• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    У сялянскай кухні ў XIX — сярэдзіне XX стагоддзя вельмі часта выкарыстоўвалі адвараную бульбу, якую лупілі адразу за сталом у час ежы або раней, калі з яе рабілі «камы», «тоўчаную бульбу», пяклі праснакі ці гатавалі іншыя стравы (Ннкнфоровскпй. Очеркн... 1895. С. 47). Печаная бульба лічылася прысмакамі у дзяцей. Такую бульбу маці гатавала «па заказу» дзяцей. ІІяклі яе і самі дзеці ў вогнішчы, калі пасвілі скаціну на полі, у лесе ці проста ў вольны час.
    Бульбяныя клёцкі (шарыкі з дранай бульбы) лічыліся таксама прысмакамі. Іх гатавалі ў выглядзе забеленага супу або падсмажанымі з салам на патэльні.
    Сапраўдным святам лічылі дзень, калі маці гатавала дранікі («драчаны») ці «бабку» («картапляная бабка») у чыгунку ў печы. Часам у сырую таркаваную бульбу для бабкі дабаўлялі пшанічную муку і запраўлялі дробна нарэзаным і падсмажаным салам з цыбуляй.
    Значная колькасць страў гатавалася з круп (ячнай, грэцкай, прасяной і інш.). Старыя ўспамінаюць, што маці вучыла іх купленыя крупы (грэчку, проса) спярша памыць, потым усыпаць іх ў чыгун ці гаршчок і заліць халоднай вадой крыху меней, чым даверху. Ячныя і пярловыя крупы, вырабленыя ў асабістай гаснадарцы, звычайна не мылі, каб заставалася вельмі каштоўнае мучністае асаджэнне. Пры кіпенні мякінныя і вотруб’евыя астаткі, якія былі ў іх, лёгка было збіраць пры дапамозе шумоўкі (Нпкпфоровскнй. Очеркп... 1895. С. 46). Кашу або суп ставілі ўжо ў добра
    прапаленую печ, крупы за 2 —3 гадзіны, a то і болей добра разварваліся і былі вельмі смачнымі.
    Дзеці чакалі, калі маці даставала з печы духмяную з залацістай коркай кашу, якую залівалі зверху халодным малаком. Менавіта гэтая корка была прадметам дзіцячых спрэчак.
    Супы і баршчы, якія гатаваліся таксама густымі, мала адрозніваліся ад кашы. Дыктавалася гэта перш за ўсё недахопам ежы. Ад больш густых страў хутчэй з’яўлялася насычэнне і было больш сілы, якая патрабавалася на выкананне цяжкіх гаспадарчых работ. 3 гэтай прычыны і хлеба елі даволі шмат, ужываючы яго з кожнай стравай.
    Звычайнай стравай на снеданне былі аладкі з жытняй, зрэдку з пшанічнай мукі або з сумесі пшанічнай, грэцкай і ячневай. Іх гатавалі як на хлебнай рошчыне, так і на сыраквашы або сыроватцы з дабаўленнем соды. Гаспадыня складвала выпечаныя аладкі на настольнік, а потым ім жа і накрывала, каб былі мяккімі. Такім жа чынам складвалі ў стос і бліны.
    Вельмі любілі дзеці «мазаныя» (здорам, маслам) ці «маканыя» проста ў патэльню са смажаным салам бліны і аладкі. Да аладак часцей падавалі тварог з сыроваткай, смятану ці малако. Асаблівай прысмакай і дадаткам да іх была верашчака (мачанка). Для яе бралі свіныя рабрынкі, кавалкі кілбас і падсмажанае сала, якія варыліся ў мучной падліўцы.
    Вясной і летам гатавалі баршчы з крапівы і шчаўя з дабаўленнем бульбы, якія запраўлялі падсмажаным салам і смятанай (ці малаком), а таксама «бацвінне», «халаднік» з буракоў. Смачнай атрымоўвалася ў печы гарбузовая каша (з пшаном, пшанічнай мукой і малаком).
    Яблыкамі, грушамі і іншай садавіной дзеці пачыналі ласавацца, калі яна вырастала, можа, з арэх. Елі і няспелы агрэст, які ў Дзікім выглядзе рос непадалёку ад дома, а таксама вішнёвую і слівовую смалу, якой шмат было на дрэвах. Вясной каштавалі бярозавыя «шышкі», жавалі «таўкачыкі», а зімой збіралі пад ліпамі ліпавыя семкі. Звычайнай справай было наесціся на лузе лісцікаў шчаўя або яго «пукоў» (суквецце шчаўя). Летам на рэчцы або возеры рвалі явар, абдзіралі верхняе лісце і даставалі смачную і мяккую сарцавіну, якой і ласаваліся.
