Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
Наданне дзіцяці імя, хрэсьбіны адкрывалі жыццёвы цыкл, які можна назваць «сацыяльным нараджэннем». Пры гэтым адбывалася ўключэнне новага чалавека ў род, абшчыну, грамадства шляхам прадстаўлення яго запрошаным на свята членам грамады.
Адносіны да дзяцей першай узроставай ступені з боку бацькоў і іншых членаў сям’і былі асаблівымі. Догляд за імі патрабаваў пільнай увагі і клопатаў. Немаўлят закручвалі ў пялюшкі, туга перавязвалі «спавівачом» — спецыяльна тканым вузкім паяском і клалі спаць у драўляную або плеценую з лазы калыску, якую падвешвалі да столі ці бруса. Кармілі іх выключна грудзьмі. Іншы раз маці клала спаць нованароджанага побач з сабой, каб хутчэй супакоіць дзіця, калі яно заплача, патрабуючы ежу. Гэта было небяспечна і бывалі выпадкі, калі стомленая цяжкай працай жанчына ў моцным сне магла задушыць дзіця, падмяўшы яго пад бок. У народзе пра такую жанчыну гаварылі, што яна «прыспала» дзіця.
Яшчэ з часоў паганства ў беларусаў захаваўся агульнаславянскі звычай «пастрыга», які ў тыя часы абазначаў момант пераходу дзіцяці ад апекі маці да выхавання бацькам
ці племем (Новый труд. 1912. № 3. С. 58). Першапачатковы сэнс гэтага звычаю, праўда, быў даўно страчаны, і ўжо ў XIX стагоддзі «пастрыг» азначаў, што дзіцяці споўніўся год і яго ўпершыню стрыглі. Болын ранняе галенне лічылася шкодным.
У жыцці маленькіх так вызначалі перыяды іх росту: «садзіцца», «поўзае», «стаіць на ножках», «робіць першыя крокі», «ходзіць», «гаворыць першыя словы», «размаўляе».
Сачылі і за з’яўленнем першых зубоў у дзіцяці. Ранняе з’яўленне іх — на 3 —5-м месяцы — лічылася непажаданым, таму што гэтыя зубы, па народным уяўленні, будуць нетрывалыя; больш позняе — на 6 —8-м месяцы — нармальным. Прарэзванне зубоў звычайна суправаджалася пагаршэннем настрою і агульнага фізічнага стану дзіцяці; яно станавілася неспакойным, капрызіла, плакала. Каб прарэзванне зубоў адбывалася лягчэй, маленькім дзецям давалі кусаць цвёрдыя прадметы, моркву, яблык і інш.
Як вядома, у маленькіх хутка растуць пазногці, якімі яны, распавітыя, могуць абадраць сабе твар. Таму іх перыядычна ўкарочвалі. Паўсюдна ў мінулым пазбягалі іх падрэзвання, a адкусвалі. Звычайна гэта рабіла маці.
Размаўляць з немаўляткам пачыналі з першых дзён жыцця, каб, слухаючы мову, дзіця хутчэй навучылася гаварыць. Рабілі гэта ў час спавівання яго або трымаючы на руках ці гушкаючы ў калысцы. Паўтаралі першыя гукі, якія вымаўляла маленькае, потым яго першыя словы.
СтЬраліся не ўпусціць моманту, калі дзіця ўпершыню свядома вымавіць «мама», «тата», «дзед», «баба». Радаваліся іх першым словам, паўтаралі гэтыя словы, каб дзіця запомніла іх.
Трэба адзначыць, што часцей за ўсё словы, якім вучылі дзіця, вымаўляліся скажона. Існавала шмат слоў у дзіцячым лексіконе, якія ў практыцы дарослых не ўжываліся: «зюзя» (холад, мароз), «цюця» (сабака), «мымка» (дамавік), «кака» (дрэнны) і інш.
У 4 —6 месяцаў дзіця ўжо садзілі на ложку, абклаўшы падушкамі. Калі дзіця добра трымалася на нагах (у 7 — 8 месяцаў), яго пачыналі вучыць хадзіць, спачатку трымаючы за дзве ручкі, а пазней — за адну. Звычайна ў маці было вельмі шмат клопатаў па гаспадарцы, не хапала часу для такіх заняткаў, і іх з задавальненнем выконвалі старэйшыя дзеці.
