Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
стая саракагадовая жанчына, якая толькі што спрабавала вывудзіць у мяне чатырыста тысяч франкаў свайму гультаю зяцю,— а я ж помню яе маленькую ў сябе на каленях!.. А ты, бывала, як убачыш такое, адразу клічаш яе да сябе... Ды што ж гэта я! Так я ніколі не давяду да канца сваёй споведзі, калі буду блытаць цяперашняе з мінулым. Пастараюся быць больш паслядоўным.
VI
Мне здаецца, Іза, што я ўзненавідзеў цябе не адразу пасля той злашчаснай ночы. Мая нянавісць нараджалася паступова, калі я ўсё болып і болып пераконваўся ў тваёй абыякавасці да мяне, бо нічога не існавала для цябе на свеце, акрамя гэтых плаксівых, прагных крыкуноў-дзетак. Ты нават не заўважыла, што ў трыццаць гадоў я стаў вядомым адвакатам па грамадзянскіх справах. У мяне была салідная кліентура, са мною раіліся, мяне цанілі ва ўсёй нашай акрузе. У нас працавалі самыя лепшыя адвакаты з усёй Францыі, і ўступалі мы толькі Парыжу. А пасля справы Вільнаў (1893 год) я праславіўся, акрамя таго, і як адвакат-крыміналіст (такое ў юрыдычнай практыцы здараецца надзвычай рэдка). I толькі ты адна не ведала, піто мая прамова на гэтым працэсе атрымала сусветную вядомасць. I якраз у 1893 годзе наш разлад перайшоў у адкрытую вайну.
Гэтая справа Вільнаў праславіла мяне, але пасля яе мяне яшчэ мацней сціснулі ціскі, у якіх я і так задыхаўся. Дагэтуль я яшчэ верыў, спадзяваўся, чакаў, але мой трыумф канчаткова даказаў мне, што я для цябе не існую і ты нічога не хочаш ведаць пра мяне і мае клопаты.
Муж і жонка Вільнаў (я ўсё ж такі прыгадаю табе іх гісторыю) пражылі разам дваццаць гадоў і здолелі
зберагчы такое чыстае кахашіе, што ім усе зайздросцілі і гаварылі: «Вось ужо дзе пара! Вадой не разальеш!» Жылі яны з пятнаццацігадовым сыпам у сваім маёнтку ў Арноне. Гасцей амаль не прымалі, бо ім і адным было добра. «Такое каханне толькі ў кнігах бывае!» — дзівілася твая маці, якая заўсёды гаварыла збітымі фразамі (дарэчы, Жэнеўева дасканала авалодала гэтьім бабуліным «мастацтвам»)..,
Дык вось, аднойчы раніцай слуга прыбіраў пакоі на першым паверсе. Нечакана ўгары пачуўся стрэл і страшэнны крык. Слуга кінуўся на другі паверх. Спальня гаспадароў на замку. Да яго даносяцца прыглушаныя галасы, чуваць, як перасоўваюць мэблю, нехта пабег у ванную... Нарэшце дзверы адчыніліся. Месьё Вільнаў ляжыць на пасцелі, уся кашуля ў крыві. Над ім — перапалоханая, непрычасаная, у халаце мадам Вільнаў з рэвальверам у руцэ: «Я параніла майго мужа. Хутчэй прывязіце сюды доктара і камісара паліцыі. Я адгэтуль нікуды не пайду». Больш ад яе ніхто не мог нічога дабіцца. На ўсе пытанні быў адзін адказ: «Я параніла мужа». Гэта пацвердзіў і сам месьё Вільнаў, як толькі апрытомнеў і змог гаварыць. Даваць іншыя паказанні ён адмовіўся. Жонка таксама...
Выбіраць адваката Вільнаў не захацелі. Выйшла так, што абараняць інтарэсы мадам Вільнаў прызначылі мяне. Штодня ездзіў я да яе ў турму, аднак выпытаць мне нічога не ўдалося. Па горадзе хадзілі самыя неверагодныя чуткі, але я з самага пачатку не сумняваўся, што мадам Вільнаў невінаватая: яна сама ўзяла на сябе віну, а яе дарагі і любы муж пагадзіўся з гэтым. О, у людзей, якія самі не зведалі ўзаемнага кахання, ёсць асаблівае абвостранае пачуццё, і яны беспамылкова адгадваюць палкае каханне ў іншых. Гэтая жанчына была ўся ў палоне кахання да свайго мужа. Яна, безумоўна, не страляла, не магла
етраляць. Версія пра тое, што страляць мог хто-пебудзь з яе раўнівых паклоннікаў, таксама адпадала: нікога з гасцей ні ў той дзепь, ні напярэдадні ў доме не было. Нарэшце... добра, не буду цябе стамляць падрабязнасцямі...
