Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
У традыцыйнай сям’і дзеці ў імператыўна-катэгарычнай форме ўспрымалі большасць прадпісанняў і забарон, якія тычыліся як правіл паводзін, так і жыцця ўвогуле, a таксама розных з’яў і іх ацэнкі. Дэталёва распрацаваным і адшліфаваным быў паўсядзённы побыт беларуса. 3 маленства дзеці крок за крокам засвойвалі правілы паводзін у сям’і і грамадстве і павінны былі строга выконваць усё, што ад іх патрабавалася. Асноўныя правілы паводзін дзеці ведалі ўжо к пяці гадам.
Вялікую выхаваўчую ролю ў жыцці беларусаў адыгрывалі святы, абрады, традыцыі, якія спадарожнічалі з чалавекам на працягу ўсяго жыцця. У народзе існавала цвёрдае перакананне, што неабходна не толькі трымацца традыцый, але і захоўваць, берагчы іх, перадаць сваім дзецям і ўнукам.
На пачатку XX стагоддзя, асабліва пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла лад жыцця і ўзаемаадносіны паміж людзьмі, пачаліся змены ў побыце народа, яго ўяўлепнях і выхаваўчых поглядах, практыцы выхавання. Асабліва прыметнымі яны былі ў гарадах Беларусі, дзесямейнае выхаванне пацяснілі грамадскія формы: дзіцячыя садкі, школы-інтэрнаты і г.д.
Вясковая сям’я да пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя заставалася каталізатарам народных педагагічных традыцый. Як сведчаць розныя літаратурныя крыніцы, у паслярэвалюцыйны час побыт дзяцей мала адрозніваўся ад побыту больш ранняга перыяду. Так, у першай палове XX стагоддзя амаль без змяненняў заставалася харчаванне, адзенне дзяцей. Захаваліся народныя традыцыі ў лячэнні дзяцей. Гэта ў многім было абумоўлена тым, што вясковая сям’я яшчэ заставалася адасобленай гаспадарчай адзінкай, з натуральнай гаспадаркай, у якой спажываліся прадукты харчавання, выраблялася адзенне, прылады працы і г.д.
У гарадской сям’і (дзякуючы развіццю грамадскага падзелу працы) асобныя функцыі сям’і пачалі адміраць яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Адпаведна мяняліся і ўзаемаадносіны ў сям’і, як паміж бацькамі і дзецьмі, так і паміж мужам і жонкай. Эканамічная самастойнасць, якую давала праца на фабрыцы, заводзе, парушыла традыцыю пакорнасці, дысцыплінаванасці, поўнага падпарадкавання волі бацькі і змяніла яе на супрацьлеглую.
Сучасны тып выхавання дзяцей у сям’і характарызуецца павышанай увагай і клопатамі аб дзецях. Дзетацэнтрысцкая тэндэнцыя, якая пачала ўкараняцца яіпчэ ў XIX стагоддзі, калі любоў да дзяцей выступала адной з вышэйшых маральных каштоўнасцей, з’яўляецца пануючай і ў сучаснай сям’і. У адрозненне ад традыцыйнага тыпу выхавання, пры якім ігнараваліся спантанныя жаданні дзіцяці, адсутнічала адкрытае эмацыянальнае праяўленне любві і пяшчоты да іх і дзе асноўнае месца адводзілася працоўнаму выхаванню, сучасны якраз арыентаваны на патрэбы дзяцей. Больш таго, зараз нормай стала больш адкрытае праяўленне любві і прыхільнасці да іх. Нярэдка бацькі лічацца і са спантаннымі жаданнямі дзяцей, часцей звяртаюцца яны да псіхалагічных метадаў выхавання.
Гаворачы аб дзетацэнтрысцкай тэндэнцыі ў выхаванні, якая характарызуецца павышанымі ўвагай і клопатам аб дзецях, нельга не ўбачыць у ёй і негатыўны бок, бо вынікам яе становіцца менавіта рост злачыннасці сярод дзяцей, іх інфантыльнасць і бестурботнасць (Кон. 1987. № 6. С. 29).
У залежнасці ад тыпу сям’і змяніліся і магчымасці забеспячэння дзяцей усім неабходным. Яны, як вядома, лепшыя ў малых сем’ях, дзе лепшае фінансавае становішча. Бацькі ў такіх сем’ях больш увагі аддаюць дзецям, іх фізічнаму і інтэлектуальнаму развіццю. Аднак болыныя сем’і маюць перавагу ў параўнанні з малымі ў выхаванні ў дзецях адказнасці, дабрыні, самастойнасці, працавітасці, клопатаў аб блізкіх і г.д.
