Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
дзейных месцах. Жыццё ў невялікім правінцыйным гарадку само падказвае распусніку, як зрабіць, каб усё было ціха. Супакойся, калі ласка, Іза, я міласэрпа пазбаўлю цябе ад успамінаў пра мае залёты...
Але, калі б я паводзіў сябе не так асцярожна, ты ўсё роўна нічога не заўважыла б. Пасля нараджэння Хюбэра ты паказала тваю сапраўдную натуру: ты ад прыроды — маці і толькі маці. Я для цябе перастаў існаваць. Ты ўся была аддадзена дзецям. Я зрабіў цябе маці, і на гэтым мая місія закончылася. Болын ад мяне ты ўжо нічога не чакала.
Пакуль дзеці былі немаўлятамі, яны амаль не цікавілі мяне, і з-за іх у нас з табой не было ніякіх сутычак. Разам бывалі мы рэдка. Сустракаліся хіба што дзеля таго, каб выканаць свой шлюбны абавязак. I нават у тыя кароткія імгненні блізкасці мы былі ўжо страшэнна далёка адно ад аднаго.
Пра маё існаванне ўспомніла ты толькі тады, калі табе здалося, што я стаў небяспечны для тваіх дзетак. Тьі ўзненавідзела мяне, калі я загаварыў пра свае правы на іх. Можаш цяпер парадавацца: ніякага бацькоўскага інстынкту ў мяне не было. Ува мне проста заклекатала рэўнасць, я зайздросціў гэтым малым, якія абудзілі ў табе такую палкую любоў. I вось, каб пакараць цябе, я хацеў адабраць іх у цябе. Вядома, я гаварыў пра высокія матывы, перш-наперш пра бацькоўскі абавязак. He хацеў я, каб адпетая ханжа, прытворшчыца-святоша сапсавала маіх дзяцей... Вось у якую гордую позу я станавіўся... Урэшце, якая поза? Так я лічыў і на самай справе.
Божа, ці ўдасца мне калі-небудзь закончыць гэтае пасланне? Я пачаў пісаць яго табе, а цяпер мне здаецца, што не зможаш ты чытаць усё гэта. Значыць, хутчэй за ўсё пішу я самому сабе. Можа, гэта прафесійная прывычка: стары адвакат прыводзіць да ладу папку з абсалютна прайгранай справай свайго жыцця...
Зноў чуваць царкоўньія званы... Заўтра вялікдзень. Давядзецца мне спусціцца ў гасціную і адзначыць разам з вамі «святы дзень», як я табе абяцаў. «Дзеці скардзяцца, што зусім цябе не бачаць»,— сказала ты сёння раніцай. Разам з табой была каля маёй пасцелі Жэнеўева. Ты выйшла, каб пакінуць нас адных. Жэнеўеве трэба было пра нешта мяне папрасіць. Я чуў, як вы шапталіся ў калідоры. «Пагавары з ім спачатку ты»,— пераконвала ты Жэнеўеву. Я здагадваўся, што гаворка пойдзе пра мужа маёй унучкі, пра гэтага шалапута і гультая Філі. Які ж я малайчына! Так павярнуў размову, што не даў Жэнеўеве загаварыць пра свайго няўдалага зяця, і яна пайшла з чым прыйшла. Я-то добра ведаю, што ёй трэба. На мінулым тыдні я чуў, як яны свае планы строілі. Акно гасцінай акурат пад маім акном, і, калі вокны адчынены, я магу пачуць кожнае слова. Варта мне толькі нахіліцца. Яны хочуць, каб я «пазычыў» Філі вялікую суму, а ён унясе яе на біржу і атрымае чвэрць пакета акцый... Хацець то хочуць, але я, стары ліс, носам чую: хутка будзе бура. Трымай грошы пад замком... Ведалі б яны, колькі я прадаў акцый у мінулым месяцы: я яшчэ тады ўлавіў, што курс акцый вось-вось пачне падаць, і апярэдзіў падзеі...
Усе паехалі да вячэрні. Апусцеў дом, ні душы на вуліцы, на палях. А я сяджу тут адзін, стары Фаўст, адрынуты ад усіх людскіх радасцяў сваёй жахлівай старасцю.