Да самага пачатку суда я бачыў сваю задачу толькі ў тым, каб адмаўляць віну маёй падабароннай і даказваць, што яна не магла пайсці на такое злачынства. I ўжо ў апошні момант мяне асяніла геніяльная здагадка і таямніца трагедыі адкрылася. Усё вырашыла паказанне сына падсуднай, пятнаццацігадовага Іва Вільнаў,— дакладней, не само паказанне — яно было нязначнае і нічога новага пе давала, а той умольны і патрабавальны позірк, якім глядзела на яго маці: яна вачэй ад яго не адрывала да таго часу, пакуль ён не скончыў гаварыць і яго не павялі з судовай залы,— толькі тады яна супакоілася і з палёгкай уздыхнула. Вось гэта і развеяла ўсе мае сумненні. Я абвінаваціў у замаху на забойства сына, гэтага падлетка, які прыраўнаваў маці за яе гарачае каханне да бацькі. Суддзі, сведкі, прысутныя — усе былі ашаломлены маёй бездакорнай логікай і бліскучым красамоўствам. Гэтая мая прамова ўвайшла ў гісторыю юрыспрудэнцыі, a прафесар Ф.1 сам прызнаўся, што ў ёй ён знайшоў самы істотлы элемент сваёй сістэмы. Акрамя таго, маё выступленне падштурхнула спецыялістаў глыбей зацікавіцца псіхалогіяй падлеткаў і шукаць метады лячэння іх неўрозаў.
Дарагая Іза, я расказваю пра гэты выпадак зусім не дзеля таго, каб выклікаць у цябе запозненае захапленне маім талентам, якога ты не адчувала ў дні маёй славы, калі газеты ўсяго свету друкавалі артыкулы пра мяне і змяшчалі мой партрэт. Справа тут у іншым.
1 Аўтар, відаць, мае на ўвазе Зігмунда Фрэйда (1856— 1939), заснавальніка тэорыі псіхааналізу.
Поўная твая абыякавасць у той урачысты момант майго жыцця вельмі наглядна паказала мне, які я табе чужы і непатрэбны. А ў гэты самы час перад маімі* вачыма стаяў прыклад жаночага самаахвярнага кахання,— за турэмнымі кратамі я бачыў жанчыну, якая ахвяравала сабой не так дзеля таго, каб адвесці бяду ад свайго дзіцяці, а каб уратаваць сына свайго мужа, спадчынніка яго імя. He хто іншы, як ён, ахвяра, упрошваў сваю жонку: «Вазьмі віну на сябе...» У сваім каханні яна пайшла да канца і хацела пераканаць увесь свет, што яна — злачынка, яна хацела застрэліць чалавека, які быў ёй даражэйшы за ўсіх на свеце. I паклікала яе на гэта не мацярынская, а шлюбная любоў... (Падзеі, якія адбыліся пасля, поўнасцю пацвердзілі гэта: яна пакінула сына і заўсёды знаходзіла прычыны, каб быць далёка ад яго.) А магла ж якаянебудзь жанчына пакахаць мяне так, як кахала Вільнаў жонка. Я многа разоў бачыўся з ім, калі вялося следства. Чым ён лепшы за мяне? Даволі прыгожы, прыстойны мужчына, але не сказаць, каб вельмі разумны,— гэта даказваецца яго варожымі адносінамі да мяне пасля працэсу. А я быў таленавіты. Апыніся тады побач са мной адданая мне жонка, якіх бы толькі вышынь я не дасягнуў! Але адзінокаму чалавеку цяжка, немагчыма ўвесь час верыць у сябе. Нам патрэбна, каб побач з намі быў сведка нашай сілы, каб ён адзначаў нашы ўдачы, няўдачы, падлічваў ачкі, а ў дні нашых перамог увенчваў нас лаўрамі,— як некалі ў школе, атрымліваючы пахвальны ліст, я шукаў у натоўпе маму, і пад гукі ваеннага аркестра яна ўскладала на маю галоўку залаты лаўровы вянок.
У час працэсу Вільнаў маміна здароўе моцна пагоршала. Я не адразу заўважыў гэта. Першай прыкметай упадку была яе нечаканая любасць да маленькага чорненькага сабачкі, які пачынаў утрапёна брахаць, як толькі хто набліжаўся да мамы. Кожны раз, калі я на-
ведваў маму, яна толькі і ведала, што гаварыла пра гэтага сабачку.