    Цяжкае жыццё, недахоп прадуктаў харчавання вымушалі дзяцей знаходзіць і нават здабываць сабе ежу. Вясковыя дзеці ведалі ад старэйшых, як адшукаць прыдатнае для ежы карэнне раслін, не кажучы ўжо пра ягады. Кожную вясну дзеці і падлеткі лічылі асабістай справай збор бярозавага ці кляновага соку. Потым ён, прыгатаваны гаспадыняй, стане цудоўным напоем: «бярозавікам» ці «кляновікам», які ўся сям'я з
    задавальненнем будзе піць ўлетку. У вёсках, якія знаходзіліся непадалёку ад рэчак, азёраў, дзеці ўмелі лавіць рыбу, ракаў з дапамогай вудаў, кашоў, сетак ці проста рукамі. Асаблівае ўменне патрабавалася пры «рабаванні» мёду ў дзікіх пчол, якія старанна абаранялі свае прыпасы. Хлопчыкі займаліся лоўляй птушак і звяркоў, ставячы на іх пасткі.
    У беларусаў існавалі свае правілы паводзін за сталом, якія дзеці засвойвалі з дзяцінства. Гэта быў асобы парадак, якога прытрымліваліся ўсе члены сям’і.
    Прачнуўшыся раніцай, дзеці з нецярпеннем чакалі снедання. З’есці нават кавалачак хлеба не дазвалялася, пакуль страва не будзе пастаўлена на стол. Толькі самым маленькім маці давала невялікі кавалак хлеба, і тыя з’ядалі яго седзячы на «палу».
    Перш чым сесці за стол, кожнае дзіця мыла рукі і твар, паліваючы адно аднаму са збанка. Зімой вада часта замярзала ў хаце, таму кавалачкі льду траплялі ў збанок і халадзілі рукі. Летам мыццё часцей адбывалася на дварэ непадалёку ад ганка. Мыліся дзеці з задавальненнем, пырскаючы вадой, нярэдка жартуючы, аблівалі адзін аднаго. Выцершыся ручніком («уціральнікам»), кожны садзіўся на сваё строга вызначанае месца, папярэдне перахрысціўшыся ўслед за бацькам. Месцы за сталом размяркоўваліся па старшынству. Самае пачэснае ў цэнтры займаў бацька, бліжэй да яго садзіліся старэйшыя дзеці, за імі — малодшыя. Маці займала месца з краю, бо ёй трэба было завіхацца ля печы і падаваць ежу на стол.
    Перад снеданнем гаспадыня клала на стол лыжкі, хлеб, ставіла бліны. Маленькае дзіця маці звычайна садзіла на «ўлонні» (калені) і карміла сама. Дзеці, якія навучыліся карыстацца лыжкай, елі разам з усімі. Садзілі іх побач з маці, a каб яны маглі есці самі, на лаўку падстаўлялася калодка, на якой яны і сядзелі. I ад дарослых маленькія засвойвалі правілы паводзін за сталом, як казалі — правілы «людскасці» (Ннкнфоровскнй. Очеркн... 1895. С. 60).
    М.Я.Нікіфароўскі так апісвае правілы паводзін за сталом у Віцебскай губерні: кожны павінен быў да таго, як пачаць есці суп ці боршч, з’есці кавалачак хлеба — «глытанік», пасыпаны соллю. Для гэтага соль з агульнай салонкі бралася лыжкай і ссыпалася ў маленькую кучку каля сябе справа, каб на працягу яды пасля кожнай стравы пасыпаць ёй наступныя «глытанікі». Пачынаць есці можна было толькі тады, калі, паставіўшы ўсе стравы, сядзе маці і скажа: «Прыні.майцеся!» Бацька-гаспадар пачынае моўчкі рэзаць хлеб на скібкі. Хлеб у сялянскай сям’і — асноўная ежа і яго ўжывалі больш, чым «варыва». Дзеці з нецярпеннем чакалі «пакромкі», «гарбыля», якія заўсёды
    прапаноўваліся ім. Нярэдка стравы ставіліся на стол у той жа пасудзіне, у якой варыліся, асабліва «пячыстыя». Першым страву зачэрпваў лыжкай бацька, потым астатнія па чарзе. Далей ужо ўсё залежала ад спрыту: той, хто спазняўся, мог застацца паўгалодным. Праўда, старэйшыя, як зазначае П.В.Шэйн, сачылі за тым, каб хапіла ўсім і хто-небудзь адзін не мог з’есці больш за іншых (Шейн. 1902. Т. III. С. 35).
