрыць сябе толькі людзі, калі гаворка ідзе пра іх жыццё ці смерць. А ён жа мой сын. Гэты саракагадовы мужчына — мой сын! Ведаю гэта, але не адчуваю. Як цяжка паверыць у такую ісціну!.. А што, калі справа ў яго не клеіцца?.. Банкір, які дае ўкладчыкам такія дывідэнды, вядзе вялікую і рызыкоўную гульню... А раптам зусім недалёка ўжо той дзень, калі гонар нашай сям’і будзе пастаўлены пад сумненне?.. Гонар сям’і! He, і гэты ідал ніякай ахвяры ад мяне не дачакаецца. На ўсякі выпадак ужо цяпер прымаю рашэнне: вытрымаць удар і ні ў якім разе не расчуліцца! Тым больш што акрамя мяне ёсць яшчэ і стары Фандадэж. А гэты не дасць вадзіць сябе за нос...
Але што гэта я захапіўся і мялю нейкую лухту! Мусіць, не хочацца мне, ой як не хочацца варушыць успаміны пра тую чорную ноч, калі ты разбурыла наша шчасце!..
Дзіўная рэч — ты як быццам зусім і не памятаеш пра гэта. Але што зробіш? Тыя некалькі гадзін цёплай летняй ночы, тая шчырая размова ў цёмнай спальні вырапіылі ўвесь наш лёс. Кожнае тваё слова аддаляла мяне ад цябе, а ты нічога не заўважала, усё гаварыла, гаварыла... Твая памяць зберагла тысячы нікчэмных дробязяў, а вось пра катастрофу ў нашым жыцці ты зусім забылася. Ты верыш у бога, верыш у вечнасць чалавечага жыцця. Дык ведай, што ў тую ноч ты пазбавіла мяне гэтай веры. Бо маё першае чыстае каханне прымусіла мяне паяднацца з тваёй верай. Бо я кахаў цябе і гатоў быў палюбіць усё, што было дарагім для цябе. Я замілавана глядзеў, як ты ў доўгай начной кашулі, нібы дзяўчынка-школьніца, станавілася на калені і шаптала малітву...
Мы жылі ў гэтым самым пакоі, дзе я цяпер пішу сваё апошняе пісьмо. Чаму пасля вясельнага падарожжа мы пасяліліся ў Калезе, у маёй маці? (Я не згадзіўся забраць у яе Калез, дзе ўсё было з любоўю зроблена яе рукамі.) Пазней мая злосць на цябе ўсё расла і расла, і я ўспомніў пра некаторыя абставіны, якім спачатку не надаваў значэння, а можа, і наўмысна не хацеў заўважаць. Перш за ўсё твае бацькі адмовіліся рабіць вяселле, бо, як ты тлумачыла, перад гэтым памёр нейкі ваш далёкі сваяк. А я не сумняваўся, што і ты, і твая сямейка саромеліся такога сціплага шлюбнага саюзу. Нездарма ж барон Філіпо расказваў кожнаму стрэчнаму: «Ведаеце, у маёй жонкі ёсць малодшая сястра. Ну проста прыгажуня! I гэта ж трэба, утрэскалася ў аднаго тыпа! Чалавек ён, праўда,
прыгожы, багаты, але паходжанне яго даволі цёмнае. Сваякоў прыстойных няма, ды і бацькі... ведаеце...» Словам, ён гаварыў пра мяне, нібы я быў падкідышам ці незаконнанароджаным. Тым не менш барон Філіпо рабіў нечаканую выснову, што, можа, яно і лепш, што ў мяне няма вядомых сваякоў: «Не будзе за каго чырванець. Ну, а старэнькая маці сваё месца ведае і замінаць не будзе». Нарэшце ты, з яго слоў, была надта распешчаная і кіравала сваімі бацькамі, як хацела. «I яшчэ вось што скажу,— падагульняў барон Філіпо,— грошы, маёмасць у маладога чалавека немалыя. А перад гэтым, ведаеце, цяжка ўстаяць, і нават такая паважаная сям’я, як Фандадэжы, пайшла на гэты шлюб, заплюшчыўшы вочы на ўсё астатняе».
