• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    Недапушчальным лічыўся крадзеж дзецьмі рэчаў з дому ці ў каго-небудзь з суседзяў. Тым больш што падобны ўчынак, які станавіўся вядомым у вёсцы, мог замацаваць за злаўмыснікам «славу» злодзея. А ў сялянскім асяроддзі вельмі цанілася добрая слава, ад якой шмат што залежала ў далейшым жыцці: «Калі хочаш прапасці, ідзі красці», «Як украў, то й прапаў». Увогуле кожны клапаціўся аб захаванні добрага імя сваёй сям’і. А таму за ўчынкамі і паводзінамі дзяцей сачылі не толькі бацькі, але і блізкія і далёкія сваякі. Своечасовыя заўвагі, парады, пагрозы і нават пакаранні злаўмыснікаў у большасці выпадкаў давалі свой плён.
    У Віленскай губерні існаваў звычай пакарання злодзеяў,
    каб на прыкладзе, які выклікае ўсеагульнае асуджэнне, выхоўваць дзяцей і моладзь. Пасля суда старэйшын злодзея вадзілі па вёсцы. Ля варот першай хаты ён атрымліваў адну розгу, потым ля другой, трэцяй... У працэсіі, якая суправаджала гэта судзілішча, удзельнічалі і дзеці, якія слухалі пры пакаранні злодзея павучанні аб тым, што красьці нельга (Кнркор. 1858. С. 173). Убачанае глыбока западала ў душу дзіцяці і для большасці з іх было добрым урокам. Акрамя таго, дзяцей бацькі навучалі: «Не руш (не чапай) чужога», бо «крадзеным не разжывешся, а ганьбу мець будзеш».
    3 першых гадоў жыцця дарослыя фарміравалі ў дзяцей дакладнае ўяўленне аб сістэме роднасных узаемаадносін і месцы саміх дзяцей у ёй. Адбывалася гэта паступова ў працэсе кантактаў з блізкімі і сваякамі, якія раней, трэба адзначыць, былі больш цеснымі і трывалымі. Зусім маленькімі дзеці атрымлівалі першыя паняцці роднасці: «бацька», «маці», «брат», «сястра», «дзядуля», «бабуля», «цётка», «дзядзька». Ужоў малалецтве дзіця ведала такія паняцці, як «братавая» (жонка брата), «дзевер» (брат мужа), «дзядзіна» (жонка дзядзькі), «нявестка» (жонка сына), «пасёстра» (дваюрадная сястра, стрыечная сястра) і што ўсе яны звязаны агульнай назвай «радня» (кроўная радня). Падлетак ужо добра арыентаваўся ў больш складаных паняццях, такіх, як «род», і нядрэнна ведаў, якія асобы належаць да блізкай радні, а якія да болыіі аддаленай ( «сваякоў»). Такім чынам, засвойваючы словы, якімі вызначаўся кожны член сям’і і сваяк, дзеці даведваліся, якімі павінны быць адносіны да кожнага з іх. Так, дзецям гавораць: «Гэта твая маці, яна клапоціцца пра цябе, а ты павінен паважаць, слухацца яе і дапамагаць» ці «Гэта твая сястра, яна цябе няньчыла і ты павінен абараняць яе, дзяліцца з ёй усім, сябраваць» і г.д.
    Кожнае сялянскае дзіця засвойвала правілы адносін да бацькоў, братоў, сясцёр, дзяцей, цётак, бабуль і дзядуль, асноўнае месца ў якім займала павага, паслухмянасць, дапамога, клопат. Галоўным у маральным кодэксе беларусаў былі ўзаемныя абавязкі блізкіх членаў сям’і адзін да аднаго.
    Такім чынам, цесныя сямейныя сувязі ў мінулым спрыялі веданню дзецьмі ўсіх членаў свайго роду: і сваякоў, і далёкіх продкаў, аб якіх яны даведваліся ад маці, бабулі, калі тыя пераказвалі сямейныя паданні, успаміналі аб мінуўшчыне і людзях, якія некалі праславілі або зняславілі яго, зрабілі нешта карыснае, цікавае або дрэннае. Вядома, што часцей героямі паданняў і расказаў былі добрыя, цікавыя, таленавітыя і ўмелыя людзі.
    3 ранніх гадоў дзяцей навучалі правілам паводзін у гра-
    мадстве і дома. Існавалі пэўныя забароны, парушэнне якіх заўжды асуджалася. Бацькі вучылі дзяцей саступаць адзін аднаму, калі яны сварыліся паміж сабой. У прысутнасці дарослых павінны былі размаўляць ціха, не крычаць. He дазвалялася ім умешвацца ў размову дарослых. I калі ў гэты час узнікала патрэба звярнуцца да каго-небудзь з пытаннем, дзіця павінна было дачакацца канца размовы.
