• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    У русальным абрадзе побач з дзяўчатамі ўдзельнічала маленькая дзяўчынка, якая выконвала ролю дачкі русалкі. Такія магічныя дзеянні, як абліванне вадой, пасыпаннезернем, веріпаваныя пажаданні, што выкарыстоўваліся ў многіх абрадах, мелі на мэце прывабіць у хату дабрабыт, садзейнічаць добраму ўраджаю, забяспечыць зямлю вільгаццю і г.д. 1 лепш за ўсіх, па народным уяўленні, гэта маглі зрабіць дзеці і падлеткі. Спрацоўваў тут і добра вядомы прынцып, якога трымаліся многія народы: падобнае выклікае падобнае. Так, мноства цягне за сабой мноства, сіла сілу, ррст узрастанне. Цікава, што адорваннедзяцей прадуктамі харчавання, рэчамі, цацкамі першапачаткова таксама мела на мэце не толькі парадаваць дзяцей, але і павінна было ўзмацніць вытворчыя сілы і дабрабыт сям’і. Усе ўяўленні беларусаў аб здольнасці дзяцей “прыносіць шчасце” трымаліся на веры аб чысціні дзіцячай душы.
    Свята Троіцы па народнаму Зялёнае свята, Сёмуха святкавалася тры дні і лічылася вялікім. Па ўяўленні беларусаў і іншых сдавянскіх народаў, у гэты дзень продкі вяртаюцца на зямлю і знаходзяцца ў зеляніне, таму ў знак ушанавання іх упрыгожвалі зелянінай вароты, хату, двор і г.д. Забаранялася касіць траву і секчы дрэва ў гэты дзень. Да гэтага свята рыхтаваліся загадзя, назапасіўшы “маю”, явару, чыста мялі хату і ўпрыгожвалі яе. Справай дзяўчынак і дзяўчат было чыста прыбраць у хаце і з дапамогай “гальня” (веніка) выдраіць да белізны падлогу, яе перад святам густа ўсцілалі яварам, ад якога ішоў вельмі прыемны пах. Да свята сцены хаты, абразы і рамкі з фатаграфіямі ўпрыгожвалі веткамі раслін: бярозы, клёна, каліны, рабіны і інш. Ссечаныя дрэўцы ставілі і ў хаце на куце, а таксама перад хатай, утыкаючы ў зямлю. Дзяўчаты адпраўляліся ў гай, дзе разам з хлопцамі ўдзельнічалі ў абрадзе завівання бярозкі, плялі вянкі, спявалі. Гулянні былі і месцам выбару нявест.
    Народнае свята Сёмуха мела асаблівасці ў святкаванні. У гэты дзень дзяўчаты хадзілі ў царкву з кветкамі, дапамагалі ўпрыгожваць яе.
    Па традыцыі ў свята Святога Духа да абедні ў царкву абавязкова ішлі дзеці, а пасля абедні з бацькамі у карчму. Звычай святкавання, як адзначаў П.В.Шэйн, цвёрда трымаўся ў быце. Бацькі наймалі ў гэты дзень музыку і дзеці маглі цэлы дзень скакаць пад яго ігру (Шейн. 1902. T.I1I. С. 19). Напярэдадні дзяўчаты “куміліся” па.між сабой, быццам усталёўваючы на невялікі тэрмін адносіны пасястрынства. Абрад гэты праходзіў прыкладнатак: дзяўчаты, якія вырашылі пакуміцца, падыходзілі з двух бакоў да “завітай” бярозкі і цалаваліся, а потым мяняліся якімі-небудзь рэчамі: стужкамі, крыжыкамі, пацеркамі і
    г.д. 3 гэтага моманту яны лічыліся “кумамі” (як і называлі адна другую) і сябравалі, як сёстры. У некаторых сяброўства працягвалася доўга. Іншыя на свята Троіцы, калі “развівалі бярозкі”, “раскумліваліся”, вяртаючы пры гэтым і сімвалы кумлення рэчы.
    Звычай сярод хлопцаў і дзяўчат “куміцца” на свята Пятра і Паўла (29 чэрвеня па ст.ст.) вядомы ў Магілёўскай губерні. Абрад “кумаўлення” праходзіў у лесе, дзе звівалі вянко.м дзве суседнія галінкі бярозы ці суседніх дрэў. ІІраз тыдзень прыходзілі на гэта месца “развіваць” і паглядзець, ці ссохлі вянкі ці засталіся свежымі. Пры гэты.м гадалі: калі завяне вянок, то памрэ хто-небудзь, калі ж звівалі вянок хлопец з дзяўчынай, то будзе вяселле (Романов. Белорусскнй... Вып. VIII —IX. 1912. С. 229). Заканчэннем гэтага свята была невялікая гулянка прама ў лесе, дзе каталіся на арэлях, палілі кастры, вадзілі карагоды, або ў хаце, дзе звычайна збіраліся “на папрадкі”. Тут частаваліся, пелі, скакалі хлопцы з дзяўчатамі.
