• Газеты, часопісы і г.д.
  • Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы  Любоў Ракава

    Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы

    Любоў Ракава

    Выдавец: Ураджай
    Памер: 111с.
    Мінск 2000
    25.31 МБ
    Часам паміж жыхарамі суседніх вёсак узнікала варожасць. Асабліва ярка яна выяўлялася ў выпадках, калі ў вёсцы жылі нядбайныя людзі, п’яніцы ці хуліганы.
    Моладзь і нават дзеці пры сутычках з «чужакамі» вырашалі спрэчкі з дапамогай кулакоў. Цікава, што «зарабіць на абаранкі» можна было, проста парушыўшы межы той або іншай вёскі. Так, сустрэўшы «чужакоў» у лесе за зборам грыбоў ці ягад на тэрыторыі, якая лічылася «сваёй», іх праганялі і нават маглі пабіць. Нельга было купацца, пасвіць скаціну, збіраць лясныя дары на тэрыторыі, якая належала другой вёсцы. Звычай абараняць «сваю зямлю» трымаўся доўгі час у быце беларусаў, спарадычна сустракаецца і зараз.
    Да спрэчак і боек дзяцей бацькі адносіліся па-рознаму. У народнай творчасці мы знаходзім выраз «Дзетачкі ў лясачкі, матачкі ў сварачкі», што азначае ўмешванне дарослых ва ўзаемаадносіны дзяцей. I сапраўды, гэта нярэдка было прычынай канфліктных сітуацый паміж суседзямі.
    Апытанне людзей старога ўзросту з розных куткоў Беларусі дазваляе гаварыць аб большай трываласці іншага падыходу да вырашэння гэтай праблемы. Так, на скаргі дзя-
    цей аб тым, што хтосьці іх адлупіў ці пакрыўдзіў, бацькі адказвалі, што не трэба гуляць з імі, забаранялі хадзіць да іх і г.д. Увогуле скардзіцца бацькам лічылася непрыстойным, і да скаргаў часцей прыбягалі толькі маленькія. У народзе лічылася, што непаразуменні паміж малымі натуральныя і часовыя: «пабіліся — памірыліся» — і звярталі ўвагу толькі тады, калі здаралася што-небудзь сур'ёзнае.
    Каб прывіць дзецям агульнапрынятыя маральныя нормы, ім з маленства расказвалі розныя гісторыі з жыцця знаёмых і незнаёмых людзей, з якімі здаралася няшчасце, таму што яны ў сваіх паводзінах непадпарадкоўваліся гэтым абавязковым правілам. Іх запалохвалі пакараннем неба (Бога, які бачыць усё і кантралюе кожны ўчынак чалавека). Дарослыя ў большасці і самі верылі ў гасподняе пакаранне і страх перад ім з маленства перадаваўся дзецям. Запалохваючы непаслухмяных, асабліва маленькіх, гаварылі: «Вось прыдзе «сівы дзед» («мымка», «сабака» і г.д.) і схопіць (з’есць) цябе». Альбо «Божанька ўсё бачыць».
    Дзіця, якое плакала і доўга не супакойвалася, нярэдка запалохвалі дамавым, марозам,. злымі сабакамі і старымі з торбамі, якія быццам бы ходзяць па дамах і збіраюць капрызных дзяцей. Асабліва хутка супакойвалася яно, калі быў чутны шум ветра, стук акна ці дзвярэй. Дзіця прыслухоўвалася і верыла, што сапраўды нехта страшэнны наглядае за ім, прыйшоў, каб забраць яго, а таму хутка супакойвалася і засынала.
    Па традыцыі, каб суцешыць маленькае дзіця, калі яно ўдарылася аб нейкі прадмет, гэты прадмет білі або сварыліся на яго, быццам ён быў жывой істотай. Маці ці нянька з ліку дзяцей біла па стуле, стале, лаўцы і г.д., прымаўляючы, што «яны дрэнныя, 6о пакрыўдзілі немаўля», да тых пор, пакуль дзіця не супакойвалася. Пэўны вопыт, які ўтрымліваўся ў папярэджанні, настаўленнях і меў дзейсны ўплыў на дзяцей, прыходзіў да іх з казак, песень, паданняў і інш. Сярод прыёмаў выхавання, у адпаведнасці з прынятымі ў народзе правіламі і этыкетам народнай маралі, было высмейванне дрэнных учынкаў у прысутнасці іншых людзей.