Калі гэтыя плёткі дайшлі да мяне, нічога новага яны мне не далі,— я па сутнасці ўсё гэта ведаў. Шчасце ап’яніла мяне, і тады я не надаў гэтаму ніякага значэння. I трэба шчыра сказаць: я нават быў задаволены, што вяселле наша прайшло амаль тайна. А інакш дзе я знайшоў бы прыетойных шафераў? У той галоднай студэнцкай шайцы, якую я калісьці ўзначальваў? — He. А прасіць маіх учарашніх ворагаў не дазваляў мне гонар. Вядома, гэты мой шлюб даваў цудоўную магчымасць зблізіцца з «арыстакрацікамі». Але я малюю сябе ў гэтай споведзі такімі ўжо чорнымі фарбамі, што магу і не хаваць адной станоўчай рысы маёй натуры: заўсёднае імкненне да незалежнасці. Я ні перад кім не станавіўся на калені, заўсёды быў верны сваім перакананням. Хоць трэба сказаць, што ў нашым шлюбе я пайшоў на пэўны кампраміс, і мяне нават мучыла сумленне. Я абяцаў тваім бацькам не перашкаджаць табе выконваць рэлігійныя абрады, а сам узяў на сябе толькі абавязак не далучацца да франкмасонства. Урэшце, больш вы ад мяне нічога і не патрабавалі. У той час яшчэ лічылася, што рэлігія — гэта жаночая справа, і ў вашых арыстакра-
тычных сем’ях было прынята, што муж павінен «суправаджаць» жонку на царкоўныя службы. I гэтага было дастаткова. А ў Люшоне я ўсім вам даказаў, што супраць такога абавязку нічога не маю.
У верасні 1885 года, калі мы вярнуліся з Венецыі, твае бацькі не захацелі запрасіць нас да сябе ў маёнтак Сенон. А нам тлумачылі, што туды нібыта з’ехаліся іх знаёмыя, сваякі, а таксама сябры барона Філіпо і занялі «ўсе пакоі». I тады мы вырашылі часова спыніцца ў маёй мамы, Мы забыліся пра нашу бесцырымоннасць і жорсткасць у адносінах да мамы і як быццам зрабілі ёй ласку, што згадзіліся пажыць у яе доме да таго часу, пакуль нам не надакучыць.
А мама і не збіралася радавацца.
— Усё, што ёсць у гэтым доме,— ваша,— стрымана гаварыла яна.— Можаце запрашаць сюды каго захочаце. Замінаць я вам не буду. Ды я і дома рэдка бываю...
Так яно і было. Увесь час маці некуды спяшалася: то на вінаграднікі, то ў вінныя скляпы, то на птушнік, то ў пральню. Пасля абеду яна ішла ў свой пакойчык, каб трохі адпачыць. Калі яна часам заставала нас у гасцінай, то заўсёды чырванела і прасіла прабачэння. Перад тым як зайсці, яна асцярожна стукала ў дзверы, і мне давялося тлумачыць ёй, што рабіць гэтага не варта. Яна дайшла да таго, што прапанавала табе кіраваць гаспадаркай, але ты, дзякуй богу, адмовілася. Зрэшты, у цябе да гэтага не было ніякай ахвоты. Ты даволі памяркоўна ставілася да мамы, старалася не сварыцца, не крыўдзіць яе, і яна плаціла табе глыбокай удзячнасцю. Дарэмна яна баялася, што ты разлучыш мяне з ёю. Я не шкадаваў ёй сыноўскай ласкі і клапаціўся пра яе яшчэ больга, чым да вяселля. Яна здзіўлялася, гледзячы, як мы з табой радуемся і бес-
турботна смяёмся: няўжо гэты шчаслівы малады муж — яе сын?.. Той, што быў такім суровым і замкнутым... «Значыць,— думала яна,— не змагла я падабраць да яго ключыка... Куды мне ўжо было... Hi адукацыі, ні выхавання... Добра, што хоць жонка цяпер робіць тое, што павінна была зрабіць я...»
Помню, з якім замілаваннем глядзела яна на цябе, калі ты малявала ці іграла на піяніна «Песню без слоў» Мендэльсона, абавязкова спатыкаючыся ў адным і тым жа месцы.
Бывала, да цябе прыязджалі сяброўкі. Ты ніколі не забывалася папярэдзіць іх:
— Зараз убачыце маю свякроў. Цікавы экземпляр... Сапраўдная сельская арыстакратка. Раю паглядзець і запомніць: больш такіх нідзе ўжо не сустрэнеш...
Ты лічыла, што ў мамы ёсць свае арыгінальныя манеры і многа такту. Яна ўмела гаварыць са слугамі на мясцовым дыялекце, і ты паблажліва адзначала, што яна цудоўна трымаецца з «простымі людзьмі». Па прывычцы ты паказвала сяброўкам стары дагератьіп, дзе мама ў пятнаццаць гадоў насіла яшчэ хустку. Ты нават вывучыла старадаўнюю народную песеньку пра дабрачыннасць сялянскіх сем’яў і выконвала яе перад сваімі гасцямі. Якая ж ты была тады згаворлівая, памяркоўная! Але мацярынства адкрыла тваю сапраўдную натуру...