    Малых дзяцей (да 7 гадоў) звычайна ў лес не пускалі, баючыся няшчасных выпадкаў. Каб не было спакусу ў дзяцей пабегацьу лесе, іх запалохвалі. Так, маці (в. Нарва, Гродзенская губерня) гаварыла: “He йдзіце, дзеткі, ні да леса, ні ў жыта, бо ў лесе бегае тучніца (гурт ваўкоў); яна як нападзе на вас, то заесць насмерць, а ў жыце ходзяць раскудланыя русаўкі (русалкі) з велізарны.мі нажамі, то яны вас парэжуць (Крачковскпй. 1874. С. 120). Большасць дзяцей такія пагрозы спынялі.
    Без дзяцей не абыходзілася ніводнае вяселле. Іх удзел у вяселлі лічыўся нават пажаданым (“дзеці прыносяць пічасце”). У вясельным абрадзеяны былі нетолькі назіральнікамі, але і паважанымі ўдзельнікамі: ішлі перад вяселыіым поездам, неслі гюкрыў маладой, у некаторых месцах нават удзельнічалі ў прыгатаванні вясельнага караваю.
    Зараз некаторыя элементы ўдзелу дзяцей у вяселлі працягваюць жыццё. З’явіліся і новыя традыцыі, калі маладая абносіць дзяцей цукеркамі (часта кідае ў натоўп) і частуе іх.
    1 Іа Купалле, як сцвярджае народнае павер’е, русалкі (душы памерлых) устаюць пасля доўгага сну і купаюцца ў рэчцы, возеры да ўзыходу сонца, а калі яно ўзыдзе сушацца. Дзеці ў гэты дзень стараліся ўстаць раней, каб сваімі вачыма ўбачыць, як “іграе сонейка”, пра што яны шмат чулі ад дарослых.
    Дзяўчаты і юнакі напярэдадні Купалля збіраюць розныя кветкі, зёлкі. галіны дуба, асіны, рабіны, каб асвяціць у царкве, потым з іх сплятаюць вянкі (як сродак супраць злой сілы).
    У вольным часе моладзі і дзяцей вялікае месца займалі веча-
    рынкі, ігрышчы, якія прымяркоўваліся да свят ці непрацоўных дзён. Ігрышчы звычайна былі месцам збору моладзі. Толькі на Каляды, а дакладней на другі дзень Каляд, у Гродзенскай губерні, напрыклад, дзяцей, пачынаючы з пяці гадоў, бралі на ігрышча ў карчму (ІПейн. 1902. Т. III. С. 104). Тутяны весяліліся, скакалі ўсю ноч разам з дарослымі і бацькамі, якія лічылі, што дзеці павінны прывучацца да грамадскага жыцця. Аднак дазвол на наведванне “блазнотай” карчмы праіснаваў нядоўга, таму што ў канцы XIX стагоддзя тут усё часцей ігрышчы ператвараліся ў звычайныя п’янкі, дзе дзецям забаранялася знаходзіцца.
    На вечарынкі звычайна дазвалялася хадзіць з 15 17 гадоў. Дзяўчатам з беднай сям’і прыходзілася карыстацца старым абуткам старэйшай сястры і такімі ж старымі сукенкамі. У тых, хто паходзіў з болып заможных сем’яў, было новае адзенне. У Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, напрыклад, святочным адзеннем дзяўчат былі “рабушкі” (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 69, л. 11)спадніца, якая разам з сукенкай служыла ім уборам і для вечарынак. Насілі і “саяны” з сукна на льняной аснове, звычайна аднатонныя (зялёныя, чырвоныя, жоўтыя) (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 69, л. 13), а таксама чорныя і сінія спадніцы. У Гродзенскай губерні дзяўчаты надзявалі тканыя спадніцы з “плаценкавага палатна”, а таксама жакеты, некаторыя шылі сабе касцюмы (“у шаіпкі”) (там жа). Абутак дзяўчат розніўся ў залежнасці ад сацыяльнага становішча сям’і. Лепшы абутак маглі дазволіць сабе дзяўчаты з болын заможных сямей. Звычайна гэта былі чгравікі ці туфлі. Танцавалі польку, вальс, кадрылю, кракавяк, каробачку, матлеты, маскоўскі, какеткі (Віцебская губерня), у Магілёўскай яшчэ і зялёны, барыню, рускага, мяцеліцу, падушачку і інш., на Гродзеншчыне сярод іншых былі вядомы мазурка, люстэрка (там жа, л. 9).
