• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    ДЗЯйіНСТВА: УЗРОСТАВЫЯ СТ/ПЕНІ
    У кожнага народа складалася свая «мадэль» дзяцінства, якая нярэдка супадала не толькі ў блізкіх па культуры народаў, але і ў вельмі далёкіх. У XIX стагоддзі ў беларусаў дарослым лічыўся чалавек з моманту ўступлення ў шлюб. У больш аддалены час (XVI —XVII стагоддзі) уступленне ў правы дарослага грамадзяніна пачыналася ў «леты зупольныя», якія, згодна са звычаёвым і дзяржаўным правам, для хлопцаў вызначаліся 15 —18, а для дзяўчат — 13 — 15 гадамі (Статут. 1588). 3 гэтага ўзросту яны мелі права выступаць на «копных» судах як у якасці сведкі, так і адказчыка і несці адпаведнае пакаранне.
    3 далёкай мінуўшчыны, галоўным чынам праз фальклор, да нас дайшлі ўяўленні народа аб нараджэнні дзяцей праз цуд. Такія ўяўленні ўласцівы многім народам, што яскрава праяўляецца ў народнай творчасці, перш за ўсё ў казках, у якіх малюецца карціна нараджэння дзіцяці без маці, без бацькі. У беларускай народнай казцы «Пакаці-гарошак», напрыклад, доўгачаканы сын зўяўляецца з пасаджанай маці гарошыны. Большасць даследчыкаў бачаць у гэтым рэшткі татэмістычных вераванняў, калі чалавек лічыў сябе часткай прыроды і не праводзіў выразнай мяжы паміж сабой і астатнім жывёльным светам. Таму і бытуюць у народзе творы, дзе жанчына выкормлівае маленькага звярка або звер корміць нованароджанага багатыра. Акрамя таго, ёсць творы, у якіх расказваецца, што ў птушкі ці жывёліны нарадзілася дзіця-чалавек.
    Існуюць сведчанні і невыразных народных уяўленняў аб самім працэсе зацяжарання жанчыны. Да сённяшняга часу на сяле дарослыя расказваюць маленькім, што іх браціка ці сястрычку прынёс бусел або іх знайшлі ў капусце, гаросе ці яны з'явіліся на свет «з дапамогай» з’едзенага прадмета і г.д.
    Дарэчы, бусел стаў своеасаблівым нацыянальным сімвалам тлумачэння нараджэння дзіцяці. Гэты сімвал існуе і сёння.
    У некаторых мясцовасцях захаваўся звычай пры нараджэнні дзіцяці пасадзіць дрэўца. Мала хто задумваецца зараз над сэнсам гэтага. У старажытнасці народ верыў, што дрэва з’яўляецца крыніцай жыцця і яго рост і развіццё суадносіў з ростам і развіццём дзіцяці, а таксама лічыў, што гэта дрэва ўплывае нават на яго лёс.
    У розных народаў склаліся свае традыцыйныя «нормы» ў адносінах да колькасці дзяцей у сям’і. У беларусаў мець многа дзяцей у сям’і лічылася адзнакай шчасця. «Багаты Аўдзей, поўна хата дзяцей», — сцвярджае прымаўка. Бясплоддзе ж было няшчасцем, божай карай. «Многа дзяцей — многа клопату, але і радасці шмат». «Хата без дзяцей — магіла, а з дзецьмі — базар», — гаварылі ў народзе. Цікава, што, па народным разуменні, дзяцей у сям’і павінна быць не менш трох, інакш цяжэй выхаваць з іх добрых людзей. Адносна адзінага дзіцяці ў сям'і народная мудрасць гаворыць так: «Адзін сын — смятаннік», «3 адзіняка будзе сабака», «Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, тры сыны — сын». Але калі дзяцей у сям’і было многа, а жанчына нараджала амаль штогод («Аднаго да долу, другога да дому»), цяжка было пракарміць усіх. Сяляне спачувалі такім бацькам і далейшую пладавітасць лічылі божым пакараннем, бо такую сям’ю чакала беднасць, нястача («Былі недастаткі цераз дзень, а як дзеткі пайшлі, дык штодзень»). Як правіла, не спраўджвалася спадзяванне на тое, што «Дасць Бог раточак, дасць і кусочак».
    Цікава, што ў розных народаў перавага аддавалася хлопчыкам, а не дзяўчынкам. У нашых продкаў хлопчыкі таксама былі больш жаданымі. I гэта жаданне было пануючым у іх поглядах, бо вынікала з бяспраўнага і падпарадкаванага становішча жанчыны ў сям’і і грамадстве. Больш таго, лічылася, што дачка — адрэзаны кавалак для сям’і, а каб яе аддаць замуж, трэба было яшчэ падрыхтаваць і пасаг. Гэтыя меркаванні практычнага характару падзяляліся ўсімі саслоўямі грамадства.