    Паводзіны дзяцей і іх выхаванне былі саслоўна размежаваны. Калі вясковыя дзеці маглі праводзіць свой вольны час у гурце хлопчыкаў і дзяўчынак, то, згодна з правіламі паводзін у дваранскіх сем’ях, дзяўчынкі маглі гуляць толькі з дзяўчынкамі, і толькі ў межах сада, каля дома. Дзіця падрастала і адпаведна павялічваліся абмежаванні ў зносінах з прадстаўнікамі другога полу.
    Непрыстойнымі для дзяцей вышэйшых саслоўяў лічыліся
    гульні ў пясочку ці з іншымі рэчамі, у выніку якіх адзенне дзіцяці станавілася брудным. Недапушчальнымі дваране лічылі і гульні, і зносіны сваіх дзяцей з дзецьмі сялян. Веданне дваранскімі дзецьмі жыцця простага чалавека многімі з іх лічылася неабавязковым і нават шкодным.
    Важнае месца ў выхаванні дваранскіх дзяцей належала прывіццю ім добрых манер, што было абавязковым для ўваходжання ў сваё сацыяльнае асяроддзе. Гэтым займалася спачатку няня, якая давала першыя ўрокі ветлівасці і акуратнасці, затым гувернанткі прывівалі сваім выхаванцам добрыя манеры і свецкі этыкет. У аснове добрых манер ляжала ўменне заўсёды быць ветлівымі з людзьмі, цярпліва выслухоўваць субяседніка, быць памяркоўнымі, утрымлівацца ад рэзкіх выказванняў пра іншых. Нормы «далікацтва» складаліся з уважлівых, пачцівых адносін да людзей, якія выключаюць і грубасць, і панібрацтва. «Паняцце далікатнасці ў дзіцяці, — піша А.Міцкевіч, — з маленства росцяць...» (Мнцкевнч. 1985. С. 20).
    . У сістэме выхавання дзяцей шляхецкага саслоўя ў XVIII — XIX стагоддзях важнае месца належала навучанню паслухмянасці бацькам, павагі да дарослых. У гэтым вялікую ролю адыгрывала рэлігія, дзе абсалютнае паслушэнства лічылася законам, устаноўленым ад Бога. Так, дзеці і нават дарослыя не мелі права без дазволу бацькі сесці. У касцёле сыны павінны былі знаходзіцца побач з бацькамі. У канцы XIX стагоддзя ўжо часцей сустракаліся выпадкі непачцівасці дзяцей да бацькоў, якія «не стыдятся открыто нх воле протнвоборствовать» (Русская женіцпна. 1895. С. 25). У выкараненні гэтай звычкі шырока ўжывалася фізічнае пакаранне непаслухмяных дзяцей. Звычайна яго ў сям’і ажыццяўлялі з дапамогай плёткі, бізуна. У езуіцкіх і базыльянскіх школах выкарыстоўвалі яшчэ і нагайку (Охотскнй. 1874. С. 4). Некаторых дзяцей «частавалі» даволі часта і многа — 2 — 3 разы ў дзень. Разам з тым з ранняга дзяцінства ў шляхціца выхоўвалі пачуццё ўласнай годнасці, гонару дваранскім званнем. А гэта званне патрабавала пэўных паводзін у асяроддзі з роўнымі, гэта значыць у сваім саслоўі, асновай якіх была павага і братэрства, у той час як да ніжэйшага саслоўя адносіліся з пагардай. У пэўнай ступені гэтаму садзейнічала і абыходжанне з дзецьмі слуг, якім пры панскім дзіцяці не дазвалялася садзіцца ці стаяць у шапцы і ўвогуле забаранялася любая фамільярнасць у адносінах да панічоў. 3 цягам часу пачуццё сваёй выключнасці і гордасці станавілася такім моцным, што, як адзначалі многія дарэвалюцыйныя даследчыкі, стала рысай характару беларускай шляхты, якая «паказвала сваю фанабэрыю перад драбней-
    шай шляхтай» і яшчэ болып перад сялянамі (Сыракомля. Вандроўкі... 1992. С. 149). Асноўную масу дваранскага саслоўя складала дробная шляхта, большая частка якой працавала на зямлі і па ладу жыцця і адукацыйнаму ўзроўню нічым не адрознівалася ад сялян (Шейн. 1887. Т. 1. Ч. 1. С. 552).
