Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
Асобныя гульні дзяцей, нягледзячы на іх аднастайнасць, цягнуцца па 2 —3 гадзіны і не надакучваюць ім. Гэта імітацыйныя гульні ў “маці і дачку”, “у дом" і інш. У працэсе гульні дзеці паказваюць, што дачка павінна слухацца маці, выконваць яе даручэнні. У гульні “ў дом’’ ідзе навучэнне розным хатнім справам, развіваецца ўменне размяркоўваць абавязкі, даводзіць да канца пачатую справу.
У гэтай гульні, як і ў іншых, прысутнічалі самаробныя прадметы або іх імітацыя, выкарыстоўваліся старыя непатрэбныя рэчы, якія атрымлівалі “статус” таго ці іншага прадмета або рэчы. Так, “ролю жывёлы” (свіней, коз, авечак, кароў) маглі іграць іх гліняныя ці драўляныя выявы або простыя каменьчыкі (летам розныя жучкі, якіх то трымалі ў “хляве”, то выпускалі “пасвіцца”), “хлеба” аладка з пяску, “стравы” шышкі, травы, лісце, палачкі, лыжкі вычышчаная макавая галоўка, “леса” утыканыя ў пясок або зямлю веткі дрэў ці траў, пер’е птушак і г.д. Дзяўчынкі любілі гуляць “у абедкі”, сэнс якой у частаванні адзін другога, напрыклад, “хлебам”, “ябльжамі” і г.д.
Такім чынам, гульні былі звязаны з гісторыяй народа, яго культурай, бытам і працоўнай дзейнасцю. Сярод іх найбольш распаўсюджаны гульні: “У гуські”, “Пікар”, “Кашка”, “Свінка”, “Елка”, “Хатка”, “Гарлачыкі”, “У пераскочкі”, “У казу”, “У чыжыка”, “У чорта”, “У пана”, “Гусі-лебедзі”. 'Прыстасаваннямі ў гэтых гульнях-бавах былі розныя рэчы: вяровачка, дошка, костачка, каменьчыкі, цурачка, кнуцік, радзей мячык.
Цікава адзначыць, што дзіцячыя гульні былі не толькі сацыяльна, але і нацыянальна дэтэрмінаваны. Яшчэ А.С. Дамбавецкі адзначаў, што калі ў дзяцей беларусаў кнуцік, конік, салдацік, барабанчык, тапорык былі цацкамі для гульні, то ў
яўрэйскіх дзіцячыя цацкі і самі гульні былі звязаны з гандлем, рамяством, пазыкамі і г.д.
Існавалі пэўныя правілы гульні. У залежнасці ад абставін, яны маглі крыху .мяняцца. Звычайна перад пачаткам гульні размяркоўваліся ролі з дапамогай лічылак кароценькіх всршыкаў з добра выяўленым рытмам, які болып-менш звязаны (ці не звязаны) са зместам гульні.
3 надыходам вясны пачыналіся гульні дзяцей на свежым паветры. У раннім дзяцінстве любімай гульнёй было качанне па траве, асабліва на ўзгорках. Разам з аднагодкамі на траве можна было пакуляцца праз галаву. Лета давала шырокія магчымасці для гульні “У жмуркі” (“кулюкушкі”, “хованкі” і г.д.). Для гульняўдзеці выкарыстоўвалі розныя расліны. Так, хлопчыкі рабілі сабе накідкі з конскай цыбулі (Каспяровіч. 1930. С. 16). Ад дажджу ладзілі “капелюшы” з вялікіх лісцяў лопуха; кара асобных дрэў ішла на паяскі; у якасці ўпрыгожання хлопчыкі выкарыстоўвалі пер’е птушак, дзяўчынкі плялі вянкі з кветак і траў, рабілі пацеркі з ягад рабіны, шыпшыны і г.д. Калі гульня патрабавала пераўвасаблення ў “індзейцаў” ці каго іншага, у ход ішлі ягады чарніц, суніц, а таксама гліна, якімі вымазвалі твар, рукі, ногі. Увогуле летнія гульні былі больш разнастайнымі і масавымі, бо ў гэты час ствараліся часовыя каманды, гурты для спаборніцтва адзін з другім.
Паўсямесна на Беларусі месцамі гульняў былі вясковыя прасторы. Хаваліся ў лесе, гумне, клеці, на вуліцы, двары, у хаце. Выбар канкрэтнага месца хованкі залежаў і ад фантазіі гуляючых, якія маглі схавацца пад бочкай, залезці ў стог сена або саломы, пад страху. Знайсці іх часам было няпроста. Разнавіднасцей гэтай гульні было шмат: “Квачыкі”, “Агарыш”, “У мароза”.