    У.Сыракомля адзначаў, што селянін больш радаваўся нараджэнню сына, чым дачкі, бо марыў мець памочніка ў гаспадарцы, апору ў старасці і прыводзіў словы народнай песні, у якой яскрава прасочваецца гэта думка: «Калі ў мяне сын народзіцца, я здабуду для гасцей вішнёвага соку, калі дачка — вадой іх прыму, калі сын, збудую высокія гмахі, калі дачка — і шалаша не пастаўлю» (Сыракомля. 1993. С. 312). Падобная думка сустракаецца і ў асобных песнях, прыведзеных П.В.Шэйнам. Напрыклад, у песні, запісанай у Віцебскай
    губерні, калі бацька пытае аб тым, хто нарадзіўся, так пяюць (Шейн. 1887. Т. I. Ч. 1. С. 21-22):
    Колі дочушка — дастаўлю я соку, А колы сыночак — горэлачку добуду.
    У Барысаўскім павеце Мінскай губерні ім запісана падобная песня:
    Колі сына, я мёду добуду, Колі дочушка, я і так абойдуся, Колі сына, я і горад пастаўлю, Колі дочушка, з кажушкамі адпраўлю.
    Такім чынам, хлопчыкам аддавалі перавагу як у сем’ях багатых, так і ў сем’ях простых людзей. 3 нараджэннем сына багатыя радаваліся з’яўленню наследніка, простыя людзі — работніка. Народ лічыў, што «Дзеўкі — чужая крупеня», «Сын у дом грабе, а дачка ў людзі бярэ», «Хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі, а хто мае сынкі, той пячэ блінкі». Разам з тым жаданне мець сына або дачку залежала ад кожнай асобнай сям’і: дзе нараджаліся часцей дочкі — хацелі сына, а дзе нараджаліся сыны — наадварот, марылі аб дачцы. Больштаго, усе разумелі, што добра мець і дзяўчынку, бо яна — памочніца ў доме. Народная мудрасць сцвярджае: «Без дачкі сям’я, што без агня», «Без дачкі парастуць пад лаўкаю казлячкі». У кожнага полу, па народным разуменні, ёсць свае прывілеі: хлопчык стане добрай апорай для бацькоў, асабліва калі яны састарацца, узяўшы ўсе абавязкі бацькі на сябе, і «будзе каму вочы закрыць»; дзяўчынка ж стане дапамагаць маці ў нялёгкай хатняй працы.
    Жаданне мець хлопчыка або дзяўчынку ў розных народаў дыктавалася рознымі прычынамі.
    У большасці народаў з далёкай мінуўшчыны закладзена жаданне мець больш дзяцей мужчынскага полу. Спачатку гэта было звязана з імкненнем павялічыць колькасць воінаў. Вядома, напрыклад, што ў персаў па гэтай прычыне забівалі нованароджаных дзяўчынак, пакуль не народзіцца сын. Перавага мужчынскага полу тлумачылася жаданнем мець нашчадка, паслядоўніка, тым болып што спадчыннае права больш ільгот давала мужчынам.
    У дваранскіх сем’ях нараджэнне хлопчыка было асабліва пажаданым і лічылася найвышэйшым шчасцем, бо яно гарантавала працяг роду і прозвішча, а ўрэшце — і справы бацькі. He толькі бацька, але і маці часта хацела сына, каб дагадзіць мужу і не трапіць да яго ў няміласць. 3 літаратуры і жыцця мы ведаем шмат прыкладаў таго, калі жанчыны, каб мець сына, звярталіся
    да знахарак. Да дзяцей мужчынскага полу ставіліся з большай увагай і любоўю. Цікава адзначыць, што паступова, калі пры дзецях выказвалася меркаванне, што лепш мець сына, чым дачку, у хлопчыкаў развівалася пачуццё самазадаволенасці, асабістай годнасці і гордага ўсведамлення сваёй перавагі над дзяўчынкамі.
    I ўсё ж бацькі незалежна ад полу заўжды радаваліся нараджэнню здаровага дзіцяці. Селяніну было цяжэй у 6удучым ажаніць сына ці аддаць замуж дачку, калі яны мелі фізічныя недахопы ці калецтвы. Дзецям багатых суджанага ці суджаную знаходзілі амаль заўсёды. Здараліся выпадкі, калі дзяўчына з багатай сям’і, якая моцна кульгала ці мела іншы фізічны недахоп, выходзіла замуж за самага прыгожага хлопца (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 1).