    Дзеці вышэйшага саслоўя выхоўваліся па даволі строгай сістэме. I ў гэтым амаль адзінае падабенства з выхаваннем сялянскіх дзяцей. У адрозненне ад дзяцей сялян, якія працяглы час знаходзіліся побач з бацькамі (спалі ў адным пакоі, разам працавалі і г.д.), дваранскія дзеці жылі ў асобных пакоях і больш часу праводзілі з нянькамі, гувернанткамі, чым з бацькамі. Такім чынам, і жыццё іх праходзіла адасоблена ад бацькі і маці. Маленькіх дзяцей штодзённа прыводзілі да маці і бацькі, каб яны павіталіся або развіталіся. Пасля абеду па традыцыі дзеці павінны былі падзякаваць за абед і пацалаваць руку бацькі і маці. Нікрму з дзяцей не дазвалялася гаварыць «ты» ні бацьку, ні маці. Але строгасць у выхаванні дзяцей, якім давалі адчуць, што яны існуюць для бацькоў, а не бацькі для іх, не выключала абавязковых клопатаў аб дзецях і любві да іх.
    У выхаванні дваранскіх дзяцей вялікая ўвага надавалася замацаванню пачцівых адносін да дзяўчыны, у прысутнасці якой нельга было вымаўляць ніводнага «смелага» слова. He заставалася без пакарання нават сумненне ў яе недасягальнасці. Бесцырымоннасці ў адносінах адзін да аднаго ўвогуле не было. Зазнайства лічылася кепскім тонам.
    За моладдзю існаваў нагляд з боку старэйшых, сваякоў. Патрабаванні выконваць свае абавязкі, паводзіць сябе належным чынам, а таксама забароны разумеліся самі сабой. У адрозненне ад сучаснасці, дзеці вельмі лічыліся з жаданнямі і звычкамі старэйшых. Маленькім нельга было лезці да старэйшых з пытаннямі. Аднак дзіцячыя эмацыянальныя і інтэлектуальныя патрэбнасці абавязкова задавальняліся.
    Калі дзяўчынкі падрасталі, лічылася добрым тонам захапляцца літаратурай, драматычнымі спектаклямі. У многіх дваран меліся багатыя бібліятэкі, якія маглі задаволіць цікавасць любога чытача.
    Нельга не адзначыць таксама, што частка беларускай шляхты прытрымлівалася іншага пункта гледжання, звязваючы працэс выхавання сваіх дзяцей з веданнем традыцый жыцця народа. Так, ужо з XVI стагоддзя вядомы звычай «дзядзькавання», калі дзяцей беларускай шляхты аддавалі на пэўны тэрмін на выхаванне ў сялянскую сям’ю з мэтай загартаваць іх фізічна і прывіць ім уласцівыя простаму народу працавітасць, любоў да зямлі, маральную сілу і вынослівасць,
    непераборлівасць у ежы і адзенні (Статут. 1588. С. 480). Цікавую ілюстрацыю гэтага звычаю знаходзім у рамане У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», дзе галоўны герой Алесь Загорскі са знакамітага шляхецкага роду быў аддадзены ў сялянскую сям’ю Міхаіла Когута, добрага гаспадара, майстра, сумленнага чалавека, на выхаванне на пяць гадоў. У якасці ўзнагароды па сканчэнні тэрміну селянін атрымліваў «пакормнае» і «дзядзькавое». Галоўная мэта «дзядзькавання», як сцвярджае адзін з герояў, — «каб ведалі, як даецца зямля, каб не збэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры гады дзіцяці. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор, — даюць мужыку пакормнае за тое, што хлопец з’еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі» (Караткевіч. Т. 4. С. 18).
    Адам Міцкевіч у эпічнай паэме «Пан Тадэвуш» расказвае аб даўнім звычаі «сынкавання*, якога прытрымлівалася ўся шляхта. Магчыма, гэта тое ж самае «дзядзькаванне», з той толькі розніцай, што панскае дзіця выхоўвалася не ў сям’і селяніна, а на панскім двары, дзе займалася фізічнай працай гадоў дзесяць да той пары, «пакуль пад носам шчэцце не сплялося» (Міцкевіч. 1985. С. 18).
    Асноўныя веды і навыкі, неабходныя ўжыцці,дзеці засвойвалі на канкрэтных прыкладах, якія штодзённа наглядалі ў сям'і і за яе межамі. Але разам з тым практыка народа ўтрымлівала і іншыя метады выхавання, такія, як напамінак і прывучанне да пэўных звычак паводзін з мэтай іх замацавання, метад пераканання ў неабходнасці выканання таго або іншага дзеяння, а таксама розныя метады і прыёмы выкаранення шкодных звычак, непажаданых праяў (маральнае і фізічнае пакаранне, пазбаўленне забаў, ежы, грамады аднагодкаў і г.д.). Немалаважнае месца сярод іх займала выкліканне агіды да чалавечых заганаў, такіх, як крадзеж, п’янства, гультайства і інш.