He ведаеце вы, што такое старасць. А як уважліва слухалі вы мяне за снеданнем, калі я загаварыў пра справы на біржы,— так і елі мяне вачыма, так і лавілі кожнае слова. Зрэшты, гаварыў я толькі для Хюбэра — няхай думае, пакуль яшчэ не позна. Як жа ён устрывожыўся! Вось дзе ўжо хто не ўмее хаваць свае
непрыемнасці! Але еў ён за дваіх, апаражняючы адну талерку за другой. А ты яму ўсё падкладала. Усе мацяркі аднолькавыя: як убачаць, што ў любага сынка непрыемнасці, дык амаль сілком прымушаюць яго есці, нібы гэта яго падбадзёрыць і дапаможа выйсці з бяды. А Хюбэр цябе перабіваў, не даваў гаварыць, грубіў, як калісьці я грубіў сваёй маме.
Затое малады Філі, муж маёй унучкі Яніны, так ужо ўвіхаўся каля мяне! Ну а сама Яніна месца сабе не знаходзіла і ўсё клапацілася пра маё здароўе:
— Дзядуля, даражэнькі, нашто вы курыце? Гэта ж так шкодна! А вы ўпэўнены, што ў гэтай каве сапраўды няма кафеіну?
Дрэнная з яе актрыса: фальш у кожным слове, нават тэмбр голасу выдае яе з галавой. Ты сама ў маладосці прытваралася і фальшывіла, але пасля першых родаў перастала крыўляцца і зрабілася самой сабой. А вось Яніна да канца жыцця застанецца дурненькай дамачкай, якая стараецца гнаца за модай, паўтарае чужыя словы, думкі, бо сваіх не мае і нічога на свеце не разумее. I як гэта Філі, такі заядлы гуляка, можа ўжыцца з гэтай дурніцай і крыўлякай? Зрэшты, не ўсё ў ёй фальшывае — яна шчыра кахае прыгажуна Філі. Яніна таму і іграе сваю ролю няўдала, што для яе нічога на свеце не існуе, акрамя яе кахання.
Пасля снедання мы выйшлі на веранду. Філі і Яніна ўмольна ўпіваліся позіркамі ў Жэнеўеву, а тая ў сваю чаргу не адводзіла вачэй ад мяне і ўсё парьівалася нешта сказаць. Ты, Іза, амаль незаўважна падала знак: тут не пачынай. Тады Жэнеўева падышла да мяне і прапанавала:
— Тата, давай прагуляемся трохі! Такі цудоўны дзень!..
Няўжо я стаў для ўсіх вас такім страшным? Спачатку я вырашыў, што і з месца адсюль не крануся, але стала шкада дачкі, і я ўзяў яе пад руку. Мы вый-
шлі ў сад. 3 веранды ўся сямейка пільна назірала за кожным нашым крокам. Жэнеўева адразу ж і пачала:
— Тата, я хацела пагаварыць з табой пра Філі...
Яна дрыжала. Паверце: гэта страшна, калі родныя дзеці цябе цураюцца... Але ж хіба можна ў шэсцьдзесят восем гадоў адным махам зняць з твару выраз жорсткасці і няўмольнасці, які фарміраваўся гадамі, дзесяцігоддзямі?.. У такім узросце гэтага нельга зрабіць. А душа баліць ад крыўды, што яна схавана пад такой маскай... Жэнеўева паспешліва выказала сваю просьбу. Кожнае яе слова было папярэдне добра ўзважана. Як я і чакаў, гаворка ішла пра пазыку і будучую дзейнасць Філі на біржы. Жэнеўева гаварыла складна, пераканаўча і ўсё ж зрабіла вялікую прамашку: яна націскала якраз на тыя довады, якія мяне толькі раздражнялі. Яе паслухаць, дык атрымлівалася, што гультайства Філі наробіць бяды маладой сям’і. Філі, бачыце, і так ужо пачаў псавацца... Я адказаў, што такому валацугу, як Філі, занятак на біржы будзе толькі зручнай шырмай, і лепшага прыкрыцця для любоўных авантур яму і не трэба. Жэнеўева стала яго бараніць... Ну што ты зробіш: усе любяць гэтага Філі... «Навошта, татачка, судзіць яго стражэй, чым Яніна?..»
Я сказаў, што нават і не збіраюся судзіць і выносіць свой прысуд гэтаму маладому жарэбчыку, і ўвогуле яго любоўныя справы мяне зусім не цікавяць.
— А хіба ён цікавіцца мной? Яму ж ніякай справы да мяне няма. Дык з якой гэта ласкі я буду пра яго думаць?
— Ён цябе вельмі паважае...
Гэтая бессаромная хлусня прымусіла мяне трохі «супакоіць» Жэнеўеву:
— О, вядотла, толькі з пачуцця вялікай павагі твой зяцёк і ахрысціў мяне «старым кракадзілам». Прашу, не пярэч мне. Я сам не раз чуў, як ён за маёй спіной так мянё называў... Што ж, сварыцца з ім я не збі-
раюся; кракад.зіл дык кракадзіл, кракадзілам і застануся. А чаго можна чакаііь ад старога кракадзіла? Толькі ягонай смевні. Але пачакайце! Глядзіце, каб гэты нябожчык не ўцяў вас і з таго свету! (Вельмі шкадую, што сказаў гэта,— цяпер яны пачнуць трывожыпца, рабіць здагадкі.)