    Народная традыцыя забараняла дзецям з’яўляцца ў пакой ці замінаць дарослым у час прыёму гасцей.
    Згодна з правіламі, сялянскія дзеці пры ўваходзе ў хату чужых людзей, а ў асобных выпадках і пры з’яўленні бацькі, павінны былі забрацца на палаці і там ціха гуляць (Шейн. 1902. Т. III. С. 6). Пачцівасць і ветлівасць у адносінах да старэйшых, нават незнаёмых, выяўлялася ў тым, што дзеці называлі іх «дзядзькамі» і «цёткамі». Уваходзячы ў хату ці выходзячы з яе, дзверы трэба было зачыняць павольна, не стукаць імі. Непрыстойным лічылася размахванне рукамі ў час размовы, размаўляць у час яды і г.д.
    Да сённяшняга дня на вёсцы захавалася традыцыя вітацца з кожным, нават з незнаёмым чалавекам.
    Цікавым з’яўляецца і пытанне аб тым, як звярталіся адзін да аднаго ў сям’і. Маленькіх дзяцей звычайна называлі ласкавымі імёнамі: Манечка, Сцёпачка і г.д., «блазнаў» — часцей за ўсё Сашка, Валька, Манька, а ўжо ў юнацтве, пачынаючы з 16 гадоў, — поўным іменем: Марыя, Сцяпан, Іван і г.д.
    Што датычыць звароту дзяцей да бацькоў, то, як адзначаюць шматлікія даследчыкі і апытаныя, часцей быў распаўсюджаны зварот на «вы»; «Вы, матуля», «Вы, тата, татка», a таксама да дзядуль і бабуль: «бабуля», «баба», «дзед», «дзядуля». Увогуле зварот дзяцей да старэйшых на «ты» ў большасці мясцовасцей Беларусі лічыўся надзвычайнай грубасцю. Аднак існаваў зварот і на «ты», які быў таксама нормай паводзін, як, напрыклад, на Случчыне.
    У асяроддзі аднагодкаў дзеці называлі сябе і іншых па імёнах: Галька, Валька, Валодзька, а калі ішла размова аб тых, хто адсутнічаў, да ўласнага імя дадавалася не прозвішча, а імя бацькі, маці, у выпадку адсутнасці іх — дзеда ці бабулі. I гучала гэта прыкладна так: Галька Мікітава, Пецька Андрэеў. Калі хто з бацькоў меў мянушку ў вёсцы, то ў якасьці прыстаўкі ўжывалася яна: «Віцька Гарбузоўкін» і г.д.
    Звычка даваць адзін аднаму мянушкі здаўна бытуе ў дзіцячым асяроддзі. Напэўна, яна ідзе ад дарослых. Дзецям вельмі падабаецца надзяляць мянушкамі сваіх сяброў, хоць не кожная задавальняе таго, хто яе атрымаў. Асабліва гэта датычыць насмешлівых, абразлівых мянушак, у якіх
    падмечаны пэўныя фізічныя недахопы, рысы характару ці асабістыя якасці. Бывалі і анекдатычныя выпадкі, калі хтонебудзь з сябрукоў вельмі трапна і ярка мовіць слова, якое стварала пэўны вобраз. Іншы раз мянушка замацоўвалася за чалавекам на ўсё жыццё, нават, як пісаў М.В.Гогаль, «пойдзе яму ў род і патомства».
    Сярод мянушак, якія даваліся раней і зараз, распаўсюджаны тыя, што ўтвораны ад імён і прозвішчаў, назваў розных жывёл, птушак, рыб, прадметаў, прымет быту і ладу жыцця. У XIX стагоддзі даволі часта сустракаліся мянушкі па імені ці прозвішчы далёкага продка або дзеда, бабы, маці ці бацькі, a таксама па роду заняткаў.
    Пазашлюбных дзяцей і ў вясковай грамадзе, і ў дзіцячым асяроддзі называлі байструкамі, бенкартамі, бэнсямі, самасейкамі, бязбацькавічамі і г.д. Назва «бенкарт» — незаконнае дзіця («не чнстого ложа», па сведчанні І.Лапо) сустракаецца ў Статуце Вялікага княства Літоўскага. Ім лічылася не толькі дзіця, прыжытае з другой жанчынай (у шляхты), але і дзеці, якія пры жыцці бацькі не былі прызнаны сваімі (Лаппо. 1901. Т. 1. С. 249). I абражалі іх значна часцей, робячы такім чынам «казламі адпушчэння». Нярэдка іх і шкадавалі. Як адзначаў М.Улашчык, у слянскім асяроддзі жорсткасць у адносінах да пазашлюбных дзяцей і маці-адзіночак не была характэрнай. Ён апісвае эпізод, калі сялянская грамада гуртам збудавала хату для такой жанчыны, якая была пазбаўлена бацькоўскага дому з-за нараджэння дзіцяці без бацькі (Улашчык. 1989. С. 72).