У раннім дзяцінстве, па народным звычаі, дзяцей нельга было біць, крыўдзіць. Увогуледа капрызаў маленькіх гэтага ўзросту адносіліся спагадліва^. ІІа традыцыі, вельмі гарэзлівыя паводзіны спынялі або лёгкім плескачом, патрабавальным словам ці простым падманам, калі пераключалі ўвагу маленькага на нейкі прадмет, і яно суцяшалася. Разам з тым народная
мудрасць асуджала тых бацькоў, якія вельмі патуралі дзіцячым капрызам: «Не патурай, а што трэба — дай». Патрэбы маленькіх стараліся выконваць у першую чаргу, але тое, што дазволена было рабіць маленькім дзецям, не дазвалялася дзецям больш старэйшага ўзросту.
К канцу першага года жыцця маленькіх прывучалі адпраўляць прыродныя патрэбы арганізму ў адведзеных месцах, а таксама мыцца, прычэсвацца, апранацца, трымаць у руцэ лыжку і карыстацца ёю. Гэта ўсё дзеці рабілі па прыкладу дарослых.
Перыяд маленства, згодна з нашай класіфікацыяй, уключае і другую ўзроставую падгрупу, якая мае адрозненні ад першай. Гэта дзеці ад2 —Здаб —8 гадоў. Іх беларусы называлі «блазнюкамі», ^блазненкамі» або «блызненкамі» (Ннккфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 46).
«Блазнюкам», як і «анёлкам», патрабаваліся вялікая ўвага і клопаты. «Блазнюкі» ў сям’і былі акружаны ўвагай бацькоў, старэйшых дзяцей. Праўда, патрабаванні і просьбы «блазнюка», у адрозненне ад «анёлка», выконваліся толькі тады, калі бацькі лічылі іх неабходнымі, бо народная мудрасць папярэджвала: «3 пестуна нічога не будзе».
У народнай творчасці мы знаходзім непасрэдныя ўказанні на тое, як выхаваць з дзіцяці добрага чалавека, выкарыстоўваючы розныя прыёмы ў залежнасці ад узросту. Народная прымаўка вучыць бацькоў: «Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі — пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечКа». Праглядваецца тут яшчэ адзін важны момант: у маленстве, лічыць народ, неабходны мяккія, уважлівыя, пяшчотныя адносіны да дзіцяці. Гэта дазваляе гаварыць аб існаванні своеасаблівай «школы пешчання» маленькіх, якія яшчэ толькі пачынаюць развівацца, фарміравацца і ў іх зараджаецца асэнсаванае разуменне. Толькі к пяці гадам з’яўляюцца першыя свядомыя парасткі маральнасці. Добрыя звычаі, якія якраз замацоўваюцца да гэтага ўзросту, лепш за ўсё фарміруюцца шляхам пераймання. У народзе добра разумелі дзейснасць такога важнага сродку. У многім спрыяла гэтаму само жыццё, дзе кожны дзень дзіця назірае пэўныя сітуацыі, слухае гісторыі, казкі, пасвойму ўспрымаючы іх, засвойвае асноўныя паняцці.
Беларусы з маленства дзяцей прывучалі да працы. Ужо ва ўзросце 4 — 5 гадоў яны выконвалі нескладаныя работы па дому: пасвілі птушку, няньчылі малодшых братоў і сясцёр і г.д. У гэтым узросце дзеці былі цалкам пад апекай маці, якая карміла, даглядала іх, давала невялікія заданні.
I хлопчыкі, і дзяўчынкі спалі разам. Іх бралі з сабой у лазню то бацька, то маці.
Да сямі гадоў звычайна дзеці хадзілі ў адных сарочках і хлопчык адрозніваўся ад дзяўчынкі толькі даўжынёй валасоў: у хлопчыка — кароткія, у дзяўчынкі — доўгія. Гулялі яны разам: бегалі, скакалі на палачных «коніках», гулялі ў «лялькі», пяклі «блінцы», будавдлі пячуркі. Калі ж яны падрасталі, кожны шукаў гульні ў акружэнні свайго полу, хоць характар гульні не мяняўся. Адбываўся пераход да другой узроставай ступені.
ІІерыяд дзяцінства ў беларусаў пачынаўся з 6 —8 гадоў і быў звязаны з пэўным адасабленнем хлопчыкаў ад дзяўчынак. У іх з’яўляюцца адрозненні ў адзенні, гульнях, працоўных занятках. У мінулым стагоддзі існаваў абрад пераходу ад маленства да дзіцячага ўзросту. У кнізе «Простонародные прнметы...» М.Я.Нікіфароўскі прыводзіць нам яго апісанне. Да 6 —8 гадоў хлопчыкі і дзяўчынкі хадзілі ў доўгай сарочцы. Перад тым як упершыню надзець хлопчыку штаны, а дзяўчынцы спадніцу, у прысутнасці членаў сям’і рассцілалі старыя бацькоўскія штаны для хлопчыка і спадніцу маці для дзяўчынкі. Дзецям прапаноўвалі пераапрануцца. Дарослыя наглядалі за імі.
Вернай прыметай доўгага жыцця лічылі найбольшую ўпорлівасць дзіцяці пры гэтым. Першую спадніцу і перпіыя штаны, калі яны будуць даношаны, спальвалі. 3 гэтага часу дзеці атрымлівалі назву «блазнаў»: хлопчык — «блазн», дзяўчынка — «блазноўка», «блазнотка» (Нпкнфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 47).
Аналізуючы заняткі, працу, гульні, а таксама адносіны дарослых да гэтай групы дзяцей, можна заўважыць пэўныя адрозненні паміж 12 — 14-гадовымі і 6—8-годкамі. Таму мы лічым, што перыяд дзяцінства мае ў сваю чаргу дзве ўзроставыя ступені: «блазноцтва» — ад 6 — 8 да 10 гадоў і пераходны — да ўласна падлеткавага ад 10 да 12 — 14 гадоў. Так, у першым толькі пачынаецца адасабленне хлопчыкаў ад дзяўчынак у адзенні, гульнях, лрацы, у другім — яно завяршаецца. 312—14 гадоў хлопчыкі выходзяць з-пад апекі маці і больш трымаюцца бацькі, разам з якім выконваюць розныя «мужчынскія» работы па гаспадарцы: зграбаюць сена, косяць, барануюць, працуюць у лесе. Дзяўчынкіпадлеткі могуць рабіць ужо болып складаныя справы: прасці, піыць, ткаць. Гэта азначае падзел працы на «жаночую» і «мужчынскую», якую выконваюць падлеткі ў залежнасці ад полу. Мяняюцца арыентацыі і ў гульнях. Хлопчыкаў больш захапляюць такія, дзе патрабуецца спрыт, сіла, упартасць, дзяўчынак больш спакойныя гульні.
Дзеці-падлеткі прымаюць пад сваю адказнасць шэраг функцый у хатняй іаспадарцы, у полі, на агародзе і г.д. і выкон-
ваюць іх значна лешп, чым малыя. У гэтым узросце яны нярэдка чуюць папрокі бацькоў за неруплівасць, а таксама часта караюцца за непаслушэнства. Болып за ўсё дастаецца «блазнам», якія «моўчкі бяруць розныя навукі ад бацькоў і старэйшых, моўчкі зносяць розгі і штуршкі» (Ннкнфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 47).
Юнацтва — гэта перыяд жыцця паміж дзяцінствам і сталасцю. Яно пачынаецца з фізічных праяў палавой спеласці і доўжыцца да набыцця чалавекам самастойнасці.
Ранняе юнацтва — гэта пераходны перыяд, які характарызуецца інтэнсіўным ростам і працэсам палавога фарміравання. Калі раней ён пачынаўся ў 16—17 гадоў, то зараз акрэсліваецца 11 гадамі для дзяўчынак і 13 — для хлопчыкаў.
Пачаткам палавога выспявання ў юнакоў было з’яўленне «пушка» над вуснамі, ломка голасу і інш., у дзяўчат першых месячных («рэгулы»). У беларусаў існавала павер’е, што чым раней у дзяўчыны пачнуцца месячныя, тым больш яна будзе мець дзяцей, а таксама што яна будзе любіць мужа і'не мець шлюб у цяжар, а дзеці будуць даўгавечнымі (Ннкнфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 47). Ідэалам жаноцкасці лічыліся паўнагрудыя жанчыны. Для гэтага выкарыстоўваліся розныя магічныя прыёмы. Некаторыя з іх прыводзіць М.Я.Нікіфароўскі. Ён піша, што, каб паскорыць рост грудзей, дзяўчынка павішіа была больш ужываць у ежу акруглай гародніны: бульбы, буракоў, рэпы, бручкі. Перш чым з’есці, іх трэба было крыху патрымаць за пазухай на голым целе. I абавязковай умовай для дасягнення мэты лічылі асабістае жаданне дзяўчыны, а не па загаду дарослых (Ннкнфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 47 — 48). Як толькі хлопцы жаніліся, а дзяўчаты выходзілі замуж, яны пераходзілі ў разрад дарослых.