Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
членаў сям’і. Цікава, што нават дзеці шляхты з дзяцінства ведалі беларускую мову, на якой гаварылі нянькі, хатняя прыслуга, а таксама сяляне, што працавалі ў маёнтку на сельскагаспадарчых работах. У XIX стагоддзі беларуская мова шырока ўжывалася ў асяроддзі шляхты, асабліва дробнай — «засценкавай», «аколічнай» (Пыпнн. 1892. Т. IV. С. 59).
Менавіта праз родную мову з пакалення ў пакаленне перадаваліся духоўныя набыткі, якімі карысталася кожнае наступнае пакаленне. Сама па сабе мова з’яўлялася скарбніцай, у якую народ складваў сваё духоўнае багацце. I засваенне народнай мовы — гэта засваенне народнай душы, культуры і ведаў, духоўнае далучэнне да таго вялікага цэлага, імя якому — народ (Каптерев. 1982. С. 225). Уражлівая дзіцячая натура разам з народнай паэзіяй калыханак, казак убірала ў сябе чыста народны светапогляд, павер’і і г.д., якія западалі ў душу і выхоўвалі здольнасць разумець народнае жыццё. Яркім прыкладам гэтага з’яўляецца вялікі Пушкін, якога, дарэчы, выхоўвала і пеставала няня Арына Радзівонаўна — беларуска па паходжанні.
Такім чынам, у выхаванні сям’я як інстытут сацыялізацыі дзяцей была першай школай, дзе яны спасцігалі ўрокі эмацыянальных зносін, роднай мовы і мыслення, вучыліся гульні, засвойвалі навыкі самаабслугоўвання і працы, арыентацыі ў навакольным асяроддзі. Пяці-шасцігадовыя дзеці ўжо ведалі правілы паводзін і этыкету і карысталіся імі. Комплекс ведаў, сацыяльных норм і правіл, засвоеных у сям’і, дзеці пашыралі і замацоўвалі пры ўзаемаадносінах з аднагодкамі, у асяроддзі шматлікіх дваюрадных і траюрадных братоў і сясцёр, а таксама суседскіх дзяцей.
У сям’і закладваўся трывалы падмурак прафесійнай арыентацыі чалавека. За ўзор дзіця звычайна бярэ бацькоўскія паводзіны, якія механічна паўтарае і ўзнаўляе. Першасным этапам сацыялізацыі дзяцей можна лічыць навучанне іх будучым сямейным ролям. Усяму таму,што складае абавязкі, хлопчыкі вучацца ад бацькі, дзяўчынкі — ад маці. Адбываецца гэта ў працэсе жыцця, пачынаючы з маленства. Прыклад узаемаадносін, як правіла, потым пераносіцца ў іх уласную сям’ю.
Згодна з выхаваўчым ідэалам беларусы імкнуліся залажыць у дзяцей працавітасць, чэснасць, дабрыню, фізічную загартаванасць. Гэтаму садзейнічала народная мудрасць. Асноўным сродкам выхавання ў народнай педагогіцы з’яўлялася праца.
Выхаваўчая практыка абапіралася на высокі аўтарытэт бацькоў, дысцыпліну, строгае выкананне правіл і норм паводзін у сям’і і грамадстве, глыбокай павазе дзяцей да бацькоў і дарослых.
ВЫХАВАННЕ ПРАЫАЙ
Як ужо адзначалася, выхаванне адносін да жыцця, навакольнага асяроддзя ішло праз працу і ў працы. Працоўныя абавязкі, якія ўскладваліся на дзяцей, былі розныя ў залежнасці ад іх узросту, дабрабыту сям’і, колькасці дзяцей у ёй і іншых абставін.
У час прыгону малалетнія дзеці павінны былі збіраць у лесе грыбы, ягады, арэхі і іншыя дары прыроды для патрэб панскай сям’і і для сваёй. Выкарыстоўвалі іх і на паляванні ў якасці загоншчыкаў зайцоў, цецерукоў, перапёлак. Ускладваліся на дзяцей і іншыя абавязкі: збор у лясах буралому (разам са старымі), прыбіранне дарог, збор камення на палях і іншыя працы (Ннкнфоровскнй. Очеркн... 1894. С. 31—32).
Дзеці пасвілі птушак (курэй, качак, гусей і г.д.), цялят, свіней, коз і іншых хатніх жывёл і неслі адказнасць перад бацькамі, суседзямі за шкоду, якую нярэдка рабіла жывёліна ці птушка пасевам. Дзіцячай справай было надраць лыка альбо нарэзаць лазы для вырабу лапцей, кошыкаў, іншых рэчаў сялянскага побыту. У доўгія зімнія вечары заняткам дзяцей было драць пер’е для падушак — праца манатонная і стамляючая.