    Цяжка было такой маці гадаваць дзіця, бо нярэдка сям’я адварочвалася ад яе. А тая невялікая плата на ўтрыманне, якую яна антрымлівала па рашэнні валаснога суда, дазваляла толькі зводзіць канцы з канцамі. Нярэдка здаралася, што даведзеная да адчаю маці падкідвала сваё дзіця ў чужую сям’ю. У Гродзенскай губерні штогод у розных месцах знаходзілі па восем падкідышаў (Бобровскпй. 1863. Ч. I. С. 556). Вядомы і выпадкі забойства дзяцей.
    Як сведчаць статыстычныя матэрыялы, у горадзе выпадкаў нараджэння «байстуркоў» было значна больш, чым у паветах (прыкладна ў пяць разоў). У сярэдзіне мінулага стагоддзя пазашлюбныя дзеці ў Гродзенскай губерні, напрыклад, складалі 2,4 працэнта ад агульнай колькасці (Брбровскмй. 1863. Ч. I. С. 555).
    Большасць беларусаў верылі ў Бога і гэіпую веру імкнуліся перадаць сваім дзецям. Яны свята верылі, што менавіта ён «стварыў свет і ўсіх істот і кожнаму з іх даў сваю долю» (Шейн. 1902. Т. III. С. 13). У фальклорных творах, асабліва ў прыказ-
    ках і прымаўках, яскрава прасочваюцца фатальныя адносіны да лёсу, які не зменіш і не мінеш, таму трэба змірыцца з гэтым: «Як суджана, то не міне», «Ад ліхой долі нідзе не ўцячы» (Прыказкі... 1976. Кн. 2. С. 419, 422). Разам з тым у народзе жыла, хоць і слабая, вера ў тое, што ад самога чалавека нярэдка залежыць яго лёс, доля: «Куй сам сваю долю». Пачуццё рэлігійнасці выхоўвалі з ранняга дзяцінства. Кожны на шыі абавязкова насіў крыжык. Дзяцей вадзілі ў царкву на ўсе рэлігійныя святы, а ў болып набожных — і ў іншыя дні. Калі дзіця пазяхала, маці хрысціла яму рот. Амаль з калыскі прывучалі дзяцей хрысціцца, малітвам пачыналі вучыць даволі рана — на 4 — 6-м годзе жыцця.
    У дзяцей з шляхецкіх сямей «першымі словамі былі малітвы, якія пераймаліся ад маці» (Охотскнй. 1874. С. 3 — 4). Крыху пазней іх вучылі катэхізісу, а ў 9 — 10 гадоў хлопчыкаў аддавалі ў езуіцкія ці базыльянскія школы.
    У заходніх раёнах Беларусі, якія вылучаліся болыпай рэлігійнасцю насельніцтва, дзяцей раней навучалі малітвам. Кожны год перад Велікодным святам дзеці хадзілі да споведзі (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 69, л. 11).
    Міласэрнасць, як важную якасць чалавека, фарміравалі ў сям’і на прыкладах адносін да жабракоў, якіх у народзе лічьілі «божымі людзьмі». Калі жабракі заходзілі ў сялянскую хату, гаспадары стараліся гасцінна прыняць, давалі цёплае месца на печы, прадукты харчавання (хлеб, бульбу, крупы, яйкі і г.д.), a таксама жыццёва неабходныя рэчы (лён, палатно, пяньку і інш.) (Романов. Очерк быта... 1890. С. 121). Жабракі, якія збіралі міласціну каля царквы, касцёла, атрымлівалі з рук дарослых і дзяцей грошы, ежу. Пры гэтым дзеці набывалі наглядныя ўрокі міласэрнасці. Нярэдка ўпартых і несупынных дзяцей пужалі, што «аддадуць у павадыры», гэта аблягчала ўпраўленне імі.
    У народзе заахвочваўся ўдзел ў працы дзяцей з ранняга ўзросту. У сялянскім уяўленні «ўсе павінны працаваць», абумоўлівалі традыцыю паступовага прывучэння да працы з дзяцінства з мэтай выпрацоўкі звычкі да яе.