Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы
Любоў Ракава
Выдавец: Ураджай
Памер: 111с.
Мінск 2000
Гульні адрозніваліся па ўзросту дзяцей. Гуляць дзеці пачыналі ва ўзросце немаўляці: спачатку дарослыя забаўлялі іх, падкідвалі і гушкалі на руках, потым, калі яны маглі трымаць у ручках прадметы, давалі самаробныя цацкі (“лялькі”). Простыя фізічныя практыкаванні, якімі, як правіла, суправаджаліся гульні маленькіх, развівалі іх рукі, а жартоўныя песенькі і прыгаворкі, імітаванне галасоў птушак і жывёл знаёмілі з навакольным жыццём, маральнымі нормамі, дазвалялі атрымаць першыя ўяўленні аб дабрыні.
3 узростам пашыралася колькасць гульняў і змяняўся іх змест, яны ўскладняліся. Аднак чым большы ўзрост дзіцяці і бяднейшая сям’я, тым менш заставалася часу для правядзення вольнага часу ў гульнях з аднагодкамі, 6о дзеці ў сялянскай сям’і пачыналі працаваць з 4 5 гадоў. Вольнае жыццё, калі можна так сказаць, было ў немаўлятак і ў раннім дзяцінстве (пераходны перыяд да дзяцінства), працягвалася нядоўга ад 2 да 4 — 5 гадоў. У гэты час дзеці разам з засваеннем жыццёвых ведаў асвойвалі першыя нескладаныя гульні, якія былі своеасаблівым сродкам знаёмства з навакольным асяроддзем, маральнымі ўстоямі грамадства.
Немаўляці яшчэ да таго, як яно пачынала самастойна сядзець, давалі розныя цацкі, каб яно не плакала. “Цацкай” была і хлебная корка, пернік, сухарык, абаранак, кавалак морквы, бручкі, рэпы або маленькая цурачка, костачка і інш. “Чым бы дзіцёнак ні бавіўся, абы не плакаў” так лічылася ў народзе. Калі ж цацкі ў руках не было, дзіця гуляла са сваімі ручкамі, ножкамі: перабірала пальчыкі, ссала іх. Па народнай прымеце такое дзіця лічылі недаўгавечным, а таму стараліся прадухіліць такія за-
няткі і давалі яму цацкі ці забаўляльныя прадметы. У сялянскай сям’і цацкам не прыдавалі выхаваўча-развіваючае значэнне. Перш за ўсё трэба было на нейкі час забавіць дзіця, каб мець магчымасць справіцца з хатняй працай.
Ведаючы, што кожны прадмет або цацку, якія траплялі ў рукі маленькіх, яны без разбору цягнуць у рот, маці старалася даваць тыя, што не пашкодзяць ім, папярэдне памыўшы ці выцершы іх.
Першыя гульні дзіцяці, якое самастойна магло сядзець, а потым і станавіцца на ножкі, былі звязаны з лялькай. Маці ці старэйшыя дзеці, падаючытакую цацку, казалі дзіцяці, што гэта “лялька”, і паказвалі, як яе “няньчыць”. Дзіця засвойвала першыя паняцці: “ляля” есць, п’е, ходзіць, размаўляе, спіць і г.д.
Гульня з цацкамі вельмі захапляла дзіця, і маці ў гэты час магла займацца хатнімі справамі. Таму, пачынаючы з калыскі, маленькім давалі для забаўкі самаробныя цацкі або прадметы, якія б не былі вострымі, калючымі, каб яно не зрабіла сабе шкоды. Немаўля магло працяглы час гуляць з такімі прадметамі-цацкамі. Час ад часу маці ці старэйшыя дзеці падыходзілі да яго, каб зноў даць згубленую цацку ў маленькія ручкі “лапуркі” (Нйкнфоровскнй. Очеркл... 1897. № 3. С. 22).
Падрастаючы, дзіця пачынае разумець, што не кожны прадмет, з якім яно гуляе, “смачны”. На другі год жыцця дзеці пачынаюць ужо гуляць з цацкамі больш свядома. Дзяўчынкі апранаюць ляльку або звычайную цурку, якая выконвае яе ролю, у “сукенку”, “спавівае”, “корміць” ляльку. “Лялькай” дзіця называе ўсё, што падобна на людзей (“ляля ідзе”).
Усе астатнія прадметы гульні ў маленькіх называліся “цацкі, цацы, цыцынькі, цацуныкі”. Як адзначалася, цацак “мануфактурнага” паходжання ў сялянскіх дзяцей амаль не было. Як правіла, цацкі дзеці рабілі самі альбо з дапамогай старэйшых дзяцей ці бацькоў. Што датычыць гульні “ў лялькі”, то звычайна ў яе гулялі дзяўчынкі, пачынаючы з маленькага ўзросту да падлеткавага, a то і пазней. Забавай хлопчыкаў лялька была толькі ў перыяд маленства.