Як і ў мінулым, дзецям, асабліва ў гарадах, не хапае ўвагі з боку бацькоў, якія заняты на вытворчасці або ў сельскай гаспадарцы. Дзеці, па сутнасці, не маюць дастатковага кантролю за сваімі паводзінамі. Вырашэнне гэтай надзвычайна важнай праблемы бачыцца нам у скарачэнні працоўнага дня жанчынам, што дазволіць вызваліць час для заняткаў з дзецьмі і іх выхавання.
Негатыўныя з’явы ў выхаванні дзяцей характарызуюцца сёння адсутнасцю ў грамадстве ідэалаў, пэўнай стратай аўтарытэту бацькоў, непаважлівымі адносінамі да старэйшых, прывабнасцю дрэнных узораў паводзін. Больш таго, страта бацькоўскага аўтарытэту з цягам часу нярэдка вымушае дзяцей шукаць гэты аўтарытэт у іншым асяроддзі — у розных кампаніях і г.д. На ўсё гэта трэба звярнуць увагу і грамадскасці, і школе. Ад дзяржавы патрабуецца развіццё культурнага асяроддзя, больш дасканалая сістэма фінансавай падтрымкі сям’і, а таксама шэраг захадаў па прадастаўленню бацькам большых магчымасцей для выхавання дзяцей.
ЛІТАРАТУРА
Антологйя педагогнческой мыслй Белорусской ССР. М., 1986. '
Арлова Г.П. Беларуская народная педагогіка. Мн., 1993.
Арлова Г.П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы. Мн., 1995.
Артёмова О.Ю. Детн в обіцестве аборйгенов Австралйй // Этнографня детства. ТраднцйОйные методы воспнтання детей у народов Австраліш, Океанян й Нндонезнн. М., 1992.
Бараноўскі Я. Санітарна-бытавы стан вёскі Радзілавічы, Букчанскі сельсавет, Тураўскі раён, Мазырская акруга // Наш край. 1928. № 8 — 9.
Белорусы. М., 1998.
Бобровскйй П. Матерналы для нсторнн й статнстнкн Россйй, собранные офйцерамй Генерального штаба. Гродненская губерння. СПб., 1863. Ч. 1,2.
Богдановйч А.Е. Педагогнческйе воззрення белорусского народа // Мйнскйй лйсток. 1886. № 61. 18 нояб.
Богдановйч А.Е. Отцы й детй в белорусской деревне // Гродненскне губернскйе ведомостн. 1884. № 20, 22, 30.
Богдановйч А.Е. Пережііткн древнего мйросозерцанйя у белорусов. Гродно, 1895.
Бутйнов Н.А. Детство в условнях обіціінно-родового строя // Этнографля детства: Траднцнонные методы восшітанпя детей у пародов Австралнй, Океанші н Йндонезйй. М., 1992.
Вйтебскне губернскне ведомостн. 1898. 28 лістап.
Владшчйров. Первый Всеросснйскпй сьезд работннц (16 — 22 ноябр. 1922 г.) // Вестнлк жйзнй. 1919. № 3.
Гарэцкі М. Наштэатр // Калядная пісанка. Вільня, 1913.
Гарэцкі М. У панскай кухні (успаміны) // Беларускі звон. 1922, 25 сак.
Гоптаревскйй Н. Надзор за крестьянскіімн детьмп в страдную пору / / Гродненскне губернскпе ведомостн. 1905. № 24, 24 чэрв.
Дембовецкйй А.С. Опыт опйсанмя Могллёвской губернйй в йсторнческом, фйзііко-географігческом, этнографнческом опйсаннй. Могнлев-на-Днепре. Кн. 1. 1882.
Довнар-Запольскйй М.В. Очеркн семейного обычного права крестьян Мййской губерннн /. Этнографнческое обозренне. 1891. № 1.
Довнар-Запольскйй М.В. Белорусская свадьба в культурно-реліігйозных пережнтках // ЭО. 1893, № 3.
Дзіцячы фальклор (Склад. Г.А.Барташэвіч). Мн., 1972.
Дмйтрйев В.А., Нванов В.П. Опыт сравннтельного аналнза детскнх нгр // “Мпр детства” в траднціюнной культуре народов СССР: С6. науч. трудов. Ч. II. Л., 1991.
Зеленскйй Н. Матерналы для географші н статнстнкн Росснп, собранные офііцерамн Генерального штаба. Мннская губерння. Ч. 1. СПб., 1864.