Зрэшты, маміна пяшчота не магла замяніць мне таго кахання, якое выратавала б мяне на самым галоўным павароце майго жыцця. Была ў мамы адна загана, якую разам з кроўю перадала яна і мне: прага да грошай. Яна ўгаварыла мяне не пакідаць адвакатуры, дзе, як яна казала, «можна зарабіць добрыя грошы». А мяне вабіла літаратурная дзейнасць. I мяне запрашалі супрацоўнічаць у газетах, часопісах... На выбарах левыя партыі прапаноўвалі мне вылучыць сваю кандыдатуру ў парламент ад акругі Ля-Бастыд (чалавек, які пасля маёй адмовы даў згоду балаціравацца, прайшоў без ніякіх цяжкасцей). Але я не паддаўся свайму славалюбству, таму што хацеў мець «добрыя грошы».
Ды і ты сама, Іза, гэтага хацела, і ты дала мне зразумець, што ніколі не пакінеш правінцыі. Вядома, калі б ты кахала мяне, ты б даражыла і маёй славай. I ты падказала б мне, што ўмельства жыць у тым і ёсць, каб ахвяраваць нізкімі, дробнымі інтарэсамі дзеля высокай мэты. Бязглуздыя журналісты пачынаюць шуміху, калі пранюхаюць, што нейкі адвакат, атрымаўшы дэпутацкае крэсла ці міністэрскі партфель, спрабуе сёе-тое перахапіць сабе ў кішэню. А было б лепш, каб панове газетчыкі выказвалі сваё захапленне паводзінамі тых дзелавых людзей, якія ўтаймавалі свае пачуцці, адмовіліся ад славы палітычнага дзеяча і заняліся такой справай, якая прыносіць найбольшы даход. Калі б ты кахала мяне, ты вылечыла б мяне ад гэтай маёй сквапнасці. А так усё жыццё для мяне існавала толькі адно — чысты прьібытак. Я ганяўся за буйной, сярэдняй і нават дробнай здабычай і добра ведаў, куды і як патраціць кожны франк. Ды што там! «Зарабіць добрыя грошы» — вось што было маёй адзінай уцехай. Мара і мэта кожнага крамніка.
Вось і ўсё, што ў мяне засталося,— грошы, нажытыя маёй працай за доўгія і цяжкія гады. Даўно вы точьіце зубы на гэтыя грошы!.. Ах, як палохае мяне нават думка, што яны апынуцца ў вашых кішэнях пасля маёй смерці! Я гаварыў у пачатку гэтага пісьма, што зрабіў адпаведныя захады, каб вам нічога не дасталося. I там жа даў табе зразумець, што я адмовіўся ад гэтай помсты... Але я не ведаў тады, што мая нянавісць да вас мае свае прылівы і адлівы. To яна адхлыне — і я мякчэю... To зноў навальваецца — і брудная хваля захліствае мяне...
3 сённяшняга дня, калі вы хацелі абабраць мяне дзеля вашага Філі і калі я ўбачыў, як вы ўсе сабраліся на верандзе і сачылі за мной, мяне не пакідае карціна дзяльбы маёй спадчыны. Вось дзе будзе сцэна! Вы, як сабакі, будзеце грызціся за мае землі і каштоўныя паперы... Землі вы атрымаеце. А вось каштоўных папер ужо няма. Так, так, тыя самьія каштоўныя паперы, пра якія я гаварыў на першай старонцы гэтага пісьма, я прадаў на мінулым тыдні. I добра зрабіў, што збыў іх з рук: з таго часу курс акцый на біржы падае з кожным днём. Усе караблі тонуць і ідуць на дно, калі я пакідаю іх. Я ніколі не памыляюся. I вось panep у мяне мільёны, мільёны чысценькімі... Вы іх таксама атрымаеце... Калі я захачу... Але бываюць дні, калі я гавару сабе: «Ні франка я вам не дам!»
Чую, як ваша зграя падымаецца па лесвіцы. Вось вы спыніліся, гаворыце і не баіцеся пабудзіць мяне (вы ж даўно вырашылі, што я глухі). Праз пічыліну ў дзвярах бачу святло ад запаленых свечак. Пазнаю фальцэт дарагога Філі (у яго як быццам усё яшчэ ламаецца голас). Раптам чуецца прыглушаны жаночы емех. Ты кагосьці супакойваеш і зараз скажаш: «Цішэй! Ёп жа яшчэ не спіць». Ты падкрадваешся да маіх дзвярэй, прыслухоўваешся, заглядаеш у замочную шчыліну. Мяне выдае лямпа. Ты вяртаешся да