Акрамя догляду за малодшымі братамі і сёстрамі дзеці з сямі гадоў мелі абавязак карміць хатнюю жывёлу: парасят, цялят. Павінны яны былі аберагаць агарод ад патравы птушак, насіць ваду з калодзежа або рэчкі, абеды тым, хто працаваў у полі або на лузе (часцей гэта выконвалі дзяўчынкі). Хлопчыкі павінны былі пасвіць коней. Апошняе вельмі падабалася ім, бо нярэдка збіраліся яны даволі вялікімі гуртамі, да 30 чалавек (Сборнпк... Вып. III. 1903. С. 89).
«Пастухоўскі век» пачынаўся з сямі гадоў (Шейн. 1902. Т. III. С. 10). Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі («блазны») пасвілі свіней, коз, пазней — кароў, коней. Гэты ўзрост пра-
цягваўся да 13 гадоў, пасля чаго месца «пастухоў» займалі малодшыя, а падлеткі прывучаліся да працы ў полі, на лузе, агародзе. Хлопчыкі былі памочнікамі бацькі, асвойваючы «мужчынскія» работы па гаспадарцы, дзяўчынкі — «жаноцкія» разам з маці.
У асобных сем’ях буйную рагатую жывёлу пасвілі нават малыя дзяўчынкі і хлопчыкі, і не толькі сваю, а яшчэ і суседскую. Так, у Віцебскай губерні (Гарадоцкі павет, в. Канашы), па ўспамінах старой жанчыны, за тое, што цэлае лета яна 6-гадовай дзяўчынкай пасвіла скаціну суседзяў, бацькі атрымалі пуд жыта (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 7, л. 9).
Дзяцей, якія не слухаліся бацькоў, не жадалі вучыцца гаспадарчым справам або дрэнна выконвалі іх, пужалі, кажучы, што аддадуць у пастухі («свішіям хвасты круціць», «панскі двор недалёка — у пастухі возмуць») (Ннкііфоровскнй. Очеркн... 1898. № 2. С. 119). Пастухоўства лічылася непрыстыжным заняткам. Нават маючы сваіх дзяцей, сярэдні селянін, па словах М.Я.Нікіфароўскага, стараўся наняць пастуха. Тым больш, што гэта было даступна па сродках і проста з-за вялікай колькасці бедных сямей, вымушаных аддаваць сваіх дзяцей у наём, каб мець хоць невялікі заробак. Наймалі для гэтай справы дзяцей 10—15 гадоў на тэрмін ад «Вялікадня да Змітраўкі» (з сакавіка па канец кастрычніка) (Ннкнфоровскіій. Очеркн... 1898. № 2. C.119).
Дзеці-пастушкі добра ведалі грыбныя і ягадныя месцы. Дары лесу значна дапаўнялі іх харчовы рацыён. Акрамя таго, грыбы і ягады збіраліся для сямейнага стала, а таксама назапашваліся на зіму. Збіралі пастушкі і лекавыя расліны, якія былі адзіным надзейным сродкам лячэння сям’і.
Пастухі і падпаскі ў вольную часіну, калі скаціна скубла траву ці ў спякотны дзень адпачывала каля вады, займаліся пляценнем розных рэчаў: лапцей, кошыкаў, капелюшоў з лазы і саломкі, рабілі цацкі, дудачкі з дрэва і чароту, складвалі венікі і г.д. Дзяўчынкі-пастушкі плялі паясы, вышывалі. Як адзначаў М.Я.Нікіфароўскі, пастухі з’яўляліся ледзь не адзінымі вытворцамі запасных лапцей (Ннкнфоровскнй. Очеркн... 1897. С. 185). Сучаснікі штодня маглі бачыць пастуха з перакінутай цераз плячо пугай або кіііком, на якім трымалася пара-другая лапцей ці зграбны кошык — выраб яго працавітых рук.
Пастушкам і падпаскам прыходзілася пасвіць скаціну і ў холад, і ў дождж. Большасць з іх не мела добрай вопраткі і абутку, а адсутнасць пашавых угоддзяў вымушала ганяць скаціну ў лес, на балоты і г.д. А.Сержпутоўскі, апісваючы побыт пастухоў, адзначаў, што яны нярэдка стаяць па калена ў
гнілой, стаячай балотнай вадзе і гразі цэлы дзень з ранняй вясны да позняй восені (Сержпутовскнй. Очеркн... 1908. Ч. 5. С. 3). Пагэтаму і здароўе ў іх, як правіла, было дрэнным. А плата за працу складала ад 5 капеек за выпас авечак да 10 — 25 капеек за адну карову ў пашавы перыяд (Шейн. 1902. Т. III. С. 103).