    Такім чынам, у сялянскім побыце з даўніх часоў да пачатку XX стагоддзя дзякуючы цеснай сувязі пакаленняў моцна трымаліся вераванні, звычаі, абрады, адны з якіх былі скіраваны на выхаванне асобы, фарміраванне ў яе добрых маральных якасцей, другія з’яўляліся крыніцай ведаў, неабходных пры выхаванні дзяцей; трэція як частка духоўнай культуры перадаваліся ад аднаго пакалення другому, развіваючыся і ўзбагачаючыся.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Народная педагогіка беларусаў як гістарычна абгрунтаваная сістэма была асновай выхавання і мела глыбокія і трывалыя карані. 3 пакалення ў пакаленне назапашваліся, шліфаваліся і перадаваліся розныя веды, працоўныя навыкі, правілы і нормы паводзін у сям’і, грамадстве і г.д. I гэты працэс насіў мэтанакіраваны характар, бо выхаваўчая спадчына мела ў сваім складзе асобыя формы, метады і прыёмы выхавання дзяцей, якімі карыстаўся народ на працягу многіх стагоддзяў.
    Вышэйшага росквіту народная педагогіка дасягнула ў XIX — XX стагоддзях, калі адбылася “селекцыя” найлепшых узораў народнай культуры (у тым ліку і выхаваўчых), якія набылі сэнс ідэалаў людской жыццядзейнасці і паводзін у грамадстве (Конан. 1996. С. 9). Гэтаму шмат у чым спрыяў той культурны асяродак, дзе адбывалася арганічнае спалучэнне жыцця і народнай творчасці. Назапашванне практычна-утылітарнага і духоўнага вопыту, неабходнага для адаптацыі ў культуры этнасу кожнага новага пакалерня, ішло праз фальклор, народныя святы і абрады,.гульні і г.д., дзе кожны і ўдзельнік, і творца. Выхаваўчы талент народа праяўляўся у тым, што само па сабе выхаванне не вычлянялася з жыцця, а арганічна ўпляталася ва ўсе сферы чалавечых адносін. Дастаткова прыгадаць, што мова кожнага беларуса была напоўнена прыказкамі, прымаўкамі, дасціпнымі народнымі выслоўямі, якія трапна выяўлялі сутнасць розных складаных з’яў і чалавечых адносін. Неаднаразова чуючы іх у дзяцінстве, чалавек не толькі спасцігаў выхаваўчую мудрасць, але і вучыўся выкарыстоўваць яе ў сваім жыцці.
    Народныя выхаваўчыя ідэі беларусаў у сваім гістарычным развіцці захавалі рэшткі язычніцкіх уяўленняў, якія арыентаваны на цесную сувязь чалавека з прыродай. Значны ўплыў
    на іх аказала і хрысціянская ідэалогія, асноўныя духоўнаэтычныя пастулаты якой арыентавалі чалавека на ўдасканальванне свайго ўнутранага свету і неабходнасць выканання хрысціянскіх этычных нормаў.
    Важнейшую ролю ў выхаванні дзяцей адыгрывала сям’я. У XIX пачатку XX стагоддзя тут яшчэ моцна трымаліся векавыя выхаваўчыя традыцыі. Асабліва трывалымі яны былі ў сялянскай сям'і, лад жыцця якой вызначаўся пэўнай кансерватыўнасцю. Як першасная сацыяльна-эканамічная ячэйка грамадства сям’я забяспечвала выхаванне дзяцей, тут пасцігаліся сацыяльны вопыт папярэдніх пакаленняў, народныя традыцыі і нормы паводзін, атаксама вераванні, звычаі, абрады. У сістэме сацыялізацыі дзяцей важную ролю выконвалі блізкія родныя — бацькі, дзядзькі, цёткі, дзядулі, бабулі.
    Першымі і асноўнымі выхавальнікамі дзяцей былі маці і бацька, аўтарытэт якіх меў на дзяцей велізарны ўплыў. Згодна з народным звычаем, дзеці павінны былі выказаць павагу і пашану да маці і бацькі, а малодшыя дзеці, акрамя таго, усім старэйшым у доме. Увесь побыт сям’і ў гэты перыяд будаваўся на арганічнай супольнасці і строгім падпарадкаванні ўсіх яе членаў старэйшаму ў сям’і (часцей бацьку). Адносіны з бацькамі характарызаваліся стрыманасцю. Характар унутрысямейных адносін у сялянскай сям’і, дзе слова бацькі закон, моцна ўплываў на выхаваўчы працэс.