Любімай гульнёй дзяўчынак была, ды і зараз застаецца, гульня “ў класы”. Ледзь толькі сыходзіў снег, а часам і на падсохлых праталінах яны робяць “класы” рысуюць клеткі. Адзіным прыстасаваннем гэтай гулыіі быў кавалачак чарапка, шкла, які кідалі па чарзе ў першую, другую і г.д. клетку і, скачучы на адной назе, адбівалі ў наступную, стараючыся нетрапіць нагой або “біткай” на рысы, што раздзялялі “класы”.
Узроставыя асаблівасці гульняў бачны на прыкладзе “блазнаў”. Свой вольны час “блазны” з дазволу бацькоў праводзілі ў гульнях з аднагодкамі на вясковай вуліцы, выгане або двары. Летам яны бегалі босыя, у адной сарочцы і нярэдка да вечара, не заўсёды траплялі дадому паабедаць і задавольваліся, чым угосцяць у прыяцеляў. Занятыя працай дарослыя мала турбаваліся з-за іх адсутнасці, бо сялянскія дзеці былі даволі самастоннымі і за імі не было дро-
бязнай апекі бацькоў. Ды і чуллівая маці аднаго з дзяцей заўсёды знаходзіла, чым накарміць сяброў сваіх дзяцей. Гэта было ў традыцыі беларусаў.
У гульнях дзяцей адлюстроўвалася і грамадскае жыццё вёскі. Вядомымі былі гульні ў “старасту”, “урадніка”, “папа”, “пана”, “прыгон”, “рэкруты”, “жабракоў”, “цыганоў” і інш.
У гульнях паказаны ўсе бакі жыцця селяніна і радасныя, і сумныя (“у хрэсьбіны”, “у вяселле”, “у свята”, “у хаўтуры” і г.д.).
Толькі ў апошнія два дзесяцігоддзі амаль знікла з дзіцячага побыту вядомая з далёкіх часоў гульня "ў конікі”. Яна не патрабавала асаблівых прыстасаванняў і ў яе гулялі малодшыя дзеці пачынаючы з двух гадоў і ўключаючы перыяд блазноцтва. Дастаткова было мець невялікую вяровачку з лыка або паясок, якія працягвалі ў зубы “коніку”, і “кучар” удала скакаў на ім. Нярэдка падганялі “коніка” дубцом або кнуцікам, пакрыкваючы на яго, як заўзятыя вознікі. Хлопчык, які выконваў ролю каня, імітаваў яго бег, пераходзячы з трушку ў галоп. Гулялі ў гэтую гульню і на карачках. Гэта ігра давала магчымасць выхаду дзіцячай энергіі. Разам з тым нельга не заўважыць, што дзеці не проста імітавалі працу дарослых на кані. Яны вучыліся кіраваць канём. “Вознік” заўсёды кранаў тую ляйчыну, у які бок трэба было павярнуць “каня”. Больш таго, асабістыя назіранні кожнага з дзяцей праяўляліся ў тым, як ён гладзіць “коніка”, як клапоціцца аб ім корміць і поіць яго і нават як абыходзіцца з ім (ласкава, спагадліва або груба, жорстка).
Гульня “ў коніка” была шырока распаўсюджана на Беларусі. Для самых маленькіх хто-небудзь са старэйшых дзяцей (радзей бацька) наладжваў гэтую гульню ў пакоі, сам пры гэтым выконваў ролю “коніка“. Дзіця ўзбіралася на спіну “коніку”, трымаючыся рукамі за шыю або вушы, спрабавала паскакаць на ім. Час ад часу неўтаймаваны “конік” спрабаваў скінуць седака, якому патрабаваўся навык трымацца з усяе моцы.
Дух змагарства, магчымасць паспрабаваць сваю сілу і вынослівасць наогул былі характэрны для гульняў дзяцей розных узростаў. Самай простай і распаўсюджанай сярод іх была гульня “ў абгонкі” (“перагонкі”, “навыперадкі” ці “хто каго абгоніць”). Звычайна дыстанцыя выбіралася на вуліцы, выгане, каля лесу. Па камандзе аднаго з гуляючых пачынаўся бег, пры гэтым кожны імкнуўся першым дасягнуць фінішу каменя, дрэва, агароджы, лесу і г.д. Пераможца павінен быў плюнуць ва ўстаноўленым месцы і вымавіць: “Цур!”
Сіла і спрыт патрабаваліся дзецям для хадзьбы на хадунах.