Калачова І.І. Этнапедагагічныя традыцыі беларусаў і іх уплыў на сучасную гарадскую сям’ю (з вопыту абследавання сямей г. Мінска). Аўтарэф. ...дыс. канд. гіст. навук. Мн., 1995.
Калачова І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання. Мн., 1999.
Каптерев Т.Ф. РІзбранные педагогнческне сочмнення. М., 1982.
Караткевіч У. Збор твораў. У 8 т. Мн., 1989. Т. 4.
Каспяровіч М. Для чаго і як вывучаць быт дзяцей // Наш край. 1930.
Кйркор А. Следы язычества в празднііках, обрядах н песнях // Жіівопнсная Россня. Отечество наше в его земельном, нсторнческом, племенном, экономнческом н бытовом значеннн: Лнтовское н Белорусское Полесье /Под ред. П.П.Семенова. СПб.; М.,1882. Т. III. Ч. II.
Кйркор А. Этнографпческнй взгляд на Внленскую губерншо // ЭС. СПб., 1885. Вып. III.
КонН.С. Этнографпя детства: йсторнографііческнй очерк // Этнографня детства. Траднцнонные методы воспнтання детей народов Восточной н Юго-Восточной Азнн. М., 1983.
Кон М.С. Матерпнство н отцовство в нсторнко-этнографнческой перспектмве // СЭ. 1987. № 6.
Конан У. Народная педагогіка ў сістэме этнічнай культуры // Народная педагогіка беларусаў. Мн., 1996.
Крачковскйй Ю.Ф. Быт западно-русского селяннна. М., 1874.
Курыловіч. Сялянская сям’я / / Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мн., 1990.
Кухаронак Т.І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў. Мн., 1993.
JIanno Н.11. Велнкое княжество Лнтовское за время от заключенмя унші до смертн Стефана Баторпя (1569 — 1596). Опыт нсследовання полптнческого обіцественного строя. СП6., 1901. Т. 1.
Міцкевіч А. ПанТадэвуш, або Апошні наезду Літву. Мн., 1985.
Народная педагогіка беларусаў. Мн., 1996.
Нйкйфоровскйй Н.Я. Очеркн Внтебской Белорусснн / / ЭО. 1882, №1,2; 1893, № 2; 1894, № 1; 1897, № 2, 3; 1898, № 2.
Нйкйфоровскйй Н.Я. Очеркл простонародного жлтьябытья в Влтебской Белорусслл л опнсанле предметов облходностл (Этнографлческле данные). Влтебск, 1895.
Нйкйфоровскйй Н.Я. Простонародные прлметы л поверья, суеверные обряды л обычан, легендарные сказання о ллцах іі местах. Влтебск, 1897.
Новый труд Л.Н.Нлдерле о славянсклх древностях // Этнографлческое обозренле. 1912. № 3.
Охотскйй Я.Д. Рассказы о польской старлне. СПб., 1874.
Очеркн сравніітельной этнографлл л культуры М.Й.Куллшера. СПб., 1897.
Пагашчатн. Крывічанскія дзяды // Крывіч. 1927. № 12.
Прыказкі і прымаўкі. Кн. 2. Мн., 1976.
Пыпйн А.Н. йстормя русской этнографлл. Т. IV: Белоруссля л Смбнрь. СПб., 1892.
Ракава Л.В. Традыцыйная сістэма выхавання // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 2.
Ракава Л.В. Бытдзяцей // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 7, 8.
Ракава Л.В. Этнапедагогіка сельскага насельніцтва Беларусі // Народная педагогіка беларусаў. Мн., 1996.
Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Т. 1. Вып. 1, 2. Могнлёв, 1885.
Романов Е.Р. Белоруссклй сборвлк. Вып. 8. Могнлев, 1912.
Романов Е.Р. Белоруссклй сборнлк. Вып. VIII —IX. Влльна, 1912.
Романов Е.Р. Очерк быта нніцмх Могллевской губернпп л пх условный язык (“Любецклй лемент”) // ЭО. 1890. № 4.
Россля. Полное географлческое оплсанле нашего отечества (Под ред. В.ГІ.Семёнова). СПб., 1905. Т. 9.
Русская женшлча XVIII столетля. йсторлческле этюды Вл. Млхневлча. К., 1895.
Сборллк статей “Могллевскле губернскле ведомостл”. Под ред. Е.Р.Романова. Вып. III. 1902 1903. Могплев-на-Днепре. 1903.
Сержпутовскйй А.К. Сказкл л рассказы белорусов-полешуков. Матерлалы к пзученлю творчества белорусов л лх говора. СПб., 1911.