    Перыяд дзяцінства, у адпаведнасці з традыцыямі і народным поглядам, падзяляўся на чатыры ўзроставыя ступені. маленства — ад нараджэння да 6 — 8 гадоў; дзяцінства — ад 6 —8 да 12—14 гадоў; падлеткавы ўзрост — ад 12 — 14 да 16 — 17 гадоў і юнацтва — ад 16—17 да 18 — 20 гадоў. Кожнай з іх адпавядалі змены ў біялагічным развіцці дзіцяці, пэўныя абавязкі дзяцей у сям’і і грамадстве, адносіны бацькоў да дзяцей розных узростаў, адносіны да іх іншых членаў сям’і і грамадства.
    Першая ступень — маленства — у сваю чаргу ўключала дзве' ўзроставыя падгрупы, якія мелі адпаведныя назвы — «анёлкі» і «блазнюкі». Першая пачыналася ад з’яўлення на свет дзіцяці — немаўляці, «анёлка», і заканчвалася, калі яго адымалі ад грудзей — у 2—3 гады. Да анёлкаў на Беларусі адносілі дзяцей без розніцы полу. Існавала павер’е, што памерлыя дзеці, якія не былі ахрыінчаны і не зведалі малака маці, служаць Богу на небе ў якасці анёлаў (Ннкнфоровскнй. Простонародные... 1897. С. 46). Адсюль, відаць, і назва. Верылі, што душы памерлых без хрышчэння дзяцей лятаюць над раздарожжам і плачуць, просячы, каб прахожы ахрысціў іх. Пачуўшы плач, роўна апоўначы, трэба было назваць мужчынскае ці жаночае імя. Калі чалавек, які пачуў гэты плач, не ўгадае імя, яна — душа — зноў паляціць з плачам і так будзе лятаць, пакуль не ўгадаюць яе імя. Калі ж імя будзе ўгадана, душа трапіць у рай, а чалавек, што паспрыяў гэтаму, будзе шчаслівы, а калі не — то яна трапіць у пекла з вечнаю крыўдаю на людзей (Шейн. 1887. Т.І. Ч. 1. С. 18). Нашы продкі былі ўпэўнены, што «анёлкі» могуць увасабляцца ў наступных дзецях. Дуіпы памерлых дзяцей ушаноўваліся нароўні з душамі дарослых (Харузіна. 1911. С. 73).
    Вера беларусаў у тое, што дзіцятка, прыйшоўшы ў свет, можа ў любы момант вярнуцца ў небыццё, што душа яго можа свабод-
    на пакідаць цела і хадзіць па розных месцах, маюць аналогіі з уяўленнямі іншых народаў, геаграфічна аддаленых, напрыклад, нганасан і нанайцаў (Бутанов. 1992. С. 13).
    Уяўленні аб сутнасці дзіцячай прыроды знаходзім у вераваннях і абрадах, якія звязаны з наданнем імя. У народзе жыло перакананне аб шчаслівых і нешчаслівых імёнах, якія могуць уплываць на лёс дзіцяці. Таму было шмат спосабаў варажбы на конт выбару імя, улічвалі прадказанні сну і г.д. У Магілёўскай губерні існаваў звычай: калі паміраў нованароджаны, яму давалі імя бацькі ці маці (АІМЭФ НАНБ, ф. 6, воп. 13, спр. 70, л. 1).
    Выбіраючы імя для дзіцяці, кіраваліся тым, што праз яго — праз імя — можна перадаць тыя якасці і рысы характару, якія былі ўласцівы чалавеку, што насіў яго. Тут праглядваецца і культ продкаў, калі, напрыклад, нованароджанаму давалі імя паважанага продка, вера ў перасяленне ў нованароджанага душы памерлага і яго другое нараджэнне. Беларусы пазбягалі даваць імёны памерлых дзяцей нованароджаным, каб іх не напаткаў той жа лёс (Кухаронак. 1993. С. 40). Бацькі стараліся не даваць сваім дзецям імёны блізкіх і далёкіх людзей, якія мелі дрэнную рэпутацыю. Часта дзяцей называлі ў гонар дзеда або бабулі ці імёнамі бацькоў. Але часцей за ўсё імя дзіцяці давалі па святцах у гонар аднаго з праваслаўных святых, які прыходзіўся на дзень нараджэння дзіцяці, які, па рэлігійнай традыцыі, на працягу ўсяго жыцця будзе яго анёлам-засцерагальнікам.