Жэнеўева спалохана апраўдвалася, болып за ўсё на свеце баючыся, што я пакрыўдзіўся на гэтую мянушку «кракадзіл». Ды што мянупіка... Абражала мяне не мянушка, а маладосць Філі. Няўжо гэты малакасос ніяк не ўцяміць сабе, што я і не магу да яго ставіцца інакш. Я пражыў свой век і нічога, акрамя нянавісці да сябе, не бачыў, а ён з маладых гадоў купаецца ў такой раскошы, якая мне ніколі і не снілася. Ненавіджу такіх... Ну, а гэтага Філі не магу пераносіць. Як блудны кот піха скача ў чужое акно, знюхаўшы смачненькае, так і ён мяккай хадою пракраўся ў мой дом, пачуўшы прынадны пах багацця. Пасаг у маёй унучкі быў невялікі, затое ў яе былі ашаламляльныя «надзеі». Чорт бы іх пабраў. гэтыя надзеі нашых дзетак! Каб здзейсніпь іх, дзеткі рады пераступіць і цераз наш труп.
Жэнеўева расплакалася, усхліпвала, выцірала слёзы, і тут я прашаптаў ёй:
— Паслухай, у рэшце рэіпт у цябе ёсвь муж. Твой Альфрэд камерсант — гандлюе ромам. Няўжо ён не можа ўладкаваць да сябе Філі і памагчы яму? Чаму я павінен быць велікадушным больш, чым вы?
I тут пайшла зусім іншая размова. Жэнеўева загаварыла пра бедалагу Альфрэда. Ды з такой агідай, з такой грэблівасшо! «Ды гэта ж баязлівец, поўная нікчэмнасць! Які з яго камерсант?! Справы не ведае, прыбытку ніякага!.. Была калісьці фірма, а цяпер!.. Там аднаму ўжо няма чаго рабіць, не тое што дваім...»
Я суттакоіў дачку:
— Муж твой — чалавек сапраўды асцярожны. Але
асцярожнасць у камерцыі — рэч карысная: калі набліжаецца навальніца, трэба хутчэй апускаць ветразі. Будучыня за такімі, хто, як Альфрэд, бачыць далёка і не робіць вялікіх ставак. Сёння самы вялікі недахоп дзелавога чалавека — шырокі размах...»
Жэнеўева падумала, што я насміхаюся з яе, а я і праўда ў гэтым перакананы і недарэмна трымаю грошы пад замком, не давяраю нават ашчадным касам.
Мы вярталіся дамоў. Жэнеўева болын не адважвалася гаварыць. Я знарок ішоў збоку і не падтрымліваў яе за руку. Усе дамачадцы сядзелі на верандзе, глядзелі на нас і, вядома, гаварылі пра яўныя злавесныя прыкметы разладу паміж намі. Відаць, наш прыход спыніў спрэчку паміж сям’ёй Хюбэра і сям’ёй Жэнеўевы. Ох, якая бойка будзе вакол маёй спадчыны, як толькі я выпушчу яе з рук. Усе сядзелі. Стаяў адзін Філі. Вецер развяваў яго віхрастыя, непакорлівыя валасы. На ім была кашуля з расшпіленым каўняром і кароткімі рукавамі. Ненавіджу гэтых сучасных малайцоў,— яны падобныя да атлетычных дзевак. Яго круглыя дзіцячыя шчокі запунсавелі, калі на дурное пытанне Яніны: «Ну, як пасакрэтнічалі? » — я ласкава адказаў: «Мы пагаварылі пра старога кракадзіла...»
Яшчэ раз скажу: не за мянушку я яго неўзлюбіў, а за тое, што моладзь не разумее, што такое старасць. He можа нават уявіць сабе пакут чалавека, які нічога не атрымаў ад жыцця і нічога ўжо не чакае ад смерці. Што будзе з намі на тым свеце? Дый ці ёсць ён — той свет? He дадзена нам пры жыцці ведаць гэта... Але ж ты, Іза, ты не адпакутавала таго, што лёс адвёў мне на гэтым свеце. Дзеці не чакаюць тваёй смерці. Яны пасвойму любяць, шануюць цябе. Так сталася, што ты заваявала іх сэрцы. А я ж любіў іх... Жэнеўева — тоў-