У беларусаў была своеасаблівая школа пешчання. Немаўлятак забаўлялі, прывучалі да простых гульняў з дапамогай пацешак, якіх багата мелася ў народнай творчасці. Так, падкідвалі дзіця на руках, пахлопвалі яго па плечуках, пагладжвалі па жывоціку, згіналі і выпрамлялі ручкі і ножкі, робячы гімнастыку дзіцяці і суправаджаючы яе спецыяльнымі забаўлянкамі, як імправізаванымі, так і ўсім вядомымі ў той ці інпіай мясцовасці.
Крыху пазней маці ці нянька, трымаючы голую ручку дзіцяці ўверх далоняй, вадзіла па ёй пальцам і спявала:
— Ласачка, ласачка, Дзс была?
— У Бога была. — Што рабіла? — Кросны ткала. — Што заткала? — Кавалак сала.
Потым, узяўшы дзіця на рукі, спачатку сама ціхенька пляскала дзіцячымі далонямі і прыпявала:
Лады-лалы-ладкі.
Дзс былі? У бабкі! — Што слі? Кашку’ Што пілі? Бражку! Кашкі паелі, Бражкі папілі, На галоўку селі, Пырх і паляцелі.
На апошніх двух радках маці ўзнімала ручкі дзіцяці ўгору, дакраналася да галоўкі і пачынала махаць яго ручкамі, імітуючы палёт птушкі. Такія забаўлянкі выклікалі захапленне і смех дзіця, былі пацехай і своеасаблівай гімнастыкай.
Забаўлянкі тыпу “сарока-варона” мелі шмат варыянтаў і былі добра вядомы кожнаму дзіцяціЗвычайна ўпершыню іх чулі ад маці, старэйшай сястры або бабулі, пазней дзіця само спрабавала пляскаць у далоні пры першых словах забаўлянкі:
Сарока-варона Кашку варыла, Дзстак карміла: Гэтаму давала Гэтаму давала, •
Гэтаму давала, Гэтаму давала. А ты, пальчык, Маленькі пальчык, Схадзі па вадзіцу
У сшодзсну крыніцу...
Далей маці дакраналася да розных месцаў на руцэ дзіцяці, пачынаючы з кісці, і пры словах:
Тут крыніца, Тут сцюдзсна вадзіца
асцярожна казытала маленькага, які стараўся ўхіліцца і смяяўся. Трэба сказаць, што гэтыя забаўлянкі даволі шырока бытуюць як у вёсцы, так і ў горадзе і іх расказваюць, каб суцешыць ці забавіць дзіця, узняць настрой.
Захаваліся да нашых дзён і наступныя забаўлянкі. Загнуўшы сярэднія пальцы рукі і выцягнуўшы ўперад указальны і мізінец у выглядзе рожак (імітуючы казу), дарослы спяваў (Дзіцячы фальклор. С. 223):
Ішлі козы рагатыя, багатыя: — Karo пападу, таго забаду! Аксютку папалі, Аксютку забадалі: Будык-будык-будыкі!
3 апошнімі словамі казыталі дзіця (нядоўга), а яно смяялася. 3 забаўлянкі маленькае пазнавала, што каза можа “забадаць”.
Забаўляючы дзіця, клалі яго на жывоцік, спінку, пагладжвалі і спявалі. Прыемны матыў песні, а таксама лёгкі масаж спіны, жывата, ручкі або ножкі супакойліва ўздзейнічалі на дзіця. Цяпер мы добра ведаем пра дзеянне кропкавага масажу. У народзе здаўна інтуітыўна карысталіся ім. Так, узяўшы ножку дзіцяці, ціхенька стукалі пальцам па падэшве спачатку адной, затым другой нагі, прыгаворваючы:
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Куплю чаравічкі, Малы, невялічкі, На Валюшкіну ножку. Кую, кую другую, Паеду ў другую. Дарожка даўгая, А пожка малая.
Развівалі рухі дзіцяці простыя фізічныя практыкаванні, якія выконваліся з дапамогай дарослых. Вельмі распаўсюджаным было гушканне дзіцяці на руках і на нагах пад напеў спецыяльных забаўлянак, так і з імправізацыямі. Пасадзіўшы яго на калені, спявалі:
Чук-чук-чук, Налавіў дзед шчук, А баба плотак Ды пазвала цётак.