    Відэльцаў звычайна не было, і таму ўсе стравы елі лыжкай. Боршч ці суп, якія стаялі пасярэдзіне стала прыкладна на аднолькавай адлегласці ад кожнага, нялёгка было данесці, не праліўшы. Таму дзяцей вучылі, што яны павінны, зачэрпнуўшы «варыва», падкласці пад лыжку скібку хлеба і несці яе да роту. Калі хто-небудзь з дзяцей рабіў гэта няўмела і праліваў з лыжкі, то бацька «даваў навуку» лыжкай па лбе. Усё гэта, як успамінаюць старыя людзі, звычайна рабілася моўчкі і дзіця не адважвалася, баючыся новага пакарання, плакаць ці скардзіцца. Тое ж чакала і непаслухмяных дзяцей, асабліва калі яны пачыналі сварыцца за сталом, сваволіць, смяяцца і г.д. Згодна з правіламі, дзецям не дазвалялася размаўляць у час ежы. Толькі бацькі маглі перакінуцца рэдкім словам. А распараджэнні гаспадара дарослым і дзецям звычайна даваліся ў канцы або перад ядой. I парушаць гэты парадак не дазвалялася нікому.
    Елі ўсе з агульнай міскі або талеркі. Спачатку вычэрпваўся з міскі «жыдзінь» (вадкая частка), потым — «гушча». Пасля яды лыжку аблізвалі і клалі на стол. Хлеб ламаць і адкусваць трэба было акуратна, кожную ўпаўшую крошку адразу ж падымалі, віноўнік цалаваў яе са словамі: «Выбачай, Божанька!» і з’ядаў.
    Усе стравы, якія ставіліся на стол, з’ядалі поўнасцю. Нярэдка, калі ежа была асабліва смачнай, посуд нехта з дзяцей нават вылізваў. Поўнасцю з’ядалася ўсё, што прапаноўвалася ў час яды. Гэта традыцыя, дарзчы, існавала на Беларусі яшчэ ў пасляваенныя 50 —60-я гады нашага стагоддзя. Таму сумна бачыць сёння ў дзіцячых садках, школьных сталовых, ды і ў сям’і недаедзеную на талерцы ежу, пакіданыя на стале і нават на падлозе кавалкі хлеба. Гэта сведчыць аб страце добрай народнай традыцыі — з павагай адносіцца да хлеба.
    Дарослыя і старэйшыя дзеці саступалі маленькім права вычарпаць астаткі ежы, якія яны злівалі ў лыжку або выпівалі «нагбом» прама з гаршка ці чыгунка. Стукаць лыжкай па пустому гаршку таксама нельга было, 6о бацька тут жа спыняў свавольніка ўдарам лыжкі па руцэ ці лбе.
    Ніколі ў сялянскай сям’і не елі цэлым куском сала ці мяса. Калі суп ці боршч былі з салам, маці вынімала сала з
    гаршка і старанна таўкла яго драўляным таўкачыкам у місцы, потым вылівала яго ў гаршчок і тады страву можна было есці. Стравы з мясам падаваліся на стол, і гаспадар прымаўся за справу. Уся сям'я моўчкі ўважліва наглядае, як бацька дзеліць мяса, і кожны чакае сваёй чаргі. Звычайна косткі і храшчы аддаваліся дзецям і былі для іх сапраўдным ласункам.
    У некаторых сем’ях мяса ці сала клалі на агульную талерку, з якой кожны браў сваю порцыю і пры гэтым толькі пасля дазволу маці. Пачуццё такту не дазваляла ўзяць больш, чым другія. Маленькім дзецям «прысмакі» маці давала з лыжкі. Аналагічным чынам спажывалі пячысты Смяса запечанае, тушанае), якія падаваліся з падлівай. Кожны браў рукой ці лыжкай кавалачак мяса і еў з хлебам, які макаў у падліву.
    Бліны звычайна падаваліся з «маканінай» (падліва з мяснымі, каўбаснымі кусочкамі, са смятанай, маслам і г.д.). Адразу трэба было адарваць чвэрць бліна, звярнуць яго ў трубачку і апусціць у маканіну так, каб адкрытым бокам зачарпнуць з яе гушчу (кавалак мяса і інш.) і адразу з’есці цалкам. Дзеці маглі з’есці гэтую порцыю ў 2 —3 прыёмы. Вымазаныя ў падліву пальцы тут жа аблізваліся.