Аднастайнай была ежа, якую клалі ў пастушкову торбу: хлеб, некалькі халодных бульбін, кавалачак сала, яйка, бутэльку малака. А рабочы дзень пастуха самы доўгі — ад усходу да заходу сонца. Свежае паветра спрыяла развіццю апетыту, які не магла задаволіць такая ежа. Таму пастушок шукаў і знаходзіў яе ў прыродзе. Гэта і смачныя пукі шчаўя, і лясныя арэхі, і ягады. Пастушкі гулялі ў розныя гульні — каменьчыкі, косці, хованкі, каталіся з узгоркаў, скакалі або гралі на дудачцы, жалейцы ці ражку.
Дзеці-пастушкі прыносілі карысць сям’і, 6о не толькі часткова забяспечвалі сям’ю харчаваннем, але і давалі невялікі прыбытак. Хлопчыкі-падлеткі ганарыліся гэтым, як, напрыклад, галоўны герой у паэме Я.Коласа «Сымон-музыка»:
Ён цяпер глядзеў больш стала: Ён — асоба, пастушок, Нават права меў на сала I на цёплы кажушок.
Пасвілі дзеці і коней. Гэтую працу хлапчукі любілі: яна была і лягчэйшай, і цікавейшай. Коней звычайна путалі (путамі) і яны пасвіліся на пашы смірна. Акрамя таго, на конях можна было пакатацца, калі ехалі пасвіць або вярталіся з пашы.
Трэба сказаць, што праца на кані была ўлюбёнай справай сялянскіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Звычайна гэтую справу давяралі дзесяцігадовым і крыху старэйшым дзецям. «Павознікі», як іх называлі, заўсёды ўдзельнічалі ў «помачах» (талака) у час летніх палявых работ. Ім вельмі падабалася ездзіцьу «поразных калёсах» (Ннкпфоровскнй. Очеркн... 1893. № 2. С. 117), самастойна кіруючы канём, у поле да «скідэляў» саломы ці сена і з нагружаным возам вяртацца дахаты. Кожны з іх стараўся прыехаць першым, бо апошніх («зацялёпых») чакалі насмешкі таварышаў. Болып таго, «зацялёпы» не вячэралі разам з усімі, бо вымушаны былі вартаваць запрэжаных коней (Шейн. 1887. Т. I. Ч. 1. С. 202). Гэтая справа заўсёды даручалася дзецям, 6о дарослым хапала клопату падчас летняй пары. Гэтая традыцыя захоўвалася аж да 70-х гадоў нашага стагоддзя, калі ў працы і асабістай гаспадарцы ўдзельнічалі дзеці, асабліва ў летні час.
У народзе лічылася за шчасце, калі сына ўдавалася аддаць на панскі двор у «кухарскую навуку». Як пісаў вядомы беларускі пісьменнік М.Гарэцкі, якога ў дзяцінстве якраз і ўладкавалі на работу да пана, народ кіраваўся меркаваннямі, што гэта «лепей, чым ганяцца за свінямі ля статку ці быць у мястэчку жыдоўскім ваданосам» (Гарэцкі. У панскай... 1922, 25 сак.). Праўда, каб трапіць у маёнтак, трэба было навучыцца размаўляць «па-панску». Няпроста было спраўляцца і з працай на кухні, дзе хлапчук, які прывык да міскі, мог «прызвычаіцца да беленькай талеркі, не пабіўшы яе шмат разоў» (Гарэцкі. У панскай... 1922, 25 сак).
Дзеці-падлеткі дапамагалі маці ў хатняй працы. Узімку, калі жывёла была на стойлавым утрыманні, ёй трэба было парыць шмат бульбы. Дзецям даручалася выцягнуць яе са склепа, памыць і засыпаць у чыгун («саган»). Пасля таго як маці даставала з печы параную бульбу, злівала ваду і высыпала ў карыта, трэба было патаўчы яе таўкачом, удыхаючы пары, клубы якога напаўнялі памяшканне. Дарэчы, у народзе ведалі лячэбныя якасці пароў тоўчанай бульбы і выкарыстоўвалі іх у лячэбных мэтах. Напрыклад, добра дапамагала яна і пры цыстытах (захворванне мачавога пузыра). Пры гэтым хворага заварочвалі ў коўдру або дзяругу і некалькі хвілін трэба было стаяць над парай.