Пры гэтым дзіця злёгку падкідвалі і пакачвалі. У імправізаваных забаўлянках, якія заканчваліся словамі “Гук, яма!”, калені расстаўляліся, дзіця падала і тут жа яго падхоплівалі. Вельмі падабаліся маленькім гушканні на нагах: дзіця садзілася або клалася на ногі, іх падымалі і апускалі долу.
Вучылі дзіця хадзіць, трымаць раўнавагу, водзячы па лаўцы, прыгаворваючы: “Ton, топ...”
Вельмі любілі маленькія і прасцейшыя гульні, адной з якіх была “дзіравыя гаршкі”. Любілі яе праводзіць з маленькімі старэйшыя дзеці. Пасадзіўшы дзіця сабе на плечы, скакалі з ім па хаце і прыгаворвалі: “Прадаюцца дзіравыя гаршкі!” або ‘Таршкі, гаршкі дзіравыя!”. Прысутныя ціхенька пляскалі пры гэтым малога па спіне, чым прыносілі вялікае задавальненне дзіцяці, якое станавілася аб’ектам усеагульнай увагі.
Забаўлялі і пацяшалі дзяцей і з дапамогай танцаў і жартоўных песень. Вучылі першым гукам, імітуючы хатніх жывёл і птушак: “мяў”, “гаў” і г.д., а таксама добраму стаўленню да іх. Пры словах “Коця харошы!” гладзілі ката спачатку сваёй рукой, а потым рукой дзіцяціСа словамі “ харошы” гладзілі па галаве, спіне ці руцэ маці, бацьку, сястру, браціка. Нярэдка казалі пры гэтым: “Абдымі або пацалуй тату, браціка...” або пыталіся ў маленькага: “Пакажы, як ты любіш браціка” і ён імкнуўся абняць ручкамі або пагладзіць. Дзеці атрымлівалі такім чынам першыя ўяўленні аб добрых адносінах, пяшчоце, любві. Акрамя таго, знаёміліся з жывёламі і птушкамі, пачыналі разумець месца і ролю кожнага з іх у жыцці і быце людзей.
Як адзначалася, сярод гульняў у малых дзяцей найбольш распаўсюджаны былі імітацыйныя гульні, з якіх яны ўзнаўлялі дзеянні хлебароба, касца, пастуха, каваля, рыбака і іншыя. У іх не толькі характарыстыка розных работ, але і назвы інвентару, прылад працы, якімі карысталіся пры гэтым, а таксама прадметаў хатняга ўжытку, пабудоў, назвы хатніх і дзікіх жывёл і асоб: “хата”, “вол”, “гусі”, “ваўкі”, “каноплі”, лён”, “ішіень”, “пастух”, “рыбак”. Па ўспамінах доўгажыхароў, дзеці малых узростаў (з 2 —3 да 8 —10 гадоў) перш за ўсё гулялі ў “сяўбу”, “сенакос”, “уборку ўраджаю” і інш. Яны па прыкладу дарослых “рабілі” сельскагаспадарчы інвентар: саху, барану, тапорык, граблі, калёсы і іншыя прылады і на невялікім кавалачку зямлі або пяску “сеялі”, “баранавалі”, “касілі”, “жалі”, “малацілі”, “рубілі лес” здапамогай самаробных прыстасаванняў. Цікава, што сельскагаспадарчыя і хатнія прадметы ў гульнях дзяцей распрацоўваліся дэталёва, працэс за працэсам, з падрабязнасцямі. На вясковай вуліцы яны “жалі” або бралі лён, вязалі яго ў снапы і ставілі ў “бабкі”, потым абмалочвалі з дапамогай палкі. Пры гэтым яны
размаўлялі паміж сабой наконт “ураджаю” і плёну сваёй працы, імітуючы размовы бацькоў і суседзяў.
Вельмі распаўсюджанай сярод малых дзяцей была гульня “ў дом”, у якой прымалі ўдзел дзеці абодвух полаў. У гэтай гульні ўзнаўляліся хатнія працы: прыгатаванне ежы, мыццё бялізны, уборка, догляд за дзецьмі і г.д. Звычайна дзяўчынкі выконвалі ролю маці, а хлопчыкі бацькі. Яскрава бачны ў ёй існуючы ў сям’і падзел працы на “мужчынскую” і “жаночую”, a самае галоўнае імітацыя ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, мужа і жонкі. Назіраючы за гульнёй дзяцей, можна было ўявіць узаемаадносіны ў сям’і гэтых дзяцей. Даслоўна ўзнаўлялі дзеці пахвалу і лаянку, расказы дарослых і нават іх дыкцыю і жэстыкуляцыю. “Маці” часцей выступала клапатлівай, добрай, спагадлівай, “бацька” руплівым ісур’ёзным гаспадаром, загады якога былі законам для ўсіх.