Для гэтага трэба было зрабіць хадуны, якія ўяўлялі сабой дзве высокія палкі, да якіх на вышыні каля метра прыбівалі цуркі ступені для ног. Хадзьба на хадунах была справай няпростай, каб навучыцца хадзіць, трэба было шмат трэніравацца. Гэтая гульня захапляла перш за ўсё падлеткаў і нават юнакоў.
У падлеткаў разам з гульнямі, якія патрабавалі шмат фізічнай сілы, былі такія забавы, дзе неабходна была кемлівасць. Шырока вядомымі гульн'ямі падлеткаў былі “Жгуцікі”, “Шлякі”, “Гарадкі”, “Капустка”, “Каралі ці біркі”, “Сеч капустку”, “Куць”, “Цот і лішка”, выбіванне зямы арэхаў, жалудоў, гульні ў каменьчык і інш. Такія гульні, як “Капустка”, “Куць”, сутнасць якіх біццё праціўніка па руцэ кулаком або рабром далоні, выпрацоўвалі ўменне выкарыстаць няспрытнасць, памылкі праціўніка і нават развівалі акцёрскія здольнасці, бо трэба было паказаць фальшывую трывогу або бесклапотнасць і г.дУмелай маскіроўкі ад удзельнікаў гульні патрабавала гульня “Жгуцікі” біццё скручанай хусткай па спіне. Атрымаўшы ўдар, ігрок павінен быў беспамылкова адгадаць, хто з таварышаў ударыў. Гэта было нялёгка, бо ўсе рабілі бесклапотны выгляд, такім чынам стараліся адвесці падазрэнне ад сябе.
Што датычыць гульні з выбіваннем арэхаў ці жалудоў з ямкі, то яна патрабавала практычных навыкаў, каб стаць лоўкім іграком.
Любімай гульнёй хлопчыкаў-падлеткаў была гульня “У шлякі” (“бабкі”), для якой кожны спецыяльна рабіў сабе “бітку” і насіў яе ў кішэні. Яна патрабавала ад іграка тонкага вакамера і лоўкасці рукі, каб кінуць бітку ў пэўнае месца і каб яна лягла правільна.
Трэба адзначыць, што большасць гульняў і гэта асноўная іх рыса патрабавала шмат фізічнай сілы, спрыту, кемлівасці, у выніку дзеці атрымлівалі добрую фізічную загартоўку. Вясковыя дзеці ўжо ў падлеткавым узросце былі фізічна загартаванымі, вынослівымі і маглі выконваць работы ў полі і па гаспадарцы, якія патрабавалі шмат сілы. Бег, скокі праз канаву, роў, бар’ер і г.дфізічна развівалі дзяцей.
Вясковыя дзеці ведалі і зімовыя гульні. У XIX стагоддзі асаблівых прыстасаванняў для катання па лёдзе ці снезе ў іх не было. Заменай ім былі самаробныя канькі, якія падвязвалі да катанак, звычайныя гаспадарчыя санкі. Збіраліся для зімовых гульняў часцей на выгане, на ўзгорках, возеры або рацэ. 3 гары каталіся на санках, на якія нярэдка ўсаджвалася цэлая гурба дзяцей. Смехам, жартамі суправаджалася кулянне ў снег, калі сані пераварочваліся. Як і зараз, дзеці любога ўзросту з
захапленнем гулялі ў снежкі. Калі не было санак, каталіся з горак на любых дошках.
У Магілёўскай губерні для катання зімой выкарыстоўвалі “казу” дошку з выгнутым спераду носам (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70. Л. 4). У ёй рабілі чатыры дзіркі, заганялі туды калкі і прыбівалі зверху яшчэ адну дошку. Потым некалькі разоў аблівалі ніжнюю дошку вадой знізу, куды дадавалі конскага гною. На ёй добра было коўзацца з гары дзецям, якіх шмат змяшчалася ў “казе”.
Адной з любімых гульняў дзяцей і моладзі было гушканне на арэлях (“гутарэлях”). Звычайна арэлі наладжвалі на вуліцы або ў садзе, дзе на дрэве або на слупах прывязвалі вяроўку. Для зручнасці ўнізе клалі дошчачку. Для маленькіх арэлі рабілі ў хаце (зімой), дзе вяроўку прыладжвалі да крука ці кольца, убітага ў брус на скрыжаванні пакояў (уваход у другую палавіну хаты).
Сабраўшыся гуртамі, дзеці любілі гуляць “у фанты”, “жмуркі”, “сапсаваны тэлефон”, “у вугалькі” і інш.
Дзяўчынкі летам скакалі праз вяровачку. Гэта вельмі рухавая гульня, у ёй расходавалася шмат энергіі. Нярэдка працягвалася яна па 2 —3 гадзіны.