Я ўсё збіваюся і ніяк не магу расказаць пра тую ноч. Было тады так душна, што мы нават не зачынялі акна, хоць ты і баялася кажаноў. На дварэ шапацела старая ліпа, а нам усё здавалася, што нехта дыхае ў кутку пакоя. Часам ад подыху ветру лісце пачынала шумець так, нібы ішоў моцны лівень. У акне красаваўся маладзік. Яго халоднае святло падала на пад-
логу, на крэслы, дзе ляжала наша адзенне. Нечакана ўсё сціхла, і ты сказала: «Давай спаць. Трэба заснуць...» Але і ў сне не знаходзілі мы спакою: прывід невядомага мне Рудольфа блукаў па пакоі. Варта мне было толькі абняць цябе, як у тваім сэрцы ўваскрасаў яго вобраз... Ты вызвалялася з маіх абдымкаў, але прывід не знікаў... He хацеў я, баяўся пакутаваць. Так, мусіць, ужо створаны чалавек: бяда, гора, смерць — нішто не перашкодзіць яму бараніць сваё шчасце... Я ведаў, што не трэба ў цябе нічога распытвацца. Няхай яго імя будзе вадзяной бурбалкай: мільгне і лопне на паверхні нашага жыцця... Забыцца... Забыпца, выкінуць з памяці гэтае імя, бо гэта першы знак нашай бяды, гэта яд, і ад яго паратунку не будзе... I я маўчаў. Але ты, няшчасная, ты не магла насіць у сабе гэты ўспамін пра няспраўджанае каханне, пра ашуканую, неспатоленую страсць... I дастаткова было, каб у мяне вырвалася пытанне: Ды хто ж ён такі, гэты Рудольф? — як ты адразу загаварыла:
— Дарагі, мне варта было б сказаць табе сёе-тое яшчэ перад вяселлем... О, нічога асаблівага, супакойся!..
Ты гаварыла шэптам. Спяшалася. Табе трэба было выгаварыцца. I цемру пранізвалі словы-стрэлы... Твая галава ўжо не ляжала ў мяне на плячы. Мы заставаліся ў пасцелі зусім побач, а паміж намі ўжо была непраходпая бездань.
Рудольф... Маці яго была аўстрыйка, а бацька — француз, багаты фабрыкант... 3 Рудольфам ты пазнаёмілася ў Эксе. Ты ездзіла туды з бабуляй. Было гэта якраз за год да нашай з табой сустрэчы ў Люшоне. Ён прыехаў з Кембрыджа. Які ён быў з выгляду, ты не гаварыла, але я адразу памаляваў сабе яго партрэт: там былі ўсе прывабныя спакушальныя рысы, якіх сам я быў пазбаўлены... Месяц высвечваў маю вялікую мужыцкую руку з нязграбнымі пальцамі і карот-
кімі пазногцямі. Калі табе верыць, то нічога благога вы тады не зрабілі, хоць паводзіў ён сябе нібыта не так далікатна, як я. He памятаю я дакладна тваіх прызнанняў. Дый навошта яны мне? Справа не ў гэтым. О, калі б ты яго не пакахала!.. Я, вядома, паступова супакоіўся б і дараваў бы табе гэты няўдалы раман, калі б з першага разу загінула чысціня нявіннага дзяўчаці. Але ўжо тады ў мяне ўзнікла сумненне: «Не прайшло і года, а яна пасля такога вялікага кахання пакахала мяне!.. Як жа так?..» I я ўвесь пахаладзеў. «Значыць, усё гэта фалып,— думаў я,— яна ўвесь час ашуквала мяне. I як жа гэта я ўбіў сабе ў галаву, што яна можа пакахаць мяне? Такіх, як я, ніхто не кахае!»
Яшчэ мігцелі апошнія перадсвітальныя зоркі. Недзе ў садзе прачнуўся дрозд. Праз адчыненае акно павеяў ветрык, і мы адчулі яго прыемную свежасць. Здаецца, усё было, як і раней, у пару майго шчасця... Усяго якіх дзесяць хвілін назад яно яшчэ было са мной, шчасце, а цяпер я ўжо гавару: «У пару майго шчасця...» Я запытаўся: