• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    Народная педагогіка беларусаў, дзе адным з асноўных фактараў выступае выхаванне ў сям’і, абавязкам бацькоў лічыць стварэнне ўмоў для фарміравання дзяцей, падрыхтоўкі іх да жыцця: «Умеў нарадзіць — сумей навучыць». Больш таго, народ упэўнены, і не без падставы, што ад таго, якая сям’я, які ў ёй уклад і ўзаемаадносіны, як паводзяць сябе бацькі і іншыя члены сям’і, залежыць выхаванне дзяцей: «Як добрае семя, дык і добрае племя», «Па роду і куры чубатыя». Такім чынам, выхоўвае дзяцей увесь лад жыцця, узаемаадносіны бацькоў і прыклад старэйшых.
    Важнейшым выхаваўчым момантам народ лічыў прыклад бацькоў. Яны павінны быць добрым прыкладам маральных паводзін. Дзеці вучыліся, гледзячы на старэйшых, і ўспрымалі «кодэкс» сялянскай маралі. Беларускі этнограф А.Я.Багдановіч падкрэсліваў, што ў народзе высока цанілі выхаванне ў сям’і і разумелі, як яно ўплывае на развіццё розуму і маральнасці, волі і характару, і якая важная роля бацькоў у гэтым працэсе (Богдановнч. Педагогпческне... 1886, № 61, 18 ноября).
    Н авучанне паводзінам у традыцыйнай сям’і, узаемаадносінам паміж яе членамі адбывалася непасрэдна ў паўсядзённымжыцці. Якімі вырастуць дзеці і якія тыпы паводзін перанясуць потым у свае сем’і, залежала ад узаемаадносін у бацькоўскай сям’і. У добрай сям’і, дзе быў мір, спакой і згода паміж бацькамі, панавалі такія ж адносіны і паміж дзецьмі.
    Да старых — дзядуль, бабуль — на Беларусі як дзеці, так і ўнукі звычайна адносіліся з павагай, пашанай,
    прыслухоўваліся да іх парад, заснаваных на вялікім жыццёвым вопыце. Здаралася, што ў некаторых сем’ях старыя былі ў цяжар, таму стараліся не звяртаць асаблівай увагі на іх хваробы, бурчанне і патрэбы. У адной беларускай казцы расказваецца, як дрэнна дачка адносілася да бацькі, нават ежу яму давала асобна ў запечку са старой драўлянай міскі. Толькі тады, калі яна ўбачыла, што маленькі сын майструе такую ж міску, з якой збіраўся карміць яе ў старасці, маці вымушана была змяніць свае адносіны да бацькі.
    Аб наследаванні дзецьмі паводзін бацькоў у паўсядзённым жыцці гаворыцца ў многіх вуснапаэтычных творах: «Калі матка ведзьма, дык і дачка зелле знае», «Якая дошка, такая і стружка, якая маці, такая і дачушка». Бацькі павінны былі сачыць за сваімі паводзінамі. Спрэчныя і далікатныя пытанні беларусы імкнуліся вырашаць не ў прысутнасці дзяцей. Асабліва гэта тычылася інтымных адносін. Трэба адзначыць, што імкненне народа да выхавання маральных якасцей у дзяцей ахутвала інтымныя адносіны мужа і жонкі вялікай таямніцай. Больш таго, элементарныя веды аб інтымных узаемаадносінах паміж жанчынай і мужчынам імкнуліся даць як мага пазней, часцей — у юнацкім узросце. Можа, гэта адбывалася і таму, што палавое паспяванне ў XIX стагоддзі пачыналася пазней, чым зараз. Нярэдка дзяўчына выходзіла замуж у 17 — 18 гадоў і ў яе, як казалі, «не было на рубашцы» (месячных).
    У народнай педагогіцы на працягу стагоддзяў існавала няпісанае правіла: дзеці ва ўсім павінны былі падпарадкоўвацца бацькам. Народная прыказка «Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца» якраз і характарызуе гэта. У большасці сем’яў загады бацькоў, асабліва бацькі, не падлягалі абмеркаванню і павінны былі выконвацца дзецьмі абавязкова. Пры гэтым апытаныя адзначалі, што «бацька толькі гляне, і мы ціха выконваем усё, што ён загадаў» (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, адз. зах. 83, л. 14). Большасць прытрымлівалася думкі, што нельга дзецям «даваць патачку», «распускаць». Сялянская мараль ведала сумны вынік у тых сем’ях, якія не прытрымліваліся гэтага правіла: «Дасі дзецям волю, адбярэш долю», «Дай яму волю, дык ён і дзве возьме».
    Цікава адзначыць, што павага дзяцей да бацькоў і дарослых у мінулым была нацыянальнай рысай не толькі беларусаў, але і многіх іншых народаў. А што датычыцца захаванасці гэтай традыцыі, то ў сярэднеазіяцкіх і закаўказскіх народаў яна з’яўляецца нормай і сёння. Абхазцы, напрыклад, гавораць: «Гора таму народу, дзе малод-
    шыя не паважаюць старэйшых». Аднак сёння і ў вёсцы, і, асабліва, у сучасным горадзе паважлівыя адносіны да бацькоў існуюць далёка не ва ўсіх сем’ях.
    Парушэнне гэтай вельмі важнай для выхавання традыцыі звязана з многімі фактарамі, важнейшым з якіх, на наш погляд, з’яўляецца адасабленне дарослых ад дзяцей у паўсядзённым жыцці. Добрыя ўзаемаадносіны ў сям’і, павага да бацькоў, да старэйшых узнікаюць як вынік выхавання дзяцей у сумеснай працы, калі дзеці працуюць разам з бацькам і маці дзеля стварэння дабрабыту. Так было ў традыцыйнай сям’і.
    Звычаёвае права беларусаў, якое патрабавала ад дзяцей павагі да бацькоў і старэйшых увогуле, падпарадкавання іх волі, падтрымлівалася і афіцыйным правам. Калі суд разглядаў сямейныя справы аб спрэчках бацькоў і дарослых дзяцей, то ён выносіў рашэнне аб пакаранні як першых, так і апошніх. Бацькоў — у выглядзе штрафаў і прымусовага царкоўнага пакаяння за дрэннае выхаванне — «давалі патачку», «былі самі прычынай сямейных спрэчак» і г.д. Дзяцей абавязвалі «падпарадкоўвацца старэйшым», прыбягалі пры гэтым да цялесных пакаранняў (Довнар-Запольскнй. Очеркн... 1891. С. 94). Дзеці знаходзіліся пад уладай і кантролем бацькоў да ўступлення ў шлюб, яны не маглі прымаць асабістых рашэнняў, якія змянялі б ход сямейнага жыцця. «Воля бацькі, маці ці старэйшага дзядзькі, увогуле самага старэйшага ў сямействе члена свяшчэнна для ўсяго сямейства, без яго волі нішто важнае не бывае» (Довнар-Запольскнй. Очеркн... 1891. С. 94).
    Пры звароце ў суд членаў сям’і, якія не жадалі падпарадкоўвацца волі старэйшага, суд звычайна абавязваў малодшага брата «за ўсім падпарадкавацца і слухацца старэйшага брата, слухацца бацьку, старэйшага сваяка і г.д.» (Довнар-Запольскнй. Очеркн... 1891. С. 76).
    У аснове народнай педагогікі беларусаў былі даволі суровыя адносіны бацькоў да дзяцей, якія селянін лічыў не процівагай бацькоўскай любві, а, наадварот, яе доказам.
    Да нашых дзён у свядомасці народа захавалася перакананне, што любіць дзяцей трэба ў душы, не паказваючы свае пачуцці, бо інакш працэс выхавання не будзе мець добрых вынікаў. Звычайна кіраваліся нормай: «Любі дзіця ў душы, але віду не паказвай». Напэўна, гэты педагагічны ідэал паводзінаў быў запазычаны славянамі з Ветхага завета, дзе адна са старажытных запаведзей Маісея ўстанаўлівала: хто будзе шанаваць сваіх бацьку і маці, таму будзе добра і ён будзе даўгавечным на зямлі. Згодна з запаведдзю Саламо-
    на, каго любіць Гасподзь, таго карае і мае ласку да таго, як бацька да сына.
    Трэба адзначыць, што народная мараль асуджала рэзкасць і жорсткасць ва ўзаемаадносінах бацькоў і дзяцей. I тут таксама, на наш погляд, дзейнічае прынцып гуманізму і адпаведнасці прыродзе ў выхаванні. Жорсткасць можа зламаць дзіця. У народзе кажуць: «Як не загнеш маладое дубінкі, то як устарэе — пераломіцца», «Не бі сабаку кіем, бо ён яшчэ больш брахаць будзе». He адмаўляючы фізічнага пакарання, у народнай мудрасці ўсё ж лічаць яго меней дзейсным, чым павучанне: «Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі!».
    Да маленькіх дзяцей бацькі адносіліся асабліва ўважліва і пяшчотна. Іх акружалі любоўю і ласкай. Лічылі неабходным даць тую рэч або цацку, якую патрабаваў маленькі, калі ён плакаў, — пагуляць з ім. Задавальняючы патрэбы маленькіх, з разуменнем адносячыся да іх свавольстваў, разам з тым не стваралі для іх штучных умоў. Лічылася, што трэба загартоўваць дзяцей, выхоўваць іх больш прыстасаванымі да жыцця. Вучылі таксама цярпліва пераносіць боль і іншыя выпрабаванні.
    У працэсе выхавання дзяцей амаль у кожнай сям’і выкарыстоўваўся такі сродак, як фізічнае пакаранне. Аднак перавагу мела маральнае асуджэнне, вымова або пагроза. Пакаранне рамянём («спражкай»), прутам («бярозавай кашай»), пугай лічылася ў асноўным надзвычайнай мерай. Асцерагаліся біць па галаве, па жываце, а таксама цяжкімі прадметамі, каб не пакалечыць дзіця. У народзе лічылася, што лупцоўка павінна быць адчувальнай, але не шкоднай. Але нават у межах адной сям’і не да кожнага дзіцяці прымянялася фізічнае пакаранне, бо аднаму з іх дастаткова было пагразіць, зрабіць заўвагу, і гарэзнік супакойваўся, а другога мог спыніць толькі пруцік («Адно дзіця баіцца ківа, a другое кія»). Гэта якраз пацвярджае індывідуальны падыход у выхаванні дзяцей, калі ўлічваецца іх характар, узрост, фізічнае і эмацыянальнае развіццё.
    Асаблівую ролю ў выхаванні выконвала маці. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што пяшчотная любоў маці да сваіх дзяцей — характэрная рыса адносін у сям'і беларусаў. TaKan любоў уласціва жанчыне ў большай ступені ў параўнанні з мужчынам: «Дзеці балуюцца ад матчынага блінца, а разумнеюць ад бацькоўскага дубца». Сэрца маці заўсёды баліць аб дзецях, аб іх усе яе думкі і клопаты: «Маці сама не з’есць, а дзіцё накорміць», «Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю скача». Маці ніколі не бывае жорсткай з дзецьмі, нават калі злуецца ці сварыцца. У выпадках, калі ў гневе яна і казала
    «Каб цябе пранцы ўзялі», «Каб цябе гром забіў», жанчына ціхенька, звяртаючыся да Усявышняга, прамаўляла: «Каб ты не пачуў» (Шейн. 1893. Т. II. С. 513).
    У кожнага народа на працягу многіх стагоддзяў склаліся свае сацыяльна-маральныя ідэалы і нарматыўныя ўяўленні аб выхаванні дзяцей і адпаведная ім выхаваўчая практыка. Традыцыйныя нормы, якія рэгламентавалі адносіны дарослых з дзецьмі, мелі «дваісты, амбівалентны характар», бояны, з аднаго боку, прадпісвалі вельмі клапатлівыя, уважлівыя, спагадлівыя адносіны дарослых да дзяцей і асуджалі жорсткасць ці грубасць у адносінах да іх, з другога — выказвалі даволі нізкую сацыяльную каштоўнасць дзяцей да 6—7 гадоў (Артемова. 1992. С. 18). Пацвярджэнне гэтай думкі можна знайсці ў народнай творчасці: «Да дванаццаці гадоў дзіця чорту робіць работу», «Што ён знае: з носа ды ў рот», «Сем лет, а памяці нет» і інш.
    Строгасць і патрабавальнасць да дзяцей была традыцыйнай нормай беларусаў. Аднак, характарызуючы розныя сітуацыі і стаўленне бацькоў да ўчынкаў дзяцей, «цярпімасць у адных адносінах часта спалучаецца са строгасцю ў другіх». (Кон. Этнографня... 1983. С. 36). Так, калі здараліся бойкі паміж дзецьмі і бацькі знаходзілі, што сын «даваў здачу» або абараняў сястру ці каго іншага, то яны абыходзіліся заўвагай. Калі ж, наадварот, ён быў зачыншчыкам, агрэсіўна сябе паводзіў, то яго чакала пакаранне, у тым ліку і фізічнае.